Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ответы по історіі Беларусі.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
593.41 Кб
Скачать

1. Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-90-я гг. XIX ст.

У развіцці сельскай гаспадаркі Беларусі другой паловы XIX ст. трэба вылучыць два перыяды: першы ахоплівае 60-70-я гг., другі – 80-90-я гг. першы перыяд характарызуецца панаваннем у памешчыцкай і сялянскай гаспадарках збожжавых напрамкаў, шырокім распаўсюджваннем адработачнай сістэмы, сутнасць якой заключалася ў апрацоўцы памешчыцкай зямлі сялянскім інвентаром, за прадстаўленне яму ў арэнду ворнай зямлі і іншых угоддзяў. Найбольшае распаўсюджванне адработачная сістэма атрымала ў Віцебскай і Магілеўскай губернях. У Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях памешчыкі разам з адработкамі, якія займалі значнае месца, асабліва ў перыяд уборкі збожжа і траў, шырока выкарыстоўвалі працу наемных рабочых. Трэба адзначыць, што тэхнічная ўзброенасць земляробства як у памешчыцкай, так і ў сялянскай гаспадарках амаль нічым не адрознівалася ад дарэформеннай.

Нягледзячы на рэшткі феадальна-прыгонніцкіх адносін, капіталізм у сельскай гаспадарцы Беларусі развіваўся адносна хутка. Гэтаму садзейнічаў шэраг абставін: развіцце прамысловасці, сістэмы капіталістычнага крэдыту, рост чыгуначнага будаўніцтва і гарадоў, а таксама канцэнтрацыя войскаў на тэрыторыі Беларусі. Усе гэта стварала спрыяльныя ўмовы для развіцця гандлевага земляробства і рыначных адносін.

Моцным каталізатарам эвалюцыі сельскай гаспадаркі Беларусі з’явіўся сусветны аграрны крызіс 80-90-х гг., які выклікаў рэзкае зніжэнне цэн на хлеб. Гэта прывяло да карэнных змяненняў у эканамічнай арганізацыі і тэхнічнай аснашчанасці сельскай гаспадаркі, да канчатковай перамогі гандлевага земляробства і павелічэння рыначнага попыту. У сувязі са значным скарачэннем у пачатку 80-х гг. пасяўных плошчаў пад збожжавыя культуры сельская гаспадарка Беларусі спецыялізуецца на вытворчасці тэхнічных культур (бульбы, ільну і інш.) і мяса-малочнай жывелагадоўлі, звязанай з вытворчасцю мяса і сыру.

Развіцце малочнай гаспадаркі аказала ўплыў на змяненне структуры пасяўных плошчаў. Так, у буйных маентках, на землях заможных сялян уводзілася шматпольная сістэма севазвароту, прымяняліся мінеральныя ўгнаенні, пашыралася выкарыстанне машын (малатарні, арфы) і палепшаных сельскагаспадарчых прылад (жалезныя плугі, бароны). Па прымяненні машын Беларусь стаяла на адным з першых месцаў у Расійскай імперыі, хаця ў цэлым ва ўсей сельскай гаспадарцы панавала ручная тэхніка.

Важным відам капіталістычнай прадпрымальнасці як у памешчыкаў, так і ў заможных сялян было вінакурства, асноўнай сыравінай для якога спачатку служыла зерне, пераважна жыта, а затым бульба. Адыходы вінакурства ішлі на корм жывеле.

Развіцце гандлевага земляробства, спецыялізацыя яго па асобных галінах (малочная жывелагадоўля, вытворчасць ільну, вінакурства) пашыралі абмен паміж земляробствам і прамысловасцю. Гэта садзейнічала росту ўнутранага рынку і прывяло ў канцы XIX ст. да з’яўлення ў памешчыцкай гаспадарцы буйных высокатаварных капіталістычных фермаў, якія працавалі выключна на рынак. Колькасць малатаварных маенткаў, заснаваных на адработачнай сістэме, паступова скарачалася. Збяднелыя дваране прадавалі маенткі і ішлі на дзяржаўную службу, а іх земля трапляла ў капіталістычны абарот. Адна яе частка куплялася дваранствам, а астатняя набывалася купцамі і заможнымі сялянамі.

Развіцце капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы ўзмацніла працэс расслаення сялянства. З аднаго боку, расла сельская буржуазія, а з другога – павялічвалася маламаемаснае сялянства. Надзельная зямля, атрыманая ў 60-я гг. па ўраўнальным прынцыпе, ужо к канцу 70-х гг. была размеркавана нераўнамерна. Павялічылася колькасць беззямельных двароў. Малазямельныя і беззямельныя сяляне, вымушаныя наймацца да памешчыкаў або да заможных сялян, па сутнасці рабіліся наемнымі сельскагаспадарчымі рабочымі.