Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.лит. Ответы к экзамену. 2 семестр.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2.24 Mб
Скачать

14.Францыск Скарына як рэнесансны дзеяч, асветнік, гуманіст.

Францыск СКАРЫНА (~1490 — ~1551, Прага) — беларускі і ўсходне-славянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык.

Паходжанне

Дакладная дата нараджэння Ф. Скарыны невядома. Бацька Францыска — Лук'ян Скарына згадваецца ў спісе расійскіх пасольскіх прэтэнзій 1492 да полацкіх купцоў. Старэйшым братам Скарыны быў Іван, каралеўскі дэкрэт называе яго адначасова віленскім мешчанінам і палачанінам.

Жыццёвы шлях

Верагодна, першапачатковую адукацыю Скарына атрымаў у Полацку. Тут або ў сталіцы ВКЛ Вільні прайшоў і далейшыя школьныя навукі, авалодаў лацінскай мовай. У 1504 паступіў вучыцца ў Кракаўскую акадэмію (універсітэт) на факультэт вольных мастацтваў або філасофіі. Акадэмія славілася як адзін з асноўных цэнтраў еўрапейскай астраноміі і астралогіі, матэматыкі, прававых і гуманітарных навук. Праз 2 гады, у 1506, ён вытрымаў экзамен на ступень бакалаўра вольных мастацтваў.

6 жніўня 1517 года Скарына, першы сярод усходніх славян, выдаў у чэшскім горадзе Прага кнігу Бібліі - Псалтыр. Выдаў у сталіцы Чэхіі таму, што на сваёй радзіме, у Беларусі, не было яшчэ неабходных умоў для пачатку гэтай справы. Скарына пераклаў Біблію на мову, якую мог зразумець просты чалавек: былі дададзены элементы народнага дыялекту ў царкоўнаславянскія тэксты, што спрыяла развіццю старабеларускай мовы.

Аднак варта адзначыць, што ў 1445 годзе Іяганам Гутэнбергам быў вынайдзены друкаваны станок і была адкрыта друкарня ў нямецкім горадзе Майнцы. Некаторыя навукоўцы сцвярджаюць, што ў Скарыны быў папярэднік - Ян Ліцвін, які займаўся друкаваннем у Лондане.

Нягледзячы на гэта, менавіта Францыска Скарыну прынята лічыць родапачынальнікам беларускага кнігадрукавання. Дзякуючы яму, свет пабачылі 23 кнігі Бібліі, якія ўключалі ў сябе прадмовы і пасляслоўі Францыска, 51 гравюру і адбіткі на паперы з пласціны, на якую быў нанесены малюнак, таксама Скарына тройчы надрукаваў у выдадзеных ім кнігах уласны партрэт - гэта адзіны выпадак за ўсю гісторыю выдання Бібліі ва Усходняй Еўропе.

Кнігавыдавецкая дзейнасць Францыска Скарыны працягвалася ў ВКЛ, дзе ён арганізаваў друкарню у доме Бабіча і ў 1522 і 1525 гг. выдаў дзве кнігі: “Малую падарожную кніжыцу” і “Апостал”.

Выдавецкую дзейнасць першадрукара можна назваць грамадзянскім учынкам, таму што некаторыя людзі, у тым ліку царква, не разумелі яго асветніцкай працы. “Яго” Біблія парушала каноны, якія існавалі пры перапісванні царкоўных кніг, змяшчала прадмовы і паданні ад самога выдаўца, якія насілі характар ​​пропаведзяў і павучанняў, а таксама гравюры з выявай Скарыны. Нягледзячы на ​​гэта, па сваёй колькасці кнігі беларускага асветніка складаюць больш за палову кірылічных выданняў у свеце за XV-першую палову XVI стагоддзяў.

У канцы 1520 — пач. 1530-х г. пагоршылася матэрыяльнае становішча беларускага першадрукара, памерлі амаль усе айчынныя апекуны яго пачьшанняў: Якуб Бабіч, Багдан Онкаў, Рыгор Адвернік. Пачалася чарада працэсаў у Вільні з-за нерухомай маёмасці жонкі. Як удзельнік гандлёвых аперацый нябожчыка брата Івана Францыск Скарына нават адседзеў некалькі месяцаў у пазнанскай турме. Страшэнны пажар 1530, які знішчыў значную частку Вільні, абвастрыў адносіны паміж гарадскімі нізамі і патрыцыятам. Апякун Скарыны віленскі біскуп Ян у 1536 быў пераведзены ў Познань, дзе неўзабаве памёр. Спалучэнне розных абставін і адсутнасць выразнай сацыяльнай падтрымкі вымусілі Францыска Скарыну пакінуць ВКЛ і ад'ехаць у Прагу. У канцы 1530-х г., а магчыма і ў 1540-х г. ён працаваў садоўнікам каралеўскага парку на Градчанах.

Дакладны час смерці Францыска Скарыны невядомы. Верагодна, гэта здарылася каля 1551, бо ў студзені 1552 яго сын Сімяон атрымаў ад чэшскага караля прывілей на права атрымаць спадчыну бацькі, і ў тым жа годзе аб'явілі аб сваіх прэтэнзіях на маёмасць Ф. Скарыны Марцін Онкавіч і лаўнік віленскага магістрата купец Тоўсцік. Месца пахавання беларускага першадрукара невядома.

Кнігі Скарыны вылучаюцца высокімі выдавецкімі і друкарскімі якасцямі. Беларускае кнігадрукаванне адразу пачалося з высокага еўрапейскага ўзроўню. Рэнесансавыя выданні Ф. Скарыны, адметныя мастацкім, гравюрным, арнаментальным упрыгожваннем, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства, былі арыентаваны на ўсе пласты беларускага насельніцтва. Яны вылучаліся практычнымі памерамі, а каментарыі разлічаны на ўспрыняцце кніжнай прамудрасці простым («паспалітым») людам «языка рускага» (беларускай і іншых усходне-славянскіх моў). 3 гэтай мэтай ён тлумачыў на палях кнігі архаічныя царкоўна-славянскія словы «рускай мовай». Іншыя маргіналіі Скарыны павінны былі падкрэсліць духоўнае адзінства Святога Пісання. 3 замежных, магчыма, славянскіх выданняў ён запазычыў падзел псалмоў на вершы.

Кнігі Скарыны зрабілі вялікі ўплыў на развіццё духоўнай культуры Беларусі і Украіны, стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай Русі, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях.

Выданні Скарыны з'яўляюцца унікальнымі помнікамі свецкай рэнесансавай біблейскай пісьменнасці. Іх месца ў еўрапейскім і беларускім культурна-гістарычным працэсе вызначаецца гістарычнымі ўмовамі, традыцыямі, своеасаблівасцю і агульным узроўнем духоўнага развіцця Беларусі і ўсходне-славянскіх зямель ВКЛ. Разам з тым яны адлюстроўваюць і асабістыя рысы выдаўца, яго духоўную адоранасць і непаўторнасць, веліч яго подзвігу.

Светапогляд

У творах Скарыны своеасабліва сінтэзаваліся антычныя і сярэдневяковыя традыцыі з ідэалогіяй еўрапейскага Адраджэння, хрысціянскі гуманізм з рэнесансава-гуманістычнымі ўяўленнямі. Патрыятычныя пачуцці, яго намаганні садзейнічаць усебаковаму духоўнаму і грамадскаму развіццю Айчыны не супярэчаць поглядам на гісторыю чалавецтва, права, заканадаўства, звычаі і традыцыі іншых народаў. Ён далёкі ад рзлігійнага фанатызму, ваяўнічага місіянерства. Яго канфесіянальныя погляды вызначаюцца талерантнасцю, а ў пражскіх выданнях — нават пэўнай неакрэсленасцю. Сучасныя даследчыкі звяртаюць шмат увагі на характарыстыку асветніцкіх імкненняў Скарыны, яго павагу да свецкіх навук, кніжнай справы, літаратуры, мастацтва, пісьменства, духоўных здабыткаў старажытных часоў і эпохі Адраджэння.

Духоўная спадчына Францыска Скарыны была асэнсавана і ў значнай ступені ўспрынята і развіта наступнымі пакаленнямі беларускіх мысліцеляў, гуманістаў-асветнікаў.