Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПАЛАЖЭННЕ ДЫПЛОМНАЯ проект.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
248.83 Кб
Скачать

5. Патрабаванні да дыпломнай работы па спецыяльнасці 1-15 01 04 Графіка:

Дыпломнай работай па спецыяльнасці 1-15 01 04 Графіка з’яўляецца твор станковай, кніжнай графікі, фотаграфікі, серыя плакатаў.

Дыпломная работа, якая ўяўляе сабой твор станковай графікі (арыгінальнай ці друкаванай), складаецца не менш чым з 5 аркушаў (для работ памерам 15х20 см. – не менш чым 10). Для друкаванай графікі тыраж 5 асобнікаў.

Дыпломная работа, якая ўяўляе сабой твор кніжнай графікі, павінна складацца з распрацаванага макета кнігі, а таксама 5 палосных ілюстрацый і асноўных элементаў кнігі (пераплёт, форзац, тытул, застаўкі і інш.), выкананых у матэрыяле.

Дыпломная работа, якая ўяўляе сабой творы фотаграфікі, павінна быць прадстаўлена не менш чым 10 фотаздымкамі фармату А2.

Дыпломная работа, якая ўяўляе сабой серыю плакатаў, павінна складаецца з 5 плакатаў памерам 100х70 см.

Дадатак 3 да Палажэння Аб дыпломнай рабоце (праекце) установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў»

Патрабаванні да дыпломнага праекта факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў»

1. Агульныя патрабаванні да дыпломнага праекта факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

1.1. У дыпломным праекце выпускнік абавязаны прадэманстраваць уменне на высокім мастацка-выканальніцкім узроўні рэалізаваць значную вобразную думку (мастацка-праектную ідэю), якая ляжыць у аснове праектнай распрацоўкі; уменне фарміраваць выразнае вобразнае рашэнне аб’екта праектавання на аснове канкрэтнага зместу; ажыццяўляць праектаванне з улікам суадносін сэнсаўтвараючых і формаўтваральных фактараў (мастацка-фармальных, эрганамічных, інжынерна-псіхалагічных, тэхналагічных, канструктыўных, экалагічных, сацыяльна-культурных, эканамічных) ва ўмовах як аналагавага, так і безаналогового праектавання.

1.2. Дыпломны праект у абавязковым парадку суправаджаецца тлумачальнай запіскай;

1.3. Структура тлумачальнай запіскі:

  • тытульны ліст (змяшчае інфармацыю аб установе адукацыі, выпускаючай кафедры, асобе студэнта-дыпломніка, кіраўніка дыпломнага праекта, рэцэнзента, адзнаку загадчыка кафедры аб допуску да абароны). (Дадатак 7)

  • уводзіны (вызначаюцца мэта і задачы праекта, даецца абгрунтаванне выбару тэмы і яе актуальнасць);

  • асноўная частка (змест вызначаецца ў залежнасці ад напрамку спецыяльнасці (спецыялізацыі);

  • заключэнне;

  • спіс выкарыстаных крыніц;

  • дадаткі (рэпрадукцыі, чарцяжы, табліцы, схемы, планы, тэрміналагічны слоўнік, натурныя, дакументальныя фотаздымкі, архіўныя матэрыялы і інш.).

2. Патрабаванні да дыпломнага праекта па спецыяльнасці 1-15 02 01 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (па напрамках).

2.1. Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-15 02 01-01 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вырабы з керамікі).

Дыпломным праектам па напрамку спецыяльнасці 1-15 02 01-01 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вырабы з керамікі) з’яўляецца твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (ансамбль прадметаў, сервіз, пано, дэкаратыўная пластыка і інш.), прызначаны для прасторавага асяродзя (інтэр’ера, экстэр’ера).

Дыпломны праект па напрамку спецыльнасці 1-15 02 01-01 складаецца з вырабу ў матэрыяле, графічнай часткі (не менш чатырох планшетаў памерам 70х70 см, у выпадку неабходнасці адзін планшет заменяе макет) і тлумачальнай запіскі.

Твор выконваецца ў матэрыяле, суадносным праекту, і павінен прадставіць поўнае ўяўленне аб пластычным, кампазіцыйна-прасторавым і каляровым рашенні распрацаваных аб’емаў, а таксама абраных тэхнік і тэхналогій. Колькасць і маштаб вырабаў вырашаюцца ў кожным выпадку індывідуальна.

Графічная частка дыпломнага праекта павінна выяўляць канцэптуальны погляд дыпломніка на вырашаемую праектную праблему, адлюстроўваць асноўныя мастацка-вобразныя, пластычныя, каляровыя, стылевыя і канструктыўна-тэхналагічныя напрамкі ў праектным рашенні.

У асноўнай частцы тлумачальнай запіскі раскрываецца творчая ідэя дыпломнага праекта, даецца гістарычны агляд твораў мастацтва з блізкай тэматыкай, праводзяцца асноўныя дасягненні аўтараў-папярэднікаў, даецца агульная характарыстыка дыпломнага праекта, вызначаюцца творчыя задачы, абгрунтоўваецца выбар матэрыялаў, фармату тэхналогій, акрэсліваюцца план і этапы выканання работы. У тлумачальную запіску да дыпломнага праекта ў абавязковым парадку павінна уваходзіць тэхнічная дакументацыя. Аб’ём тлумачальнай запіскі – ад 15 да 20 старонак.