Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК па бел.літ.ФІДК 13.03.2016.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
649.73 Кб
Скачать

Пералік пытанняў

для правядзення экзамена (вусная форма)

па вучэбнай дысцыпліне «Сусветная і беларуская літаратура (Беларуская літаратура)» для студэнтаў ФЗН АІДК скарочанага тэрміну навучання (4 семестр)

  1. Першыя помнікі хрысціянскай кніжнай пісьменнасці. Царкоўна-хрысціянскія ідэі ў творах К.Тураўскага (“Прытча пра душу і цела”, “Слова па Вялікадні”, інш.).

  2. Агіяграфічная літаратура, яе віды і жанры. Характарыстыка арыгінальных агіяграфічных твораў (жыцій К.Тураўскага, А.Смаленскага, Е.Полацкай).

  3. Гісторыя летапісання, асноўныя беларускія летапісы, змест асобных сюжэтаў. Трансфармацыя летапіснага жанру.

  4. Куртуазная проза і рыцарскі раман у эпоху ВКЛ. Тэма кахання ў перакладным рамане “Аповесць пра Трышчана”, у “Апавяданні пра ажэнства Жыгімонта ІІ Аўгуста і Барбару Радзівіл”.

  5. Ф.Скарына як заснавальнік беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Змест прадмоў і пасляслоўяў да кніг. Скарынінскія традыцыі ў асветніцкай дзейнасці яго паслядоўнікаў.

  6. Творчы шлях М.Гусоўскага. “Песня пра зубра”: гісторыя стварэння паэмы, рэальнасць і вымысел ў ёй. Рэнесансавыя ідэі ў творы.

  7. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення палемічнай, публіцыстычнай літаратуры, яе асноўныя жанры (урачыстыя словы і казанні, прамовы на сойме, катэхізіс, інш.), іх характарыстыка на прыкладзе твораў М.Сматрыцкага, А.Філіповіча, інш.

  8. Старабеларуская паэзія 16-17 стст., яе віды і жанры (на прыкладзе твораў Я.Вісліцкага, А.Рымшы, Л.Карповіча, Г.Пельгрымоўскага, Т.Іяўлевіча, інш.). Роля С.Полацкага ва ўзбагачэнні паэтыкі і жанрава-стылістычных форм беларускай паэзіі.

  9. Старажытная гісторыка-мемуарная літаратура і яе асноўныя віды (эпісталаграфія, справавое пісьменства, паломніцкая літаратура і інш.). Мастацкія асаблівасці мемуараў Саламеі Пільштыновай-Русецкай «Авантуры майго жыцця».

  10. Драматургія эпохі барока і Асветніцтва: батлейка і яе сцэнічны рэпертуар, інтэрмедыі і іх змест, школьная драматургія (аналіз “Камедыі” К.Марашэўскага), прыдворны тэатр (агляд творчасці Ф.У.Радзівіл, аналіз адной з п’ес).

  11. Ананімная літаратура ХІХ ст. і яе значэнне. Аналіз твораў бурлескна-травесційнай плыні ў беларускай літаратуры (“Энеіда навыварат”, “Тарас на Парнасе”).

  12. Філаматы і філарэты як грамадска-літаратурная з’ява. Творчасць А.Міцкевіча. “Пан Тадэвуш” як нацыянальная эпапея.

  13. Творчасць Я.Баршчэўскага. Міф і яго роля ў творах “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”, “Душа не ў сваім целе”, інш.

  14. Жыццёвы шлях і творчая спадчына В.І.Дуніна-Марцінкевіча. Рамантычна-этнаграфічны этап у творчасці пісьменніка. Аналіз драматычных твораў (“Ідылія”, “Пінская шляхта”, “Залёты”).

  15. Беларуска-польскія ўзаемадачыненні ў гісторыі літаратурна-грамадскага руху на Беларусі ў ХІХ ст. (агляд твораў У.Сыракомлі, Э.Ажэшкі).

  16. Жыццёвы шлях Ф.Багушэвіча. Тэматыка, стыль яго паэзіі. Наватарства вобраза беларуса. Ф.Багушэвіч як заснавальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры.

  17. Беларускамоўная літаратура канца ХІХ ст. (Янка Лучына, Альгерд Абуховіч, Адам Гурыновіч,), характарыстыка іх творчай дзейнасці.

  18. Гістарычна-краязнаўчая літаратура ХІХ ст. (А.Рыпінскі, П.Шпілеўскі, А.Кіркор, А.Ельскі, інш.).

  19. Беларуская драматургія к. ХХ – пач. ХХІ ст.: тэндэнцыі развіцця, прадстаўнікі, традыцыі і эксперыменты. Аналіз твораў А.Дударава, А.Петрашкевіча, М.Матукоўскага, С.Кавалёва на выбар.

  20. Сучасная беларуская літаратура і постмадэрнізм (на матэрыяле твораў А.Хадановіча, В.Жыбуля, Ю.Каляды, А.Наварыча, А.Казлова, А.Глобуса і інш. – аўтары і творы на выбар).

  21. Чарнобыльская тэма ў беларускай літаратуры (творы С.Законнікава, Я.Сіпакова, М.Мятліцкага, І.Пташнікава, В.Карамазава – на выбар). Праблема Чарнобыля ў кнізе “Чарнобыльская малітва” С.Алексіевіч, спецыфіка яе творчасці.

  22. Творчыя партрэты А.Сыса, Э.Акуліна, Л.Рублеўскай, Л.Дранько-Майсюка – аўтары і творы на выбар.

  23. Агляд прозы А.Федарэнкі. Аналіз 1-2 твораў на выбар студэнта, раскрыццё тэмы і праблематыкі твораў.

  24. Сучасная “жаночая проза” (А.Брава, Ю.Каляда, Л.Рублеўская, Р.Баравікова, інш.) – аўтары і творы на выбар.

  25. Мастацкае адчуванне жыцця паэтамі 70–80-х гг. – А.Пісьмянковым, Р.Баравіковай, С.Законнікавым. Эксперыменты А.Разанава, характарыстыка створаных ім жанраў.

  26. “Філалагічнае пакаленне” як з’ява. Грамадзянскае гучанне, гуманістычны пафас лірыкі У.Караткевіча, А.Вярцінскага, Г.Бураўкіна, Я.Сіпакова, (вершы і паэмы на выбар). Своеасаблівасць паэтычнай манеры кожнага з аўтараў.

  27. Шматграннасць таленту Н.Гілевіча. Грамадзянскі пафас, жанравая сістэма лірыкі. Ідэйна-мастацкі змест рамана ў вершах “Родныя дзеці”, паэмы “Лодачкі”, “Сказа пра Лысую гару”, інш.

  28. Тэматычная і жанравая разнастайнасць лірыкі Р.Барадуліна, адметнасць вобразаў, рыфмы, сінтаксісу (зб.“Неруш”, “Свята пчалы”, “Евангелле ад мамы”, “Ксты”, інш.).

  29. “Філалагічнае пакаленне” ў беларускай прозе. “Ваенна-вясковая” тэма ў творчасці В.Карамазава, І.Пташнікава, М.Стральцова, І.Чыгрынава, А.Кудраўца (творы і аўтары на выбар).

  30. Мастацка-біяграфічная літаратура і яе асаблівасці. Вобраз-тып творцы як цэнтральны герой у Б.Мікуліча, А.Лойкі, В.Коўтун, М.Стральцова, Я.Міклашэўскага, В.Карамазава (аўтар і твор на выбар).

  31. Мемуары як жанр мастацка-дакументальнай літаратуры. Тэма сталінскіх рэпрэсій ва ўспамінах Ф.Аляхновіча, С.Грахоўскага, Л.Геніюш – аўтар на выбар).

  32. А.Адамовіч як крытык і пісьменнік. Праўдзівасць жыццёвых фактаў у “Карніках”, “Хатынскай аповесці”, “Апошняй пастаралі”, інш. Псіхалагізм і асаблівасці яго выяўлення ў творах.

  33. Развіццё фантастыкі ў беларускай літаратуры, яе віды. Аналіз твораў на выбар (Я.Сіпакоў “Блуканне па іншасвеце”, В.Гігевіч “Кентаўры”, “Карабель”, апавяданні са зб.“Вячэра манекенаў” Р.Баравіковай).

  34. Асноўныя аспекты адлюстравання беларускай гісторыі ў творчасці Л.Дайнекі, У.Арлова, К.Тарасава, В.Іпатавай і інш. (творы на выбар).

  35. Тэма гістарычнага мінулага ў творчасці Л.Рублеўскай (творы на выбар), А.Наварыча (“Літоўскі воўк”), А.Бутэвіча (“Каралева не здраджвала каралю”).

  36. Філасофская заглыбленасць твораў В.Казько. Спецыфіка мастацкай паэтыкі (сюжэтны “развал”, мантаж, фрагментарнасць, міфалагізм, інш. – паказаць на прыкладзе канкрэтных твораў).

  37. Юры Станкевіч як празаік, праблема героя ў яго творах. Аналіз рамана “Любіць ноч – права пацукоў”. Пошукі пісьменніка ў жанры фантастыкі.

  38. Лірычная проза як мастацкая з’ява ў беларускай літаратуры. Агляд творчасці Янкі Брыля, навізна выяўлення жыццёвых з’яў у яго творах, аналіз лірычных мініяцюр.

  39. Шматграннасць творчай асобы У.Караткевіча. Тэматыка нарысаў і драматургічных твораў. Аналіз твораў гістарычнай прозы.

  40. Прытча, казка, парабала, сказ і іх месца ў сучаснай літаратуры. Аналіз прыпавесцяў В.Быкава – творы на выбар.

  41. Тэма вайны ў творчасці В.Быкава, наватарскае асэнсаванне ваеннага вопыту, асаблівасці структуры твораў пісьменніка і іх экзістэнцыйнае гучанне (на прыкладзе 2-3 твораў). Творчыя пошукі В.Быкава ў 80-90-я гг. ХХ ст.

  42. Сацыяльна-філасофская проза К.Чорнага, псіхалагізм твораў і іх гуманістычнае гучанне (на прыкладзе апавяданняў “Макаркавых Волька”, “Справа Віктара Лукашэвіча”, рамана “Млечны шлях” і інш.).

  43. К.Крапіва – паэт і байкапісец. Тэматычны дыяпазон вершаваных твораў, мастацкія сродкі сатыры. Сатырычны тыпаж камедый Крапівы, актуальнасць гучання яго твораў.

  44. Рэалізм у беларускай пасляваеннай прозе (агляд творчасці І.Мележа, І.Навуменкі). І.Шамякін і з’ява сацрэалізму (аналіз адной з аповесцяў 80-90-х гг.ХХ ст.).

  45. Заходнебеларуская літаратура: асноўныя этапы, прадстаўнікі ў паэзіі, прозе і драматургіі, тэматыка і сістэма вобразаў. Аналіз твораў Л.Родзевіча, У.Жылкі, ранніх твораў М.Танка.

  46. Філасофскія аспекты паэзіі А.Куляшова (вершы на выбар). Праблематыка паэм “Варшаўскі шлях”, “Цунамі”, “Хамуціус”.

  47. Народна-паэтычны свет лірыкі М.Танка (вершы на выбар). Матывы і тэмы паэзіі 80–90-х гг. ХХ ст. (кнігі “Мой каўчэг”, “Erratа” – вершы на выбар).

  48. Адметнасць паэтычнага голасу П.Панчанкі (вершы на выбар). Пісьменнік пра лёс бацькоўскай зямлі, роднай мовы ў творах 1980-90-х гг. (зб. “Горкі жолуд”, “Высокі бераг”, інш. – вершы на выбар).

  49. Гуманістычна-псіхалагічная скіраванасць прозы М.Зарэцкага. Вобраз новага чалавека ў апавяданнях “Дзіўная”, “Бель”, “Кветка пажоўклая”, аповесці “Голы звер”.

  50. М. Гарэцкі як прадстаўнік інтэлектуальна-філасофскай прозы. Асноўныя этапы творчасці, тэматыка і праблематыка яго твораў (аналіз твораў на выбар).

  51. Беларуская савецкая паэзія 20-40-х гг. Літаратурныя арганізацыі і іх дзейнасць. Вобраз часу ў творчасці паэтаў-маладнякоўцаў (М.Чарота, П.Труса, інш.) і паэтаў-узвышэнцаў (творы У.Дубоўкі, Я.Пушчы на выбар).

  52. Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай літаратуры (творы А.Куляшова, П.Панчанкі, П.Броўкі, М.Лынькова, А.Пысіна і інш. на выбар).

  53. Тэматычная разнастайнасць, жанрава-стылёвыя пошукі, праблема новага героя ў беларускай прозе 20-40-х гг. (П.Галавач, Л.Калюга, Ц.Гартны, інш.).

  54. Сатырычная плынь у савецкай беларускай літаратуры. Ідэйна-мастацкі змест рамана А.Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”.

  55. Вацлаў Ластоўскі як прадстаўнік нацыянальнага адраджэння. Тэматыка і праблематыка яго твораў.

  56. Творчасць М.Багдановіча ў рэчышчы нацыянальнага адраджэння і ў еўрапейскім кантэксце. Аналіз зб. “Вянок”.

  57. Жыццёвы шлях і творчая біяграфія Янкі Купалы. Агляд зб. паэзіі “Жалейка”, “Гусляр”, “Шляхам жыцця”, “Спадчына”. Паэмы Купалы: змест, праблематыка, жанрава-стылявыя асаблівасці.

  58. Якуб Колас як паэт. Мастацкая карціна жыцця беларуса ў апавяданнях нашаніўскага перыяду. Аналіз зборніка “Казкі жыцця”. Ідэя адраджэння Беларусі і яе рэалізацыя ў паэмах Якуба Коласа “Новая зямля”, “Сымон-музыка”.

  59. Драматургія Янкі Купалы, праблематыка п’ес, характарыстыка вобразаў. Мастацкі аналіз трагікамедыі “Тутэйшыя”, актульнасць твора.

  60. Нашаніўскі перыяд у літаратуры: прадстаўнікі, стыль, праблематыка твораў, сімвалізм вобразаў.

Выкладчык

Г.М.Друк

(подпіс)

Разгледжана на пасяджэнні кафедры

беларускай філалогіі

і сусветнай літаратуры

(пратакол № ____ ад «___»_________ 20__ г.