Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Tsvetamuzyka.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
37.46 Кб
Скачать
  1. Цветамузыка.

Дынамікай музычнага твору прынята называць працэс змянення гучнасці, які працякае ў часе і звязаны з музычным развіццём. Гэты прцэс уключае ў сабе як паступовае ўзмацненне гучнасці ( крешчендо) і змяншэнне гучнасці (демінуэндо), так і кантрасныя, раптоўныя супастаўленні розных ступеней гучнасці ( фортэ і піано)

Дынаміка, як усе астатнія элементы музычнай мовы, служыць мэтам стварэння мастацкіх вобразаў. Выканананы без дынамічнай нюансіроўкі, музычны твор у многім страчывае сваю выразную сілу.

На сцэне шырока выкарытоўваюцца дынамічныя змяненні, як выяўленчыя (калі трэба ўявіць набліжэнне шэсця або нарастанне завірухі – гучнасць паступова ўзмацняецца), так і выразныя. Напрыклад нарастанне душэўнага хвалявання – паступовае павелічэнне гучнасці – крэшчэндо.

Гучныя гукі мацней уздзейнічаюць на нервовую сістэму, узбуджаюць, раздражняюць болей, чым ціхія. Аднак ціхія гукі, таямнічыя шорахі насцяроджваюць, а ўспрыняцце ледзь чутных гукаў патрабуе напруджанай увагі. З гісторыі вакальнай музыкі вядом прыклад, спаборніцтва басоў. Шаляпін заспяваў так ціха, але гэта было адчуваць і на апошніх радах.

Уздым, нарастанне, як правіла, здольны мацней захапіць увагу гледача, трымаць яго ў стане напругі, чым спад супакоеванне. Іншым часам па задуме рэжысёра кульмінацыя сцэны вылучаецца дынамікай музычнага фрагмента не праз фортэ, а праз піана, што надае сцэне асаблівы характар. Эфекты дынамікі павінны ўлічвацца рэжысёрам, каб нарастанне гука і другія змены абпавядалі развіццю вобраза і яго трактоўцы. Дынаміку трэба ўлічваць і пры ўзнаўленні музычнай фанаграмы ў сцэнічным дзеянні. Запіс можна ўзнавіць ціха або гучна, паступова павялічваючы або змянчаючы сілу гучання.

Такім чынам, уменне карыстацца рэжысёрам дынамічнымі ацценнямі, тонка і гібка перадаваць гук рознай сілы пры ўзнаўленні музыкі на сцэне дазваляе праўдзіва, выразна падкрэсліць характар сцэнічнага гучання.

  1. Роля музычнага тэмбра і дынамікі ў т.П.

Для выразнасці муз. твору вялікае значэнне мае тэмбр, г.зн. афарбоўка гука, якім валодае кожны пеўчы голас і музыкальны інструмент. Пры музыкальным афармленні пастаноўкі шырока выкарыстоўваюцца магчымасці тэмбра , гэта адзін з самых моцных і ў той жа час тонкіх сродкаў выяўлення і перадачы вобразаў, думак і пачуццяў у музыцы. Кожнае пачуццё для свайго адлюстравання патрабуе адпаведнай афарбоўкі гука, каб у падстаўленні выразіць музычную думку глыбока і верна. Тэмбр можа быць і псіхалагічным фарбам для перадачы падтэкста музычнага вобраза. Правільна знойдзены тэмбр дазваляе свабодна разлічаць унутраны сэнс ролі, часта незалежнай ад сэнса вымаўлення фразы. У гэтыс выпадку тэмбр становіцца тэмбра-думкай або тэмбра-пачуццём, перадаючы больш танчэй унутранае жыццё вобраза. Тэмбр, як дадатковы элемент характарыстыкі вобраза, замацаваны за ім, называецца лейт-тэмбрам. 

3. Функцыі тэатральнай музыкі.

1. Адна з такіх функцый – ілюстратыўнасць. (гармонія музыкі і дзеяння). Пад ілюстратыўнасцю разумеюць непасрэдную сувязь музыкі са сцэнічным дзеяннем: персанаж атрымаў радаснае паведамленне і напевае вясёлую песню; напружаная, усхваляваная музыка выражае драматычную сітуацыю на сцэне і г.д.

Галоўная пры ўзнаўленні гэтай функцыі залежыць ад месца яе ўключэння, сугучнасці музыкі і дзеяння, а таксама прадоўжанасці гучання, гармоніі музыкі і дзеяння, а таксама мастацкага густа рэжысёра, яго творчага пачуцця. Як вядома, творчасць ад штампа, рамесніцтва адзяляе магічнае “ледзь ледзь”. Музычная ілюстратыўнасць дапамагае гледачу больш поўна адчуць сцэнічнае дзеянне, дапоўніць яго разнастайнымі ўражаннямі ад бачанага на сцэне.

2. Прынцып кантраста ў музыцы заключаецца ў руху яе па ўнутрнанай, схаванай лініі падтэкста, лініі псіхалагічнага зместу сцэны –гэта найбольш остры і моцны прыём уключэння яе ў дзеянне, у гэтай якасці музыка здольна паказаць самую “сутнасць рэчаў”. Раскрыў Георгій Таўстаногаў.

А) музыка можа ісці ў разрэз са знешнім дзеяннем.

Б) музыка можа кантрасціраваць з настроем асобнага персанажа або групай дзеячых асоб.

В) музыка можа кантрасціраваць і з дэкарацыямі.

Г) музыка можа кантрасціраваць з дзеяннямі. (прывесці асабістыя прыклады па кожнай пазіцыі да заліку)

3. музыка выконвае асацыятыўную функцыю. У гэтым выпадку, не супадаючы непасрэдна с характарам дзеяння, музыка можа праявіць яго схаваныя бакі. І у гэтым выпадку яна патрабуе ад гледача ці слухача асацыятыўнагга дамыслевання і абагульнення, а значыць узмацняе яго ўвагу і саўдзел у тым, што адбываецца на сцэне.

4. Абагульненне – яшчэ адна функцыя музыкі сцэнічнага дзеяння. Валодаючы вялікімі абагульняючымі магчымасцямі, большымі чым сцэнічныя дзеянні і нават слоўная мова, музыка здольна больш яскрава і паўней выявіць і данесці асноўную эмоцыю дзеяння і гэтым дапамагчы гледачу глыбей асансаваць тое, што адбываецца на сцэне. Музыка абагульняе не толькі асобныя сцэны, але і ўсё прадстаўленне. Гэта праяўляецца асабліва яскрава ў фінальных сцэнах, дзе гучыць аркестр або песні быццам падкрэсліваючы з’явы, асноўную ідэю твору. Функцыю абагульнення выконвае ўмоўная музыка, тамушто яна больш вольная і валодае большай сілай асацыяцыі ў параўнанні с сюжэтнай.

Альфред Шнітке “Аб’ясненне ў любві”.

Барыс Чайкоўскі “Полька. Жанідзба Бальзамінава”, “Шарманка ЛюцікЦветочкі”

Мадэст Мусарскі “Расвет на Маске раке”

Бах “Скерцо”

Пьяцолло “Лібер-Танго”

Арганізацыя тэмпарытма сцэнічнага дзеяння. Гэта знаходзіць праяўленне ў сцэнах, якія маюць чоткі тэмпарытм ( танцэвальныя нумары).

У іншых выпадках не столька выяўляе рытмічную якасць руху, колькі узмацняе дынамічную напруджанасць дзўеяння. У большасці выпадкаў музыка звязана с тэмпам і рытмам

Рытмічна арганізуючы дзеянне, музыка можа падкрэсліцьэмацыянальны стан дзеячых асоб, драматургічна узмацняць сцэну.

Музыка можа рытмічна арганізаваць і надаць эмацыянальную афарбоўку не толькі дзеяннем персанажаў на сцэне, але і руху жывёл, а таксама неадушаўлённых прадметаў: аўтамашын, цягнікоў, спалучацца згучаннем адпаведных шумоў, або выяўленнем іх з дапамогай спецыфічых выразных сродкаў.

Рэжысёр абавязан ведаць, што музыка існуе толькі ў рытме. І дзякуючы яму можна пры дапамозе музыкіпадтрымаць сцэнічную дзею. Многія тэатральныяя рэжысёры: Мейерхольд, Таіраў, Завацкі, Ганчароў і інш. Выкарыстоўвалі ў сваіх спектаклях музыку для падтрымання належнага тэмпарытма сцэнічнага дзеяння.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]