- •1. Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- •2. Развіцце прамысловасці Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- •3. Асаблівасці эканамічнай і саслоўнай урадавай палітыкі ў 60-90-я гг. XIX ст.
- •5. Фарміраванне беларускай нацыі.
- •6. Ліберальна-буржуазны рух на Беларусі ў апошняй трэці XIX ст.
- •7. Народніцкі рух на Беларусі
- •8. Распаўсюджванне марксізму ў Беларусі. Першыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі.
- •9. Утварэнне ппс, ппс на Літве, Бунд, рсдрп, пс-р, бсг.
- •10. Прычыны і пачатак рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •11. Палітычная барацьба ў 1906-1907 гг.
- •12. Беларускі нацыянальны рух у перыяд рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •13. Эканамічнае развіцце Беларусі ў пачатку XX ст.
- •14. Сталыпінская аграрная рэформа ў Беларусі.
- •15. Беларусь падчас трэцячэрвенскай палітычнай сістэмы.
- •16. Беларусь у гады I сусветнай вайны.
- •17. Падзеі Лютаўскай рэвалюцыі на Беларусі.
- •18. Беларускі нацыянальны рух у сакавіку-кастрычніку 1917 г.
- •19. Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўстанаўленне Савецкай улады на Беларусі.
- •20. Падрыхтоўка і правядзенне I Усебеларускага з’езда.
- •21. Германская акупацыя. Абвяшчэнне бнр.
- •22. Утварэнне ссрб і ЛітБел сср.
- •23. Польска-савецкая вайна і Беларусь.
- •24. Другое абвяшчэнне ссрб.
- •26. Палітыка нэПа на Беларусі.
- •27. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў 1921-1927 гг.
- •28. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё бсср ў гады нэПа.
- •29. Індустрыялізацыя ў бсср.
- •30. Калектывізацыя ў бсср.
- •31. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 30-х гг. XX ст. Масавыя рэпрэсіі.
- •32. Сацыяльна-эканамічнае становішча Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.
- •33. Нацыянальна-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.
- •34. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср.
- •35. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баі летам 1941г. На Беларусі.
- •36. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •37. Партызанскі рух у Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •38. Дзейнасць падполля ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •39. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •40. Аднаўленне і развіцце народнай гаспадаркі бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
- •41. Беларусь на міжнароднай арэне ў першае пасляваеннае дзесяцігодзе.
- •42. Грамадска-палітычнае жыцце бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
- •43. Развіцце прамысловасці, будаўніцтва, транспарта бсср у 1955 – перш. Палове 1980-х гг.
- •44. Сельская гаспадарка бсср у 1955 – першай палове 1980-х гг.
- •45. Грамадска-палітычнае жыцце бсср у 1955 - перш. Палове 1980-х гг.
- •46. Бсср у перыяд перабудовы
- •47. Грамадска-палітычнае жыцце Беларусі ў 1991-2007 гг.
- •48. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў 1991-2007 гг.
- •49. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе развіцця.
3. Асаблівасці эканамічнай і саслоўнай урадавай палітыкі ў 60-90-я гг. XIX ст.
Урадавая палiтыка ў дачыненнi да Беларусi вызначалася ў большай ступенi спецыфiчнымi чым агульнымi рысамi з еўрапейскiм цэнтрам Расii. Прычыны гэтага былi абумоўлены неабходнасцю змагання расiйскага самадзяржаўя з уплывам польскага нацыянальна-вызваленчага руху i рэжымам абмежавальных законаў, асаблiва ў дачыненнi яўрэйскага насельнiцтва.
Спецыфiчныя рысы эканамiчнай палiтыкi вызначылiся вялiкадзяржаўнымi, каланiзатарскiмi мэтамi расiйскага самадзяржаўя ў заходнiх губернях. З мэтай русiфiкацыi тут фактычна быў устаноўлены рэжым выключных законаў. Гэта перш за усё абмежавальныя меры ўраду ў сферы землеўладання i землекарыстання, прынятыя ў час i адразу пасля падаўлення паўстання 1863г. Яны былi накiраваны пераважна супраць католiкаў, яўрэяў i замежных грамадзян. Па закону ад 5 сакавiка 1864г. “асобам польскага паходжання” i яўрэям у заходнiх i паўднёва-заходнiх губернях Расiйскай iмперыi было забаронена купляць казённыя i прыватныя землеўладаннi, прададзеныя за доўг. Iм не дазвалялася таксама набываць, прымаць у заклад, кiраванне, арэнду землi, купленыя на iльготных умовах. Для куплi прадаваемых на агульных умовах прыватных зямельных уладанняў абазначаныя ў прыведзеным законе асобы не мелi права карыстацца iльготамi i пазыкамi. Такое права мелi для набыцця канфiскаваных маёнткаў удзельнiкаў паўстання 1863г. прыезжыя памешчыкi i чыноўнiкi з унутраных губерняў Расii i мясцовыя буйныя праваслаўныя землеўладальнiкi. Праводзiлася мэтанакiраваная палiтыка па скарачэнню памераў землеўладання памешчыкаў-католiкаў i пашырэнню рускага, пераважна буйнага, землеўладальнiка. Адпаведна закону ад 10 лiпеня 1864г. распараджэнню ад 5 жнiўня 1864г. яўрэi рысы аседласцi наогул былi пазбаўлены права набываць зямлю. Законам ад 10 снежня 1865г. “асобам польскага паходжання” таксама было забаронена набываць ва ўласнасць маёнткi. Выключэнне складалi ўладанii якiя перадавалiся ў спадчыну. Акрамя таго, усе высланыя з заходнiх губерняў за ўдзел цi дачыненне да паўстання 1863 г. на працягу двух гадоў павiнны былi прадаць цi абмяняць свае маёнткi на ўмовах, якiя б iх задавальнялi. У маi 1882г. урад забараняў яўрэям у межах рысы аседласцi стала жыць па-за межамi гарадоў i мястэчак, таксама арэндаваць тут, прымаць у заклад i кiраванне нерухомую маёмасць. У 1887 г. забараняла на набыццё зямлi ў польскай мясцовасцi (за выключэннем Магiлёўскай губернi) была распаўсюджана на замежных грамадзян. Прынятыя меры былi скiраваны на перадухiленне канкурэнцыi для мясцовых памешчыкаў з боку яўрэйскай буржуазii i iншаземцаў з мэтай захавання буйнога латыфундуальнага землеўладання. Абмежавальныя законы ў дачыненнi да рассялення яўрэяў прывялi таксама да штучнай канцэнтрацыi iх ў гарадах i мястэчках Беларусi, колькаснай перавагi яўрэяў сярод гарадскога пралетарыяту i гандлёва-прамысловага насельнiцтва, адбiлiся на ўзроўнi канцэнтрацыi прадпрыемстваў i дэфармавалi структуру прамысловай i гандлёвай буржуазii, пралетарыята, затрымлiвалi iх кансалiдацыю як сацыяльных груп. Яны абвастрылi аграрную перанаселенасць у Беларусi, прывялi да адноснага знiжэння кошту зямлi, перашкаджалi яе вольнай купле-продажу, спрыялi захаванню дваранскага землеўладання ў беларускiх губернях.
Кантынгент чыноўнiкаў у Беларусi другой паловы XIX ст. фармiраваўся ў асноўным за кошт прысланых з унутраных губерняў Расii дзяржаўных служачых. З мэтай “утрымання” запрошаных чыноўнiкаў на новым месцы iм на iльготных умовах прадавалiся казёныя i канфiскаваныя маёнткi, устанаўлiвалiся павышаныя аклады.
Росту аграрнай перанаселенасцi ў беларускай вёсцы садзейнiчала iснаваўшае абмежаванне з боку ўлад перасяленне сялян на слабанаселеныя i вольныя землi Расiйскай iмперыi, якое праводзiлася з мэтай захавання рабочай сiлы i ўмацавання “рускага элемента” у беларускiх губернях за кошт праваслаўнага сялянства.
Урадавая палiтыка ў дачыненнi да дваранства Беларусi змянялася ў залежнасцi ад нацыянальна-канфесiйнай прыналежнасцi яго прадстаўнiкоў, пашырэння польскага нацыянальнага руху i рэвалюцыйнага руху ў Расii, змен у адносiнах да дваранства, да урадавых мерапрыемстваў, асаблiва рэалiзацыi рэформы 1861г. i аграрнага заканадаўства.
Пачынаючы з канца 60-х гг. XIX ст. урад палiчыў магчымым змянiць адносiны ў дачыненнi каталiцкай царквы i выдання польскай лiтаратуры. Не адмяняючы уведзенных абмежаванняў, урад вырашыў пазбягаць дзеянняў, якiя б маглi быць расцэнены як ганеннi на каталiцкую царкву. Закрыццi касцёлаў i каплiц адбывалiся з вялiкай перасцярогай. У мясцовым друку адкрытыя нападкi на католiкаў. Аднак мясцовая адмiнiстрацыя не адмовiлася ад пiльнага нагляду за каталiцкiмi святарамi i за зместам iх пропаведзяў. Па-ранейшаму не дазвалалася ксяндзам пакiдаць свае прыходы без дазволу мясцовых улад, забаранялiся духоўныя працэсы, якiя былi ўстаноўлены каталiцкай царквой. Праяўленнем некаторай лаяльнасцi ў канфесiйным пытаннi было выклiкана ўзнiкненнем зацiкаўленасцi ўрада ў саюзе з мясцовым каталiцкiм дваранствам для ўмацавання сваёй сацыяльнай апоры.
У час палiтычнай рэакцыi пачатку 90-х гг. XIX ст. ва ўмовах узмацнення палiтыкi велiкадзяржаўнага шавiнiзму урад i мясцовая адмiнiстрацыя адыходзяць ад палiтыкi папярэднiх гадоў. Каталiцкае дваранства зноў пачало ўспрымацца як ненадзейны саюзнiк. Папярэдняя палiтыка была аб’яўлена памылковай i здрадай “рускай справе” у Беларусi. Большасць чыноўнiкаў каталiцкага веравызнання зноў была звольнена i заменена на рускiх.
У залежнасцi ад змен адносiн улад да дваранства Беларусi адбывалiся перемены ва ўрадавай палiтыцы ў дачыненнi да сялянства.
Адмена ва ўмовах паўстання 1863г. часоваабавязаных адносiн сялянства i перавод яго ў разрад уласнiкаў прымусiлi ўрад тэрмiнова вырашаць пытаннi забеспячэння сялян палiвам, размежаванне памешчыцкiх i сялянскiх угоддзяў, а таксама сервiтутнае пытанне. Памешчыкi пасля адмены часоваабязанага стану нярэдка пераставалi забяспечваць сялян i лiчылi, што апошнiя трацiлi права на сервитуты. У 1863г. урад быў зацiкаўлены ў спакоi вёскi i ў сувязi з гэтым пайшоў на ўступкi сялянству. Адпаведна распараджэнню вiленскага генерал-губернатара за сялянамi захоўвалася права атрымання палiва ад памешчыкаў па ўстаноўленай плаце цi за павiнасцi. Урад забаранiў таксама ў Беларусi i Лiтве абавязковае размежаванне ўгоддзяў па жаданню аднаго толькi памешчыка i захаваў за сялянамi права на сервiтуты. Пасля 1864г. калi паўстанне станавiлася ўсё больш аддаленай гiстарычнай падзеяй урад спынiў уступкi сялянству.
Ужо ў канцы 60-х гг. мясцовая адмiнiстацыя прапанавала ў выпадках несупадзення памераў надзелаў сялян у сапраўдансцi i паводле выкупнога акту браць за аснову памер падзелу адпаведнага выкупнога акту, што фактычна пазбаўляла беларускiх сялян права на iх дарэформены надзел.
Сялянам прапаноўвалася заключаць пагадненнi з памешчыкамi аб перадачы iх лiшкаў зямлi супраць выкупных дакументаў за дадатковыя выкупныя плацяжы. У такiм выпадку, складаўся дадатковы акт. У выпадку, калi землеўладальнiк не пагаджаўся на вяртанне зямлi, то яе адразалi ў карысць памешчыка.
На рубяжы 70-80 гг. урад зноў правёў некаторую гнуткасць у сялянскiм пытаннi i ўлiчыў некаторыя бескрыўдныя для памешчыкаў патрабаваннi сялян.
Не парушаючы правоў памешчыкаў у канцы 70-80-х гг. XIX ст. была зменена падатковая сiстэма, устаноўлены абавязковы выкуп зямлi для ўсiх сялян. За мэтай змяншэння малазямелля спрабавалi стварыць умовы для перасялення сялян на вольныя землi i арганiзаваць крэдыт для набыцця зямлi. Акрамя таго, прадугледжывалася лiквiдацыя сервiтутаў i ўладкаванне зямельнага пытання для дробных катэгорый сельскага насельнiцтва. У 1882г. быў створаны Сялянскi пазямельны банк з мэтай арганiзацыi крыдыту для сялян, аказання дапамогi ў набыццi зямлi. Аднак не вельмi выгадна было карыстацца паслугамi банку нават заможным сельскiм жыхарам. З-за вялiкiх працэнтных ставак дорага абыходзiлася зямля, купленая праз банк, у параўнаннi з яе рынкавым коштам.
Сяляне былi абцяжараны вялiкiм выкупнымi плацяжамi i подацямi. У сувязi з гэтым неаднаразова ўздымалася пытанне аб спiсаннi нядоiмак. 21 лютага 1884г. быў прыняты закон, паводле якога знiжалiся выкупныя плацяжы з сялян Магiлёўскай i беларускiх паветаў Вiцебскай губерняў.
У 70-90-х гадах у адносiнах да сялянства для карысцi памешчыкаў праводзiлася палiтыка стрымлiвання паўперызацыi вёскi, ускладення адрыву ад зямлi сялянства, захавання сельскай грамады. На гэта былi нацэлены закон 14 снежня 1893г. аб неадчужэннi сялянскiх надзельных зямель i закон аб сельскагаспадарчых рабочых ад 12 чэрвеня 1896г. якiя часткова аднавiлi пазаэканамiчную залежнасць сялян ад памешчыкаў.
Такiм чынам, у залежнасцi напружанасцi польскага нацыянальна-вызваленчага руху i палiтычнай сiтуацыi ў краiне змянiлася палiтыка i адносiны ўрада ў дачыненнi розных сацыяльных груп, перш за ўсё сялянства i дваранства. Хаця незалежна ад веравызнання дваранства заставалася ва ўрадавай палiтыцы асноўнай сацыяльнай апорай.
