Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВМК па бел.літ.ФІДК 13.03.2016.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
649.73 Кб
Скачать

Кантралюемая самастойная работа для студэнтаў фідк дзённай формы навучання Метадычныя ўказанні.

Згодна з рабочым вучэбным планам па дысцыпліне “Беларуская і сусветная літаратура. Беларуская літаратура” на КСР адведзена 20 гадзін. Тэматыка КСР складзена ў адпаведнасці з тэматычным планам дысцыпліны.

Неабходна звярнуць увагу на тое, што змест некаторых тэмаў адрозніваецца ў залежнасці ад спецыяльнасці і падаецца ў табліцы паасобку для напрамкаў “Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць” і “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спачыны”.

Форма КСР, якую выбірае студэнт, можа мяняцца толькі пасля ўзгаднення з выкладчыкам.

Пісьмовая работа выконваецца электронным наборам і можа быць даслана на электронную паштовую скрынку выкладчыка для праверкі або здаецца на кафедру беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры (аўд. 408) у раздрукаваным выглядзе.

Для праверкі самастойнай работы па тэмах № 1,3 і № 27 выкладчыкам дадаткова прызначаецца больш канкрэтная дата, якая выносіцца ў расклад дэканатам ФІДК.

Работа ацэньваецца адзнакай “залічана” і можа быць здадзена на праверку раней вызначанага тэрміну.

Студэнт, які не ўпэўнены ў правільнасці рашэння пастаўленых задач ці задання, павінен своечасова з’явіцца на кансультацыю да выкладчыка.

Тэматыка і змест кср. Графік кантролю.

Тэма

колькасць гадзін

Форма

кантролю

Літаратура

Графік

кантролю

Тэма 1, 3. Літаратура перыяду Сярэднявечча, Адраджэння і Рэфармацыі (для 130А, 130М, 135К)

(Творчая работа скіравана на праверку засваення студэнтамі ведаў, атрыманых на лекцыйных і семінарскіх занятках пра асобныя жанры старажытнай літаратуры)

4

творчая работа на выбар:

- расказаць пра сябе, захоўваючы літаратурныя асаблівасці летапіснага твора;

- напісаць твор, выкарыстоўваючы прыёмы жыційнага твора;

- напісаць верш-эпікграму або выкарыстаць іншую паэтычную форму старажытнай літаратуры

лекцыя;

гл. спіс навуковых крыніц да семінарскіх заняткаў

на 8 тыдні вучэбнага працэсу

І сем.

Тэма 1, 3. Літаратура перыяду Сярэднявечча, Адраджэння і Рэфармацыі (для 150Т)

              1. “Карціна бітвы на Нямізе ў “Аповесці мінулых гадоў” і ў “Слове пра паход Ігаравы”. (Параўнаць апісанне гістарычнай падзеі ў розных літаратурных крыніцах і выявіць агульнае і рознае. Абавязкова назваць тыя віды сельскагаспадарчых работ, з якімі параўнаў бітву невядомы аўтар “Слова…”, і раскрыць сутнасць гэтых работ; выявіць сэнс паэтычных метафар. Расказаць, хто з полацкіх князёў прымаў удзел у той бітве, як яна завяршылася).

              2. “Постаці беларускіх асветнікаў у паэтычнай творчасці Л.Рублеўскай”. (Працэс работы: неабходна выбраць вершы, дзе цэнтральнай фігурай з’яўляецца рэальная гістарычная асоба з мінулага, і прааналізаваць кожны верш).

              1. “Францыск Скарына як герой сучаснай беларускай драматургіі”. (Змест работы: неабходна пазнаёміцца па літаратуразнаўчых крыніцах з сучаснай беларускай драматургіяй; выбраць творы тых аўтараў, якія звярталіся да вобраза Ф.Скарыны; зрабіць агляд навуковай літаратуры па тэме).

4. “Барбара Радзівіл як гістарычная асоба і герой літаратурных твораў”. (Прачытаць і супаставіць вобраз жанчыны як мінімум у трох творах: “Апавяданні аб ажэнстве караля Жыгімонта Аўгуста…”, баладзе Я.Сіпакова “Барбара” і драме Р.Баравіковай “Барбара Радзівіл”).

4

пісьмовая работа на выбар

лекцыя;

гл. спіс навуковых крыніц да семінарскіх заняткаў

на 8 тыдні вучэбнага працэсу

І сем.

Тэма 7. Адам Міцкевіч

-выкладчык агучвае асобныя цытаты з твора з мэтай праверкі аб’ёму прачытанага тэксту і яго запамінання

2

тэсты па паэме “Пан Тадэвуш” (вусная форма праверкі)

Паэма “Пан Тадэвуш”

згодна з раскладам семінараў

Тэма 13. Янка Купала

- прачытаць п’есу “Тутэйшыя”,

- паразважаць над выказваннем даследчыка П.Васючэнкі аб тым, што “тутэйшасць” паказана Я.Купалам як “нацыянальная хвароба”;

- даць абгрунтаваны адказ на пытанне: “Хто з герояў на якой “стадыі захворвання” паказаны ў творы?”

2

пісьмовы адказ на пытанне

- п’еса “Тутэйшыя” Я.Купалы.

- Васючэнка П. Драматургічная спадчына Янкі Купалы: Вопыт сучаснага прачытання. – Мн., 1994.

- Казбярук У. Драматургія Янкі Купалы. Творчае пераасэнсаванне традыцый // Казбярук У. Рамантычны пошук. – Мн. , 1983. – С. 150–162.

- Платонаў Р. Зноў пра “Тутэйшых”: Дакументальная хроніка забароны Купалавай п’есы // ЛіМ. – 1995. – 10 лістап.

- Кабржыцкая Т. Драматургічны геній Я. Купалы // Полымя. – 2001. – № 11. – С. 166–180.

на момант правядзення лекцыі

Тэма 17. Савецкая літаратура 1920-40-х гадоў

- занатаваць у літаратурны дзённік змест прачытаных твораў тых беларускіх аўтараў, якія былі рэпрэсаваны і невядомы чытачу аж да канца ХХ ст.

2

праверка літаратурных дзённікаў

лекцыя;

гл. спіс рэкамендаванай да экзамена мастацкай літаратуры

Мушынская Т.Ф. Беларуская літаратура 20–40-х гг. – Мн., 1994.

згодна з раскладам семінараў

Тэма 25. Васіль Быкаў

  • прачытаць мемуары “Доўгая дарога дадому” і запоўніць табліцу (гл. план семінараў)

2

праверка на семінарскіх занятках

кніга “Доўгая дарога дадому”

згодна з раскладам

Тэма 27. “Філалагічнае” пакаленне (проза, паэзія, драматургія)

- заданне можа быць падрыхтавана міні-групай (4-6 чалавек) з абавязковым указаннем аб’ёму і віду выкананай работы;

- у рабоце неабходна панарамна прадставіць творчасць пісьменніка, паказаць маштабнасць таленту, тэматыку, праблематыку, жанрава-стылёвую спецыфіку творчасці (аўтар – на выбар);

- звярнуць увагу на ацэнку творчасці пісьменніка навукоўцамі;

- прывесці ў прыклад арыгінальныя, актуальныя сваім зместам выказванні, цытаты, вершы і т.п.;

- абараніць выкананую работу.

4

форма на выбар студэнта:

  • прэзентацыя;

  • літаратурная газета;

  • рэкламны буклет;

  • літаратурна-музычная кампазіцыя;

  • інсцэніроўка па творах аўтара

- Гiсторыя беларускай лiтаратуры XX стагоддзя : У 4 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Аддз-не гуманітар. Навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Я.Купалы; Навук. рэд.: І.Я.Навуменка, В.А.Каваленка. – Мінск : Бел. навука, 1999–2003. – 4 т.

на 10 тыдні вучэбнага працэсу

ІІ сем.

Тэма 28. У.Караткевіч

  • прааналізаваць мультфільм, зняты па казцы “Чортаў скарб”;

  • параўнаць казкі С.Кавалёва, напісаныя па матывах твораў У.Караткевіча, з арыгінальнымі творамі

  • зрабіць канспект падручніка пра драматургічныя творы У.Караткевіча

2

форма на выбар студэнта:

- абмеркаванне на занятках мультфільма;

- сцэнка з казкі С.Кавалёва (казка на выбар);

- пісьмовая работа “Казкі У.Караткевіча ў мастацкай інтэрпрэтацыі С.Кавалёва”;

- праверка канспекта (для ўсіх)

Кавалёў С. Зб. “Шлях да Бэтлеему” (казкі “Заяц варыць піва”, “Жабкі і чарапаха” – на выбар).

Гiсторыя беларускай лiтаратуры XX стагоддзя : У 4 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Аддз-не гуманітар. Навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Я.Купалы; Навук. рэд.: І.Я.Навуменка, В.А.Каваленка. – Мінск : Бел. навука, 1999–2003. – Т. 4. Кн. 1. – С. 361 – 390.

згодна з раскладам семінараў

Тэма 30. Сучасны літаратурны працэс (для 130А, 130М, 135К)

2

форма на выбар студэнта:

- выступленне з водгукам на прачытаны твор (у адпаведнасці з тэмай і пытаннямі семінара);

- віктарына для студэнтаў па творы(-ах) пісьменніка;

- стварэнне бібліяграфічн. спісу па творы (-ах) пэўнага аўтара

  1. - Гiсторыя беларускай лiтаратуры XX стагоддзя : У 4 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Я.Купалы; Навук. рэд.: І.Я.Навуменка, В.А.Каваленка. – Мінск : Бел. навука, 1999–2003. – 4 т.

- Сучасны літаратурны працэс: тэндэнцыі і праблемы развіцця / І.М.Гоўзіч, Т.К.Грамадчанка, А.С.Гурская і інш.; Пад аг. рэд. Т.К.Грамадчанкі. – Мінск, 2010. – С. 41 - 50.

згодна з раскладам семінараў

Тэма 30. Сучасны літаратурны працэс (для 150Т)

2

абмеркаванне на занятках

- Гiсторыя беларускай лiтаратуры XX стагоддзя : У 4 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Я.Купалы; Навук. рэд.: І.Я.Навуменка, В.А.Каваленка. – Мінск : Бел. навука, 1999–2003. – 4 т.

- Шынкарэнка, В. К. Нястомных пошукаў дарога : Праблемы сучаснай беларускай гістарычнай прозы / В.К.Шынкарэнка. – Мінск: Беларус. навука, 2002. – 208 с.

згодна з раскладам семінараў

Студэнт выконвае адно з прапанаваных заданняў:

  1. Падрыхтоўка электроннай прэзентацыі пра галоўныя творы А.Міцкевіча “Пан Тадэвуш” і “Дзяды” (неабходна прасачыць за працэсам выдання гэтых твораў ад часу напісання да друку на розных мовах, у першую чаргу на беларускай; згадаць пра пераклады на іншыя мовы. Адсканаваць ці сфатаграфаваць вокладкі кожнага з выданняў і распавесці пра яго – кім, дзе і калі выдадзена, які быў тыраж, хто ўкладальнік, хто пісаў прадмову, ці ёсць у выданні фотаматэрыялы і інш.).

  2. Падрыхтаваць эсэ “Арцём Вярыга-Дарэўскі і яго альбом”.

  3. Жыццяпіс паэта-лірніка У.Сыракомлі ў даследаванні К.Я.Шышыгінай-Патоцкай “Тры каханні Сыракомлі” (з якіх раздзелаў складаецца кніга, як яны называюцца, які кампазіцыйны прынцып захаваны ў кнізе? што новага вы даведаліся пра гэтага аўтара, якім убачылі яго характар? пра што распавядае Сыракомля ў сваім нарысе “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах”?).

  4. Падрыхтаваць электронную прэзентацыю па тэме “Ліберальна-асветніцкая плынь у літаратуры ХІХ ст.” (у ёй прадставіць навуковыя і культурныя інтарэсы А. Ельскага і іх повязь з беларускай культурай, пераклады А. Ельскім твораў А. Міцкевіча на беларускую мову, расказаць пра А. Ельскага і спадчыну В. Дуніна-Марцінкевіча, паразважаць над публіцыстыкай А. Ельскага ў святле праблем сучаснай Беларусі. Ф. Тапчэўскі – біяграфічныя звесткі, праблематыка творчасці. Зоф'я Манькоўская (Тшашчкоўская) і яе пераклады на беларускую мову польскай паэзіі. А. Пшчолка (1869–1943) – біяграфія і праблематыка яго творчасці, беларуская рэчаіснасць у яго творах. Ацэнка яго твораў М. Гарэцкім, Я. Карскім). Над заданнем можна працаваць групай да 5 чалавек, прадставіць на апошнім слайдзе інфармацыю, хто з групы за які від работы адказваў).

  5. Даклад “Альгерд Абуховіч – як прадстаўнік беларускамоўнай плыні ў літаратуры канца ХІХ ст.” (распавесці пра традыцыі старажытнага роду Абуховічаў-Бандзінелі, удзел Альгерда Абуховіча ў паўстанні 1863 г.; праблемы беларускай культуры і іх асвятленне ў “Мемуарах” А. Абуховіча; байкі А. Абуховіча – праблематыка і сюжэты; перакладчыцкая дзейнасць. А. Абуховіча).

  6. Даклад “Недаспяваная песня Адама Гурыновіча” (біяграфічныя звесткі, светапоглядныя арыентацыі пісьменніка. Шматграннасць мастацкіх пошукаў А. Гурыновіча. Публіцыстычная паэзія А. Гурыновіча і яго пераклады са славянскіх моў).

  7. Беларускія пісьменнікі ХІХ ст. на старонках часопіса “Роднае слова” ў перыяд з 2010 па 2015 год. Бібліяграфічны паказальнік. (гл. па прыкладу: Беларускія пісьменнікі на старонках часопіса “Роднае слова”: бібліягр. паказ. / Бел. асац. “Конкурс”; склад. : А.В.Высоцкая [і інш.]. – Мінск: Бел. асац. “Конкурс”, 2008. – 256 с.). Заданне можна выконваць групай да 5 чалавек, пазначыўшы канкрэтны від і аб’ём працы, выкананы кожным студэнтам.

  8. Падрыхтаваць рэкламны лісток (буклет) пра асобу і творчасць В.І.Дуніна-Марцінкевіча або Ф.Багушэвіча ці У.Сыракомлю з анатацыйным матэрыялам, ацэнкай літаратуразнаўцамі яго творчай спадчыны, прывесці ў прыклад цытаты з твораў, якія, на ваш погляд, і сёння гучаць актуальна.

  9. Завочная экскурсія (па мясцінах, звязаных з жыццём і дзейнасцю пісьменнікаў ХІХ ст. – аўтар на выбар) – падабраць цікавы, малавядомы, можа, займальны матэрыял з фотаздымкамі, літаратурнымі творамі, выказваннямі розных аўтараў, навукоўцаў-гісторыкаў, краязнаўцаў (як прыклад: “Зямля пад белымі крыламі” У.Караткевіча, “Карпілаўка” У.Содаля).

  10. Скласці красворд (не менш за 10 заданняў як па гарызанталі, так і па вертыкалі ў адвольнай форме) па творы, творчасці, асобе і творчасці пэўнага пісьменніка ХІХ ст. (на выбар студэнта).

  11. Вобраз К.Каліноўскага – лідэра паўстання і чалавека ў паэме А.Куляшова “Хамуціус” (у рабоце неабходна прааналізаваць літаратуразнаўчыя матэрыялы па тэме, падаць цытатную ацэнку твора рознымі даследчыкамі, прасачыць логіку развіцця характару героя, яго стаўленне да агульнаграмадскіх праблем, каханай Марысі, людзей з народа, прааналізаваць арсенал сродкаў раскрыцця характару, надаць увагу вобразам-трызненням Кастуся, паразважаць над тым, з якой мэтай яны ўводзяцца ў паэму; даць уласную ацэнку паводзінам героя).

  12. Падабраць матэрыял для віртуальнага музея Я.Чачота, Я.Баршчэўскага, У.Сыракомлі (гл., напрыклад: http://pismenniky.goub.org/ - віртуальныя музеі беларускіх пісьменнікаў). Заданне можна выконваць групай да 5 чалавек, пазначыўшы канкрэтны від і аб’ём працы, выкананы кожным студэнтам.

  13. Асоба і творчасць пісьменнікаў ХІХ ст. у сеціве (аўтар на выбар) – аналіз зместу электронных рэсурсаў.

  14. Даклад “Гістарычна-краязнаўчая літаратура ХІХ ст”: прадстаўнікі, жанры, прадмет і аб’ект даследавання, праблематыка.