- •1. Значэнне культурнай спадчыны беларускага народа ў жыцці грамадства.
- •3.Беларуская літаратура ранняга Сярэднявечча. Перакладная літаратура і яе бытаванне ў Полацкім княстве.
- •4.Кірыла Тураўскі як яркі прадстаўнік аратарскай прозы. Літаратурная спадчына Кірыла Тураўскага. Аналіз твора “Прытча пра чалавечую душу і цела”.
- •8. Кіеўскі і Галіцка-Валынцкі летапісы: агульная хар-ка. Гістарычныя звесткі пра пачатак Літоўскага княства ў Галіцка-Валынскім летапісе.
- •9. Гіпотэзы пра полацкае летапісанне. Меркаванні пра яго характар и мастацкія асаблівасці. Гістарычныя звесткі…
- •10. “Слова пра паход Ігаравы” як помнік агульнаславянскай літаратуры. Беларускія матывы “Слова…”
- •11Станаўленне бел літа ў час позняга Сярэдневечча
- •12. Другі паўдневаславянскі ўплыў і яго роля ў гісторыі пісьменства. “Пляценне славес” і творчасць Грыгорыя Цамблака
- •14.Францыск Скарына як рэнесансны дзеяч, асветнік, гуманіст.
- •15. Асаблівасці светапогляду Скарыны. Патрыятычны змест “Прадмовы да кнігі Юдзіфа”
- •17. Ўзнікненне беларускай сілабічнай паэзіі. Творчасць а. Рымшы. Эпіграма як літаратурны жанр.
- •19.Дзейнасць Сымона Буднага ў кантэксце беларускай Рэфармацыі.
- •20.Васіль Цяпінскі – паслядоўнік Францыска Скарыны.
- •22.Развіцце беларускай мемуарыстыкі ў старажытны перыяд. Творчасць Федара Еўлашэўскага.
- •23.Трансфармацыя жанру рыцарскага раману ў беларускай літаратуры эпохі Сярэднявечча. “Аповесць пра Трышчана”.
- •24. Барока ў Еўропе і Беларусі. Асаблівасці літаратурнага барока.
- •26.Мялеці Сматрыцкі і ягоны “Трэнас”
- •27.Жыцце і творчасць Афанасія Філіповіча
- •28.Парадыйна-сатырычная публіцыстыка эпохі барока. Сацыяльна-палітычная і нацыянальна-патрыятычная завостранасць “Ліста да Абуховіча”.
- •30.Паэзія Сімяона Полацкага ў кантэксце еўрапейскага і беларускага барока.
- •33.Асветніцтва ў Еўропе і беларусі. Асаблівасці станаўлення новай беларускай літаратуры ў другой палове 18 ст.
- •34.Забельская школа драматургіі. Творчасць Міхаіла Цяцерскага і Каэтана Марашэўскага. “Камедыя” Каэтана Марашэўскага: загадка сцэнічнай неўміручасці твора.
- •39 (1).Уладзіслаў Сыракомля – лірнік вясковы. Беларускамоўная спадчына паэта
- •Творчасць
- •40. Характарыстыка творчасці Вінцэнта Ду-ніна-Марцінкевіча. Вінцэнт Дунін-Марцін-кевіч і фальклор.
9. Гіпотэзы пра полацкае летапісанне. Меркаванні пра яго характар и мастацкія асаблівасці. Гістарычныя звесткі…
Летапісанне полацкай зямлі да нашага часу не захавалася, аднак верагодна, што яшчэ ў часы саражытнасці Полацкі летапіс адлюстроўваўся ў Кіеўскім. 2 Гіпотэзы:
Звесткі па гісторыі Полацка трапілі ў Кіеўскі летапіс з Чарнігава;
Звесткі па захаваным фрагменце: полацкае летапісанне: мясцовае, свецкае, не агульнадзяржашны, а княскі хар-ар.
Летапісанне Полацка не выходзіць за мяжы агульнай тэндэнцыі.
10. “Слова пра паход Ігаравы” як помнік агульнаславянскай літаратуры. Беларускія матывы “Слова…”
Дзесьці ў 1185 – 1187 гг. верагодней за ўсе ў Кіеве ўзнік твор, які стаў найвышэйшым дасягненнем старажытнарускай літаратуры, шэдэўрам сусветнай паэзіі эпохі Сярэднявечча – “Слова пра паход Ігаравы”. Гэта праца прысвечана гістарычна сапраўдным падзеям, у ім дзейнічаюць рэальныя гістарычныя героі. Аднак аўтар адлюстраваў свой час і гістарычную мінуўшчыну роднай зямлі не як летапісец, а як сапрадны паэт. Яго твор – не храналагічна паслядоўны, дакументальна дакладны выклад падзей, а цэласная серыя яркіх, як бы выхапленых з самога жыцця малюнкаў. Яго апавяданне эмацыянальна афарбавана, ліра-эпічнае паводле характару. Гаворка пра сучаснае дапаўняецца аўтарскімі адступленнямі і разважаннямі пра мінулае Русі, напоўненымі глыбокай трывогай за яе будучыню.
У цэнтры твора – апісанне пахода князя Ігара на полаўцаў. Паэт услаўляе гераізм і рыцарскую доблесць старажытнарускіх воінаў. Апавядаючы галоўнага героя як храбрага і мужнага воіна, для якога вышэй за ўсе рыцарскі гонар і слава, аўтар “Слова” адначасова дакарае яго за паспешлівасць і самаўпэўненасць, за тое, што ен выступіў у паход, не параіўшыся з іншымі, больш моцнымі князямі, і без іх вайсковай падтрымкі. Паэтычная аповесць пра паход на полаўцаў удзельнага рускага князя перарастае ў пранікненае і ўсхваляванае слова пра Радзіму, пра лес усей Рускай зямлі, у якім глыбока выявіўся сапраўдны грамадзянскі патрыятызм аўтара, яго шырокі гістарычны кругагляд, дзяржаўная і народная мудрасць. Прычыны няўдачы паходу Ігара аўтар бачыць у агульных сацыяльна-палітычных абставінах, якія складаліся на ўсходнеславянскіх землях. Ен асуджае аднаго з галоўных пачынальнікаў мясцовага сепаратызму, саюзніка полаўцаў чарнігаўскага князя Алега.
Твор вылучаецца незвычайным багаццем і першароднай свежасцю мастацкіх малюнкаў, фарбаў, вобразаў, паэтычнай мовы, здзіўляючай емістасцю зместу. У ім жыве ўся Русь, якая фактычна з’яўляецца галоўным героем паэмы. Аўтар стварыў яркія, запамінальныя вобразы старажытнарускіх князеў. Тут і родны брат Ігара Усевалад, і ўсемагутны Яраслаў Асмамысл Галіцкі.
Невядомы аўтар 12 ст. стварыў таксама надзвычай прывабны, вельмі паэтычны вобраз рускай жанчыны. У славутым плачы Яраслаўны з вялікай мастацкай сілаю, са здзіўляючай цеплынею і праўдзівасцю перададзены яе глыбокія перажыванні і пачуцці.
У шэрагу найлепшых – старонкі, прысвечаныя Полацкай зямлі, Полацку, яго князям, якія былі актыўнымі ўдзельнікамі складанага ўнутрыпалітынага жыцця Старажытнай Русі.Паэт згадвае Полацкага князя Ізяслава Васількавіча.
Асаблівае месца ў паэме займае вобраз нястомнага і непакорлівага Усяслава, полацкага князя, які свае доўгае і бурлівае жыцце аддаў настойлівай барацьбе за ўмацаванне палітычнай магутнасці і незалежнасці Полацкага княства. Мудрым і дзейным паказаны Усяслаў Чарадзей на вялікакняжацкім троне ў сталіцы Кіеўскай дзяржавы, на які ен быў узведзены воляю народа. Аўтар асуджае сучасных яму полацкіх князеў, але з вялікай сімпатыяй і са спачуваннем ставіцца да Усяслава Полацкага і падае яго вобраз у духу вусна-паэтычных традыцый, як легендарнага, авеянага ўсенароднай славай героя.
Узгадваецца фауна: тур, гепард, зязюля, воран і г.д. Сярод міфалагічных багоў Дажбог, Сварог, Траян, Хорс.Узгадваюцца Мінскія землі, Няміга.
Мастацкая сістэма паэмы звязана з фальклорам, з народнымі язычніцкімі ўяўленнямі. Яна насычана народнай сімволікай, вобразамі славянскай міфалогіі. Паэтычныя вобразы “Слова” вылучаюцца быгаццем асацыяцый, свежасцю і самабытнасцю. Яны грунтуюцца на тонкіх назіраннях над жыццем прыроды, працоўнай практыкай чалавека, воінскім побытам і сення здзіўляюць нас сваей дакладнасцю, трапнасцю і мастацкай смеласцю.
Створанае 800 галоў таму назад геніяльным майстрам мастацкага слова, яно і сення жыве, хвалюе і захапляе нас.
Паэма перакладзена на шматлікія мовы народаў свету. Першым у беларускай літаратуры да “Слова” звярнуўся Багдановіч, які ў 1910 г. пераклаў урывак пра полацкага князя Ізяслава. Поўныя пераклады паэмы на сучасную беларускую мову ўпершыню зрабілі Купала і Гарэцкі.
Таленавіты ідакладны пераклад гэтага твора на беларускую мову зрабіў у 1984 г. Барадулін.
