Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИГПБ тест.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
40 Кб
Скачать
☆

III Устаўная (Статутная) грамата Беларускай Народнай Рэспублікі, якая дэкларавала яе незалежнасць ад Савецкай Расіі была ўхвалена 25 сакавіка

1918

Дэкла­рацыя незалежнасці БССР (другое абвяшчэнне БССР) была ўхвалена 31 ліпеня

1920

Які прававы акт Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціў незалежнасць БНР?

III Устаўная (Статутная) грамата Беларускай Народнай Рэспублікі

Які міжнародны прававы дагавор, падпісаны з аднаго боку прадстаўнікамі РСФСР і УССР ад імя БССР і з другога боку прадстаўнікамі Польскай Рэспублікі, прадугледжваў уваходжанне Заходняй Беларусі ў склад Польскай Рэспублікі (II Рэчы Паспалітай)?

Рыжскі мірны дагавор

Якая федэрацыйная дзяржава, ў склад якой уваходзіла Беларуская ССР, была створана 30 снежня 1922 г.?

Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік

У якім горадзе і калі была абвешчана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Бела­русі?

у Смаленску 1–2 студзеня 1919 г.

Рыжскі мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй і Савецкай Украінай з аднаго боку і Польшчай з другога боку, які прадугледжваў пераход Заходняй Беларусі пад юрысдыкцыю Польскай рэспублікі быў падпісаны ў

1921

Сярэдняя Літва праіснавала як дзяржаўнае ўтварэнне з 1920 па

1922

Першы Крымінальны кодэкс РСФСР быў уведзены ў дзеянне на тэрыторыі Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусія 1 ліпеня

1922

Першая Канстытуцыі СССР была зацверджана на II Усесаюзным з’ездзе Саветаў у:

1924

У адпаведнасці з «Крымінальным кодэксам Беларускай ССР» 1924 г. узрост крымінальнай адказнасці наступаў па дасягненні асобай

14 год

Першы непасрэдна распрацаваны ў БССР Крымінальны кодэкс быў уведзены ў дзеянне Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта ССРБ 15 лістапада

1928

Па Канстытуцыі 17 сакавіка 1921 г. Другая Рэч Паспалітая была

парламенцкай рэспублікай

Прававой асновай для прыняцця 2 лістапада 1939 г. Вярхоўным Саветам СССР Пастановы «Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза ССР з аб’яднаннем яе з Беларускай ССР» сталі:

Дэкларацыі Народнага (Нацыянальнага) сходу Заходняй Беларусі

Пасля сканчэння ў чэрвені 1942 г. тэрміна паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР першага склікання савецкая ўлада прадпрыняла наступныя дзеянні:

былі прадоўжаны паўнамоцтвы дадзенага складу народных дэпутатаў да 1945 г.

Вышэйшым надзвычайным органам улады СССР у час Вялікай Айчыннай вайны ад 30 чэрвеня 1941 г. з’яўляўся

Дзяржаўны камітэт абароны

Калі быў створаны Дзяржаўны камітэт абароны СССР

30 Чэрвеня 1941 г.

Урад СССР падпісаў з гітлераўскай Германіяй Пакт аб ненападзенні, які быў дапоўнены сакрэтнымі пратаколамі, па якіх тэрыторыя Польшчы і шэрагу іншых краін падзялялася на сферы ўплыву СССР і Германіі 23 жніўня

1939

Раздзел пяты Канстытуцыі БССР 1978 г. «Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання БССР» змяшчаў нормы, якія вызначалі месца і ролю вышэйшага органа дзяржаўнай улады рэспублiкi, парадак фармiравання і дзейнасці яго Прэзідыума. Гэтым органам быў

Вярхоўны Савет БССР

Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 27 ліпеня

1990

У 1990 – пачатку 1991 г. кіраўніцтва Вярхоўнага Савета БССР выступала за:

дабраахвотнае аб’яднанне раўнапраўных савецкіх рэспублік у адзіную федэратыўную дзяржаву

У Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР „Аб дзяржаўным суверэнітэце БССР”

абвяшчаўся поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку разгляду працоўных спрэчак ад 1 студзеня 1957 г. большую частку працоўных канфліктаў сталі разглядаць:

камісіі па працоўных спрэчках і фабрычна-заводскія камітэты прафсаюзаў

27 лютага 1991 г. быў прыняты Закон БССР «Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў БССР», у 1 артыкуле якога сцвяр­джа­лася, што «уся ўлада ў БССР належыцьнароду Беларускай ССР, якi з’яўляецца носьбiтам суверэнiтэта i адзiнай крынiцай дзяржаўнай улады ў рэспублiцы. Выключнае права выступаць ад iмя ўсяго народа рэспублiкi належала ў адпаведнасці з гэтым законам

Вярхоўнаму Савету

У адпаведнасці з Дамовай 1999 года вышэйшым заканадаўчым органам Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі павінен быў стаць

Парламент Союзнай дзяржавы, які павінен быў складацца з Палаты Саюза і Палаты прадстаўнікоў

Што з’яўляецца адным з важнейшых прынцыпаў прававой дзяржавы?

размежаванне заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь 1994 г. (першай рэдакцыі) носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляўся

Беларускі народ (грамадзяне Рэспублікі Беларусь усіх нацыянальнасцей)

Па першай рэдакцыі Канстытуцыі 1994 г. Рэспубліка Беларусь была

прэзідэнцкай рэспублікай