Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИГПБ тест.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
40 Кб
Скачать
☆

18 Гадоў

Па Статуту 1588 г. працэсуальнае права:

было адзіным і для крымінальных і для цывільных спраў

Які нарматыўны акт Рэчы Паспалітай абодвух народаў быў распрацаваны ў 1573 г. і насiў нязменны характар. У гэтым законе абвяшчалася свабоднае абранне караля, абавязак манарха склiкаць сойм раз у 2 гады тэрмiнам на шэсць тыдняў і інш.

Генрыкавы артыкулы

Статут ВКЛ 1588 г. падзядзяляўся на

14 Раздзелаў I 488 артыкулаў

Згодна са Статутам 1588 г. «пракуратар» гэта:

прафесійны адвакат

Згодна прававых норм Статута ВКЛ 1588 г. пры аднолькава няпоўных доказах, якія прадстаўлялі суду ісцец і адказчык суд

аддаваў перавагу адказчыку

У адпаведнасці з нормамі Статута ВКЛ 1588 г. у шлюб маглi ўступiць дзяўчаты, якія не былi ў другiм шлюбе, у блiзкiм сваяцтве з жаніхом і дасягнулiўзросту

13 год

Па Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Рэч Паспалітая з’яўлялася

канстытуцыйнай манархіяй

Назавіце вышэйшую службовую асобу і калегіяльныя органы ўлады Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў у час паўстання 1794 г.

Найвышэйшы на­чальнік на­цыя­наль­ных узброеных сілаў

Найвышэйшая нацыянальная рада

Парадкавыя камісіі

Па канстытуцыі 3 мая 1791 г. вышэйшая выканаўчая ўлада ў Рэчы Паспалітай належала:

Варце Законаў і манарху

Хто з пералічаных асобаў меў непасрэднае дачыненне да падрыхтоўкі тэксту Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 мая 1791 г.?

Ігнаці Патоцкі

Гуга Калантай

Вышэйшая ўлада па кіраванні скарбам і войскам ВКЛ часоў Станіслава Аўгуста Панятоўскага (да 1791 г.)

належала калегіальным органам

Па форме дзяржаўнага ўладкавання Рэч Паспалітая абодвух народаў у 1569–1763 гг. была:

саюзам дзвюх дзяржаў, якія мелі супольнага выбарнага манарха і супольны дзвюхпалатны парламент – канфедэрацыяй, якая паступова на працягу стагоддзяў трансфармавалася ў федэратыўную дзяржаву.

Вышэйшая выканаўчая ўлада па Канстытуцыі Рэчы Паспалітай абодвух народаў ад 3 мая 1791 г. належала цэнтральнаму для ўсёй Рэчы Паспалiтай ураду (Варце законаў), у які ўваходзiлi з правам рашаючага голасу:

Кароль

мiнiстры палiцыi, унутраных і замежных спраў, ваенны i фiнансаў, а таксама кіраўнік Адукацыйнай камісіі – прымас Польшчы (арцыбіскуп гнезненскі)

Як часта мог быць скліканы Канстытуцыйны сойм у адпаведнасці з р. VI Канстытуцыі Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г.?

кожныя 25 год

У Праекце Збора мясцовых законаў Заходніх губерняў змяшчаліся нормы

цывільнага, працэсуальнага і шлюбна-сямейнага права

У склад Рэвізійнага камітэта, які разгледзеў праект Звода мясцовых зако­наў Заходніх губерняў уваходзілі ў тым ліку такія юрысты як

Фадзей Кукевіч

Аляксандр Каравіцкі

Дзеянне норм Статута ВКЛ 1588 г. у Магілёўскай і Віцебскай губернях было канчаткова спынена ў

1831

Дзеянне норм Статута ВКЛ 1588 г. у Віленскай і Гродзенскай губернях было канчаткова спынена 

1840

Згодна з палажэннем нарматыўнага акта Расійскай імперыі «Временные правила об устройстве мировых судебных установлений в губерниях: Виленской, Ковенской, Грод­ненской, Киевской, Волынской, Подоль­ской, Минской, Витебской и Могилевской, впредь до введения земских учреждений» ад 23 чэрвеня 1871 г. мiравыя суддзi

прызначалiся ўрадам

Указам імператара Расійскай імперыі Паўла I ад 12 XII 1796 г. і указам Сената ад 6 II 1797 г. Слонімская і Віленская губерні былі аб’яднаны ў адну губерню, якая праіснавала да 21 IX 1801 г. Як яна называлася?

Літоўская

На якія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзін­­­кі падзялялася тэрыторыя нашай Айчыны ў другой палове XIX ст.

губерні і паветы («уезды»)

У час земскай буржуаз­най рэформы ў Расій­скай імперыі ў Магілёў­скай, Віцебскай і Магі­лёў­скай губернях у па­чат­ку XX ст. для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, на­род­най асветай, медыцынскiм абслугоўван­нем на­сель­нiцтва i iншымi сферамi грамадс­ка-куль­турнага жыцця ўтвараліся

Павятовыя і губернскія сходы і ўправы

Судовая рэформа 1864 г. у Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях пачалася, па сутнасцi, толькi ў 1872 г., калi былiўведзены мiравыя суды, а акруговыя суды з iнстытутамi прысяжных засядацеляў былi ўтвораны ў заходнiх губернях у:

1882

Земская рэформа 1864 г. у Вiцебскай, Мінскай i Магiлёўскай губернях была праведзена ў:

1911

Устаноўчы сход Беларусі павінен быў стаць

найвышэйшым дэмакратычна выбраным органам улады, які б меў паўнамоцтвы для вырашэння ўсіх пытанняў дзяржаўнага і грамадскага ладу краіны

20 лютага 1918 г. выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда сфармi­раваў часовы ўрад у складзе 15 чалавек, якія прадстаўлялі Беларускую сацыя­ліс­тыч­ную грамаду, партыю эсэраў інекаторыя іншыя сацыя­ліс­тычныя пар­тыі. Як назы­ваў­ся гэты часовы ўрад?

Народны сакратарыят

У якой устаўной (статутнай) грамаце БНР утрымліваўся артыкул у якім сцвярджалася, што „Асноўныя законы Беларускай Народнай Рэспублікі зацьвердзіць Устаноўчы Сойм Беларусі, скліканы на асновах агульнага, роўнага, простага, патаёмнага і прапарцыянальнага выбарчага права, не зважаючы на род, народнасць і рэлігію”

У Другой (9.III.1918)

11.X.1918 г. Рада БНР зацвердзіла Часовую канстытуцыю БНР. Народны сакратарыят (4 склад) быў пераўтвораны ў Раду Народных Мiнiстраў. Старшынёй Рады Народных Мiнiстраў i мiнiстрам замежных спраў стаў сацыял-дэмакрат

Антон Луцкевiч

20 лютага 1918 г. выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага з’езда быў сфармiраваны Народны сакратарыят (часовы ўрад) у складзе 15 чалавек, якія прадстаўлялі БСГ, эсэраў і іншых сацыялістычных партый. Хто ўзначальваў Народны сакратарыят у дзень прыняцця Трэцяй Устаўной граматы БНР?

Язэп Варонка, народны сакратар замежных спраў

Першы Ўсебеларускі з’езд (кангрэс), які адбыўся ў Мінску ў снежні 1917 г.

прызнаў савецкую ўладу і прыняў рашэнне аб стварэнні краёвага органа савецкай улады

Брэст-Літоўскі мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй з аднаго боку, Германіяй, Аўстра-Венгрыяй, Турцыяй і Балгарыяй з другога боку, які прадугледжваў падзел этнічнай Беларусі паміж Расіяй, Германіяй і Украінай быў падпісаны ў:

1918 г.