Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЗБОРНИК ЗАОЧН ОТД ПЛАТН УСЛУГИ 2010.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
306.18 Кб
Скачать

Асноўны рад табліц ббк

  1. Агульнанавуковыя і междысцыплінарныя веды

  2. Прыродазнаўчыя навукі

  3. Тэхніка. Тэхнічныя навукі

  4. Сельская і лясная гаспадарка. Сельскагаспадарчыя навукі

  5. Ахова здароўя. Медыцынскія навукі

6/8 Сацыяльныя (грамадскія) і гуманітарныя навукі

9 Літаратура ўніверсальнага зместу

Табліцы ББК былі прадстаўлены ў чатырох варыянтах:

  • для навуковых бібліятэк

  • для абласных бібліятэк

  • для масавых бібліятэк

  • для дзіцячых і школьных бібліятэк

У 80-х гадах мінулага стагоддзя выйшла ў свет 2-е выданне табліц ББК, якое ўключыла мноства новых тэм, праблем, з’яў, адлюстравала змены ў грамадскім і навуковым жыцці.

Карэнныя змяненні ў жыцці грамадства адбыліся ў 90-я гады ХХ стагоддзя: распад СССР і стварэнне новых незалежных дзяржаў, змяненні ў перыядызацыі гісторыі, дасягненні ў радыёэлектроніцы, медыцыне, псіхалогіі, новыя падыходы да рэлігіі і атэізму, філасофіі. Гэтыя абставіны вызвалі неабходнасць перапрацоўкі табліц ББК. Працэс гэтты вельмі працаёмкі, і для масавых бібліятэк быў выдадзены часовы варыянт – рабочыя табліцы.

Зараз табліцы ББК рыхтуюцца да выхаду ў свет у трох варыянтах:

  1. Поўныя табліцы (для навуковых б-к)

  2. Сярэднія табліцы (для абласных б-к)

  3. Скарочаныя табліцы (для публічных б-к)

Поўныя, сярэднія і скарочаныя табліцы ўзгоднены паміж сабой па структуры і індэксацыі і адрозніваюцца толькі па ступені дэталізацыі (глыбіні раскрыцця зместу табліц).

Працэс абнаўлення і мадэрнізацыі змяняе табліцы ББК. Але агульныя прынцыпы, пакладзеныя ў аснову ББК, застаюцца нязменнымі.

Тэма: Структура табліц ббк

Для таго, каб добра сістэматызаваць дакументы, трэба зразумець структуру табліц і ўмець карыстацца яго даведачным апаратам.

Табліцы ББК састаяць з : 1) асноўных табліц класіфікацыі, 2) сістэмы табліц тыпавых дзяленняў, 3) алфавітна-прадметнага паказальніка, 4) дадатка,

Асноўны рад ББК павінен узначальваць аддзел “Агульнанавуковые і міждысцыплінарныя веды”. Зараз гэты аддзел распрацоўваецца.

Далей усе навукі размяркавалі ў такой паслядоўнасці, спачатку навукі, якія вывучаюць прыроду (2), а потым навукі, якія вывучаюць грамадства і мысленне (6/8). Паміж імі прыкладныя навукі (тэхніка, сельская гаспадарка, медыцына).

Паслядоўнасць прыродазнаўчых навук адпавядае класіфікацыі навук па вывучаемых імі асобных формах руху матэрыі, спачатку неарганічнай, потым арганічнай. Прыкладныя навукі (3,4,5) ажыццяўляюць сувязь паміж цыкламі навук, якія прысвечаны прыродзе і грамадству, і размяркаваны па прынцыпу ад простага да складанага. У пачатку прыкладных навук змешчана тэхніка, як вядучая сярод галін прыкладных ведаў. Далей ідзе сельская гаспадарка і медыцына.

За межы асобных цыклаў навук – аднеслі літаратуру ўніверсальнага зместу (9 аддзел).

  1. Асноўныя табліцы класіфікацыі

У табліцах ББК 7 асноўных аддзелаў, якія абазначаны 9 арабскімі лічбамі.

  1. Агульнанавуковыя і міждысцыплінарныя веды.

  2. Прыродазнаўчыя навукі.

  3. Тэхніка. Тэхнічныя навукі.

  4. Сельская і лясная гаспадарка. Сельскагаспадарчыя і лесагаспадарчыя навукі.

  5. Ахова здароў’я. Мед. навукі.

6/8 Грамадскія і гуманітарныя навукі.

9 Літаратура ўніверсальнага зместу.

Ва ўсіх аддзелах спачатку прыводзяцца асноўныя дзяленні, якія сведчаць аб тым, што ўваходзіць у аддзел, робяць аддзел больш лёгкім у выкарыстанні.

Усе дзяленні маюць умоўныя абазначэнні, якія называюцца індэксамі. Па форме індэксы могуць быць аднароднымі, якія складаюцца толькі з лічбаў. напрыклад: 22, 22.1, 22.13 і г.д., альбо змешанымі, ў склад якіх уваходзяць і лічбы і літары. Напрыклад: 24 г, 22.1 г і г.д. Каб забяспечыць індэксам выразнасць пры напісанні, запамінанні, зручнасць пры вымаўленні, аддзяляюць кропкай спачатку дзве першыя лічбы, а потым наступныя тры (26,222.5, 26.341.2 і г.д.). Кропка пры чытанні не вымаўляецца, а робіцца паўза.

Дзяленні маюць тлумачэнні, якія надрукаваны мелкім шрыфтам і змяшчаюць пералік тэм, паняццяў, прадметаў, якія ўключаны ў дзяленні.

Метадычныя ўказанні таксама надрукаваны мелкім шрыфтам і даюць прыёмы сістэматызацыі, або ўказанні аб спосабе далейшага раздзялення матэрыялу, аб размежаванні з іншымі дзяленнямі.

У табліцах ёсць адсылкі і спасылкі.

Адсылка (скарочана: “гл”) паказвае, што літаратура па дадзенай тэме (прадмету, пытанню) збіраецца не ў гэтым аддзеле, а ў другім. Напрыклад “20.1 Чалавек і навакольнае асяроддзе” даецца адсылка “Экалогія атмасферы” гл.26.23.

Спасылка (“гл.таксама”) звязвае тэмы і паняцці), якія дапаўняюць адна адну. Напрыклад: 85.38 Мастацкае радыёвяшчанне і тэлебачанне. Гл. таксама: 76.03 Радыёвяшчанне. Тэлебачанне.

А дсылкі і спасылкі пры якіх ёсць , прызначаны для чытачоў і іх выносяць на раздзяляльнікі сістэматычнага каталога. Усе астатнія для бібліятэкараў і на раздзяляльнікі не выносяцца. Гэта дапамагае бібліятэкарам у афармленні каталожных раздзяляльнікаў.

У табліцах ёсць індэксы з касой рыскай (6/8, 70/79, 80/84). Касая рыса прымяняецца для абазначэння здвоенага індэкса. Яны друкуюцца курсівамі. Здвоенымі індэкс у шыфр не выносіцца, яго выкарыстоўваюць толькі для раздзяляльніка карткі за ім не расстаўляюць. Яны як бы аддзяляюць адну групу раздзяляльнікаў ад другой. Іх прынята лічыць “нерабочымі”.