Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПАЛАЖЭННЕ ДЫПЛОМНАЯ проект.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
248.83 Кб
Скачать

2.2. Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-15 02 01-02 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вырабы з тэкстылю).

Дыпломным праектам па напрамку спецыяльнасці 1-15 02 01-02 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вырабы з тэкстылю) з’яўляецца тэкстыльна-мастацкі твор альбо серыя твораў (габелен, батык, лямец, падвоенае ткацтва, эксперыментальны тэкстыль), прызначаныя для рашэння прасторавага асяроддзя (інтэр’ера). Назва твора павінна вызначаць вобразны змест. У тэкстыльна-мастацкім творы павінна быць дакладна выкарыстаны адпаведныя тэхналагічныя прыёмы і неабходныя канструктыўныя рашэнні.

Дыпломны праект па напрамку спецыльнасці 1-15 02 01-02 складаецца з вырабу ў тэкстылі, камп’ютарнай альбо ручной графічнай сітуацыйнай прапановы (планшэта) па размяшчэнню мастацкага тэкстыльнага твора ў інтэр’еры, графічнай часткі праекта і тлумачальнай запіскі.

Графічная сітуацыйная прапанова абавязкова павінны уключаць у сябе неабходныя тэкставыя рэквізіты дыпломнага праекта – назва мастацкага твора, прозвішча выканаўцы, прозвішча кіраўніка дыпломнага праекта, назва навучальнай установы адукацыі. Прыкладны памер планшэта – 60х40 см, колькасць планшэтаў вырашаецца ў кожным выпадку індывідуальна.

Графічная частка дыпломнага праекта павінна выяўляць канцэптуальны погляд дыпломніка на вырашаемую праектную праблему, адлюстроўваць асноўныя мастацка-вобразныя, пластычныя, каляровыя, стылевыя і канструктыўна-тэхналагічныя напрамкі ў праектным рашенні.

Асноўная частка тлумачальнай запіскі ўключае: агляд гісторыі пытання і аналагаў, абаснаванне актуальнасці дыпломнага праекта; выкладанне мастацка-вобразнай канцэпцыі аўтарскага твора; апісанне сыравіны і матэрыялаў; апісанне канструкцыі і тэхналогіі выканання. Аб’ём тлумачальнай запіскі – ад 15 да 30 старонак.

2.3. Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-15 02 01-03 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (касцюм).

Дыпломным праектам па напрамку спецыяльнасці 1-15 02 01-03 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (касцюм) з’яўляецца аўтарская калекцыя мадэляў адзення (не меньш за пяць мадэляў, з якіх не менш за дзве мадэлі павінны быць поўнасцю выкананы ў матэрыяле). Тэма калекцыі павінна адпавядаць яе вобразнаму зместу.

Дыпломны праект па напрамку спецыльнасці 1-15 02 01-03 складаецца з графічнай часткі, вырабу ў матэрыяле і тлумачальнай запіскі.

Графічная частка дыпломнага праекта павінна выяўляць канцэптуальны погляд дыпломніка на вырашаемую праектную праблему, адлюстроўваць асноўныя мастацка-вобразныя, пластычныя, каляровыя, стылевыя і канструктыўна-тэхналагічныя напрамкі ў праектным рашенні. Графічная частка праекта ўключае ў сябе не меньш за 5 праектаў мадэляў адзення аўтарскай калекцыі, выкананых у аўтарскай ручной альбо ў камп’ютарнай графіцы ў колеры. Прыкладны памер планшэта – 60х40 см, колькасць планшэтаў вырашаецца ў кожным выпадку індывідуальна.

Асноўная частка тлумачальнай запіскі ўключае: агляд гісторыі пытання і аналагаў, абаснаванне актуальнасці дыпломнага праекта; выкладанне мастацка-вобразнай канцэпцыі аўтарскага калекцыі; апісанне тканін і матэрыялаў; апісанне канструкцыі і тэхналогіі выканання; эскізы і фотаздымкі калекцыі. Аб’ём тлумачальнай запіскі – ад 15 да 30 старонак.

2.4. Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-15 02 01-05 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вырабы са шкла).

Дыпломным праектам па напрамку спецыяльнасці 1-15 02 01-05 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вырабы со шкла) з’яўляецца твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (ансамбль прадметаў, вітраж, свяцільні, дэкаратыўная пластыка, біжутэрыя і інш.), прызначаны для прасторавага асяродзя (інтэр’ера, экстэр’ера).

Дыпломны праект па напрамку спецыльнасці 1-15 02 01-05 складаецца з вырабу ў матэрыяле, графічнай часткі (не менш чатырох планшетаў памерам 70х70 см, у выпадку неабходнасці адзін планшет заменяе макет) і тлумачальнай запіскі.

Твор выконваецца ў матэрыяле, суадносным праекту, і павінен прадставіць поўнае ўяўленне аб пластычным, кампазіцыйна-прасторавым і каляровым рашенні распрацаваных аб’емаў, а таксама абраных тэхнік і тэхналогій. Колькасць і маштаб вырабаў вырашаюцца ў кожным выпадку індывідуальна.

Графічная частка дыпломнага праекта павінна выяўляць канцэптуальны погляд дыпломніка на вырашаемую праектную праблему, адлюстроўваць асноўныя мастацка-вобразныя, пластычныя, каляровыя, стылевыя і канструктыўна-тэхналагічныя напрамкі ў праектным рашенні.

У асноўнай частцы тлумачальнай запіскі раскрываецца творчая ідэя дыпломнага праекта, даецца гістарычны агляд твораў мастацтва з блізкай тэматыкай, праводзяцца асноўныя дасягненні аўтараў-папярэднікаў, даецца агульная характарыстыка дыпломнага праекта, вызначаюцца творчыя задачы, абгрунтоўваецца выбар матэрыялаў, фармату тэхналогій, акрэсліваюцца план і этапы выканання работы. У тлумачальную запіску да дыпломнага праекта ў абавязковым парадку павінна уваходзіць тэхнічная дакументацыя. Аб’ём тлумачальнай запіскі – ад 15 да 20 старонак.