Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПАЛАЖЭННЕ ДЫПЛОМНАЯ проект.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
249 Кб
Скачать
☆

2.5. Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-15 02 01-06 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вырабы з металу).

Дыпломным праектам па напрамку спецыяльнасці 1-15 02 01-06 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вырабы з металу) з’яўляецца твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (ансамбль прадметаў, біжутэрыя, свяцільні, дэкаратыўная пластыка, агароджы і інш.), прызначаны для прасторавага асяродзя (інтэр’ера, экстэр’ера).

Дыпломны праект па напрамку спецыльнасці 1-15 02 01-06 складаецца з вырабу ў матэрыяле, графічнай часткі (не менш чатырох планшетаў памерам 70х70 см, у выпадку неабходнасці адзін планшет заменяе макет) і тлумачальнай запіскі.

Твор выконваецца ў матэрыяле, суадносным праекту, і павінен прадставіць поўнае ўяўленне аб пластычным, кампазіцыйна-прасторавым і каляровым рашенні распрацаваных аб’емаў, а таксама абраных тэхнік і тэхналогій. Колькасць і маштаб вырабаў вырашаюцца ў кожным выпадку індывідуальна.

Графічная частка дыпломнага праекта павінна выяўляць канцэптуальны погляд дыпломніка на вырашаемую праектную праблему, адлюстроўваць асноўныя мастацка-вобразныя, пластычныя, каляровыя, стылевыя і канструктыўна-тэхналагічныя напрамкі ў праектным рашенні.

У асноўнай частцы тлумачальнай запіскі раскрываецца творчая ідэя дыпломнага праекта, даецца гістарычны агляд твораў мастацтва з блізкай тэматыкай, праводзяцца асноўныя дасягненні аўтараў-папярэднікаў, даецца агульная характарыстыка дыпломнага праекта, вызначаюцца творчыя задачы, абгрунтоўваецца выбар матэрыялаў, фармату тэхналогій, акрэсліваюцца план і этапы выканання работы. У тлумачальную запіску да дыпломнага праекта ў абавязковым парадку павінна уваходзіць тэхнічная дакументацыя. Аб’ём тлумачальнай запіскі – ад 15 да 20 старонак.

3. Патрабаванні да дыпломнага праекта па спецыяльнасці 1-19 01 01 Дызайн (па напрамках).

3.1.Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-19 01 01-01 Дызайн (аб’ёмны).

3.1.1. Патрабаванні да дыпломнага праекта спецыялізацыі 1-19 01 01-01 01 Дызайн сродкаў вытворчасці і транспарту:

Дыпломным праектам па спецыялізацыі 1-19 01 01-01 01 Дызайн сродкаў вытворчасці і транспарту з’яўляецца праект сродкаў вытворчасці (станкоў і абсталявання) і сродкаў транспарту грамадскага і індывідуальнага выкарыстання.

Дыпломны праект па спецыялізацыі 1-19 01 01-01 01 складаецца з графічнай часткі, выкананай з дапамогай камп’ютарных тэхналогій (планшэт 90х240 см або 90х360 см), макета (памер залежыць ад характару праектаванага аб’екта) і тлумачальнай запіскі. Графічная частка дыпломнага праекта змяшчае: праекцыі аб’екта ў колеры (з прадстаўленымі габарытнымі памерамі), канструктыўна-тэхналагічныя малюнкі, эрганамічную частку і агульны выгляд у розных ракурсах.

Асноўная частка тлумачальнай запіскі ўтрымлівае гістарычны аналіз аналагаў праектаванага аб’екта, функцыянальны, канструктыўна-тэхналагічны і мастацка-вобразны аналіз прататыпаў; вызначаюцца на аснове маркетынгавага аналізу характарыстыкі спажыўца і сферы спажывання праектаванага аб’екта; фарміруюцца функцыянальныя, канструктыўна-тэхналагічныя і мастацка-вобразныя патрабаванні да праектаванага аб’екта; абгрунтоўваецца канцэпцыя праектнага рашэння; праводзіцца апісанне функцыянальных, канструктыўна-тэхналагічных, вобразна-мастацкіх, эрганамічных характарыстык праектнага рашэння; ўяўляюцца тэхніка-эканамічныя разлікі праектнага рашэння; вызначаецца сацыяльны, эканамічны, культурна-эстэтычны эфект ад укаранення праектнага рашэння. Аб’ём тлумачальнай запіскі – не менш за 25 старонак.