Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Tsvetamuzyka.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
37.46 Кб
Скачать

4. Лейттэма і лейтматыў у тэатралізаваным прадстаўленні.

Разглядаючы функцыі тэатральнай музыкі, неабходна ўдакладніць паняцці “лейттэма” і “лейтматыў”. Звычайна сувязь паміж канкрэтным персанажам або пэўнай сітуацыяй і музыкай, якая іх суправаджае, устанаўліваецца з моманта з’яўлення данага персанажа або ўзнікнення даннай сіуацыі. Кожны наступны паўтор гэтага матыва, нават у змененым выглядзе, замацоўвае гэту сувязь і узмацняе ў гледача пачуццё вобразнага “сэнса” данага матыва. Пры гэтым характар змен мелодыі (танальны, рытмічны, тэмбравы) выяўляе змену настрою, паводзіны персанажа або змену сітуацыі.

У гэтых выпадках музыка выступае ў лейтаабразнай функцыі. У якасці лейтматыва, лейттэмы можа выкарыстоўвацца як сюжэтная музыка, так і ўмоўная. (у камедыі Астроўскага “Доходное место” Паліна сумуючы, спявае песню А. Гурылёва “Матышка-Голубушка”, якае перадае яе адзіноту, задумлівасць, сум. Затым з’яўляецца яе сястра Юлія і прыносіць ёй у падарунак капялюш. Паліна, узрадаваная падарункам, і стоячы перад люстэркам, прымяраюсчы капялюш, напявае тую ж песенку, але ужо ў больш хуткім тэмпе. Цяпер песенка гучыць зусім інакш). У гэтым прыкладзе музычная тэма ідзе а персанажам, і кожны раз гучанне яе змяняецца ў залежнасці ад абставін і адпаведнай перамены настрою ў ддзеяччай асобы. Так, сюжэтная музыка ў гэтай функцыі можа дапоўніць характарыстыку вобраза ў яго развіцці.

У прадстаўленні можа быць не адзін лейтматыў, а два і болей. Яны дапамагаюць вылучыць галоўныя лініі дзеяння (у спектаклі “Оптимистическая трагедия” было два лейтматыва – “марш палка” і “тэма партыі”. Яны змяняліся кожны раз у залежнасці ад з’яў, паваротаў сюжэта, набывалі к фіналу драматургію развіцця), такім чынам, лейтматыў не толькі садзейнічае развіццю пэўнага вобраза або сітуацыі, але раскрывае іх глыбокі сэнс. Лейтматыў дазваляе злучыць фрагментарную музыку прадстаўлення ў адзінае кампазіцыйнае цэлае.

Кожная музыка, уключаная ў дзеянне, адлюстроўвае аўтарскія адносіныда канкэтнага персанажа, групы персанажаў, сцэнічнаму дзеянню, з якімі гэта музыка звязана. Рэжысёр праз музыку можа то абурацца, то смуткаваць аб сваім героі, то перажываць разам з ім, то праяўляць да яго іранічныя адносіны.

Адзначаныя функцыі ў прадстаўленні могуць наслойвацца, змяняцца, спалучацца, пераходзіць з адной у другую і ў кожным канкрэтным выпадку гэта адываецца па законам драматургічнага азвіцця.

5. Музычная драматургія тэатралізаванага прадстаўлення.

Музычная драматургія - комплекс музычных выразных сродкаў, з дапамогай якіх раскрываецца ідэйны змест прадстаўлення, ствараюцца характарыстыкі дзеячых асоб, падкрэсліваецца іх стан у драматычных сітуацыях, у канфліктных сутыкненнях.

Асноўным элементам музычнай драматургіі з’яўляецца тэма, якая ўвасабляе абагульнены музычны вобраз дзеячай асобы або групы персанажаў, якой-небудзь значнай ідэі або якога-небудзь паняцця.

Музычныя тэмы могуць характарызаваць і неадушаўлённыя прадметы, якія знаходзяцца ў пастаноўцы, калі яны важныя для развіцця дзеяння. Бываюць тэмы, якія малююць абставіны дзеяння, што ствараюць свайго рода музычны пейзаж, на фоне якога адбываецца з’ява. Па ходу дзеяння значныя і найбольш вострыя драматугічныя сітуацыі таксама часта падкрэсліваюцца асобай музычнай тэмай.

На рэшце, музычная тэма можа адлюстроўваць вядучую ідэю пастаноўкі, напрыклад, ідэю патрыятызма. Пры дапамозе музычных тэм рэжысёр можа ствараць абагульненыя вобразы драматычных сіл, процідзейных у прадстаўленні. Музычныя тэмы, якія ўвасабляюць асноўную ідэю, часта бываюць звязаны з музычнымі характарыстыкамі галоўных дзеячых асоб – канкрэтных носьбітаў гэтых ідэй.

Часта для стварэння музычных вобразаў і характарыстык звяртаюцца да інструментальнай абоо аркестравай музыцы. Менавіта інструментальная музыка здольна найбольш выразна раскрыць галоўную думку данай драматычнай сцэны або яе падтэкст, думкі і пачуцці герояў (лейтматывы), невыказаныя ў словах і ў сцэнічным дзеянні. Развіццё музычных тэм, іх супастаўленне, паўтарэнне і відазмяненне з’яўляецца сродкам драматургічнага развіцця сцэнічнай дзеі.

“Весёлый поезд” Сеоловьёв-Седой из к/ф “первая перчатка”

Артюр Онеггер “Пасифик – 231”.

Прасцейшым відам музычна-драматургічнага развіцця з’яўляюцца так званыя тэмы-успаміны, з дапамогай якіх сцэна атрымлівае большую выразнасць і глыбіню, канкрэтнасць. Разнавіднасцю такіх тэм з’яўляюцца музычныя асацыяцыі, г зн. тэмы, якія ўзікаюць у свядомасці гледача прадстаўлення аб яккім-небудзь вобразе, ужо знаёмым па папярэднім дзеянням, хаця гэтыя тэмы не носяць характара ўспамін самаго героя. У гэтым выпадку адлюстроўваецца або агульнасць думак героя, або падобная сітуацыя, або просьа выклікаюцца ў гледача ўспаміны, асацыяцыі з рранейшым дзеяннем, якое адбылося.

Музычныя тэмы, якія паўтараюцца некалькі разоў на працягу прадстаўлення, адлюстроўваючы якую-небудзі ідэю, пачуццё або рысу характара героя называюцца лейттэмамі , або лейтматывамі.

Лейтматывы даволе разнастайныя і залежаць ад характара ўзнаўляемага вобраза, ад жанравых асаблівасцей драматычнага прадстаўлення. Гэта могуць быць нязменныя лейттэмы, у асноўным партрэты дзеячых асоб, калі вобраз статычны і ў характары героя адсутнічаюць вяікія змены. Гэта быццам музычныя “маскі” тых або іншых персанажаў або гукавыя сімвалы абстактных ідэй.

Лейт матыў можа змяняцца ў залежнасці ад сцэнічных сітуацый і псіхалагічнага стана герояў. Відазмяненні лейтматываў называюць тэматычным развіццём, што з’яўляецца важнейшым элементам прадстаўлення.

Даволе часта два супрацьлеглых імкненні, дзве ідэі складаюць асноўны драматургічны канфлікт твораў. Музыка дапамагае яскрава і вобразна ўзнавіць проціборства гэтых сіл шляхам супрацьпастаўлення двух музычных тэм. Музычнае афармленне бывае і без л-м, і не заўсёды прынцып тэматынага развіцця з’яўляецца галоўным. Могуць выкарыстоўвацца лейтрытмы, лейтгармоніі, лейттэмбры, г зн. Рытмічныя малюнкі, якія паўтараюцца і якія маюць сэнсавыя значэнні, акорды або гучанні асобых груп інструментаў, звязаныя з якой-небудзь дзеячай асобай.

Вялікае значэнне ў развіцці музычнай драматургіі маюць выяўленні сіл прыроды (завіруха, граза і інш.). Часта стан прыроды звязаны з перажываннямі герояў і дапамагае ў развіцці іх характараў і пачуццяў.

Веданне законаў музычнай драматургіі прыходзіць рэжысёру паступова разам са слыхавым вопытам і веданнем музычнай літаратуры. Увядзенне музыкі ў прадстаўленне неабходна апраўдаць, знайсці “закон уключэння” яе ў сцэнічную дзею.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]