Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ответы по історіі Беларусі.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
593.41 Кб
Скачать

17. Падзеі Лютаўскай рэвалюцыі на Беларусі.

Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя - з'ява сусветна-гістарычнага значэння. 3 аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога - адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі. Галоўнымі прычынамі рэвалюцыі з'явіліся класавыя супярэчнасці, цяжкае ваеннае становішча. Незадаволенасць рабочых, сялян, салдат, даведзеных да крайняй галечы вайной, гаспадарчай разрухай, голадам, вылілася ў масавыя выступленні супраць царызму, буржуазіі і рэакцыйнай ваеншчыны.

Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі рабочых 23 лютага (8 сакавіка) 1917 г. у Петраградзе. 25 лютага забастоўка стала ўсеагульнай, а 27 лютага (12 сакавіка) рух перарос ва ўзброенае паўстанне.

Працоўным Мінска стала вядома аб перамозе Лютаўскай рэвалюцыі 1 сакавіка 1917г. Вестка пра падзенне царызму ў лічаныя дні разнеслася па краіне. Увечары 3 сакавіка адбылася нарада бальшавікоў горада На гэтай нарадзе было вырашана мабілізаваць усе сілы, каб падтрымаць піцерскіх рабочых і салдат. У Мінску пачалі ўтварацца ўзброеныя атрады, прафсаюзы і іншыя арганізацыі працоўных. Створаная 4 сакавіка міліцыя, якую ўзначаліў Фрунзе, раззброіла паліцыю і жандармерыю, узяла пад ахову ўрадавыя ўстановы, пошту і тэлеграф.

Асаблівая ўвага была звернута на ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У Мінску 4 сакавіка 1917г. адбылося першае пасяджэнне выбраных дэпутатаў і прадстаўнікоў ад прадпрыемстваў, на якім утвораны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў і Часовы выканаўчы камітэт. Мінскі Савет павіншаваў усіх працоўных з перамогай і заклікаў да інтэрнацыянальнага адзінства, арганізаванасці ў барацьбе за светлую будучыню. Каб аб'яднаць сілы пралетарыяту з рэвалю-цыйнай арміяй, быў створаны адзіны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і адзіны выканаўчы камітэт на чале з меншавіком Позернам.

6 сакавіка 1917г. арганізаваўся Гомельскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які заявіў, што ен бярэ на сябе ахову новага ладу. 8 сакавіка ўтвораны Віцебскі Савет рабочых дэпутатаў і выбраны выканаўчы камітэт, які заклікаў аб'яднацца вакол Савета.

3 вялікімі цяжкасцямі праводзіліся дэмакратычныя пераўтварэнні ў Магілеве. Тут рэакцыйная ваеншчына рабіла ўсе, каб засцерагчы салдат ад уплыву рэвалюцыі. Але і там 5 сакавіка 1917г. адбылася мнагалюдная дэманстрацыя рабочых і салдат, якая закончылася мітынгам. Праз два дні пасля дэманстрацыі ў Магілеве ўтварыліся Савет рабочых дэпутатаў і асобна Савет салдацкіх дэпутатаў. Да 10 сакавіка абодва Саветы аб'ядналіся.

Усяго з сакавіка да ліпеня 1917г. у Беларусі ўзнікла каля 150 саветаў розных назваў. Абсалютную перавагу ў іх мелі меншавікі, бундаўцы, эсэры. Пазіцыі бальшавікоў былі слабымі, адносна ўплывовая бальшавіцкая група склалася толькі ў Мінскім савеце.

Рост грамадскай актыўнасці насельніцтва выявіўся і ў ажыўленні прафсаюзнага руху. У Беларусі найбольш хутка аднаўляліся старыя і ўтвараліся новыя прафесійныя арганізацыі ў Мінску, Віцебску і Гомелі. Паспяхова развіваўся прафсаюзны рух у Магілеве, Оршы, Полацку, Бабруйску і іншых гарадах. Дамінуючую ролю ў прафсаюзах Беларусі адыгрывалі бундаўцы, меншавікі, эсэры.