Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПАЛАЖЭННЕ ДЫПЛОМНАЯ проект.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
248.83 Кб
Скачать

3.4. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 02-02 Рэжысура тэатра (музычны тэатр).

Дыпломнай работай па напрамку спецыяльнасці 1-17 01 02-02 Рэжысура тэатра (музычны тэатр) з’яўляецца пастаноўка спектакля ў адным з жанраў музычна-тэатральнага мастацтва па творах беларускіх ці замежных аўтараў.

Пастаноўка дыпломнага спектакля здзяйсняецца ў вучэбным тэатры-студыі імя Е. Міровіча, на кафедры рэжысуры, у Цэнтры эксперыментальнай рэжысуры БДАМ, у адной з відовішчных устаноў Рэспублікі Беларусь ці за яе межамі (у гэтым выпадку дыпломнік абавязаны прадставіць завераную кіраўніком установы даведку аб прыёмцы спектакля).

У тлумачальную запіску да дыпломнай работы ў абавязковым парадку павінны ўваходзіць тэкст сцэнара, рэжысёрскі аналіз і тлумачэнне пастановачнага рашэння, афіша спектакля і праграма спектакля, эскізы ці фотаздымкі дэкарацый, эскізы ці фотаздымкі касцюмаў.

3.5. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 02-03 Рэжысура тэатра (тэатр лялек).

Дыпломнай работай па напрамку спецыяльнасці 1-17 01 02-03 Рэжысура тэатра (тэатр лялек) з’яўляецца пастаноўка лялечнага спектакля па п’есе беларускай альбо сусветнай драматургіі ці пастаноўка спектакля па ісцэніроўцы, якая робіцца паводле празаічнага ці паэтычнага твору беларускай ці сусветнай літаратуры.

Пастаноўка дыпломнага спектакля здзяйсняецца ў вучэбным тэатры-студыі імя Е. Міровіча, на кафедры рэжысуры, у Цэнтры эксперыментальнай рэжысуры БДАМ, у адной з відовішчных устаноў Рэспублікі Беларусь ці за яе межамі (у гэтым выпадку дыпломнік абавязаны прадставіць завераную кіраўніком установы даведку аб прыёмцы спектакля).

У тлумачальную запіску да дыпломнай работы ў абавязковым парадку павінны ўваходзіць тэкст п’есы, рэжысёрскі аналіз і тлумачэнне пастановачнага рашэння, афіша спектакля і праграма спектакля, эскізы ці фотаздымкі дэкарацый, эскізы ці фотаздымкі касцюмаў.

3.6. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 02-04 Рэжысура тэатра (эстрада).

Дыпломнай работай па напрамку спецыяльнасці 1-17 01 02-04 Рэжысура тэатра (эстрада) з’яўляецца пастаноўка эстраднага прадстаўлення, эстраднага спектакля, тэматычнага ці святочнага канцэрту, шматжанравых нумароў і інш..

Пастаноўка здзяйсняецца ў вучэбным тэатры-студыі імя Е. Міровіча, на кафедры рэжысуры, у Цэнтры эксперыментальнай рэжысуры БДАМ, у адной з відовішчных устаноў Рэспублікі Беларусь ці за яе межамі (у гэтым выпадку дыпломнік абавязаны прадставіць завераную кіраўніком установы даведку аб прыёмцы прадстаўлення).

У тлумачальную запіску да дыпломнай работы ў абавязковым парадку павінны ўваходзіць тэкст сцэнара, рэжысёрскі аналіз і тлумачэнне пастановачнага рашэння, афіша і праграма прадстаўлення, эскізы ці фотаздымкі дэкарацый, эскізы ці фотаздымкі касцюмаў.

Дадатак 2 да Палажэння Аб дыпломнай рабоце (праекце) установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў»

Патрабаванні да дыпломнай работы мастацкага факультэта ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў»

1. Агульныя патрабаванні да дыпломнай работы мастацкага факультэта

1.1. У дыпломнай рабоце выпускнік абавязаны прадэманстраваць уменне на высокім мастацка-выканальніцкім узроўні рэалізаваць значную вобразную думку (мастацкую ідэю), якая ляжыць у аснове мастацкага твора;

1.2. Дыпломная работа ў абавязковым парадку суправаджаецца аналітычнай запіскай на рускай ці беларускай мове;

1.3. Структура аналітычнай запіскі:

  • тытульны ліст (змяшчае інфармацыю аб установе адукацыі, выпускаючай кафедры, асобе студэнта-дыпломніка, кіраўніка дыпломнай работы, рэцэнзента, адзнаку загадчыка кафедры аб допуску да абароны). (Дадатак 7)

  • уводзіны (прыводзіцца інфармацыя аб матэрыялах, тэхніцы выканання, фармаце работы (памеры для спецыяльнасці 1-15 01 03 Скульптура), даецца абгрунтаванне выбару тэмы і яе актуальнасці);

  • асноўная частка (Раскрываецца творчая ідэя дыпломнай работы, даецца гістарычны агляд твораў мастацтва з блізкай тэматыкай, прыводзяцца асноўныя дасягненні аўтараў-папярэднікаў, даецца агульная характарыстыка дыпломнай работы, вызначаюцца творчыя задачы, абгрунтоўваецца выбар матэрыялаў, фармату тэхналогій, архітэктурнае рашэнне, акрэсліваюцца план, этапы выканання работы);

  • заключэнне;

  • спіс выкарыстаных крыніц;

  • дадаткі (рэпрадукцыі, чарцяжы, табліцы, схемы, планы, тэрміналагічны слоўнік, натурныя, дакументальныя фотаздымкі, архіўныя матэрыялы і інш.).

Аб’ём аналітычнай запіскі – ад 8 да 12 старонак.

2. Патрабаванні да дыпломнай работы па спецыяльнасці 1-15 01 01 Жывапіс (па напрамках):

2.1. Дыпломнай работай па напрамку спецыяльнасці 1-15 01 01-01 Жывапіс (станковы) з’яўляецца сюжэтна-тэматычная карціна на гістарычную ці сучасную тэму, тэматычны партрэт (ці серыя партрэтаў), тэматычны нацюрморт (ці серыя нацюрмортаў), краявід (ці серыя краявідаў) і інш.

2.2. Дыпломная работа па напрамку спецыяльнасці 1-15 01 01-02 Жывапіс (тэатральна-дэкарацыйны) складаецца з пастановачных эскізаў да спектакляў (драматычных (у тым ліку тэатра лялек), музычных (опера, аперэта, балет)), эскізаў касцюмаў і грыма дзеючых асоб, выставачнага макет з асвятленнем і планіровачных чарцяжоў.

2.3. Дыпломная работа па напрамку спецыяльнасці 1-15 01 01-03 Жывапіс (выяўленчае рашэнне фільма) складаецца з пастановачных эскізаў (эксплікацыі) да фільма, эскізаў касцюмаў і грыма дзеючых асоб, выставачнага макета з асвятленнем і планіровачных чарцяжоў.

3. Патрабаванні да дыпломнай работы па спецыяльнасці 1-15 01 02 Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва (па напрамках):

3.1. Дыпломнай работай па напрамку спецыяльнасці 1-15 01 02-01 Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва (роспіс) з’яўляецца твор манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (мазаіка, сграфіта, фрэска, вітраж і інш. тэхнікі), прызначаны для рашэння прасторавага асяроддзя (інтэр’ера, экстэр’ера). У дадаткі да аналітычнай запіскі да дыпломнай работы па напрамку спецыяльнасці 1-15 01 02-01 у абавязковым парадку павінна ўваходзіць тэхнічная дакументацыя.

Як правіла, дыпломная работа па напрамку спецыяльнасці 1-15 01 02-01 выконваецца на аб’екце.

У выпадку, калі работа не выконваецца на аб’екце, у аб’ём дыпломнай работы па напрамку спецыяльнасці 1-15 01 02-01 павінны ўваходзіць:

  • эскіз кампазіцыі ў колеры;

  • перспектыва з уключэннем мяркуемага роспісу або макет;

  • фрагмент у матэрыяле (фрэска, мазаіка, зграфіта, вітраж, камбінаваная тэхніка) памерам каля 1 кв.м.

3.2. Дыпломная работа па напрамку спецыяльнасці 1-15 01 02-02 Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва (рэстаўрацыя) павінна складацца з копіі твора выяўленчага мастацтва (алейны жывапіс) памерам да 120 см па большым боку і адрэстаўраванага твору выяўленчага мастацтва (жывапіс, скульптура або графіка). У дадаткі да аналітычнай запіскі да дыпломнай работы па напрамку спецыяльнасці 1-15 01 02-02 у абавязковым парадку павінны ўваходзіць рэстаўрацыйная дакументацыя і фотафіксацыя праведзеных этапаў работы.

4. Патрабаванні да дыпломнай работы па спецыяльнасці 1-15 01 03 Скульптура:

Дыпломнай работай па спецыяльнасці 1-15 01 03 Скульптура з’яўляецца станковы, манументальны, манументальна-дэкаратыўны скульптурны твор, праект манументальнага ці манументальна-дэкаратыўнага твора.

Дыпломная работа па спецыяльнасці 1-15 01 03, якая ўяўляе сабой станковы твор, манументальны, манументальна-дэкаратыўны скульптурны твор, выконваецца ў мяккім або цвёрдым матэрыяле. У дадаткі да аналітычнай запіскі да дыпломнай работы, якая ўяўляе сабой манументальны ці манументальна-дэкаратыўны скульптурны твор, праект манументальнага ці манументальна-дэкаратыўнага твора у абавязковым парадку павінна ўваходзіць тэхнічная дакументацыя.

Дыпломная работа па спецыяльнасці 1-15 01 03, якая ўяўляе сабой праект манументальнага ці манументальна-дэкаратыўнага твора, уключае:

  • сітуацыйны план;

  • макет;

  • эскіз (гіпс), маштаб 1:10 н.в.;

  • мадэль, маштаб 1:5 н.в. (па неабходнасці);

  • скульптурная кампазіцыя ў натуральным памеры (гліна, пластылін, гіпс).