- •Вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне
- •І. Уводзіны
- •1.1. Спецыфіка дысцыпліны і яе месца ў сістэме сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Мэта і задачы засваення дысцыпліны.
- •1.2. Структура вучэбна-метадычнага комплексу.
- •Тэматычны план
- •Тэматычны план
- •Тэматычны план
- •Асноўная навуковая
- •Хрэстаматыі
- •Дадатковая
- •Навуковая крытыка
- •Іv. Раздзел кантролю ведаў
- •4. Хаўстовіч м. Мастацкі метад Яна Баршчэўскага. – Мінск: бду, 2003. – 204 с.
- •1Запоўніце табліцу, выкарыстоўваючы цытаты, згадваючы эпізоды, інш.
- •3. Гісторыя Полацкай зямлі ў асобах і падзеях.
- •5. Вобраз-тып творчай асобы ў сучаснай гісторыка-мемуарнай і гісторыка-біяграфічнай прозе.
- •6. Жанрава-стылёвыя асаблівасці сучаснай гістарычнай прозы (адно на выбар).
- •7. Вобразы гістарычных асоб у сучаснай беларускай паэзіі (вывучыць 7 -10 вершаў на памяць).
- •Кантралюемая самастойная работа для студэнтаў фідк дзённай формы навучання Метадычныя ўказанні.
- •Тэматыка і змест кср. Графік кантролю.
- •Выніковая форма атэстацыі ведаў па дысцыпліне па семестрах
- •Пералік пытанняў
- •Пералік пытанняў
- •Пералік пытанняў
- •Пералік пытанняў
- •Крытэрыі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці
- •Спіс мастацкіх тэкстаў (скарочаны) па дысцыпліне «Сусветная і беларуская літаратура (Беларуская літаратура)” для студэнтаў фідк (і курс, 1 семестр, завочная форма навучання)
- •Спіс мастацкіх тэкстаў па дысцыпліне
- •Для студэнтаў фідк (і курс 2 семестр) і фзн аідк (іі курс 3 семестр)
- •Спіс мастацкіх тэкстаў па дысцыпліне
- •Для студэнтаў фзн аідк скарочаны тэрмін навучання (ііі курс 2 семестр)
- •Карысныя сайты Творы беларускай літаратуры
- •Сайты, прысвечаныя творчасці пісьменнікаў
- •Сродкі масавай інфармацыі
4. Хаўстовіч м. Мастацкі метад Яна Баршчэўскага. – Мінск: бду, 2003. – 204 с.
СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ
“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”
(ФІДК, І курс 1 семестр)
ТЭМА 6. В.І.ДУНІН-МАРЦІНКЕВІЧ
Паэтычны эпас В.І.Дуніна-Марцінкевіча (“Купала”, “Вечарніцы”, “Шчароўскія дажынкі”, “Гапон”, “Халімон на каранацыі”, “Славяне ў ХІХ ст.”):
фальклорна-этнаграфічны матэрыял у творах;
спецыфіка перадачы гістарычных падзей у паэтычным эпасе;
элементы сентыменталізму, рамантызму і рэалізму ў гутарках.
“Ідылія” (“Сялянка”):
- праблематыка, сістэма вобразаў, ідэйны змест;
- праявы сентыменталізму ў творы.
Сатырычна-выкрывальны пафас “Пінскай шляхты”:
Кручкоў і Пісулькін як увасабленне расійскага чыноўніцкага самавольства пасля паўстання 1863 г.;
канцэпцыя вобраза шляхецкага саслоўя, маладое пакаленне беларусаў у творы;
жанр твора. Актуальнасць гучання, сучаснае тэатральнае ўвасабленне на сцэне.
Крытычны паказ становішча беларускай паслярэформеннай вёскі ў “Залётах”:
- Антон Сабковіч як новы сацыяльны тып;
- вобраз ідэальнай шляхты і яго роля ў творы.
5. Ацэнка творчасці В.І.Дуніна-Марцінкевіча сучасным літаратуразнаўствам.
Літаратура
Тэксты: (“Купала”, “Вечарніцы”, “Шчароўскія дажынкі”, “Гапон”, “Халімон на каранацыі”, “Славяне ў ХІХ ст.” – 2-3 на выбар), “Ідылія”, “Пінская шляхта”, “Залёты”.
Асноўная:
Гісторыя беларускай літаратуры ХІ—ХІХ стагоддзяў. У 2 т. Т.2: Новая літаратура: др.пал. 18—19 ст / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т імя Я.Купалы; навук. рэд. тома У.І.Мархель, В.А.Чамярыцкі. – Мінск: Беларус. навука, 2007. – С. 198—234.
Дадатковая:
1. Кісялёў Г. Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча. – Мн., 1988.
2. Навуменка І. В.І.Дунін-Марцінкевіч. – Мн., 1992.
3. Янушкевіч Я. Беларускі Дудар. – Мн., 1991.
СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ
“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”
(ФІДК, І курс 1 семестр)
ТЭМА 7. ВАЦЛАЎ ЛАСТОЎСКІ
1. Шматграннасць таленту В.Ластоўскага (прывядзіце прыклады грамадска-палітычнай, навуковай, асветніцка-педагагічнай і інш. дзейнасці). Новыя факты пра апошнія дні жыцця пісьменніка (кн. “Сыны і пасынкі Беларусі”).
2. Ідэйна-творчыя ўстаноўкі В.Ластоўскага. Праблема эстэтычнага ў жыцці і ў літаратуры (паводле публіцыстычных артыкулаў, прозы і паэзіі).
3. В.Ластоўскі – майстра малых празаічных жанраў.
- разнастайнасць малой прозы: апавяданні-легенды (казкі), гумарыстычныя творы, парабалы, гістарычныя апавяданні;
- іх праблемна-тэматычнае наватарства;
- філасафічнасць прозы, інтэлектуалізм.
3. Аповесць “Прыгоды Панаса і Тараса”: сюжэт, вобразы персанажаў, мастацкая задума.
4. Адметнасць мастацкай інтэрпрэтацыі гісторыі ў аповесці “Лабірынты”. Сімвалізм у творы.
Літаратура
Тэксты:
“Мост у Кутах”, “Лебядзіная песня”, “Троцкі замак”, “Князёўна Рагнеда”, “Бітва каля Магільны”, “Ізяслаў”, “Сож і Няпро”, “Дзень ружавай кветкі”, “Бяздоннае багацце”, “Беларускі радавод”, “Вясковыя “археолагі”, “Прывід”, “Певень і гуся”, інш. – 10 апавяданняў; аповесці “Прыгоды Панаса і Тараса”, “Лабірынты” (Ластоўскі В. Выбраныя творы. – Мн., 1997). Артыкулы “Сплачвайце доўг”, “Па сваім шляху”.
Асноўная:
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. У 4 т. / НАН Беларусі: Інстытут літаратуры Я. Купалы. – Мн., 2001-2003. – Т. 1. – С. 192 – 206.
Васючэнка, П. В. Беларуская літаратура XX стагоддзя і сімвалізм / П. В. Васючэнка. — Мінск : МДЛУ, 2004. — 154 с.
Максімовіч В. Эстэтычныя пошукі ў беларускай літаратуры пач. ХХ ст. – Мн., 2000.
Дадатковая:
Васючэнка, П. В. Мастацкія адкрыцці Вацлава Ластоўскага на фоне сусветнай літаратуры / П. В. Васючэнка // Вестник Полоцкого гос.ун-та. – 2008. - №7. – С. 145-148.
Грыцкевіч А. Гісторык Вацлаў Ластоўскі // Сыны і пасынкі Беларусі / С. В. Барыс, С. В. Тарасаў, Г. А. Ланеўскі і інш.; Уклад. Барыс С. В. Мн., 1996. – С. 229–250.
Ільякевіч М. Новыя факты з апошніх гадоў жыцця Вацлава Ластоўскага // Сыны і пасынкі Беларусі / С. В. Барыс, С. В. Тарасаў, Г. А. Ланеўскі і інш.; Уклад. Барыс С. В. – Мн., 1996. – С. 250–254.
Конан У. Валхвец беларускага фундаменталізму // Крыніца. 1994. № 8. С. 23–26.
Марціновіч Алесь. Шляхам праўды. – Мн., 1994. – С. 99–106.
Ніякоўская А. Нацыянальная ідэя як аснова трываласці свету // Крыніца. 1994. № 8. С. 3–13.
Сачанка Б. Власт (Вацлаў Ластоўскі) // Сачанка Б. Сняцца сны аб Беларусі…: Літ.-крыт. Арт., інтэрв’ю. – Мн., 1990. – С. 285–287.
Станкевіч Я. Вацлаў Ластоўскі // З гісторыяй на “Вы”. – Мн., 1994. – С. 152–158.
Янушкевіч Я. Неадменны сакратар Адраджэння: Вацлаў Ластоўскі. – Мн., 1995. (Ці: “Полымя”, 1994, № 5. С. 148–172.)
СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ
“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”
(ФІДК, І курс 1 семестр)
ТЭМА 8. МАКСІМ ГАРЭЦКІ
1. Літаратура ранняга перыяду творчасці:
- тэма інтэлігенцыі і народа ў апавяданнях “У лазні”, “Роднае карэнне”, інш.;
- распрацоўка гістарычнай тэматыкі (“Лірныя спевы”);
- тэма патаемнага ў творчасці пісьменніка (“Што яно?”, “Патаемнае”);
- апавяданні “тонкага пісання” (“Дзёгаць”, “Чарнічка”, “Габрыелевы прысады”).
2. Перыяд вайны і рэвалюцыі. Гуманістычны пафас твораў “Літоўскі хутарок”, “Рускі”, “Генерал”, “На імперыялістычнай вайне”.
3. Проза савецкага перыяду.
- мастацкая ўмоўнасць сюжэту ў апавяданні “Фантазія”. Праблема гістарычнага лёсу беларускага народа;
- ідэйная абгрунтаванасць звароту да панскага мінулага ў апавяданнях “Панская сучка”, “Смачны заяц”;
- даследаванне грамадскіх працэсаў у апавяданнях “Усебеларускі з’езд 1917 г.”, “Незадача”, “Апостал”;
- аповесці “У чым яго крыўда?”, “Меланхолія”, “Ціхая плынь” як трылогія. Праблематыка твораў;
- інтэлігенцыя і народ, асоба і гісторыя, месца асобы ў пераломныя гістарычныя моманты паводле “крамольнай” аповесці “Дзве душы”. Вобраз Ігната Абдзіраловіча.
- “Сібірскія абразкі” – у пошуках беларускіх каранёў;
- “Скарбы жыцця”: адметнасць жанру, алегарычна-сімвалічны змест, трагізм лёсу апавядальніка;
- раманы М.Гарэцкага (“Віленскія камунары”, “Камароўская хроніка”): асаблівасці творчай задумы, асноўныя сюжэтныя лініі, праблематыка, стыль.
4. Ідэйна-эстэтычныя ўстаноўкі М.Гарэцкага, вызначаныя ў артыкулах “Развагі і думкі”, “Наш тэатр”.
5. Зварот да драматургіі.
- праблема духоўнага жыцця чалавека ў драматызаванай аповесці “Антон”;
- навізна тэматыкі драматычнага абразка “Жартаўлівы Пісарэвіч”.
Літаратура
Тэксты:
“У лазні”, “Роднае карэнне”, “Лірныя спевы”, “Што яно?”, “Патаемнае”, “Дзёгаць”, “Габрыелевы прысады”, “Літоўскі хутарок”, “Рускі”, “Фантазія”, “Панская сучка”, “Усебеларускі з’езд 1917 г.”, “Апостал” і інш.. Аповесці “У чым яго крыўда?”, “Меланхолія”, “Ціхая плынь”, “Дзве душы”, “Сібірскі яабразкі”, “Скарбы жыцця”. Артыкулы “Развагі і думкі”, “Наш тэатр”. На выбар: “Антон” ці “Жартаўлівы Пісарэвіч”.
Асноўная:
Беларуская літаратура ХХ ст.: Вучэб. Дапам. / М.І.Мішчанчук, І.С.Шпакоўскі. – Мн.: Выш. шк., 2001. – С. 150–167.
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. У 4 т. / НАН Беларусі: Інстытут літаратуры Я. Купалы. – Мн., 2001-2003. – Т. 1. – С. 192 – 206.
Мушынская Т.Ф. Беларуская літаратура 20–40-х гг. – Мн., 1994.
Дадатковая:
Бугаёў Дз. Максім Гарэцкі. – Мн., 2003.
Васючэнка П. Чаму дваілася душа? // Полымя. 1989. № 7.
Мушынскі М. Максім Гарэцкі: Нявысветленыя старонкі. Аповесць “Дзве душы” і іншыя “рэпрэсаваныя творы” // Мушынскі М. Літаратура ХХ стагоддзя: Спроба пераасэнсавання. – Мн., 1996.
Чыгрын І. Паміж былым і будучым: Проза Максіма Гарэцкага. – Мн., 1994. (Ці: “Полымя”, 1994, № 5, С. 227–245; № 6, С. 220–236).
Чыгрын І. У пошуках саміх сябе, або Хто такі Ігнат Абдзіраловіч? // Роднае слова. – 1994. - № 4.
СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ
“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”
(ФІДК, І курс 1 семестр)
ТЭМА 9. КАНДРАТ КРАПІВА
1. Тэматыка і праблематыка сатырычных вершаў і баек К.Крапівы:
- “ідыятызм” вясковага жыцця (плёткі, п’янства, нізкі ўзровень бытавой культуры, т.п. – падабраць па 3-5 твораў на кожную з тэм і прааналізаваць змест);
- антырэлігійная тэма (выбраць 4-5 вершаваных твораў);
- палітычная тэма і яе адлюстраванне (падабраць творы з розных перыядаў – ранняга савецкага, перыяду Вялікай Айчыннай вайны, пасляваеннага);
- асэнсаванне савецкай мадэлі культурна-грамадскага жыцця (“Ціт заводзіць новы быт”, “Ты не лайся, дзядзя, пры савецкай уладзе…”, “Балет” і інш.);
- мастацтва як скразная тэма ў творчасці (падабраць звыш 10 прыкладаў твораў на працягу ўсёй творчасці і вызначыць асноўныя аспекты закранутай тэмы).
2. Мастацкі змест паэм “Біблія” і “Хвядос – Чырвоны нос”.
3. Пратэст супраць тэорыі бесканфліктнасці (паводле артыкулаў “Што мне рупіць…”, “Канфлікт – аснова п’есы”, “Думкі пра сатыру”, “Аб сатырычнай камедыі”, інш.).
4. Драматургія К.Крапівы (“Хто смяецца апошнім?”, “Мілы чалавек”, “Брама неўміручасці”):
- сатырычны тыпаж і праблематыка п’ес;
- эвалюцыя вобраза-тыпу прыстасаванца;
- жанравыя асаблівасці драматычных твораў;
- майстэрства драматурга-сатырыка.
5. Гуманістычна-сатырычная аснова прозы К.Крапівы (канспект падручніка).
Літаратура
Тэксты: Сатырычныя вершы і байкі – на выбар; паэма “Хвядос – Чырвоны нос”, п’есы “Хто смяецца апошнім?”, “Мілы чалавек”, “Брама неўміручасці”; 1 артыкул на выбар.
Асноўная:
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. У 4 т. / НАН Беларусі: Інстытут літаратуры Я. Купалы. – Мн., 2001-2003. – Т. 2. С. 282—330.
Гісторыя беларускай літаратуры: ХХ ст (20-я—50-я гг.): Падручнік / Пад агул. рэд. М.А.Лазарука, А.А.Семяновіча. – Мн., 2000. – С. 381–411.
Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: 1917 – 1940 гг: Падручнік / пад аг. рэд. Лазарука М.А., Семяновіча А.А. – Мн., 1981. – С. 311 – 347.
Дадатковая:
Бугаёў Дз.Я. Талент і праца. – Мн., 1979. – С. 50 – 109.
Бугаёў, Д. Я. Зброяй сатыры, зброяй праўды : Творчы шлях К. Крапівы / Д. Я. Бугаёў. — Мінск : Навука і тэхніка, 1971. — 231 с. (2004 — 2-е выд.).
Гніламёдаў У. На шляху да “Брамы неўміручасці”: К.Крапіва і яго роля ў белар. літаратуры // Роднае слова. – 1997. - № 12. – С. 4 – 18.
Лаўшук С. Крапіва і белар. драматургія. – Мн., 1986; 2002. – С. 21 – 248.
Сабалеўскі А. К.Крапіва: нарыс жыцця і творчасці. – Мн., 1989. – С. 17 – 221.
Сабалеўскі А. Кандрат Крапіва: Постаць і творы. — 2-е выд., дапрац. І дап. — Мн., 2003.
СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ
“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”
(ФІДК, І курс 1 семестр)
ТЭМА 10. КУЗЬМА ЧОРНЫ
Апавяданні К.Чорнага. Псіхалагізм як мастацкая адметнасць чорнаўскіх твораў.
вобраз “новага” чалавека ў ранніх апавяданнях (“Жалезны крык”, “Андрэй Клыга”, “Быльнікавы межы”, “Новыя людзі”, “Радасць жанчыны”, інш.);
чалавечая псіхіка як аб’ект мастацкага даследавання К.Чорнага (“Па дарозе”, “Ноч пры дарозе”, “Мельнікі”, інш.);
філасофія жыцця і смерці ў апавяданні “Буланы”;
асаблівасці твораў узвышэнскага перыяду (“Хвоі гавораць”, “Пачуцці”, “Вераснёвыя ночы”, “Парфір Кіяцкі”, “Трагедыя майго настаўніка”).
аналіз сацыяльнага жыцця сродкамі камічнага ў апавяданнях “Маё дзела цялячае”, “Не пі густога чаю”, інш.;
крах гуманізму ў апавяданнях “Макаркавых Волька”, “Справа Віктара Лукашэвіча”.
тэматыка, праблематыка, пафас апавяданняў са зб. “Вялікае сэрца” (“Маленькая жанчына”, “Вялікае сэрца” ,”Матчына блаславенне”, інш.).
2. Праблематыка аповесцяў “Лявон Бушмар”, “Люба Лук’янская”, “Насцечка”.
3. Кузьма Чорны-раманіст:
- сацыяльна-гістарычная аснова, шматграннасць праблематыкі ў раманах “Зямля”, “Бацькаўшчына”, “Пошукі будучыні”;
- праблема інтэлігенцыі і народа ў рамане “Сястра”;
- гуманістычна-філасофская скіраванасць раманаў “Млечны шлях”, “Вялікі дзень”, “Скіп’ёўскі лес”.
4. “Дзённік” К.Чорнага (ўрыўкі). Грамадзянская пазіцыя пісьменніка.
Літаратура
Тэксты: Апавяданні – больш за 10 (на выбар); адна з аповесцяў; раманы “Пошукі будучыні”, “Млечны шлях”; “Дзённік” (гл. серыю “Беларускі кнігазбор”).
Асноўная:
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. У 4 т. / НАН Беларусі: Інстытут літаратуры Я. Купалы. – Мн., 2001-2003. – Т. 2. С. 330—369.
Гісторыя беларускай літараутры: ХХ ст (20-я—50-я гг.): Падручнік / Пад агул. рэд. М.А.Лазарука, А.А.Семяновіча. – Мн., 2000. – С. 411–446.
Дадатковая:
Адамовіч А. Шлях да майстэрства: Станаўленне мастацкага стылю К.Чорнага. – Мн., 1988. – 180 с.
Казека Я. Майстэрства апавядальніка // Казека Я. Гартаванае слова. – Мн., 1985. – С. 96—148, 149–176.
Казека, Я. Кузьма Чорны : Старонкі творчасці / Я. Казека. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. — 133 с.
Мельнікава А. М. Паэтыка твораў Кузьмы Чорнага. — Гомель: УА «ГДУ імя Ф. Скарыны», 2008.
Навуменка І. Ранні Чорны (1923–1929). – Мн.: Бел.навука, 2000. – С. 3-47, 50-64, 66-78, 83-91.
Тычына М. Кузьма Чорны: Эвалюцыя мастацкага мыслення. — 2-е выд., выпр. І дап. — Мн., 2004.
СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ
“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”
(ФІДК, І курс 1 семестр)
ТЭМА 11. МІХАСЬ ЗАРЭЦКІ
1. Рысы “маладнякоўскай” прозы ў ранніх апавяданнях (паводле зб. “У віры жыцця”, “Пела вясна” – абодва 1925).
2. Мастацкае асэнсаванне пісьменнікам трагізму часу (“Кветка пажоўклая”, “Дзіўная”, “Бель”, “Ворагі”, “Адна партыя ў шашкі”, “Двое Жвіроўскіх” і інш.). М.Зарэцкі-псіхолаг.
3. Аповесць “Голы звер”: філасофія жыцця Яроцкага, праблема “ахвяры” і “злачынцы”, стыль аповесці, актуальнасць зместу твора.
4. Падзеі калектывізацыі ва ўзнаўленні М.Зарэцкага (нарысы “Вясна 1930”, “Лісты ад знаёмага”, раман “Вязьмо”). Наватарства пісьменніка ў ацэнцы сацыяльных пераменаў на вёсцы.
5. Даследаванне ролі інтэлігенцыі і яе лёсу ў рэвалюцыйны перыяд у рамане “Сцежкі-дарожкі”.
6. Нарыс “Падарожжа на Новую зямлю” і раман “Крывічы” ў творчым і чалавечым лёсе М.Зарэцкага. Хрысціянска-гуманістычнае гучанне твораў пісьменніка.
Літаратура
Тэксты: 5-6 апавяданняў (абавязкова “Дзіўная”); “Голы звер”, “Вязьмо”.
http://mihaszarecki.ru/ - творы ў электронным варыянце.
Асноўная:
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. У 4 т. / НАН Беларусі: Інстытут літаратуры Я. Купалы. – Мн., 2001-2003. – Т. 2. С. 504—549.
Беларуская літаратура ХХ ст.: Вучэб. Дапам. / М.І.Мішчанчук, І.С.Шпакоўскі. – Мн.: Выш. шк., 2001. – С. 50-91.
Дадатковая:
Мушынскі, М. Нескароны талент : праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага / М. Мушынскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. — 294 с.
СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ
“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”
(ФІДК, І курс 1 семестр)
ТЭМА 12. ВАСІЛЬ БЫКАЎ
Жыццёвы і творчы лёс Васіля Быкава (паводле кнігі “Доўгая дарога дадому”)1.
Вобраз вайны ў аповесцях “Мёртвым не баліць”, “Круглянскі мост”, “Пайсці і не вярнуцца”, “Трэцяя ракета” – твор на выбар. Паняцце “быкаўскай” аповесці.
Творчасць 80-90-х гг. ХХ ст. – пач. ХХІ ст.: багацце сацыяльных тыпаў, шматграннасць праблематыкі, аналітыка-псіхалагічны зрэз грамадскага жыцця (паводле апавяданняў і прыпавесцяў).
Быкаўская праўда ў аповесці “Пакахай мяне, салдацік” праз вобраз героя-вызваліцеля, канцэпцыю трагізму чалавечага жыцця, пафас адмаўлення зла ва ўсіх яго праявах.
Сімвалічны вобраз Беларусі, асэнсаванне гістарычна-палітычнага і духоўнага становішча нацыі ў аповесці “Ваўчыная яма”.
Ідэйна-мастацкі змест апавядання “Труба”. Сімвалізм твора.
Экзістэнцыяльныя матывы ў творчасці В.Быкава 80-90х гг. ХХ ст. (катэгорыя абсурду, праблема асобы і чалавечага выбару, анамальнасць жыццёвых абставінаў і падзей, інш. – прывесці прыклады з тэкстаў).
Літаратура
Тэксты: “Доўгая дарога дадому”. Зб. прытчаў “Пахаджане”, “Сцяна” (аналіз 2–3 апавяданняў на выбар). Аповесці “Мёртвым не баліць”, “Пакахай мяне, салдацік”, “Круглянскі мост”, “Пайсці і не вярнуцца”, “Трэцяя ракета” – на выбар. Творы 80-90-х гг. “Ваўчыная яма”, “Труба”, “Жоўты пясочак”, “Народныя мсціўцы”, “Дваццаць марак”, “На Чорных лядах”, “Чырвоныя пятліцы”, інш.
Асноўная:
Гісторыя беларускай літаратуры (акадэмічнае выданне). У 4 т. – Мн., 2002. – Т. 3 (адпаведны раздзел).
Баршчэўскі Л.П., Васючэнка П.В., Тычына М.А. Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён. – Мн., 2006. – С. 405-426.
Дадатковая:
Бугаёў Д. Спавядальнае слова: Літ.-крытыч. Артыкулы. – Мн., 2001.
Бугаёў Д. Зноў новы Быкаў // ЛіМ. – 1999. – 18 чэрв.
Бугаёў Д. Праўда і мужнасць таленту. – Мн., 1995. – С. 165–226.
Локун В. Літаратура і свабода выбару: Экзістэнцыяльныя кірункі ў творчасці В.Быкава // Полымя. – 1998. - № 5.
Тычина М.А. Алесь Адамович: жизнь и творчество // Неман. – 1998. -- № 5. – С. 236 – 254.
Тычына М. Называць усё сваімі імёнамі: Пра А.Адамовіча // Роднае слова. – 2002. - № 9, 10.
