- •Культурология эстетика
- •Содержание
- •Тема 1. Античная культура: Древняя Греция и Древний Рим 262
- •Тема 2. Русская культура Нового времени 264
- •Тема 3. Беларуская культура 268
- •I. Цели и задачи дисциплины
- •II. Содержание курса Тема 1. Понятие культуры. Дисциплинарный статус культурологии
- •Культурология как наука есть следствие осознания трех факторов
- •Тема 2. Становление культурологического знания в истории европейской философии
- •Тема 3. Осмысление проблем культуры в постклассической философии XIX – начала хх века
- •Культура
- •Тема 4. Основные стратегии современной культурологической мысли
- •Идеалистический тип культуры
- •Чувственный тип культуры
- •Идеациональный тип культуры
- •IV. Игровая концепция культуры
- •Тема 5. Русская культурологическая мысль
- •Этапы развития человечества
- •Тема 6. Культура и цивилизация
- •Характерные черты цивилизации
- •Тема 7. Функции, динамика и типология культуры
- •Типология культур
- •Тема 8. Культура древних цивилизаций
- •2 Этап 3 Этап 4 этап 1 этап
- •Классификация мифов
- •Западная цивилизация
- •Тема 9. Культуры Востока
- •Эпоха «Воюющих царств»
- •Тема 10. Античная культура: Древняя Греция и Древний Рим
- •Тема 11. Культура европейского Средневековья
- •Тема 12. Культура Европы эпохи Возрождения и Нового времени
- •3. Высокое возрождение –
- •Культура классицизма
- •Представители классицизма
- •Процессы, происходящие в обществе и духовной культуре XIX века
- •Тема 13. Культура XX века
- •I период
- •II период
- •III период
- •Признаки массовой культуры
- •Элитарная культура
- •Формы субкультур
- •Тема 14. Русская культура
- •I Исследователи русской культуры при характеристике ее противоречивого развития отмечают ее антиномичность. Антиномии создают особую ментальность русской духовной жизни .
- •Антиномии, присущие русской культуре
- •Языческий фольклор
- •Парадный портрет
- •Тэма 15. Беларуская культура: своеасаблiвасць культурнага тыпу
- •1 Этап – X – XIII стст.
- •2 Этап – XIII – XVI стст.
- •3 Этап – XVII – XVIII стст.
- •4 Этап – канец XVIII – пач. XX ст.
- •5 Этап – пач. XX ст. – канец 80-х гг. XX ст.
- •6 Этап – пач. 90-х гг.
- •Тема 16. Эстетика как философская наука
- •Характеристики художественного произведения
- •Вопросы для самоконтроля
- •Тема 17. Этапы становления и развития эстетического знания
- •Тема 18. Феномен искусства
- •III. Терминологический словарь
- •Меандр – геометрический орнамент из непрерывной кривой или ломанной под прямым углом линии, образующей ряд спиралей. Разработан в искусстве Древней Греции.
- •IV. Тесты для самопроверки Тесты по истории культурологических учений
- •Тесты по теоретическим вопросам культуры
- •Тесты по истории культуры
- •Тэсты па беларускай культуры
- •V. Задания к семинарским занятиям
- •Хрестоматия для подготовки к семинарским занятиям Георг Зиммель Конфликт современной культуры
- •Карл Юнг Самоизображение духа в сновидениях
- •В. Колотаев Расставание с Эдипом
- •В.С. Соловьев Идея Сверхчеловека
- •Л. Гумилев Фазы цивилизационного упадка Что такое «упадок культуры»?
- •«Фаза обскурации»
- •К. Ясперс «Осевое время» и цивилизации
- •Средние века уже начались
- •I. Абдзіраловіч (I. Канчэўскі) Адвечным шляхам (даследзіны беларускага светагляду)
- •У. Конан у свабодзе і творчасці – ратунак для свету
- •Из рыцарского устава
- •О рыцарских романах
- •Идеология и эстетика глянцевых журналов
- •VII. Методические рекомендации по выполнению контролируемой самостоятельной работы для студентов дневной формы обучения
- •Тема 1. Античная культура: Древняя Греция и Древний Рим
- •Тема 2. Русская культура Нового времени
- •Альтернативное задание для выполнения контролируемой самостоятельной работы по теме «Русская культура»
- •Тема 3. Беларуская культура
- •Методические рекомендации для подготовки к коллоквиуму по теме «Морфология искусства»
- •Человекотвор- ческая
I. Абдзіраловіч (I. Канчэўскі) Адвечным шляхам (даследзіны беларускага светагляду)
Фрагмент з культуралагічнага нарыса дадзены з захаваннем моўных асаблівасцей пачатку ХХ ст.
На беларускую справу прызначаліся глядзець як на нешта надта невыразнае, нявызначанае, ня маючае ў сабе духу жывога, каторы можа даць беларусам права на законнае сярод іншых народаў істнаваньне. У невыразнасьці беларускай культуры хочуць бачыць духовую смерць народу, яго няздольнасць вызначыць свой уласны ідэал. Фармальна мы павінны згадзіцца, што ў нас неакрэсьлена культура, што ў нас смутны гістарычныя шляхі, але ў гэтым ня можна бачыць духовай беднасьці нашага народу, Яго няздольнасці ўласным крокам ісьці да вытварэння ўласных формаў жыцьця, – не, жыццёвыя акалічнасьці даводзяць аб іншым, што нават меней здольныя, меней сільныя народы вытварылі культурна-вызначальнае жыцце. Калі беларускі народ не стварыў выразнай культуры, дык гэта была вялікая трагедыя народнага духу, якую перажыць выпала толькі двум-тром эўрапейскім народам: Беларусь да Х веку і да гэтай пары фактычна зьяўляецца полем змагання двох кірункаў эўрапейскай, пэўне – арыйскай, культуры – заходняга і ўсходняга. Граніца абодвых уплываў, падзяляючы славянства на два станы, праходзіць праз Беларусь, Украіну і хаваецца ў балканскіх краех.
Дзесяцёхвяковае ваганьне сьведчыць аб тым, што беларусы, як украінцы і балканскія славяны, не маглі шчыра прылучыцца ні да аднаго, ні да другога кірунку. Мы не зрабіліся народам Усходу, але не прынялі й культуры Заходней Эўропы. За ўвесь час нас пачалі зваць цёмным, дзікім народам.
Але адмовіўшыся ад карысьці выразнай культуры ў яе поўнасьці, народ схаваў незалежнасьць свайго духу. I вось зараз, калі набліжаецца вялікі крызыс датыхчасовых ідэалаў, калі ўся «культура» знаходзіцца ў небясьпецы і гатова разваліцца ў руіны, беларускі народ, – як быццам зьнімаюць з Яго векавыя ланцугі, – прабуджаецца да жыцьця. Да шуканьня новых ідэалаў, да стварэньня новых падставаў чалавечага жыцьця.
(цыт. па: Абдзіраловіч I. Адвечным шляхам (даследзіны беларускага светагляду) // Вобраз-90 / укл. С. Дубавец. – Мн., 1992.)
У. Конан у свабодзе і творчасці – ратунак для свету
А між тым ужо простае знаемства з рэгіянальна аднатыпнай, еўрапейскай філасофскай культурай сведчыць пра яе шматгалоссе і шматколернасць. Ёсць падставы казаць пра «гнасеалагізм» нямецкай, «сацыялагізм» французскай, «прагматызм» англійскай філасофскіх школ. Русская філасофія ад Уладзіміра Салаўева да Мікалая Бярдзяева развівалася ў рэчышчы «анталагізму» і «антрапалагізму», бо ставіла на пярэдні план праблемы быцця наогул і чалавечага жыцця ў першую чаргу. Дамінантай філасофскай думкі ўсходнеславянскага рэгіена з’яўляецца тое, што я назваў бы «сацыяльнай этыкай». Яе цэтральная катэгорыя, што не мае дакладнай аналогіі ў іншых мовах, – сінкрэтычнае паняцце праўды – у значэнні адзінства ісціны, дабра – справядлівасці і красы. А яе асноўная праблема – сэнс і прызначэнне чалавека ў сістэмах: народ (нацыя) – грамадства – дзяржава – усечалавецтва.
Выдатныя беларуския пісьменнікі былi найперш шукальнікамі народнай праўды, гэта значыць – пераважна этычнымі мысліцелямі. Зыходны прынцып Скарынавага асветніцтва – вядомы з часоў ранняга хрысціянства катэгарычны імператыў: «Закон прироженый в том наболей соблюдаем бывает: то чинити иным, что самому любо есть от иных всех, и того не чинити иным, чего сам не хощеши от иных имети». Паслядоўнік беларускага асветніцтва і першадрукара Васіль Цяпінскі таксама амаль што наш сучаснік, бо следам за Скарынам, але цяпер ужо не ўзнеслымі, а хутчэй трагічнымі словамі, сцвяджаў ідэю роднай мовы, культуры, свайго «места» і «дома» ў якасці фундаментальных духоўных каштоўнасцей народа. Пераважна аксіялагічны, духоўна-этычны крытэрый ацэнкі грамадскага быцця характэрны для паэзіі і аратарскай прозы Сімяона Полацкага. Беларускі аўтэнтычны фальклор – чыстая крыніца нацыянальнай паэзіі ды ўсей мастацкай культуры – шматгранна адлюстраваў пошукі агульначалавечай праўды. Урэшщце, класічная нацыянальная літаратура, убіраючы ў сябе ручайкі і рэкі народнай духоўнасці, нязменна трымала ў полі зроку праблемы сацыяльнай этыкі.
(цыт. па: Конан У. У свабодзе і творчасці – ратунак для свету // Вобраз-90 / укл. С. Дубавец. – Мн., 1992.)
