Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИГПБ тест.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
39.88 Кб
Скачать

Як адзначае прафесар А.Ф. Вішнеўскі, прадметам дысцыпліны «Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi», з’яўляецца:

вывучэнне вядучай ролi эканамiчных адносiн ва ўзнiкненнi i развiццi дзяржавы i права, вызначэнне службовай ролi дзяржавы i права ў ахове i абароне iснуючага спосабу вытворчасцi ў розных грамадска-эканамiчных фармацыях

Значныя дасягненні ў вывучэнні праблем гісторыі дзяржавы і права Вялікага княства Літоўскага належаць такім даследчыкам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, як:

Мітрафан Доўнар-Запольскі, Уладзімір Пiчэта, Яз'п Юхо, Таісія Доўнар

Прадстаўнікамі школы гісторыкаў “западно-русского права” з’яўляліся:

Фёдар Леантовіч, Фёдар Тараноўскі

Міхаіл Уладзімірскі-Буданаў, Міхаіл Ясінскі, Іанікій Маліноўскі, Мікалай Максімейка

Які даследчык увёў у навуковае абарачэнне Судзебнік Казіміра 1468 г., упершыню падрыхтаваў да друку рукапіс Статута ВКЛ 1529 г., кіраваў дзейнасцю групы юрыстаў, якая склала праект Збора мясцовых законаў Заходніх губерняў Расійскай імперыі, быў прафесарам Вілен­скага, Харкаўскага, Кіеўскага і Маскоўскага універсітэтаў?

Ігнат Мікалаевіч Даніловіч

Хто першы ў нашай краіне падрыхтаваў вучэбны дапаможнiк, у якім змешчаны дакументы, якія асвятляюць працэс развіцця дзяржавы і права нашай Айчыны ў часы існавання Полацкага і Тураўскага княстваў, Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, знаходжання яе ў складзе Расійскай імперыі, а таксама ў паслякастрычніцкі перыяд да нашых дзён

А.Ф.Вішнеўскі і Я.А.Юхо

Веча ў Полацку ў сярэдзіне XII ст. мела права

абрання і выгнання служылых князёў

Для раннесярэднявечнага звычаёвага права  характэрны такія рысы як партыкулярызм, традыцыяналiзм і

Дуалізм

Першымі пісанымі нарматыўнымі прававымі актамі Полацкага і Тураўскага княстваў былі:

княжацкія ўставы

У старэйшую дружыну полацкага князя ў X-XII стст. Уваходзілі

княжыя мужы, сільныя мужы ці «бояре»

Партыкулярызм раннесярэднявечнага права гэта:

адсутнасць у дзяржавах-княствах ранняга сярэднявечча уніфікаванай прававой сiстэмы

Часам узнiкнення першых дзяржаў-княстваў, палітычныя цэнтры якіх знаходзіліся на тэрыторыi сучаснай Беларусi і дадзеныя пра якія захаваліся ў пісьмовых крыніцах даследчыкі вызначаюць

IX ст. н.э.

Памер грашовага спагнання, якое накладалася на забойцу хрысціянскага святара (папа) згодна з 6 артыкулам Готландскай рэдакцыі Смаленскай гандлёвай праўды 1229 года складаў:

20 Грыўнаў срэбра

У адпаведнасцi з з 1 артыкулам Готландскай рэдакцыі Смаленскай гандлёвай праўды (дагаворам Смаленскага, Полацкага і Віцебскага княстваў з Рыгай, Готландам і Ганзейскімі гарадамі) 1229 г. за забойства свабоднага чалавека з вiнаватага спаганялася

10 Грыўнаў срэбра

Для раннесярэднявечнага звычаёвага права характэрны такія рысы як партыкулярызм, традыцыяналiзм і

Дуалізм

Форма праўлення Полацкага княства з другой трэці XII ст. вызначаецца Сцяпанам Фёдаравічам Сокалам і Аляксеем Фёдаравічам Вішнеўскім як:

 раннефеадальная дуалістычная манархія

Судовы працэс у ранефеадальных дзяржавах княствах на тэрыторыi сучаснай Беларусi насiў

абвiнаваўча-спаборны характар

Полацкi князь Усяслаў Брачыслававіч Чарадзей у выніку паўстання жыхароў горада Кіева быў выбраны вялікім князем кiеўскiм у

1068

Што сведчыць пра палiтычную самастойнасць Полацкага княства ад Вялікага Княства Кіеўскага ў час праўлення Брачыслава Ізяславіча і Усяслава Брачыславіча Чарадзея?

наяўнасць асобнай княжацкай дынастыi

«Руская Праўда» – закон, якi дзейнічаў ў Тураўскім княстве у

XIXII стст. н.э.

Якая сацыяльная група не iснавала ў Полацкiм, Тураўскiм i Смаленскiм княствах у XI стст.?

Шляхецтва

«Руская Праўда» вызначала злачынства як

крыўду, што значыць прычыненне маральнага цi матэрыяльнага ўрону асобе або групе асоб

Памер спагнання за пералюбства згодна з 17 артыкулам дагавора 1229 года (Готландская рэдакцыя) складаў

10 Грыўнаў срэбра

У помніках права ранняга сярэднявечча для абазначэння злодзея ужываўся тэрмін

Тать

Ці адрознівалася крымінальнае правапарушэнне ад грамадзянска-прававога па “Рускай Праўдзе”?

не адрознівалася

Найбольш прывілеяванай часткай грамадства ВКЛ XV ст. быў вышэйшы радавіты слой феадальнай знаці – землеўладальнікі-дзедзічы (вотчыннікі). Для азначэння дзвюх асноўных груп феадальнай арыстакратыі выкарыстоўваліся тэрміны

Князі

Паны

Дзяржаўцы і цівуны ў ВКЛ у XV-XVI ст.:

узначальвалі адміністрацыю комплексаў дзяржаўных маёнткаў

Цiвун віленскі і цівун трокскі ў ВКЛ у XV-XVI ст.:

Узначальвалі адміністрацыю комплексаў дзяржаўных маёнткаў адпаведных ваяводстваў

Гара­дзельская ўнія паміж Польскім каралеўствам і Вялікім Княствам Літоўскім была заключана ў

1413 Годзе

Асноўнай рэзідэнцыяй вялікіх князёў літоўскіх з 1323 г., а пазней сталіцай ВКЛ быў горад

Вільня (сучасная назва Вільнюс)

З пералічаных земляў ВКЛ да земляў „прыслухоўваючых” не адносілася

Трокскае княства

Віленскае княства

Які ўраднік (службовая асоба) стаяў на чале органаў суда і самакіравання ў гарадах Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, якія мелі магдэбургскае права?

Войт

Які горад на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь першым атрымаў Магдэбургскае права?

Берасце (сучасная назва - Брэст)

Да дворных ураднікаў (службовых асоб вялікакняжацкага двара) Вялікага Княства Літоўскага ў XV ст. належалі сярод іншых

Лоўчы

Падкаморы

чашнік (чэснік)

падчашы

канюшы

Хто з вялікіх князёў літоўскіх не толькі называўся каралём ў заходнееўрапейскіх крыніцах, але сапраўды быў каранаваны і насіў пасля каранацыі тытул караля Літвы?

Міндоўг(Міндаў)

Паміж Польскім каралеўствам і Вялікім княствам Літоўскім у 1385-1386 гг. была заключана:

Крэўская ўнія

 Які павет уваходзіў у склад Віцебскага ваяводства з часу адміністрацыйнай рэформы 60-х гг. XVI ст. разам з Віцебскім паветам?

Аршанскі

Вялікакняжацкі (гаспадарскі) суд у першай палове XVI ст. 

з’яўляўся судом як першай, так і другой інстанцыі

Як называўся вышэйшы орган улады ВКЛ да сістэмнай рэформы дзяржаўнага ладу і вышэйшая палата сойма пасля рэформы 1565–1566 гг.?

Панская Рада

Путныя баяры

зяўлялiся паштовымi курерамi, што дастаўлялi асабiстую i службовую перапiску свайго гаспадара або службовых асоб дзяржаўнай адмiнiстрацыi

Найбольш прывiлеяваныя станы класа феадалаў ВКЛ у першай палове XVI ст. гэта –

князi i паны

Вызначце форму праўлення Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў першай палове XVI ст.

феадальная саслоўна-прадстаўнічая манархія

Якія паветы ўваходзілі ў склад Берасцейскага ваяводства пасля адміністрацыйнай рэформы 60-х гг. XVI стагоддзя?

Берасцейскі павет

Пінскі павет

Панцырныя і путныя баяры ў ВКЛ у другой палове XVI ст. – гэта

найбольш заможная вярхушка асабiста вольных сялян, якія выконвалi ваенныя i iншыя павiннасцi на карысць дзяржавы цi асобных феадалаў

З 1566 г. ваявода менскі ў ВКЛ прызначаўся:

вялiкiм князем лiтоўскiм пажыццёва ці да прызначэння на вышэйшую пасаду

У склад Праднейшай Рады ВКЛ у сярэдзіне XVI ст. уваходзiлi найвышэйшыя духоўныя і земскія ўраднікі (службовыя асобы) дзяржавы, у тым ліку:

біскуп віленскі

ваявода віленскі

ваявода трокскі

стараста жамойцкі

Да рэформы сярэдзiны XVI ст. намеснiк вялiкага князя ў ВКЛ

кiраўнiк вялікай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі (намесніцтва, ваяводства)

Сістэмная рэформа дзяржаўнага ладу ВКЛ 50–60-х гг. XVI ст. праведзеная вялікім князем Жыгімонтам Аўгустам уключала

аграрную і падатковую рэформу

ад­міністрацыйна-тэрытарыяльную рэформу

ваенную рэформу

рэфому дзейнасці вальнага сойма (устанаўленне сталага прадстаўніцтва шляхты)

судовую рэформу

Вышэйшым заканадаўчым органам улады ВКЛ з часу сістэмнай рэформы дзяржаўнага ладу 1565–1566 гг. з’яўляўся

Вальны Сойм

Да вышэйшых земскіх службовых асоб цэнтральнага кіравання ВКЛ у першай палове XVI ст. належалі:

падскарбій земскі

гетман

канцлер

Вызначце склад земскага суда Новагародскага павета з 30 красавіка 1565 года:

новагародскі земскі суддзя

новагародскі падсудак

новагародскі земскі пісар

Гетман найвышшы ВКЛ у другой палове XVI ст.

кiраваў узброенымi сiламi дзяржавы

Канцлер ВКЛ у сярэдзіне XVI стагоддзя

узначальваў дзяржаўную канцылярыю, удзельнiчаў у падрыхтоўцы i канчатковым рэдагаваннi заканадаўчых актаў, зберагаў вялікую дзяржаўную пячатку

Падскарбiй земскi ВКЛ

загадваў дзяржаўнымi фiнансамi, здзяйсняў нагляд за зборам падаткаў і расходваннем грашовых сродкаў, якія знаходзіліся ў дзяржаўным скарбе

Маршалак земскі (найвышшы) ВКЛ у другой палове XVI ст.

быў спікерам на пасяджэннях Панскай Рады, сачыў за парадкам i этыкетам на вялiкакняжацкiм двары

Вальны Сойм ВКЛ з 1566 г. з’яўляўся вышэйшым агульнадзяржаўным органам

заканадаўчым

Які агульназемскі прывілей ВКЛ паклаў пачатак працэсу юрыдычнага афармлення запрыгоньвання сялян?

1447 г.

Назавіце тэрмін, якім у Судзебніку Казіміра Ягайлавіча 1468 г. абазначаўся кошт скрадзенай рэчы. Менавіта гэтую суму злодзей павінен быў выплаціць ісцу

истина”

У якіх заканадаўчых актах ВКЛ была ўпершыню замацавана ідэя індывiдуалiзацыi пакарання?

у земскім прывілеі 1447 г. і Судзебніку Казіміра Ягайлавіча 1468 г.

Які агульназемскі прывілей ВКЛ упершыню абмежаваў заканадаўчую і судовую ўладу манарха (вялікага князя):

1492 г.

Першы Статут ВКЛ у час яго зацвярджэння на Віленскім сойме 1529 г. падзядзяляўся на