Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК па бел.літ.ФІДК 13.03.2016.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
649.73 Кб
Скачать

Іv. Раздзел кантролю ведаў

СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(ФІДК, І курс 1 семестр)

ТЭМА 1. АРЫГІНАЛЬНАЯ АГІЯГРАФІЯ

  1. Віды агіяграфічных твораў і іх прызначэнне, гістарычныя постаці агіяграфічных твораў (канспект падручніка).

  2. “Аповесць жыцця і смерці Еўфрасінні Полацкай”:

- сюжэт і яго роля; асноўныя этапы гісторыі аб беларускай святой (вызначце экспазіцыю, завязку, развіццё дзеяння, кульмінацыю і развязку), асаблівасці развіцця сюжэта (наяўнасць містычных сцэн, апісанне паломніцкага падарожжа, інш.);

- ахарактарызуйце культурна-асветніцкую дзейнасць Еўфрасінні Полацкай паводле зместу “Жыція…”;

- прывядзіце прыклады дыялогаў, унутранага маналогу, партрэтнай характарыстыкі, вобразаў-сімвалаў, пры дапамозе якіх ствараецца вобраз галоўнай гераіні. Якія рысы яе характару вылучыце як асноўныя???

- Якія ўзаемаадносіны складваюцца паміж Еўфрасінняй і іншымі персанажамі паводле зместу жыційнага твора?

- У чым заключаецца жыццё Еўфрасінні Полацкай як узорнай хрысціянкі?

- Зрабіце высновы аб сінтэзе элементаў кананічнага і некананічнага ў творы.

3. “Жыціе Аўрамія Смаленскага”:

- якімі сродкамі ствараецца вобраз героя гэтага твора? Ці бачыце вы чалавечы характар героя?

- вызначце канфлікт і растлумачце, як ён вырашаецца ў творы?

- прааналізуйце мову твора і вызначце, чым яна адрозніваецца ад мовы жыція пра Е.Полацкую.

4.У якім жыціі, на вашу думку, больш дакладна вытрымана такая рыса старажытнай літаратуры, як кананічнасць? Абгрунтуйце свой адказ.

Літаратура

Тэксты: “Аповесць жыцця і смерці Еўфрасінні Полацкай”, “Жыціе Аўрамія Смаленскага”.

Асноўная:

  1. Гісторыя беларускай літаратуры : Старажыт. Перыяд: Падруч. для філал. спец. Пед. выш. навуч. Устаноў / М.М.Грынчык, У.А.Калеснік, У.Г.Кароткі і інш.; Пад агул. рэд. М.А.Лазарука, А.А.Семяновіча. – Мінск : Выш. шк., 1996. – 351 с. (адпаведны раздзел).

  2. Гісторыя беларускай літаратуры, ХІ–ХІХ ст.ст. У 2 т. / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. тома В. А. Чамярыцкі. – 2-е выд. – Мінск : Бел. навука, 2006–2007. (Т.1, с. 31-34, 50-73).

  3. Лойка, А. А. Старабеларуская літаратура: Падруч. для філал. спецыяльнасцей ВНУ / А.А.Лойка. – Мінск : Выш. шк., 2001. – 318 с. (с. 74-83).

Дадатковая:

1. Кніга жыцій і хаджэнняў. Мн., 1994.

2. Арлоў У. Ефрасіння Полацкая. Мн., 1992.

СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(ФІДК, І курс 1 семестр)

ТЭМА 2. МІКОЛА ГУСОЎСКІ

1. Звесткі аб жыццёвым і творчым шляху.

2. “Песня пра зубра” як узор лацімоўнай рэнесансавай паэзіі Беларусі ХVІ ст. Гісторыя стварэння паэмы. Творчая задача і звышзадача.

3. Мастацкая рэалізацыя творчай задачы: вобраз зубра ў паэме і яго сімвалічнае значэнне (прывесці прыклады з тэксту, дзе дадзена апісанне знешнасці, паводзінаў, жыцця зубрынага статку, асаблівасцяў палявання і інш.).

4. Мастацкая рэалізацыя творчай звышзадачы:

- вобраз радзімы ў паэме (апісанне прыроды, характарыстыка сацыяльна-палітычнага становішча, выяўленне грамадска-культурных праблем часу – на аснове цытат і прыкладаў з тэксту);

- вобраз князя Вітаўта і Сігізмунда; настальгія па гераічным мінулым.

5. Вобраз аўтара ў творы – грамадзяніна, паэта, дыпламата. Ідэі гуманізму і іх выяўленне ў паэме.

6. Мастацкая своеасаблівасць паэмы (арыгінальнасць кампазіцыі і прасторава-часавых планаў твора, паэтыка).

Літаратура

Тэксты: “Песня пра зубра”.

Асноўная:

1. Гісторыя беларускай літаратуры : Старажыт. Перыяд: Падруч. для філал. спец. Пед. выш. навуч. Устаноў / М.М.Грынчык, У.А.Калеснік, У.Г.Кароткі і інш.; Пад агул. рэд. М.А.Лазарука, А.А.Семяновіча. – Мінск : Выш. шк., 1996. – 351 с. (адпаведны раздзел).

2. Гісторыя беларускай літаратуры, ХІ–ХІХ ст.ст. У 2 т. / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. тома В. А. Чамярыцкі. – 2-е выд. – Мінск : Бел. навука, 2006–2007. (Т.1, с. 309-357).

Дадатковая:

1. Дорошкевіч В.И. Новолатинская поэзия Белоруссии и Литвы: Первая половина ХVІ в. – Минск, 1979.

2. Калеснік У. Тварэнне легенды. – Мінск, 1987. – С. 123-197.

СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(ФІДК, І курс 1 семестр)

ТЭМА 3. ЛІТАРАТУРА ЭПОХІ БАРОКА І АСВЕТНІЦТВА

І. Эвалюцыя нацыянальнай прозы: ад агіяграфіі і летапісання да мемуараў.

1. “Баркулабаўская хроніка”: трансфармацыя летапіснага жанру. Малюнкі мясцовага жыцця жыхароў Беларусі др.пал. ХVІ-пач. ХVІІ ст.ст., апісанне і ацэнка Брэсцкай царкоўнай уніі, казацка-сялянскіх войнаў. Народна-бытавы каларыт і мова твора.

2. Станаўленне гісторыка-мемуарнай літаратуры, яе асноўныя жанры:

- “Допісы” Ф.Кміты-Чарнабыльскага: адлюстраванне гістарычных падзей, вобраз народа, ацэнка аўтарам асобы Івана Грознага, палітыкі Польшчы і Масковіі.

- “Дзённік” Ф.Еўлашоўскага як мастацкі дакумент нораваў, быту і светапогляду служылай беларускай шляхты ХVІ ст.

- “Успаміны” Я.Цадроўскага як дзённік гістарычных вандроўных уражанняў ад Францыі, Англіі, Галандыі. Карціны жыцця Менска і яго ваколіц, адбіткі рэлігійна-духоўнага жыцця Вільні сярэдзіны ХVІІ ст. у творы.

- “Авантуры майго жыцця” (1760). С.Пільштыновай-Русецкай: асоба і вобраз аўтаркі. Падабенства да еўрапейскага авантурнага рамана.

ІІ. Палітычная сатыра, яе сувязь з традыцыямі царкоўна-палемічнай літаратуры і новымі барокавымі тэндэнцыямі.

- “Прамова Мялешкі”: ідэйны змест, асоба сеймавага прамоўцы, прыёмы стварэння сатырычных вобразаў, паняцце пра жанр палітычнага памфлета.

- “Ліст да Абуховіча”: аб’ект аўтарскай сатыры, мастацка-выяўленчыя сродкі і іх сувязь з народнай смехавой культурай.

Літаратура

Тэксты: “Баркулабаўская хроніка”, “Дзённік” Ф.Еўлашоўскага ці іншы аўтар (Ф.Кміта-Чарнабыльскі, Я.Цадроўскі), “Авантуры майго жыцця” С.Пільштыновай-Русецкай, твор палітычнай сатыры на выбар.

Асноўная:

1. Гісторыя беларускай літаратуры, ХІ–ХІХ ст.ст. У 2 т. / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. тома В. А. Чамярыцкі. – 2-е выд. – Мінск : Бел. навука, 2006–2007. (Т.1, с. 682-748, 837-844).

2. Таранеўскі В.У.: Ад летапісаў да мемуараў: Вуч.дапам. па гіст. белар. літарат. ХІІ-ХVІІ стст. – Віцебск: Выд. УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, 2005 – 39 с.

Дадатковая:

1. Мальдзіс У. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры ХVІІІ ст.: Нарысы быту і звычаяў. – Мінск, 1982. – С. 30-41.

2. Мялешка Іван // Асветнікі зямлі беларускай: Энцыкл. Даведнік. – Мінск, 2001. – С. 262-263.

СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(ФІДК, І курс 1 семестр)

ТЭМА 4. АДАМ МІЦКЕВІЧ

  1. Вобразы, матывы і сюжэты беларускага фальклору ў ранніх творах (паводле цыкла “Балады і рамансы”).

  2. Вобраз рамантычнага героя-змагара, мастацкі ідэал асобы ў паэмах “Гражына” і “Конрад Валенрод”.

  3. Творчасць перыяду ссылкі і эміграцыі. “Крымскія санеты”.

  4. “Пан Тадэвуш” як нацыянальная эпапея. Асноўныя сюжэтныя лініі, мастацкае выяўленне рыцарска-шляхецкай культуры. Вобраз Беларусі ў творы.

  5. “Дзяды”: фальклорны каларыт, філасофская скіраванасць, аўтабіяграфічнасць, складанасць кампазіцыі.

  6. Пераклады твораў А.Міцкевіча на беларускую мову. Вобраз паэта ў творах П.Панчанкі, Р.Барадуліна і інш.

Літаратура

Тэксты: 2-3 балады на выбар; санеты на выбар. Гражына. Конрад Валенрод. Дзяды. Пан Тадэвуш.

Асноўная:

Баршчэўскі Я., Васючэнка П., Тычына М.А. Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён: папулярныя нарысы. – Мн., 2006. – С. 25-37.

СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

“БЕЛАРУСКАЯ І СУСВЕТНАЯ ЛІТАРАТУРА: БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”

(ФІДК, І курс 1 семестр)

ТЭМА 5. ЯН БАРШЧЭЎСКІ

  1. Жыццёвы лёс і творчая біяграфія. Беларускамоўныя творы і іх змест.

  2. Балады Я.Баршчэўскага (творы на выбар). Ідэі рамантызму і іх выяўленне ў названым жанры.

  3. “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”:

- тэма Радзімы, яе гістарычнае мінулае і сучаснае ў кнізе;

- хрысціянска-міфалагічныя матывы;

- характар беларуса ў мастацкім выяўленні Я.Баршчэўскага;

- кампазіцыя і мастацкі стыль кнігі.

  1. Мастацкі міфалагізм, маральна-этычная і сацыяльна-грамадская праблематыка ў аповесці “Душа не ў сваім целе”.

  2. Мастацкі рамантызм і яго асаблівасці ў творчасці Я.Баршчэўскага.

  3. Ацэнка творчасці Яна Баршэўскага Я.Падбярэскім і сучаснай крытыкай.

Літаратура

Тэксты: “Дзве бярозы”, “Зарослае возера”, “Дзявочая крыніца”, “Русалка-спакусніца”, “Курганы”, “Роспач” – творы на выбар. Кніга “Шляхціц Завальня…” – абавязкова. Аповесць “Душа не ў сваім целе”.

Асноўная:

1. Баршчэўскі Я. Выбраныя творы. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 1998.

2. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ—ХІХ стагоддзяў. У 2 т. Т.2: Новая літаратура: др.пал. 18—19 ст / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т імя Я.Купалы; навук. рэд. тома У.І.Мархель, В.А.Чамярыцкі. – Мінск: Беларус. навука, 2007. – С. 151—177.

3. Хаўстовіч М. Гісторыя беларускай літаратуры 30-40-х гг. ХІХ ст.: Дапаможнік для студэнтаў філал. спец. Вышэйш. Навуч. Устаноў. – Мінск: БДУ, 2001. – 171 с.

Дадатковая:

1. Хаўстовіч М.Творчасць Яна Баршчэўскага ў кантэксце жанрава-стылёвых пошукаў у польскамоўнай літаратуры 20-40-х гг. ХІХ ст. // Весн. Бел. Дзярж. Ун-та. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. – 1999. - № 3. – С. 16-20.

2. Хаўстовіч М. Паэт і казачнік з азёрнага краю: Ян Баршчэўскі // Слова пра літаратуру і літаратараў: Літ.-крытыч. Арт. Па беларускай літаратуры: У 2 кн. – Мінск: Юнацтва, 2001. – Кн. І.: ХІХ – пач. ХХ ст. – С. 61-91.

3. Хаўстовіч М. На парозе забытае святыні: Творчасць Яна Баршчэўскага. – Мінск: ВТАА «Права і эканоміка», 2002. – 186 с.