- •Патрабаванні да дыпломнай работы тэатральнага факультэта ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў»
- •3.3. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 02-01 Рэжысура тэатра (драматычны тэатр).
- •3.4. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 02-02 Рэжысура тэатра (музычны тэатр).
- •3.5. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 02-03 Рэжысура тэатра (тэатр лялек).
- •3.6. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 02-04 Рэжысура тэатра (эстрада).
- •5. Патрабаванні да дыпломнай работы па спецыяльнасці 1-15 01 04 Графіка:
- •2.2. Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-15 02 01-02 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вырабы з тэкстылю).
- •2.3. Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-15 02 01-03 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (касцюм).
- •2.4. Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-15 02 01-05 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вырабы са шкла).
- •2.5. Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-15 02 01-06 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вырабы з металу).
- •3.1.2. Патрабаванні да дыпломнага праекта спецыялізацыі 1-19 01 01-01 02 Дызайн вырабаў бытавога спажывання:
- •3.1.3. Патрабаванні да дыпломнага праекта спецыялізацыі 1-19 01 01-01 03 Дызайн мэблі:
- •3.2.2. Патрабаванні да дыпломнага праекта спецыялізацыі 1-19 01 01-02 02 Дызайн інтэр’ераў:
- •3.3. Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-19 01 01-03 Дызайн (графічны):
- •3.3.1. Патрабаванні да дыпломнага праекта спецыялізацыі 1-19 01 01-03 02 Фотаграфіка:
- •3.5. Патрабаванні да дыпломнага праекта напрамку спецыяльнасці 1-19 01 01-06 Дызайн (віртуальнага асяроддзя).
- •2.2. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 03- 02 Кінатэлеаператарства (тэлеаператарства).
- •3.1.2. Патрабаванні да дыпломнай работы спецыялізацыі 1-17 01 04-01 02 Рэжысура кіно і тэлебачання (кіно). Дакументальны фільм.
- •3.1.3. Патрабаванні да дыпломнай работы спецыялізацыі 1-17 01 04-01 03 Рэжысура кіно і тэлебачання (кіно). Анімацыйныя дзеянні.
- •3.2. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 04-02 Рэжысура кіно і тэлебачання (тэлебачанне).
- •3.3. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 04-03 Рэжысура кіно і тэлебачання (гукарэжысура).
- •Водзыў на дыпломную работу
- •Рэцэнзія
Установа адукацыі
«Беларуская дзяржаўная
акадэмія мастацтваў»
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Рэктар установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў» М.Р.Баразна _____.______2015 ПАЛАЖЭННЕ ___________ № ______ Аб дыпломнай рабоце (праекце) установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў»
1. Агульныя палажэнні
1.1. Дадзенае «Палажэнне аб дыпломнай рабоце (праекце) установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў» (далей - БДАМ) распрацавана на падставе «Правілаў правядзення атэстацыі студэнтаў, курсантаў, слухачоў пры засваенні зместу адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі» (далей - Правілы), зацверджаных Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 53 ад 29.05.2012 і Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» № 262-З ад 17.05.2011.
1.2. Дыпломная работа (праект) з'яўляецца кваліфікацыйнай працай студэнта, па ўзроўні выканання і выніках абароны якой ДЭК робіць заключэнне аб магчымасці прысваення студэнту, які засвоіў змест адукацыйнай праграмы вышэйшай адукацыі першай ступені, адпаведнай кваліфікацыі.
1.3. Да абароны дыпломнай работы (праекта) дапускаюцца студэнты, якія здалі дзяржаўныя экзамены.
2. Кіраўніцтва дыпломнай работай (праектам)
2.1. Дыпломная работа (праект) выконваецца пад кіраўніцтвам высокакваліфікаванага спецыяліста, які мае стаж працы не менш за 3 гады.
2.2. Кіраўнікамі дыпломных работ (праектаў) прызначаюцца асобы з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу БДАМ, пераважна прафесары і дацэнты, а таксама іншыя высокакваліфікаваныя спецыялісты БДАМ і іншых устаноў і арганізацый. Колькасць студэнтаў, якія выконваюць дыпломную работу (праект) у аднаго кіраўніка не павінна перавышаць сем чалавек, за выключэннем спецыяльнасцей 1-17 01 01 Акцёрскае мастацтва (па напрамках), 1-17 01 03 Кінатэлеаператарства (па напрамках), 1-17 01 04 Рэжысура кіно і тэлебачання (па напрамках) для якіх кіраўніком усіх дыпломных работ курса з’яўляецца мастацкі кіраўнік курса.
3. Тэма і змест дыпломнай работы (праекта)
3.1. Тэматыка дыпломных работ (праектаў) павінна быць актуальнай, адпавядаць сучаснаму стану і перспектывам развіцця навукі і культуры.
3.2. Студэнту прадстаўляецца права выбраць тэму дыпломнай работы (праекта) з пераліку прыярытэтных тэм, якія распрацоўваюцца выпускаючай кафедрай (абнаўляецца штогод, зацвярджаецца загадам кіраўніка БДАМ) або прапанаваць сваю тэму дыпломнай работы (праекта) з абгрунтаваннем яе мэтазгоднасці ў пісьмовай заяве, якая падаецца загадчыку выпускаючай кафедры. Пры станоўчым вырашэнні выпускаючай кафедры прапанаваная студэнтам тэма ўключаецца ў пералік тэм дыпломных работ на бягучы навучальны год.
3.3. Рашэнне аб замацаванні тэмы дыпломнай работы (праекта) за студэнтам прымаецца выпускаючай кафедрай у семестры, які папярэднічае пераддыпломнай практыцы.
3.4. Дэкан факультэта на падставе рашэння выпускаючай кафедры прадстаўляе рэктару для зацвярджэння праект загада аб замацаванні за кожным студэнтам тэмы і кіраўніка дыпломнай работы (праекта). У выпадку неабходнасці і па ўзгадненні з кіраўніком дыпломнай работы выпускаючая кафедра мае права прыцягваць кансультантаў па асобных раздзелах дыпломнай работы (праекта).
3.5. Пасля зацвярджэння тэмы кіраўнік дыпломнай работы (праекта) складае і выдае студэнту заданне на выкананне дыпломнай работы (праекта). (Дадатак 7)
3.6. У выпадку неабходнасці змены або ўдакладнення тэм дыпломных работ (праектаў) дэкан факультэта на падставе прадстаўлення выпускаючай кафедры хадайнічае аб унясенні адпаведных зменаў у загад рэктара.
3.7. Патрабаванні да зместу дыпломнай работы (праекта) у залежнасці ад спецыяльнасці вызначаюцца:
Дадаткам 1 Палажэння для тэатральнага факультэта;
Дадаткам 2 Палажэння для мастацкага факультэта;
Дадаткам 3 Палажэння для факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
Дадаткам 4 Палажэння для факультэта экранных мастацтваў;
Дадаткам 5 Палажэння для спецыяльнасці Мастацтвазнаўства (па напрамках).
3.8. Патрабаванні да афармлення тэкставай часткі дыпломнай работы (праекта):
Тэкст друкуецца на адным баку аркуша паперы фармату А4 (210 x 297 мм).
Набор ажыццяўляецца з выкарыстаннем тэкставага рэдактара Word. Шрыфт Times New Roman, прамой, выразны, у звычайным напісанні, чорнага колеру аднолькавы па ўсім аб'ёме тэксту працы, памер 14 пунктаў.
Колькасць знакаў у радку павінна складаць 60-70, міжрадковы інтэрвал павінны складаць 18 пунктаў, колькасць радкоў на старонцы – 39-40.
Першы радок у абзацы з водступам 1,25 мм. Выраўноўванне па шырыні і без пераносу слоў.
Нумарацыя старонак даецца арабскімі лічбамі. Першай старонкай работы з'яўляецца тытульны ліст, які ўключаюць у агульную нумарацыю старонак. На тытульным лісце нумар старонкі не ставяць, на наступных лістах нумар прастаўляюць ў цэнтры ніжняй часткі ліста без кропкі ў канцы.
4. Парадак абароны дыпломнай работы (праекта)
4.1. Дыпломная работа (праект) і водзыў кіраўніка на дыпломную работу (праект) не пазней чым за два тыдні да абароны дыпломнай работы (праекта) прадастаўляюцца загадчыку выпускаючай кафедры (за выключэннем спецыяльнасці 1-17 01 01 Акцёрскае мастацтва (па напрамках)), які вырашае пытанне аб магчымасці допуску студэнта да абароны дыпломнай работы (праекта).
Для вызначэння магчымасці допуску студэнта да абароны дыпломнай работы (праекта) на выпускаючай кафедры можа стварацца рабочая камісія, якая вызначае адпаведнасць дыпломнай работы (праекта) задання і патрабаванага аб'ёму выканання. Допуск студэнта да абароны дыпломнай работы (праекта) фіксуецца подпісам загадчыка кафедры на тытульным лісце дыпломнай работы (праекта) або на тытульным лісце аналітычнай (тлумачальнай) запіскі да дыпломнай работы (праекта).
4.2. Дыпломныя работы (праекты), дапушчаныя да абароны, накіроўваюцца загадчыкам выпускаючай кафедры на рэцэнзію. Рэцэнзенты дыпломных работ (праектаў) зацвярджаюцца рэктарам па прадстаўленні дэканаў не пазней чым за месяц да абароны дыпломных работ (праектаў).
Рэцэнзентамі могуць прызначацца асобы з ліку:
прафесарска-выкладчыцкага складу іншых устаноў вышэйшай адукацыі;
спецыялістаў арганізацый і ўстаноў рэальнага сектара эканомікі і сацыяльнай сферы; супрацоўнікаў навуковых устаноў.
Адзін рэцэнзент можа падрыхтаваць не больш за сем рэцэнзій на дыпломныя работы (праекты).
4.3. У рэцэнзіі павінны быць адзначаны:
актуальнасць тэмы дыпломнай работы (праекта);
ступень адпаведнасці дыпломнай работы (праекта) патрабаванням, што прад'яўляюцца ў адпаведнасці са спецыяльнасцю
Дадаткам 1 Палажэння для тэатральнага факультэта;
Дадаткам 2 Палажэння для мастацкага факультэта;
Дадаткам 3 Палажэння для факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
Дадаткам 4 Палажэння для факультэта экранных мастацтваў;
Дадаткам 5 Палажэння для спецыяльнасці Мастацтвазнаўства (па напрамках);
магчымасць выкарыстання атрыманых вынікаў;
недахопы і слабыя бакі дыпломнай работы (праекта);
заўвагі да афармлення дыпломнай работы (праекта) і стылю выкладання матэрыялу.
Рэцэнзент мае права запатрабаваць у студэнта – аўтара дыпломнай работы (праекта) дадатковыя матэрыялы, якія тычацца праведзенай працы.
4.4. Студэнт павінен быць азнаёмлены з рэцэнзіяй не менш чым за суткі да абароны.
4.5. На абарону адной дыпломнай работы (праекта) па ўсіх спецыяльнасцях за выключэннем спецыяльнасці 1-17 01 01 Акцёрскае мастацтва (па напрамках) адводзіцца не больш за 30 хвілін. Працэдура абароны дыпломнай работы (праекта) устанаўліваецца старшынёй ДЭК і ўключае даклад студэнта (10-15 хвілін) з выкарыстаннем (па рашэнні выпускаючай кафедры) інфармацыйных тэхналогій, чытанне водзыву кіраўніка і рэцэнзіі, пытанні членаў камісіі і адказы студэнта. Пры наяўных заўвагах рэцэнзента студэнт павінен адказаць на іх. Акрамя гэтага, могуць быць прадугледжаны выступленні кіраўніка дыпломнай работы (праекта), а таксама рэцэнзента, калі ён прысутнічае на пасяджэнні ДЭК.
Абарона заканчваецца прадастаўленнем студэнту заключнага слова, у якім ён мае права выказаць сваё меркаванне па заўвагах і рэкамендацыях, зробленых у працэсе абмеркавання дыпломнай работы (праекта).
5. Правы на дыпломную работу
5.1. Аўтар дыпломнай работы (праекта) мае асабістыя немаёмасныя правы на свой твор.
5.2. Маёмасныя правы на дыпломную работу (праект) вызначаюцца “Дамовай аб правах на дыпломную работу (праект) студэнта і БДАМ”.
5.3. Незалежна ад таго, як вызначаюцца маёмасныя правы на дыпломную работу (праект), студэнты пасля абароны дыпломнай работы (праекта) абавязаны прадставіць на выпускаючую кафедру адпаведна спецыяльнасці, па якой выконвалася дыпломная работа (праект): фатаграфіі дыпломнай работы (праекта), якія даюць найбольш поўнае ўяўленне аб творы, другі асобнік аналітычнай (тлумачальнай) запіскі да дыпломнай работы (праекта), другі асобнік дыпломнай работы (для спецыяльнасці 1-21 04 02 Мастацтвазнаўства (па напрамках)).
Дадатак 1 да Палажэння Аб дыпломнай рабоце (праекце) установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў»
Патрабаванні да дыпломнай работы тэатральнага факультэта ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў»
1.Агульныя патрабаванні да дыпломнай работы тэатральнага факультэта
У дыпломнай рабоце выпускнік абавязаны прадэманстраваць уменне на высокім мастацка-выканальніцкім узроўні рэалізаваць значную мастацкую ідэю, якая ляжыць у аснове сцэничнага твора.
2. Патрабаванні да дыпломнай работы па спецыяльнасці 1-17 01 01 Акцёрскае мастацтва (па напрамках).
2.1. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 01-01 Акцёрскае мастацтва (драматычны тэатр і кіно).
Дыпломнай работай па спецыяльнасці 1-17 01 01-01 Акцёрскае мастацтва (драматычны тэатр і кіно) з’яўляюцца дыпломныя спектаклі (не менш за тры спектаклі ў розных жанрах, адзін з іх абавязкова на беларускай мове) і дыпломны канцэрт у якім прадстаўлены лепшыя работы па дысцыплінах “Сцэнічная мова”, “Вакал”, “Сцэнічны танец”, “Сцэнічны бой”.
2.2. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 01-02 Акцёрскае мастацтва (тэатр лялек)
Дыпломнай работай па спецыяльнасці 1-17 01 01-02 Акцёрскае мастацтва (тэатр лялек) з’яўляюцца дыпломныя спектаклі (не менш за тры спектаклі ў розных жанрах, адзін з іх абавязкова на беларускай мове) і дыпломны канцэрт у якім прадстаўлены лепшыя работы па дысцыплінах “Сцэнічная мова”, “Вакал”, “Сцэнічны танец”, “Сцэнічны бой”.
2.3. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 01-03 Акцёрскае мастацтва (музычны тэатр).
Дыпломнай работай па спецыяльнасці 1-17 01 01-03 Акцёрскае мастацтва (музычны тэатр) з’яўляюцца дыпломныя спектаклі (не менш за тры спектакля ў розных жанрах музычна-тэатральнага мастацтва, адзін з іх абавязкова на беларускай мове) і дыпломны канцэрт у якім прадстаўлены лепшыя работы па дысцыплінах “Сцэнічная мова”, “Вакал”, “Сцэнічны танец”, “Сцэнічны бой”.
3. Патрабаванні да дыпломнай работы па спецыяльнасці 1-17 01 02 Рэжысура тэатра (па напрамках).
3.1. Дыпломная работа ў абавязковым парадку суправаджаецца тлумачальнай запіскай на рускай ці беларускай мове;
3.2. Структура тлумачальнай запіскі:
тытульны ліст (змяшчае інфармацыю аб установе адукацыі, выпускаючай кафедры, асобе студэнта-дыпломніка, кіраўніка дыпломнай работы, рэцэнзента, адзнаку загадчыка кафедры аб допуску да абароны). (Дадатак 7)
уводзіны;
асноўная частка;
заключэнне;
спіс выкарыстаных крыніц.
Аб’ём тлумачальнай запіскі – ад 25 старонак.
Да тлумачальнай запіскі на DVD дыску ў двух экзэмплярах дадаецца відэазапіс спектакля і дэманстрацыйнага роліка працягласцю да 6 хвілін, у якім тлумачыцца пастановачнае рашэнне твора і паказваецца развіццё сюжэтнай кампазіцыі (завязка, кульмінацыя, развязка).
3.3. Патрабаванні да дыпломнай работы напрамку спецыяльнасці 1-17 01 02-01 Рэжысура тэатра (драматычны тэатр).
Дыпломнай работай па напрамку спецыяльнасці 1-17 01 02-01 Рэжысура тэатра (драматычны тэатр) з’яўляецца пастаноўка спектакля па п’есе беларускай альбо сусветнай драматургіі ці пастаноўка спектакля па ісцэніроўцы, якая робіцца паводле празаічнага ці паэтычнага твору беларускай ці сусветнай літаратуры.
Пастаноўка дыпломнага спектакля здзяйсняецца ў вучэбным тэатры-студыі імя Е. Міровіча, на кафедры рэжысуры, у Цэнтры эксперыментальнай рэжысуры БДАМ, у адной з відовішчных устаноў Рэспублікі Беларусь ці за яе межамі (у гэтым выпадку дыпломнік абавязаны прадставіць завераную кіраўніком установы даведку аб прыёмцы спектакля).
У тлумачальную запіску да дыпломнай работы ў абавязковым парадку павінны ўваходзіць тэкст п’есы, рэжысёрскі аналіз і тлумачэнне пастановачнага рашэння п’есы, афіша спектакля і праграма спектакля, эскізы ці фотаздымкі дэкарацый, эскізы ці фотаздымкі касцюмаў.
