Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Культурология(эстетика)_УМК_2007.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2 Мб
Скачать
☆

Тема 3. Беларуская культура

1. Беларуская культура як пасрэдніца паміж усходне- і заходне-еўрапейскімі культурнымі арэаламі

2. Культура Беларусі ХХ ст.

Мэта раскрыцця тэмы першага пытання заключаецца ў тым, каб пазнаёміцца з праблемамі тыпалагізацыі беларускай культуры, выявіць і зафіксаваць асноўныя яе рысы – дыялагічнасць і талерантнасць, а таксама ідэнтыфікаваць месца беларускай культуры ў агульнасусветнай культурнай сістэме.

У якасці ключавых прапануюцца наступныя тэрміны: рускацэнтрычная мадэль; еўропацэнтрычная мадэль; польскацэнтрычная мадэль; талерантнасць; сацыяльны кампрамiс; беларускі Рэнесанс; Рэфармацыя; рэнесансны стыль; барока; міжкультурны дыялог.

У прапанаванай тэме патрэбна засяродзіць увагу на тым, каб высветліць сутнасць трох мадэляў беларускага культурнага развіцця: рускацэнтрычнай, польскацэнтрычнай і еўропацэнтрычнай. Задачай тых, хто вывучае прапанаваную тэму, павінны стаць пошукі канкрэтных гісторыка-культурных фактаў і фактараў, якія сталіся сведчаннямі адэкватнасці апошняй, еўропацэнтрычнай мадэлі. У гэтай сувязі раім у першую чаргу знаёмства з працамі наступных беларускіх культуролагаў: I. Абдзіраловіча «Адвечным шляхам», У. Конана «У свабодзе і творчасці – паратунак для свету», А. Мальдзіса «Беларуская культура барока як пасрэдніца паміж заходнеславянскім і усходнеславянскім светамі».

Неабходна звярнуць увагу на адметнасць тых гісторыка-сацыяльных фактараў, якія ўплывалі на фарміраванне духоўнай культуры Беларусі і прывесці прыклады, якія адлюстроўваюць культуратворчы характар гэтых фактараў. Асабліва звяртаем увагу на тэрмін «талерантнасць». Патрэбна ведаць, што такое талерантнасць. Неабходна знайсці гістарычныя факты, што сведчаць аб наяўнасці ў сярэднявечнай Беларусі феномена этычнай, палітычнай і рэлігійнай талерантнасці, умець раскрыць паняцце «сацыяльны кампраміс». Адказ на галоўнае пытанне: «Чаму сярэднявечную Беларусь называюць агульнаеўрапейскім прыкладам сацыяльнага кампрамісу?» павінен быць дадзены ў выніку самастойнага аналізу.

Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на пасрэдніцкую ролю беларускай культуры на агульнаеўрапейскай прасторы. Спроба зрабіць абагульнены культуралагічны аналіз гэтага пытання належыць беларускаму навукоўцу А. Мальдзісу ў працы, спасылку на якую мы зрабілі ранней.

У вызначанай тэме другога пытання патрэбна асабліва адзначыць і выдзеліць культурны этап пачатку ХХ ст., перыяд, калі ішлі актыўныя працэсы росту і фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларускага народу, адбывалася станаўленне нацыянальнай ідэі. Патрэбна засвоіць, што ў гэтых працэсах вызначальную ролю адыграла газета «Наша ніва», а «нашаніўскі перыяд» у цэлым выканаў асобую культуратворчую місію у гісторыі беларускай нацыі.

Адметным этапам у развіцці культуры з’явіліся 20–30-я гг. Гэты перыяд увайшоў у гісторыю як нацыянальна-культурнае адраджэнне, асноўным складнікамі якога сталіся працэсы беларусізацыі. Гэтае пытанне найбольш падрабязна асвечана ў кнізе Л. Лыча «Гісторыя культуры Беларусі».

У другім пытанні неабходна выстветліць змест паняцця «беларуская савецкая культура» і засяродзіць увагу на складанасці і супярэчнасці культурнага развіцця савецкай Беларусі, знайсці і прывесці факты, якія сведчаць, што, нягледзячы на ідэалагічныя фактары і дэнацыяналізацыю мастацтва, у культуры Беларусі ішло станаўленне высокіх гуманістычных ідэалаў, адбываліся пошукі новых форм і выяўленчых сродкаў, з’яўляліся новыя імены і таленавітыя творы ў розных галінах культуры (у мастацкай літаратуры – Н. Гілевіч, В. Быкаў, У. Караткевіч; у выяўленчым мастацтве – Л. Шчамялёў, М. Данцыг, М. Савіцкі, А. Марачкін; у тэатральнай і музычнай культуры – В. Раеўскі, Ю. Семяняка, Р. Сурус).

Сапраўдны росквіт культурнага жыцця Беларусі назіраецца ў перыяд, які ўвайшоў у гісторыю пад назваю «нацыянальнае культурнае адраджэнне 90 гг.».

Тэрмін «культура беларускага замежжа» зусім нядаўна ўвайшоў у навуковы ўжытак з мэтай ліквідацыі «белых плямаў» на культурнай карце беларускай нацыі. Для падрыхтоўкі гэтага пытання раім выкарыстаць кнігу «Культура беларускага замежжа».

Пытанне на выбар

    1. Спробы тыпалагізацыі беларускай культуры.

    2. Гісторыка-сацыяльныя фактары фарміравання культуры беларускага рэгіену.

    3. Феномен талерантнасці як вынік дыялогу культур.

    4. Перыядызацыя беларускага культурнага развіцця. Беларуская культура ад часоў Полацкага і Тураўскага княстваў (Х – XII стст.) да ХХ ст.

    5. Гісторыя беларускага нацыянальнага тэатра.

    6. Гартаючы старонкі «Нашай нівы». Аналіз культурнай тэматыкі выдання.

    7. Нацыянальная ідэя ў сучасным беларускім тэатральным мастацтве.

    8. Тэма айчыннай гісторыі ў творчасці У. Караткевіча.

    9. Вайна вачыма герояў В. Быкава.

    10. Жанры і тэмы беларускага жывапіснага мастацтва ХХ ст.

    11. Музычная культура Беларусі перыяду нацыянальна-культурнага Адраджэння.

    12. Беларускі фальклор. Вывучэнне і аналіз фалькларыстыкі ХХ ст.

    13. Культура беларусі перыяду крышталізацыі нацыянальнай ідэі. Нацыянальнае Адраджэнне пачатку ХХ ст.

    14. Агульная характарыстыка паняцця «беларуская савецкая культура». Дасягненні беларускай мастацкай культуры.

    15. Нацыянальна-культурнае адраджэнне канца ХХ ст.

    16. Культура беларускага замежжа.

Лiтаратура

1. Абдзіраловіч І. Адвечным шляхам // Вобраз-93. – Мн., 1993.

  1. Ад Полацка і Нясвіжа да Падуі і Венецыі. – Мн., 1994.

  2. Беларусіка: У 2 кн. – Кн. 2. – Мн., 1993.

  3. Беларусіка. – кн. 6. Беларусь паміж Усходам і Захадам. – Мн., 1997.

  4. Высоцкая Н. Iканапiс Беларусi. – Мн., 1992.

  5. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. – Мн., 1998 – 1992.

  6. Ежы Гедройц і Беларусь // Кантакты і дыялогі. – 2001. – № 4 – 5.

  7. Живописная Россия. Литовское и белорусское Полесье. – Мн., 1993.

  8. Крук Я. Сімволіка беларускай народнай культуры. – Мн., 2001.

  9. Культура беларускага замежжа. – Т.1 – 2. – Мн., 1993.

  10. Мальдзіс А. Беларуская культура барока як пасрэдніца паміж заходнеславянскім і ўсходнеславянскім светамі. – Мн., 1993.

  11. Лазука Б. А. Гісторыя мастацтваў. – Мн., 1996.

  12. Лiцьвiнка В. Святы i абрады беларусау. – Мн., 1998.

  13. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. – Мн., 1996.

  14. Парашкоў С. А. Гiсторыя культуры Беларусi. – Мн., 2004.

  15. Помнкi мастацкай культуры Беларусi эпохi Адраджэння. – Мн., 1994.

  16. Ткачоў М. Замкi i людi. – Мн., 1991.

  17. Хрысціянства і беларуская культура. Матэрыялы 3 міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». – Мн., 2001.

  18. Цiтоў В. С. Этнаграфiчная спадчына: Беларусь: Краiна: людзi. – Мн., 2001.

  19. Шчакацiхiн М. Нарысы з гiсторыi беларускага мастацтва. – Мн., 1993.

  20. Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна и людзі. – Мн., 2001.