- •Патрабаванні да дыпломнай работы тэатральнага факультэта ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў»
- •3.3. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 02-01 Рэжысура тэатра (драматычны тэатр).
- •3.4. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 02-02 Рэжысура тэатра (музычны тэатр).
- •3.5. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 02-03 Рэжысура тэатра (тэатр лялек).
- •3.6. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 02-04 Рэжысура тэатра (эстрада).
- •5. Патрабаванні да дыпломнай работы па спецыяльнасці 1-15 01 04 Графіка:
- •2.2. Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-15 02 01-02 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вырабы з тэкстылю).
- •2.3. Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-15 02 01-03 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (касцюм).
- •2.4. Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-15 02 01-05 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вырабы са шкла).
- •2.5. Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-15 02 01-06 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вырабы з металу).
- •3.1.2. Патрабаванні да дыпломнага праекта спецыялізацыі 1-19 01 01-01 02 Дызайн вырабаў бытавога спажывання:
- •3.1.3. Патрабаванні да дыпломнага праекта спецыялізацыі 1-19 01 01-01 03 Дызайн мэблі:
- •3.2.2. Патрабаванні да дыпломнага праекта спецыялізацыі 1-19 01 01-02 02 Дызайн інтэр’ераў:
- •3.3. Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-19 01 01-03 Дызайн (графічны):
- •3.3.1. Патрабаванні да дыпломнага праекта спецыялізацыі 1-19 01 01-03 02 Фотаграфіка:
- •3.5. Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-19 01 01-06 Дызайн (віртуальнага асяроддзя).
- •2.2. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 03- 02 Кінатэлеаператарства (тэлеаператарства).
- •3.1.2. Патрабаванні да дыпломнай работы спецыялізацыі 1-17 01 04-01 02 Рэжысура кіно і тэлебачання (кіно). Дакументальны фільм.
- •3.1.3. Патрабаванні да дыпломнай работы спецыялізацыі 1-17 01 04-01 03 Рэжысура кіно і тэлебачання (кіно). Анімацыйныя дзеянні.
- •3.2. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 04-02 Рэжысура кіно і тэлебачання (тэлебачанне).
- •3.3. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 04-03 Рэжысура кіно і тэлебачання (гукарэжысура).
- •Водзыў на дыпломную работу
- •Рэцэнзія
3.5. Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-19 01 01-06 Дызайн (віртуальнага асяроддзя).
Дыпломным праектам па напрамку спецыяльнасці 1-19 01 01-06 Дызайн (віртуальнага асяроддзя) з’яўляецца дызайн-праект віртуальнага асяроддзя і яго асобных кампанентаў (web-сайтаў, мабільных (карыстальніцкіх) праграм, мультымедыйных прэзентацый, камп’ютарных гульняў, аніміраваных відэаролікаў, камп’ютарных спецэфектаў і інш.). У асобных выпадках у якасці тэмы дыпломнага праекта можа зацвярджацца распрацоўка мастацкай канцэпцыі віртуальнага асяроддзя альбо яго асобных лакацый, а таксама эксперыментальныя мастацка-праектныя распрацоўкі ў галіне мультымедыя.
Дыпломны праект па напрамку спецыяльнасці 1-19 01 01-06 складаецца з графічных прэзентацыйных матэрыялаў (не менш чатырох планшетаў 90х90 см (лічбавы друк на цвёрдай аснове) і электронная прэзентацыя, якія наглядна прадстаўляюць ключавыя моманты праектнай дызайн-канцэпцыі), дэманстрацыйнага электроннага макета распрацоўкі (працягласцю ад 45 да 180 секунд з гукавым суправаджэннем) і тлумачальнай запіскі.
Асноўная частка тлумачальнай запіскі павінна ўключаць сістэматызаваныя вынікі прадпраектнага аналіза па тэме дыпломнага праекта: тэарэтычную частку (аналіз асноўных паняццяў, аб’екта праектавання, мэтавай аўдыторыі, існуючага міжнароднага вопыта ў галіне тэмы дыпломнага праекта), тэхнічнае заданне на распрацоўку і праектную частку (прадстаўленне праектнай дызайн-канцэпцыі з дэтальным раскрыццём яе ключавых момантаў, абгрунтаваннем выбранага рашэння). Аб’ём тлумачальнай запіскі – да 40 старонак.
Дадатак 4 да Палажэння Аб дыпломнай рабоце (праекце) установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў»
Патрабаванні да дыпломнай работы факультэта экранных мастацтваў установы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў»
1. Агульныя патрабаванні да дыпломнай работы факультэта экранных мастацтваў
1.1. Дыпломная работа факультэта экранных мастацтваў складаецца з тэарэтычнай (пісьмовай) часткі, якая выконваецца на рускай ці беларускай мове і практычнай часткі;
1.2. Структура пісьмовай часткі:
тытульны ліст (змяшчае інфармацыю аб установе адукацыі, выпускаючай кафедры, асобе студэнта-дыпломніка, кіраўніка дыпломнай работы, рэцэнзента, адзнаку загадчыка кафедры аб допуску да абароны). (Дадатак 7)
уводзіны;
асноўная частка;
заключэнне;
спіс выкарыстаных крыніц.
Аб’ём аналітычнай запіскі – ад 30 старонак.
Да дыпломнай работы абавязкова дадаецца чатыры DVD дыска з запісам дыпломнай работы (два у папяровым канверце і два ў пластыкавым футарале).
2. Патрабаванні да дыпломнай работы па спецыяльнасці 1-17 01 03 Кінатэлеаператарства (па напрамках):
2.1. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 03- 01 Кінатэлеаператарства (кінааператарства).
Дыпломнай работай напрамку спецыяльнасці 1-17 01 03- 01 Кінатэлеаператарства (кінааператарства) з’яўляецца ігравы ці дакументальны фільм (магчыма прадстаўленне фрагментаў фільма агульнай працягласцю не менш за 10 хвілін), створаны сумесна са студэнтамі, якія навучаюцца па спецыялізацыях 1-17 01 04-01 01 Рэжысура кіно і тэлебачання (кіно), мастацкі фільм ці 1-17 01 04-01 02 Рэжысура кіно і тэлебачання (кіно), дакументальны фільм. Экранны час дыпломнай работы 10-20 хвілін.
Пісьмовая частка дыпломнай работы абавязкова павінна ўключаць наступныя раздзелы: тэарэтычны (Асвятляюцца пытанні гісторыі аператарскага майстэрства, асновы фотакампазіцыі, кінаасвятлення, камбінаваных здымак і спецэфектаў, тэхналогіі кіназдымак, мантажу, працы кінааператара з рэжысёрам і акцёрам); тэхніка-тэхналагічны (Каротка раскрываюцца характарыстыкі сучаснага кіназдымачнага абсталявання і оптыкі, кінасветатэхнікі, асновы кінафотапрацэсаў і матэрыялаў, кінаэкспанаметрыі); практычны (Раскрываюцца тэхналагічныя этапы вытворчасці (падрыхтоўчы, здымачны, мантажна-таніровачны) дыпломнай экраннай работы.Таксама раскрываецца рэалізацыя творчай задумы ў літаратурным сцэнары, рэжысёрскім сцэнары, распрацоўка пастановачнага праекта фільма, асаблівасці ўвасаблення драматургічнай асновы ў светавым і каларыстычным рашэнні фільма, указваюцца прыёмы і віды здымак, якія прымяняліся ў павільёне (інтэр’еры) ці на натуры, здымачная і асвятляльная тэхніка, светафільтры, камбінаваныя кадры і спецэфекты). У дадатак да пісьмовай часткі ўваходзяць літаратурны і рэжысёрскі сцэнары, выбар натуры (фота), схемы света (у залежнасці ад мізансцэн і сюжэтаў), планіроўка дэкарацый (інтэр’ераў), аператарская эксплікацыя, фатаграфіі рабочых момантаў здымак.
