Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПАЛАЖЭННЕ ДЫПЛОМНАЯ проект.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
248.83 Кб
Скачать

3.1.2. Патрабаванні да дыпломнага праекта спецыялізацыі 1-19 01 01-01 02 Дызайн вырабаў бытавога спажывання:

Дыпломным праектам па спецыялізацыі 1-19 01 01-01 02 Дызайн вырабаў бытавога спажывання з’яўляецца праект праект вырабу бытавога спажывання рознага прызначэння.

Дыпломны праект па спецыялізацыі 1-19 01 01-01 02 складаецца з графічнай часткі, выкананай з дапамогай камп’ютарных тэхналогій (планшэт 90х240 см або 90х360 см), макета (памер залежыць ад характару праектаванага аб’екта) і тлумачальнай запіскі. Графічная частка дыпломнага праекта змяшчае: праекцыі аб’екта ў колеры (з прадстаўленымі габарытнымі памерамі), канструктыўна-тэхналагічныя малюнкі, эрганамічную частку і агульны выгляд у розных ракурсах.

Асноўная частка тлумачальнай запіскі ўтрымлівае гістарычны аналіз аналагаў праектаванага аб’екта, функцыянальны, канструктыўна-тэхналагічны і мастацка-вобразны аналіз прататыпаў; вызначаюцца на аснове маркетынгавага аналізу характарыстыкі спажыўца і сферы спажывання праектаванага аб’екта; фарміруюцца функцыянальныя, канструктыўна-тэхналагічныя і мастацка-вобразныя патрабаванні да праектаванага аб’екта; абгрунтоўваецца канцэпцыя праектнага рашэння; праводзіцца апісанне функцыянальных, канструктыўна-тэхналагічных, вобразна-мастацкіх, эрганамічных характарыстык праектнага рашэння; ўяўляюцца тэхніка-эканамічныя разлікі праектнага рашэння; вызначаецца сацыяльны, эканамічны, культурна-эстэтычны эфект ад укаранення праектнага рашэння. Аб’ём тлумачальнай запіскі – не менш за 25 старонак.

3.1.3. Патрабаванні да дыпломнага праекта спецыялізацыі 1-19 01 01-01 03 Дызайн мэблі:

Дыпломным праектам па спецыялізацыі 1-19 01 01-01 03 Дызайн мэблі з'яўляецца праект мэблі і абсталявання з наступным выкананнем вырабу ў натуральную велічыню. Дыпломны праект па спецыялізацыі 1-19 01 01-01 03 складаецца з графічнага планшэта (200х140см, лічбавы друк на цвёрдай аснове), макета вырабу ў натуральную велічыню (у выпадку адсутнасці магчымасці вырабу макета – 3D прэзентацыя) і тлумачальнай запіскі.

У асноўнай частцы тлумачальнай запіскі павінны быць адлюстраваны аналагі, канцэпцыя праектнага рашэння, этапы працы над праектам, чарцяжы на камплект мэблі, каштарыс аднаго вырабу. Аб’ём тлумачальнай запіскі – не менш за 15 старонак.

3.2.Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-19 01 01-02 Дызайн (прадметна-прасторавага асяроддзя).

3.2.1. Патрабаванні да дыпломнага праекта спецыялізацыі 1-19 01 01-02 01 Экспазіцыйны дызайн:

Дыпломным праектам па спецыялізацыі 1-19 01 01-02 01 Экспазіцыйны дызайн з’яўляецца праект выстаў, музеяў, выставачнага абсталявання, малых архітэктурных формаў, тэлевізійных ток-шоў, дзіцячых пляцовак для гульні, атракцыёнаў, промастэндаў, гандлёвых вітрын, рэкламных стэндаў і інш.

Дыпломны праект па спецыялізацыі 1-19 01 01-02 01 складаецца з графічнай часткі (планшэт 90х240 см або 90х360 см), макета (памер залежыць ад характару праектаванага аб’екта) і тлумачальнай запіскі.

Графічная частка дыпломнага праекта змяшчае: сітуацыйны план, праекцыі аб’екта, агульныя віды, разгорткі сцен, канструктыўныя вузлы асноўных элементаў.

Асноўная частка тлумачальнай запіскі ўтрымлівае перадпраектны аналіз, апісанне праектнага рашэння і склад праекта. У перадпраектным аналізе змяшчаецца гістарычны аналіз аналагаў праектаванага аб’екта; аналізуюцца функцыянальныя, канструктыўна-тэхналагічныя і мастацка-вобразныя характарыстыкі прататыпаў; вызначаюцца асноўныя патрабаванні да праектаванага аб’екта ў залежнасці ад яго тыпу; фарміруецца тэхнічнае заданне на праектаванне; распрацоўваецца мастацка-вобразная канцэпцыя праекта. У праектным рашэнні абгрунтоўваецца функцыянальнае, канструктыўна-тэхналагічнае і мастацка-вобразнае ўвасабленне, спажывецкі і эканамічны эфект прынятага праектнага рашэння. Аб’ём тлумачальнай запіскі – не менш за 25 старонак.