- •Вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне
- •І. Уводзіны
- •1.1. Спецыфіка дысцыпліны і яе месца ў сістэме сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Мэта і задачы засваення дысцыпліны.
- •1.2. Структура вучэбна-метадычнага комплексу.
- •Тэматычны план
- •Тэматычны план
- •Тэматычны план
- •Асноўная навуковая
- •Хрэстаматыі
- •Дадатковая
- •Навуковая крытыка
- •Іv. Раздзел кантролю ведаў
- •4. Хаўстовіч м. Мастацкі метад Яна Баршчэўскага. – Мінск: бду, 2003. – 204 с.
- •1Запоўніце табліцу, выкарыстоўваючы цытаты, згадваючы эпізоды, інш.
- •3. Гісторыя Полацкай зямлі ў асобах і падзеях.
- •5. Вобраз-тып творчай асобы ў сучаснай гісторыка-мемуарнай і гісторыка-біяграфічнай прозе.
- •6. Жанрава-стылёвыя асаблівасці сучаснай гістарычнай прозы (адно на выбар).
- •7. Вобразы гістарычных асоб у сучаснай беларускай паэзіі (вывучыць 7 -10 вершаў на памяць).
- •Кантралюемая самастойная работа для студэнтаў фідк дзённай формы навучання Метадычныя ўказанні.
- •Тэматыка і змест кср. Графік кантролю.
- •Выніковая форма атэстацыі ведаў па дысцыпліне па семестрах
- •Пералік пытанняў
- •Пералік пытанняў
- •Пералік пытанняў
- •Пералік пытанняў
- •Крытэрыі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці
- •Спіс мастацкіх тэкстаў (скарочаны) па дысцыпліне «Сусветная і беларуская літаратура (Беларуская літаратура)” для студэнтаў фідк (і курс, 1 семестр, завочная форма навучання)
- •Спіс мастацкіх тэкстаў па дысцыпліне
- •Для студэнтаў фідк (і курс 2 семестр) і фзн аідк (іі курс 3 семестр)
- •Спіс мастацкіх тэкстаў па дысцыпліне
- •Для студэнтаў фзн аідк скарочаны тэрмін навучання (ііі курс 2 семестр)
- •Карысныя сайты Творы беларускай літаратуры
- •Сайты, прысвечаныя творчасці пісьменнікаў
- •Сродкі масавай інфармацыі
Выніковая форма атэстацыі ведаў па дысцыпліне па семестрах
-
Факультэт
І семестр
ІІ семестр
ІІІ семестр
залік
экзамен
залік
экзамен
залік
экзамен
ФІДК
+
-
-
+
-
-
ФЗН АІДК
-
+
-
-
-
+
ФЗН АІДК (скарочаная ф-ма)
-
-
-
+
-
-
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Заг.кафедры
беларускай філалогіі
і сусветнай літаратуры
_______________А.М.Пісарэнка
«___»______________ 20__ г.
Пералік пытанняў
для правядзення заліка (вусная форма)
па вучэбнай дысцыпліне «Сусветная і беларуская літаратура (Беларуская літаратура)» для студэнтаў ФІДК дзённай формы навучання (1 семестр)
Мастацкая, жанрава-відавая спецыфіка літаратуры ў эпоху Кіеўскай Русі, яе выдатныя дзеячы на старабеларускіх землях. Перадумовы станаўлення ўласна старабеларускай літаратуры, яе змест.
Першыя помнікі хрысціянскай кніжнай пісьменнасці. Царкоўна-хрысціянскія ідэі ў творах К.Тураўскага (“Прытча пра душу і цела”, “Слова па Вялікадні”, інш.).
Агіяграфічная літаратура, яе віды і жанры. Характарыстыка арыгінальных агіяграфічных твораў (жыцій К.Тураўскага, А.Смаленскага, Е.Полацкай).
“Слова пра паход Ігаравы” як унікальны літаратурны помнік славянскіх народаў. Гістарычная аснова, сюжэт, вобразы князя Святаслава, Ігара, Усевалада і іншых, жанр. Беларускія матывы ў “Слове…”.
“Аповесць мінулых гадоў” – гістарычная энцыклапедыя жыцця ўсходніх славянаў. Падзеі і факты беларускай гісторыі ў творы. Беларуска-літоўскія летапісы як помнікі гісторыі беларускага народа, іх класіфікацыя, структура і змест.
Трансфармацыя летапіснага жанру. “Баркулабаўская хроніка” як гісторыя мясцовага жыцця Беларусі 16-пач.17стст. Выява асобы аўтара, свярджэнне каштоўнасці індывідуальнага жыцця чалавека ў коле гістарычных падзей.
Куртуазная проза і рыцарскі раман у эпоху ВКЛ. Тэма кахання ў перакладным рамане “Аповесць пра Трышчана”, у “Апавяданні пра ажэнства Жыгімонта ІІ Аўгуста і Барбару Радзівіл”.
Ф.Скарына як заснавальнік беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Скарынаўская кніга як узор паліграфіі. Змест прадмоў і пасляслоўяў да кніг.
Скарынінскія традыцыі ў асветніцкай дзейнасці паслядоўнікаў. Праграма духоўнага адраджэння ў “Прадмове” да Евангелля В.Цяпінскага.
Творчы шлях М.Гусоўскага. “Песня пра зубра”: гісторыя стварэння паэмы, рэальнасць і вымысел ў ёй. Рэнесансавыя ідэі ў творы.
Сінтэз літаратурных плыняў (праваслаўнай, каталіцкай, уніяцкай, пратэстанцкай) у перыяд Рэфармацыі і контррэфармацыі. Публіцыстыка і яе асноўныя жанры. Характарыстыка твораў палемічнай літаратуры.
Старабеларуская паэзія 16-17 стст., яе віды і жанры (на прыкладзе твораў Я.Вісліцкага, А.Рымшы, Л.Карповіча, Г.Пельгрымоўскага, Т.Іяўлевіча, інш.).
С.Полацкі – біяграфія і агляд творчасці. Роля пісьменніка ва ўзбагачэнні паэтыкі і жанрава-стылістычных форм беларускай паэзіі. Барочныя традыцыі і іх праяўленне ў творах.
Палітычная сатыра, яе сувязь з традыцыямі царкоўна-палемічнай літаратуры і новымі барокавымі тэндэнцыямі (аналіз твораў).
Станаўленне гісторыка-мемуарнай літаратуры. Змест твораў Ф.Кміты-Чарнабыльскага, Ф.Еўлашоўскага, Я.Цадроўскага, М.К.Радзівіла і інш. Сувязь з традыцыямі еўрапейскага авантурна-прыгодніцкага рамана запісак Саламеі Пільштыновай-Русецкай «Авантуры майго жыцця».
Драматургія эпохі барока і Асветніцтва: батлейка і яе сцэнічны рэпертуар, інтэрмедыі і іх змест, школьная драматургія (аналіз “Камедыі” К.Марашэўскага). Рэалістычныя і асветніцкія тэндэнцыі ў паказе вобраза селяніна.
Прыдворныя тэатры на Беларусі. Нясвіжскі тэатр і творчасць Ф.У.Радзівіл. Агляд твораў на выбар.
Ананімная літаратура ХІХ ст. і яе значэнне. Праблема аўтарства твораў бурлескна-травесційнай плыні ў беларускай літаратуры ХІХ ст. Аналіз паэм “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”.
Грамадскія погляды і творчасць філаматаў і філарэтаў (Я.Чачот, Т.Зан, І.Дамейка, А.Ходзька, М.Рукевіч, інш. – творы і аўтары на выбар).
Літаратурна-грамадскі рух у 30-40-я гады ХІХ ст. Аналіз твораў Я.Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”, “Душа не ўсваім целе”, інш. Даследаванні Міколы Хаўстовіча пра Я.Баршчэўскага.
Жыццёвы і творчы лёс А.Міцкевіча. Тэма Радзімы і яе гісторыі ў мастацкіх творах паэта (“Гражына”, “Конрад Валенрод”, “Пан Тадэвуш”, “Дзяды”).
Жыццёвы шлях і творчая спадчына В.І.Дуніна-Марцінкевіча. Нацыянальнае і агульначалавечае ў паэтычным эпасе (“Купала”, “Вечарніцы”, “Гапон”, інш.) і драматычных творах “Ідылія”, “Пінская шляхта”, “Залёты”.
Беларуска-польскія ўзаемадачыненні ў гісторыі літаратурна-грамадскага руху на Беларусі ў ХІХ ст. (аналіз твораў Т.Лады-Заблоцкага, А.Вярыгі-Дарэўскага, Э.Ажэшкі, У.Сыракомлі).
Роля У.Сыракомлі ў развіцці беларускай літаратуры, яго эстэтычныя погляды. Тэма “малога чалавека” ў гавэндах “Паштальён”, “Ілюмінацыя”, “Хадыка”.
Грамадска-палітычныя погляды і літаратурна-публіцыстычная спадчына К.Каліноўскага (газета “Мужыцкая праўда”, “Марыська, чарнаброва галубка мая…”, “Ліст з-пад шыбеніцы”).
Асоба Ф.Багушэвіча ў беларускай літаратуры. Тэматыка, стыль, вобразы яго паэзіі, змест прадмоў да паэтычных зборнікаў. Творчыя спробы ў прозе.
Ліберальна-асветніцкая плынь у літаратуры ХІХ ст. (А. Ельскі, Ф. Тапчэўскі, Зоф'я Манькоўская (Тшашчкоўская), А. Пшчолка). Змест асноўных кірункаў іх працы.
Беларускамоўная літаратура канца ХІХ ст. (Янка Лучына, Альгерд Абуховіч, Адам Гурыновіч,), характарыстыка іх творчай дзейнасці.
Гістарычна-краязнаўчая літаратура ХІХ ст. (А.Рыпінскі, П.Шпілеўскі, А.Кіркор, А.Ельскі, інш.).
Асноўныя кірункі творчай дзейнасці В.Каратынскага. Праблема рэалістычнага мастацтва ў разуменні аўтара.
Выкладчык
Г.М.Друк
(подпіс)
Разгледжана на пасяджэнні кафедры
беларускай філалогіі
і сусветнай літаратуры
(пратакол № ____ ад «___»_________ 20__ г.
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Заг.кафедры
беларускай філалогіі
і сусветнай літаратуры
_______________А.М.Пісарэнка
«___»______________ 2015 г.
