- •1. Значэнне культурнай спадчыны беларускага народа ў жыцці грамадства.
- •3.Беларуская літаратура ранняга Сярэднявечча. Перакладная літаратура і яе бытаванне ў Полацкім княстве.
- •4.Кірыла Тураўскі як яркі прадстаўнік аратарскай прозы. Літаратурная спадчына Кірыла Тураўскага. Аналіз твора “Прытча пра чалавечую душу і цела”.
- •8. Кіеўскі і Галіцка-Валынцкі летапісы: агульная хар-ка. Гістарычныя звесткі пра пачатак Літоўскага княства ў Галіцка-Валынскім летапісе.
- •9. Гіпотэзы пра полацкае летапісанне. Меркаванні пра яго характар и мастацкія асаблівасці. Гістарычныя звесткі…
- •10. “Слова пра паход Ігаравы” як помнік агульнаславянскай літаратуры. Беларускія матывы “Слова…”
- •11Станаўленне бел літа ў час позняга Сярэдневечча
- •12. Другі паўдневаславянскі ўплыў і яго роля ў гісторыі пісьменства. “Пляценне славес” і творчасць Грыгорыя Цамблака
- •14.Францыск Скарына як рэнесансны дзеяч, асветнік, гуманіст.
- •15. Асаблівасці светапогляду Скарыны. Патрыятычны змест “Прадмовы да кнігі Юдзіфа”
- •17. Ўзнікненне беларускай сілабічнай паэзіі. Творчасць а. Рымшы. Эпіграма як літаратурны жанр.
- •19.Дзейнасць Сымона Буднага ў кантэксце беларускай Рэфармацыі.
- •20.Васіль Цяпінскі – паслядоўнік Францыска Скарыны.
- •22.Развіцце беларускай мемуарыстыкі ў старажытны перыяд. Творчасць Федара Еўлашэўскага.
- •23.Трансфармацыя жанру рыцарскага раману ў беларускай літаратуры эпохі Сярэднявечча. “Аповесць пра Трышчана”.
- •24. Барока ў Еўропе і Беларусі. Асаблівасці літаратурнага барока.
- •26.Мялеці Сматрыцкі і ягоны “Трэнас”
- •27.Жыцце і творчасць Афанасія Філіповіча
- •28.Парадыйна-сатырычная публіцыстыка эпохі барока. Сацыяльна-палітычная і нацыянальна-патрыятычная завостранасць “Ліста да Абуховіча”.
- •30.Паэзія Сімяона Полацкага ў кантэксце еўрапейскага і беларускага барока.
- •33.Асветніцтва ў Еўропе і беларусі. Асаблівасці станаўлення новай беларускай літаратуры ў другой палове 18 ст.
- •34.Забельская школа драматургіі. Творчасць Міхаіла Цяцерскага і Каэтана Марашэўскага. “Камедыя” Каэтана Марашэўскага: загадка сцэнічнай неўміручасці твора.
- •39 (1).Уладзіслаў Сыракомля – лірнік вясковы. Беларускамоўная спадчына паэта
- •Творчасць
- •40. Характарыстыка творчасці Вінцэнта Ду-ніна-Марцінкевіча. Вінцэнт Дунін-Марцін-кевіч і фальклор.
15. Асаблівасці светапогляду Скарыны. Патрыятычны змест “Прадмовы да кнігі Юдзіфа”
Вызначальны ўплыў на светапогляд Скарыны мела Біблія. У творах Скарыны своеасабліва сінтэзаваліся антычныя і сярэдневяковыя традыцыі з ідэалогіяй еўрапейскага Адраджэння, хрысціянскі гуманізм з рэнесансна-гуманістычнымі ўяўленнямі. Патрыятычныя пачуцці, яго намаганні садзейнічаць усебаковаму духоўнаму і грамадскаму развіццю Айчыны не супярэчаць поглядам на гісторыю чалавецтва, права, заканадаўства, звычаі і традыцыі іншых народаў. Ён далёкі ад рэлігійнага фанатызму, ваяўнічага місіянерства. Яго канфесіянальныя погляды вызначаюцца талерантнасцю, а ў пражскіх выданнях — нават пэўнай неакрэсленасцю. Сучасныя даследчыкі звяртаюць шмат увагі на характарыстыку асветніцкіх імкненняў Скарыны, яго павагу да свецкіх навук, кніжнай справы, літаратуры, мастацтва, пісьменства, духоўных здабыткаў старажытных часоў і эпохі Адраджэння. Палітычныя і сацыяльныя погляды Скарыны складаліся пад уздзеяннем рэальных працэсаў, што адбываліся на Беларусі, у ВКЛ, Польшчы, іншых еўрапейскіх краінах. Яго палітычным ідэалам была, верагодна, моцная і асветная манархічная ўлада, якая падтрымлівае хрысціянскую справядлівасць, законнасць, правасуддзе, мірныя зносіны з суседзямі, спрыяе развіццю духоўнай культуры, гандлю, рамяства. Гэтаму ідэалу далёка не поўнасцю адпавядала палітычная рэчаіснасць ВКЛ з яго палітычна-адміністрацыйным раз'яднаннем, царкоўна-рэлігійнымі супярэчнасцямі, з аслабленай вярхоўнай уладай, асобнымі прывілеямі буйных землеўласнікаў, неўладкаванай сістэмай свецкага і царкоўнага права. Невыпадкова ўвасабленне свайго ідэалу Скарына бачыў у дзейнасці старажытных грэчаскіх і рымскіх цароў і заканадаўцаў: Салона, Нумы Пампілія, Лікурга. Духоўная спадчына Францыска Скарыны была асэнсавана і ў значнай ступені ўспрынята і развіта наступнымі пакаленнямі беларускіх мысліцеляў, гуманістаў-асветнікаў.
Скарына выказвае свае думкі пра патрыятычны абавязак кожнага чалавека перад сваім народам, вернасць радзіме, пра бескарыслівае служэнне грамадскаму дабру, пра глыбокую прывязанасць чалавека да зямлі, на якой ён нарадзіўся. Да свайго роднага кутка, да свайго народа, які называў "братія моя, Русь, люді посполітые", Скарына заўсёды ставіўся з вялікай пашанай У шырока вядомай прадмове да кнігі «Юдзіф» беларускі асветнік выяўляе свае патрыятычныя пачуцці: «Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя; рибы, плывающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым по добная боронять ульев своих, — тако ж и люде, и где зродилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають».
16 Новалацінская паэзія Беларусі эпохі Адраджэння. Тврорчая гісторыя паэмы.Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”і яе праблематыка (чалавек-гамадства -прырода)
Гістарычна-грамадскія прычыны ўзнікнення і развіцця беларускага Адраджэння:
1. паўдзённабалканскі ўплыў з прыўнясеннем ідэяў ісіхазму з яго ўвагай да унутранага жыцця чалавека, асобы, з яго паваротам да жывога чалавека, да яго пачуццяў;
2. шырокае развіццё ў Беларусі XIV-XV стагоддзяў рэлігійна-царкоўнага асветніцтва з яго ўвагай да прамудрасці Божай, да аналітычна-разумовага пачатку, да тлумачальнага асветніцтва;
3. абуджэнне асобы раз чытанне летапісаў – скарбніцы гітстарычнай памяці народа, гераічна-эпічныя традыцыі ў іх, асабліва Грунвальдскай бітвы.
Міко́ла Гусо́ўскі (1470 —пасля 1533) — беларускі паэт-гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння, прадстаўнік новалацінскай усходнеэўрапейскай школы.
Мяркуюць, што нарадзіўся Гусоўскі недзе каля 1480 г. у сям'і паляўнічага з дружыны вялікага князя. Жыццё будучага паэта было звязана з лукам, канём, небяспекай палявання. Пасля вучыўся ў Польшчы, Італіі. Дасканала валодаў лацінскай мовай, на якой пісаў не толькі свае паэтычныя творы, але i вёў справы на дыпламатычнай службе ўскладзе польска-літоўскай місіі ў Ватыкане, калі суправаджаў у Рым палітыка i рэлігійнага дзеяча Эразма Вітэліуса, сакратара вялікакняскай канцэлярыи. Гісторыю напісання паэмы М. Гусоўскі засведчыў у прадмове першых радках твора.
Неяк у Рыме пры сціжме людзей незлічонай.
Сведкам відовішча быў я — бою быкоў на арэне.
Хтосьці параўнаў гэта з зубрынай аблавай, Гусоўскі пагадзіўся з такім параўнаннем i расказаў пра паляванне на зубра ў путчах роднага краю. Так дзякуючы таленту i багатаму жыццёваму вопыту паэта твор сапраўды стаў песняй яго сэрца, гімнам Бацькаўшчыне, летапісам жыцця на зямлі «пад зоркай Палярнай». Паэма наватарская, незвычайная i па змесце i па форме. У ёй няма звыклай скразной сюжэтнай лініі. Яе змест, сапраўды, як пратое сведчыць поўная назва твора, — «Песня пра постаць, дзікі нораў зубра i паляванне на яго». Аднак у чытача складваецца ўражанне, што апісанне канкрэтных рэалій, хай сабе i надзвычай напружаных, экзатычных, поўных рызыкі i небяспекі, — тэта толькі «нагода», каб расказаць пра не менш важнае, пра тое, што хвалявала i трывожыла аўтара, чым жыла яго душа, — пра Бацькаўшчыну, яе народ, яго звычаі i традыцыі, яго мары i памкненні, пра мінулае i будучае слыннага краю «пад зоркай Палярнай». Таму большую частку паэмы складаюць лірычныя i філасофскія адступленні, выяўленне асабістых паэтавых поглядаў на вечныя праблемы, што хвалявалі яго i яго народ.
Проблема войны i міру, дабра i зла, жыцця i смерці, духоўнага iматэрыяльнага, адказнасці Асобы перад народам, чалавека i прыроды, дзяржаўнасці i суверэнітэту — вось далека не ўсе праблемы, якія з незвычайнай мастацкай сілай ставяцца i вырашаюцца паэтам-філосафам.
Як бы гледзячы на сваю Радзіму з далёкай Італіі, паэт бачыў тую небяспеку, якую неслі княству міжусобныя войны, што аслаблялі яго, спусташалі. Трывогай i болем поўніцца яго сэрца ад усведамлення таго, што яго чароўны край з'яўляецца фарпостам барацьбы з залатаардынцамі, тэўтонамі i туркамі, што несупынныя войны каранаваных уладароў віхурай праносяцца праз наш край i вынішчаюць генафонд нацыі. Антываенная накіраванасць, гуманістычны пафас паэмы робяць яе надзвычай сучаснай. Па-максімалісцку бунтарскі i катэгарычны паэт, калі гаворыць пра падпалынчыкаў вайны — «зямных уладарцаў», якім не дае спакою «сверб панавання». Надзённа гучыць яго заклік: «Спынім жа войны!» I заклік адрачыся ад спраў, «што насдушаць няшчадна», таксама сучасны. Адметнай асаблівасцю паэмы i яе кампазіцыі з'яўляюцца рэтра-спекцыі (зварот у мінулае) — апісанне княжання Вітаўта i яго “вячыстых” спраў.
Цэнтральнай праблемай твора з'яўляецца праблема дзяржаўнасці i суверэнітэту. Ад чаго залежыць росквіт i моц дзяржавы? На думку Гусоўскага — ад дзяржаўцы. Якім павінен быць дзяржаўца, каб краіна квітнела i была недасягальнай для ворагаў, была незалежнай? Што павінна быць прыярытэтным у палітыцы такога дзяржаўцы? Вобразам князя Вітаўта паэт даў адказ на вечнае i надзённае пытанне. Свой ідэал дзяржаўцы паэт-філосаф знайшоў у мінулым, у гісторыі Вялікага княства Літоўскага, княжанне Вітаўта для якога было залатым векам.
Наватарскай гэтая паэма з'яўляецца i паводле галоўнага вобраза. Цэнтральны персанаж — зубр — набывае сімвалічны сэнс. Ён — вобразнае ўвасабленне роднага краю, выяўленне характару i ментальнасці народа, яго былой магутнасці, сілы i адвагі. Гусоўскі надзяляе зубра здольнасцю мысліць, чуйна рэагаваць на дабро i зло. Зубр – звер міралюбівы, бяскрыўдны, калі яго не патрывожыць. I ён жа - круты, раз'ятраны i бязлітасны, калі вымушаны абараняцца. I ў статку зубрыным, нібы ў чалавечай сям'i, пануе згода, узаемаадказнасць i ў той жа час “субардынацыя”.
Твор вылучаецца i сваёй энцыклапедычнасцю, i нацыянальным каларытам. Тут усё наша i пра нас. Як сказаў Янка Сіпакоў, «гэта нашы вочы ў мінулае. Паэма, нібы машына часу, дапамагае нам сягаць праз стагоддзі, у даўніну, каб пачуць i нават убачыць, як жылі нашы продкі, чым займаліся, што ix радавала i што засмучала». У тойжа час яна скіроўвае чытача на роздум пра сучаснае i будучае.
Твор-паэма «Песня пра зубра 1523;
верш «Суцяшэнне» 1523;
верш-малітва «Да святога Себасьцяна» 1523;
паэма «Новая і славутая перамога над туркамі…» 1524;
паэма «Жыццё і подзвігі святога Гіяцынта» 1525.
Пераклады На беларускай мове існуе тры перастварэнні «Песні пра зубра», якія належаць пяру Язэпа Семяжона, Уладзімера Шатона і Натальлі Арсеньневай. Акрамя беларускай яна перакладзеная на польскую, летувіскую, расейскую і ўкраінскую мовы.
Песня пра зубра
Галоўная праблема, закранутая аўтарам, праблема гуманізму. Аўтар любіць усё жывое на зямлі, выказвае да яго глыбокую пашану, заклікае берагчы і шанаваць яго. Аўтар захапляецца жыццём прыроды. I адначасова шануе, беражэ яе гарманічную цэласнасць. I гэта другая, ці не самая значная, праблема паэмы. Амаль пяць стагоддзяў назад мастак прадчуваў разбуральны працэс на зямлі. Бачыў, што ён адбываецца па віне чалавека. Таму і не выпадкова супрацьпастаўляе жыццё зубрынае (статак захоўвае ва ўсім парадак, кожны ведае свае правы і абавязкі, калі ратуюцца — то толькі разам, няма канфлікту паміж «бацькамі і дзецьмі», як няма небяспекі — поўная свабода ў паводзінах) і людское. Людское жыццё поўнае зайздрасці, узаемнага недаверу. Супольнасць распадаецца. Нават традыцыйнае паляванне, заўсёды ўдалае, і то не могуць наладзіць правадыры і іх світа. Гінуць ні ў чым і ні перад кім не вінаватыя смерды на палях бітваў. I нікому да гэтага няма справы. Яшчэ адна праблема, закранутая ў паэме, — праблема спосабаў людскога сужыцця на зямлі. Адно сужыцце грунтуецца на дабрыні, захаванні традыцый, справядлівасці. Другое — на войнах, рабаўніцтве, узаемным недаверы, забыцці спрадвечных традыцый. У першым выпадку аўтар страсна падтрымлівае лад жыцця пры князю Вітаўту. Строгі да прыбліжаных і ўсіх падданых, князь гэты, на думку аўтара паэмы, быў справядлівы. Сурова адносіўся і да сябе самога. Усе стагоддзі чалавецтва хвалявала праблема сацыяльнай няроўнасці людзей. Культам свабоды, як гаранта гарманічнага супольнага жыцця, наскрозь прасякнута паэма Гусоўскага «Песня пра зубра». Аўтар узнімае таксама вечныя праблемы вайны і міру, жыцця і смерці, сутнасці мастацкай творчасці. У апошнім выпадку бароніць прынцыпы творчасці, блізкай да рэальчага жыцця, заснаванай на ідэях патрыятызму, любві да ларода і радзімы і іншае.У цэлым “Песня пра зубра” Гусоўскага – гэта яшчэ адзін выдатны ўзор выявы рэнесансных жыццярадаснасці і адносінаў да навакольнага свету, пераконанасці ў гуманістычнай місіі паэзіі, паэта, культуры ўвогуле. У паэме ў цэлым паказана адкрытасць душы яе аўтара перад усім светам і людзьмі – таксама чыста рэнесансная рыса адносінаў да рэчаіснасці. Аўтар разам з тым скрозь и ўсюды застаецца па-адраджэнску талерантным у адносінах да іншых вераў и культураў.
