Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Tsvetamuzyka.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
37.46 Кб
Скачать

6. Выразная магчымасці музыкі

Ніводнае з мастацтваў, акрамя музыкі, не валодае такой здольнасцю, як пранікаць у сферу пачуццяў, перажыванняў і настрояў чалавека. Гэта абумоўліваецца яе гукавой прыродай, таму што гукі самаго жыцця садзейнічаюць зносінам людзей паміж сабой, выяўленню іх пачуццяў, імкленняў і г.д.

Магчымасці чалавека выяўляць эмоцыі пры дапамозе гукаў вызначалі перавалоданне ў змесце музыкі менавіта ггэтага кампанента. Да таго ж музыка – мастацтва часовае, якое рухаецца і, значыць, можа адлюстраваць працэс эмацыянальных перажыванняў з усімі яго зменамі і ацценнямі, дынамічнымі ўздымамі і спадамі, мсутыкненнямі і ўзаемапераходамі.

Як вызначаюць псіхолагі, галоўныя з эмацыянальных станаў пачуцці і настроі.

Пачуцці выкліканы пэўным аб’ектам, або накіраваны на яго. Па характару яны могуць быць маральнымі (каханне, нянавісць, страх, гонар, зайздрасць), інтэлектуальнымі (здзіўленне, цікаўнасць), практычнымі (задавальненне, засмучэнне), эстэтычнымі (хвляванне, захапленне). У адрозненне ад пачуццяў настроі – гэта агульны эмацыянальны стан чалавека (вяселле, сум, бадзёрасць, задумлівасць, рашучасць). У настроі абагульняюцца многія эмацыянальныя ўражанні асобы, ён вызначае ў дадзены момант адносіны чалавека да рэчаіснасці.

Пачуцці абавязкова звязаны з канкрэтнымі аб’ектамі, таму іх увасабленне ў мастацтве магчыма толькі ў тым выпадку, калі адначасова з эмоцыяй малюецца або называецца яго прадмет. Так і ў музыцы – аб выяўленні кахання або нянавісці можна размаўляць пры ўмове, што паказан ці названы той, каго кахаюць або ненавідзюць.

7. Выяўленчыя магчымасці музыкі

Музыка пры дапамозе выразных сродкаў перадае як слыхавыя, так і зрокавыя ўражанні ад розных прадметаў і з’яў. Гэта не проста гукападражанні, а розныя, часам складаныя, апасродкаваныя асацыяцыі з гукамі і шумамі акаляючай рэчаіснасці. Музычная выяўленчасць – гэта ператварэнне ў музыцы натуральных гукаў і шумоў (галасы птушак, рух цягніка, журчанне вады і т.п.)

З прыродных з’яў лепей за ўсё музыка малюе самагучныя і адначасова рухаючыя аб’екты (мора, рака, лес, птушкі, жывёлы). Яскравым і пераканаўчым прыкладам музычнай выяўленчасці з’яўляецца сімфанічная фантазія “садко” Н.Рымскага-Корсакава. Яна пачынаецца спакойным і велічным музычным пейзажам, які малюе змену хваляў у моры. Наступны музычны эпізод малюе апусканне садко ў мора, а далей ідзе танец марскіх рыбак на піру ў марскога цара.

Музыка адлюстроўвае і чалавека, узнаўляючы інтанацыі яго мовы, а таксама рытм яго руху (жэстаў, паходкі). Праз іх раскрываецца асаблівасць яго характара і тэмперамента, валявыя якасці, якія праяўляюцца ў мове і рухах (Г.Свірыдаў – цыкл песень на словы Р.Бернса).

Грамадскі быт кожнай краіны і эпохі ў музыцы перадаецца шляхам перадачы характэрных для іх немузычных гучанняў практычнага жыцця (розныя гукавыя сігналы – пастуховыя і паляўнічыя рогі), гукі працы (удары молата, шум машын, стук колаў), абрадавыя гучанні (калакольны звон) і г.д.

Больш поўна і канкрэтна характарызуе грамадскае жыццё народная і бытавая музыка, “Хатні” раманс, бальны танец, пахавальны марш, якія перадаюць эмоцыі тых, хто спявае, танчыць або шагае пад іх. Гэта музыка выклікае па асацыяцыі ўяўленнее аб асяроддзі, абстаінах, для якіх характэрны дадзены жанр (плясавая песня – пра народнае свята, салдатская песня або ваенны марш – пра паход, вальс – пра бал і г.д.).

Выяўленчая музыка носіць апасродкаваны характар, г. зн. Кампазітар, ствараючы вобраз прыродных з’яў, надае ім чалавечыя якасці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]