Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ответы по історіі Беларусі.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
593.41 Кб
Скачать

2. Развіцце прамысловасці Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст.

Пад уздзеяннем усерасійскага рынку, якое па меры будаўніцтва чыгунак няўхільна нарастала, у 60-80-я гады XIX ст. канчаткова вызначылася спецыялізацыя беларускай прамысловасці. Не толькі асобныя прамысловыя прадпрыемствы, але і цэлыя галіны, даволі значныя ў 50-60-я гады (металургія на аснове балотнай руды, цукраваная), не змаглі вытрымаць канкурэнцыі прывазной прадукцыі, паступова занепадалі і знікалі. Скарачалася вытворчасць суконных і шарсцяных вырабаў з імпартнай сыравіны, у выніку гэтага падала ўдзельная вага тэкстыльнай прамысловасці. Адсутнасць разведаных запасаў выкапневых багаццяў (жалезнай руды, каменнага вугалю, нафты), з аднаго боку, і ўздзеянне ўсерасійскага рынку – з другога, прадвызначылі спецыялізацыю прамысловасці Беларусі на апрацоўцы прадукцыі мясцовай сельскай гаспадаркі, лясной і мінеральнай сыравіны.

У 60-90-я гады высокай удзельнай вагою ў суме вытворчасці (больш за 50 працэнтаў) выдзяляліся харчасмакавыя прадпрыемствы – вінакурныя, піваварныя, мукамольныя, крупяныя, тытуневыя і інш. Найбольш хутка ў гэты перыяд развівалася дрэваапрацоўчая прамысловасць (лесапільна-фанерная, запалкавая, папярова-кардонная), доля якой у валавой прадукцыі ўзрасла больш чым у 2,3 раза. Адпаведны паказчык тэкстыльнай прамысловасці паменшыўся амаль удвая. Яна ў асноўным перапрафіліравалася на апрацоўку мясцовага льну. Па 5-6 працэнтаў у суме вытворчасці прыходзілася на металаапрацоўчую, гарбарную і сілікатна-будаўнічую галіны.

Адзначаная спецыялізацыя прамысловасці Беларусі прадвызначыла іншыя яе асаблівасці. Да ліку галоўных з іх адносіліся незвычайна шырокае распаўсюджванне дробных прадпрыемстваў, слабая энергаўзброенасць і нізкая ўдзельная вага фабрычнай вытворчасці, нягледзячы на яе адносна хуткі рост у паслярэформенныя дзесяцігоддзі. Дробныя прадпрыемствы у 1860г. давалі 84% усёй прамысловай прадукцыі; мануфактуры – 8%; фаббрычныя (машынізаваныя) – 9%. Праз 40 гадоў удзельная вага фабрычнай прадукцыі вырасла да 47%, а мануфактур – да 15%. Адпаведны паказчык прамысловасці панізіўся да 38%.

Пераход ад ручной да машыннай вытворчасці з’явіўся сапраўднай рэвалюцыяй у прамысловасці. На Беларусі ен пачаўся ў 1825г., але праходзіў замаруджана. У 1860г. тут налічвалася 76 прамысловых прадпрыемстваў фабрычнага тыпу, якія мелі паравыя рухавікі. У 1900г. колькасць фабрык і заводаў вырасла да 1137, таксама вырасла магутнасць машын. Асаблівасцю прамысловай рэвалюцыі на Беларусі было тое, што яна, у адрозненні ад Расіі, разгортвалася не ў тэкстыльнай, а ў харчасмакавай і металаапрацоўчай галінах.

Развіцце прамысловасці і чыгуначнай сеткі садзейнічала росту гарадоў. У многіх з іх у апошняй трэці XIX – пачатку XX ст. найбуйнейшымі прамысловымі прадпрыемствамі сталі чыгуначныя майстэрні і дэпо. Самым буйным прамысловым прадпрыемствам у Віцебску з’яўлялася льнопрадзільная фабрыка “Дзвіна”. Найбуйнейшым прадпрыемствам у Гародні, ды і ва ўсёй Беларусі з’яўлялася тытунёвая фабрыка. Пінск, Мазыр, Бабруйск, Барысаў, Слонім фарміраваліся як цэнтры дрэваапрацоўчай, у тым ліку запалкавай, прамысловасці.

Пасля рэформы 1861г., асабліва ў 80-90-я гады, даволі шпарка развівалася прамысловасць і ў многіх беларускіх мястэчках. У Дуброўне Горацкага павета занімаліся вытворчасцю шарсцяных тканін. У Ружанах Слонімскага павета дзейнічалі 4 суконныя фабрыкі. Смаргонь Ашмянскага павета стала буйным цэнтрам гарбарнай прамысловасці.

Прыведзеныя звесткі сведчаць, што ў паслярэформеннае 40-годдзе буйных прамысловых цэнтраў на Беларусі не ўзнікла. Галоўнай прычынай таму была спецыялізацыя беларускай прамысловасці на апрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай, лясной і мінеральнай сыравіны, якая прывязвала яе да сельскай мясцовасці. Памешчыцкая прамысловасць або непасрэдна працягвала сельскагаспадарчую вытворчасць (вінакурныя, масларобчыя, сыраварныя, алейныя), або распрацоўвала прыродныя багацці маёнткаў (лесапільні, смалакурні, цагульні і інш.). Капіталістаў, якія не мелі зямельнай уласнасці, у сельскую мясцовасць прыцягвала не толькі меншая арэндная плата за зямельныя ўчасткі, але і больш танная, а разам з тым і менш патрабавальная рабочая сіла. Размяшчэнню прамысловасці ў мястэчках і вёсках садзейнічала таксама наяўнасць на Беларусі адносна густой чыгуначнай і рачной сеткі.