Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПАЛАЖЭННЕ ДЫПЛОМНАЯ проект.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
248.83 Кб
Скачать

3.2.2. Патрабаванні да дыпломнага праекта спецыялізацыі 1-19 01 01-02 02 Дызайн інтэр’ераў:

Дыпломным праектам па спецыялізацыі 1-19 01 01-02 02 Дызайн інтэр’ераў з’яўляецца дызайн-праект у адпаведнасці з абранай тэмай і макет прадметна-прасторавага асяроддзя.

Дыпломны праект па спецыялізацыі 1-19 01 01-02 02 складаецца з графічнага планшэта (200х140см, лічбавы друк на цвёрдай аснове), макета прадметна-прасторавага асяроддзя ў маштабе (маштаб вызначаецца ў сувязі з аб’ёмам мадэляванай прасторы) і тлумачальнай запіскі.

У асноўнай частцы тлумачальнай запіскі павінны быць адлюстраваны аналагі, канцэпцыя праектнага рашэння, этапы працы над праектам: планы, разгорткі, вузлы, перспектывы, каштарыс аднаго памяшкання. Аб’ём тлумачальнай запіскі – не менш за 15 старонак.

3.3. Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-19 01 01-03 Дызайн (графічны):

Дыпломным праектам па напрамку спецыяльнасці 1-19 01 01-03 Дызайн (графічны) з’яўляецца праект графічных інфармацыйна-вобразных сістэм рознай функцыянальнай накіраванасці. Аб’ектамі праектавання могуць з’яўляцца: графічныя стылі, плакаты, упакоўкі, паліграфічная прадукцыя (кніга, перыядычнае выданне, каляндар і інш.), графічнае афармленне гандлёвай вітрыны, шматфункцыянальныя графічныя сістэмы.

Дыпломны праект па напрамку спецыяльнасці 1-19 01 01-03 складаецца з раздруковак у колькасці, неабходнай для раскрыцця тэмы (не менш за 6 аркушаў), макетаў (калі гэта абумоўлена тэмай дыпломнага праекта­) і тлумачальнай запіскі.

Мінімальны памер раздруковак – 50х50 см. Для плакатаў памер работ можа быць 60х90 см, 100х70 см.

У асноўнай частцы тлумачальнай запіскі павінны быць адлюстраваны гісторыя пытання, аналагі, абаснавана актуальнасць дыпломнага праекта, вызначаны мэты і задачы, дадзена агульная характарыстыка дыпломнага праекта, адзначаны праведзеныя этапы работы, прадстаўлена праектнае рашэнне. Аб’ём тлумачальнай запіскі – ад 20 да 25 старонак.

3.3.1. Патрабаванні да дыпломнага праекта спецыялізацыі 1-19 01 01-03 02 Фотаграфіка:

Дыпломным праектам па спецыялізацыі 1-19 01 01-03 02 Фотаграфіка з’яўляецца праект аб’ектаў і сістэм графічнага дызайну рознай функцыянальнай накіраванасці з выкарыстаннем фатаграфіі. Аб’ектамі праектавання могуць з’яўляцца: серыя фотаздымкаў, фотаіллюстрацыі, плакаты, упакоўкі, паліграфічная прадукцыя (кніга, перыядычнае выданне, каляндар і інш), фотаграфічнае афармленне шматфункцыянальных сістэм.

Дыпломны праект па спецыялізацыі 1-19 01 01-03 02 складаецца з раздрукаваных аркушаў на мяккай або цвёрдай аснове ў колькасці, неабходнай для раскрыцця тэмы (не менш за 6 аркушаў), макетаў (калі гэта абумоўлена тэмай дыпломнага праекта) і тлумачальнай запіскі.

Мінімальны памер работ – 50х50 см. Для фотаздымкаў і плакатаў памер работ можа быць 60х90 см, 100х70 см.

У асноўнай частцы тлумачальнай запіскі павінны быць адлюстраваны гісторыя пытання, аналагі, абаснавана актуальнасць дыпломнага праекта, вызначаны мэты і задачы, дадзена агульная характарыстыка дыпломнага праекта, адзначаны праведзеныя этапы работы, прадстаўлена праектнае рашэнне. Аб’ём тлумачальнай запіскі – ад 20 да 25 старонак.

3.4. Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-19 01 01-04 Дызайн (камунікатыўны).

3.4.1. Патрабаванні да дыпломнага праекта спецыялізацыі 1-19 01 01-04 03 Тэлерэклама:

Дыпломным праектам па спецыялізацыі 1-19 01 01-04 03 Тэлерэклама з’яўляецца аб’ект камунікатыўнага дызайну, выкананы сродкамі анімацыі і відэамастацтва рознай функцыянальнай накіраванасці (фірмовы стыль тэлевізійнага канала або тэлеперадачы, прэзентацыя (паслугі, прадукцыі і інш.), анімацыйны фільм, тэлевізійная застаўка, рэкламны ролік, музычны кліп, персанажы для анімацыйных фільмаў і рэкламных ролікаў).

Дыпломны праект па спецыялізацыі 1-19 01 01-04 03 складаецца з відэароліка або анімацыйнага роліка (мінімальнай працягласцю 30 секунд з гукавым суправаджэннем), планшэтаў 50х50 см з адлюстроўваннем ідэі дыпломнага праекта (не менш за 2 планшэта min памерам 50х50 см) і тлумачальнай запіскі.

У відэароліке павінны прысутнічаць спецэфекты ці іх сумяшчэнне з анімацыяй. Анімацыйны ролік можа быць выкананы ў тэхніке маляванай анімацыі, перакладкі, сродкамі 3D графікі або сродкамі эксперыментальнага кіно. Фармат файлаў – avi, mpg, mov і інш.

У асноўнай частцы тлумачальнай запіскі павінны быць адлюстраваны гісторыя пытання, аналагі, абаснавана актуальнасць дыпломнага праекта, вызначаны мэты і задачы, дадзена агульная характарыстыка дыпломнага праекта, адзначаны праведзеныя этапы работы, прадстаўлена праектнае рашэнне. Аб’ём тлумачальнай запіскі – ад 20 да 25 старонак.