- •Вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне
- •І. Уводзіны
- •1.1. Спецыфіка дысцыпліны і яе месца ў сістэме сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Мэта і задачы засваення дысцыпліны.
- •1.2. Структура вучэбна-метадычнага комплексу.
- •Тэматычны план
- •Тэматычны план
- •Тэматычны план
- •Асноўная навуковая
- •Хрэстаматыі
- •Дадатковая
- •Навуковая крытыка
- •Іv. Раздзел кантролю ведаў
- •4. Хаўстовіч м. Мастацкі метад Яна Баршчэўскага. – Мінск: бду, 2003. – 204 с.
- •1Запоўніце табліцу, выкарыстоўваючы цытаты, згадваючы эпізоды, інш.
- •3. Гісторыя Полацкай зямлі ў асобах і падзеях.
- •5. Вобраз-тып творчай асобы ў сучаснай гісторыка-мемуарнай і гісторыка-біяграфічнай прозе.
- •6. Жанрава-стылёвыя асаблівасці сучаснай гістарычнай прозы (адно на выбар).
- •7. Вобразы гістарычных асоб у сучаснай беларускай паэзіі (вывучыць 7 -10 вершаў на памяць).
- •Кантралюемая самастойная работа для студэнтаў фідк дзённай формы навучання Метадычныя ўказанні.
- •Тэматыка і змест кср. Графік кантролю.
- •Выніковая форма атэстацыі ведаў па дысцыпліне па семестрах
- •Пералік пытанняў
- •Пералік пытанняў
- •Пералік пытанняў
- •Пералік пытанняў
- •Крытэрыі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці
- •Спіс мастацкіх тэкстаў (скарочаны) па дысцыпліне «Сусветная і беларуская літаратура (Беларуская літаратура)” для студэнтаў фідк (і курс, 1 семестр, завочная форма навучання)
- •Спіс мастацкіх тэкстаў па дысцыпліне
- •Для студэнтаў фідк (і курс 2 семестр) і фзн аідк (іі курс 3 семестр)
- •Спіс мастацкіх тэкстаў па дысцыпліне
- •Для студэнтаў фзн аідк скарочаны тэрмін навучання (ііі курс 2 семестр)
- •Карысныя сайты Творы беларускай літаратуры
- •Сайты, прысвечаныя творчасці пісьменнікаў
- •Сродкі масавай інфармацыі
Пералік пытанняў
для правядзення экзамена (вусная форма)
па вучэбнай дысцыпліне «Сусветная і беларуская літаратура (Беларуская літаратура)» для студэнтаў ФІДК завочнай формы навучання (1 семестр)
Мастацкая, жанрава-відавая спецыфіка літаратуры ў эпоху Кіеўскай Русі, яе выдатныя дзеячы на старабеларускіх землях. Перадумовы станаўлення ўласна старабеларускай літаратуры, яе змест.
Першыя помнікі хрысціянскай кніжнай пісьменнасці. Царкоўна-хрысціянскія ідэі ў творах К.Тураўскага (“Прытча пра душу і цела”, “Слова па Вялікадні”, інш.).
Агіяграфічная літаратура, яе віды і жанры. Характарыстыка арыгінальных агіяграфічных твораў (жыцій К.Тураўскага, А.Смаленскага, Е.Полацкай).
Вобразы асветнікаў – Е.Полацкай, Ф.Скарыны, Ф.Багушэвіча ці інш. – у ролі герояў літаратурных твораў.
“Слова пра паход Ігаравы” як унікальны літаратурны помнік славянскіх народаў. Гістарычная аснова, сюжэт, вобразы князя Святаслава, Ігара, Усевалада і іншых, жанр. Беларускія матывы ў “Слове…”.
“Аповесць мінулых гадоў” – гістарычная энцыклапедыя жыцця ўсходніх славянаў. Падзеі і факты беларускай гісторыі ў творы. Беларуска-літоўскія летапісы як помнікі гісторыі беларускага народа, іх класіфікацыя, структура і змест.
“Баркулабаўская хроніка” як прыклад трансфармацыі летапіснага жанру. Драма народнага жыцця ў творы.
Куртуазная проза і рыцарскі раман у эпоху ВКЛ. Тэма кахання ў перакладным рамане “Аповесць пра Трышчана”, у “Апавяданні пра ажэнства Жыгімонта ІІ Аўгуста і Барбару Радзівіл”.
Ф.Скарына як заснавальнік беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Скарынаўская кніга як узор паліграфіі. Змест прадмоў і пасляслоўяў да кніг.
Скарынінскія традыцыі ў асветніцкай дзейнасці яго паслядоўнікаў (С.Буднага, Л.і.С. Зізаніяў, інш.). Праграма духоўнага адраджэння ў “Прадмове” да Евангелля В.Цяпінскага.
Творчы шлях М.Гусоўскага. “Песня пра зубра”: гісторыя стварэння паэмы, рэальнасць і вымысел ў ёй. Рэнесансавыя ідэі ў творы.
Гістарычныя ўмовы ўзнікнення палемічнай, публіцыстычнай літаратуры, яе асноўныя жанры (урачыстыя словы і казанні, прамовы на сойме, катэхізіс, інш.), іх характарыстыка.
Мялеці Сматрыцкі – пісьменнік-палеміст. “Трэнас” як твор старабеларускай публіцыстыкі.
Перыпетыі жыццёвага лёсу Апанаса Філіповіча, характарыстыка яго публіцыстыкі (“Навіны”, “Дыярыуш”).
Старабеларуская паэзія 16-17 стст., яе віды і жанры (на прыкладзе твораў Я.Вісліцкага, А.Рымшы, Л.Карповіча, Г.Пельгрымоўскага, Т.Іяўлевіча, інш.).
С.Полацкі – біяграфія і агляд творчасці. Роля пісьменніка ва ўзбагачэнні паэтыкі і жанрава-стылістычных форм беларускай паэзіі. Барочныя традыцыі і іх праяўленне ў творах.
Палітычная публіцыстыка, сатырычны характар яе зместу, сувязь з традыцыямі царкоўна-палемічнай літаратуры і новымі барокавымі тэндэнцыямі (аналіз твораў на выбар).
Старажытная гісторыка-мемуарная літаратура і яе асноўныя віды (эпісталаграфія, справавое пісьменства, паломніцкая літаратура і інш.). Змест твораў Ф.Кміты-Чарнабыльскага, Ф.Еўлашоўскага, Я.Цадроўскага, М.К.Радзівіла.
Мемуары Саламеі Пільштыновай-Русецкай «Авантуры майго жыцця» і іх сувязь з традыцыямі еўрапейскага авантурна-прыгодніцкага рамана.
Драматургія эпохі барока і Асветніцтва: батлейка і яе сцэнічны рэпертуар, інтэрмедыі і іх змест, школьная драматургія (аналіз “Камедыі” К.Марашэўскага). Рэалістычныя і асветніцкія тэндэнцыі ў паказе вобраза селяніна.
Прыдворныя тэатры на Беларусі. Нясвіжскі тэатр і творчасць Ф.У.Радзівіл. Агляд твораў на выбар.
Ананімная літаратура ХІХ ст. і яе значэнне. “Энеіда навыварат” як прыклад бурлескна-травесційнай плыні ў беларускай літаратуры.
Праблема аўтарства паэмы “Тарас на Парнасе”, шляхі развіцця нацыянальнай літаратуры як прадмет мастацкага асэнсавання.
Агляд літаратурнага зборніка “Філаматы і філарэты” (выдавецтва “Беларускі кнігазбор”). Рамантызм і яго выяўленне ў творчасці прадстаўнікоў філамацка-філарэцкага руху.
Фальклорна-паэтычная творчасць Яна Чачота. Маральна-этычная праблематыка ў баладах (творы на выбар).
Літаратурна-грамадскі рух у 30-40-я гады ХІХ ст. Аналіз твораў Я.Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”, “Душа не ўсваім целе”, інш.
Жыццёвы і творчы лёс А.Міцкевіча, асноўныя этапы творчасці.Рамантызм і яго выяўленне ў мастацкіх творах паэта (вершы і балады на выбар, паэмы “Гражына”, “Конрад Валенрод”, “Дзяды” – на выбар).
“Пан Тадэвуш” як нацыянальная эпапея. Асноўныя сюжэтныя лініі, мастацкае выяўленне рыцарска-шляхецкай культуры. Вобраз Беларусі ў творы.
Жыццёвы шлях і творчая спадчына В.І.Дуніна-Марцінкевіча. Рамантычна-этнаграфічны этап у творчасці пісьменніка (“Купала”, “Вечарніцы”, “Шчароўскія дажынкі”, “Гапон”, інш. 2-3 на выбар).
В.І.Дунін-Марцінкевіч і станаўленне беларускага прафесійнага тэатра. Аналіз драматычных твораў (“Ідылія”, “Пінская шляхта”, “Залёты”).
Сінтэз сентыменталізму, рамантызму і рэалізму ў творчасці В.І.Дуніна-Марцінкевіча (творы на выбар).
Беларуска-польскія ўзаемадачыненні ў гісторыі літаратурна-грамадскага руху на Беларусі ў ХІХ ст. (агляд твораў Т.Лады-Заблоцкага, А.Вярыгі-Дарэўскага, У.Сыракомлі). Беларускія рэаліі жыцця ў аповесці “Хам” Э.Ажэшкі.
Роля У.Сыракомлі ў развіцці беларускай літаратуры, яго эстэтычныя погляды. Тэма “малога чалавека” ў гавэндах “Паштальён”, “Ілюмінацыя”, “Хадыка”.
Грамадска-палітычныя погляды і літаратурна-публіцыстычная спадчына К.Каліноўскага (газета “Мужыцкая праўда”, “Марыська, чарнаброва галубка мая…”, “Ліст з-пад шыбеніцы”).
Жыццёвы шлях Ф.Багушэвіча. Тэматыка, стыль яго паэзіі. Наватарства вобраза беларуса. Ф.Багушэвіч як заснавальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры.
Публіцыстыка Ф.Багушэвіча і яго творчыя спробы ў прозе. Ідэйны змест прадмоў да паэтычных зборнікаў.
Ліберальна-асветніцкая плынь у літаратуры ХІХ ст. (А. Ельскі, Ф. Тапчэўскі, Зоф'я Манькоўская (Тшашчкоўская), А. Пшчолка). Змест асноўных кірункаў іх працы.
Беларускамоўная літаратура канца ХІХ ст. (Янка Лучына, Альгерд Абуховіч, Адам Гурыновіч,), характарыстыка іх творчай дзейнасці.
Гістарычна-краязнаўчая літаратура ХІХ ст. (А.Рыпінскі, П.Шпілеўскі, А.Кіркор, А.Ельскі, інш.).
Асноўныя кірункі творчай дзейнасці В.Каратынскага. Праблема рэалістычнага мастацтва ў разуменні аўтара.
Выкладчык
Г.М.Друк
(подпіс)
Разгледжана на пасяджэнні кафедры
беларускай філалогіі
і сусветнай літаратуры
(пратакол № ____ ад «___»_________ 20__ г.
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Заг.кафедры
беларускай філалогіі
і сусветнай літаратуры
_______________А.М.Пісарэнка
«___»______________ 20__ г.
