- •Тэма . Размяшчэнне і расстаноўка бібліятэчнага фонду.
- •1. Размяшчэнне і расстаноўка бібліятэчнага фонду.
- •2. Расстаноўка бібліятэчнага фонду.
- •3. Сістэматычна алфавітная расстаноўка – вядучы спосаб расстаноўкі бібліятэчных фондаў
- •4. Прымяненне іншых спосабаў расстаноўкі
- •5. Арганізацыя і афармленне расстаноўкі пры адкрытым доступе
- •Тэма: Бібліятэчна-бібліяграфічная класіфікацыя, яе сутнасць і значэнне
- •Асноўныя табліцы класіфікацыі
- •Асноўны рад табліц ббк
- •Тэма: Структура табліц ббк
- •2. Сістэма тыпавых дзяленняў
- •3.Алфавітна-прадметны паказальнік (апп)
- •Віды рубрык у апп
- •Тэма: Агульная методыка сістэматызацыі дакументаў
- •Алфавітны каталог
- •Асноўная картка
- •2. Дадатковая картка
- •Сістэматычны каталог
- •1 . Асноўная картка
- •Дадатковая картка
- •Тэма. Сістэматызацыя літаратуры па прыродазнаўчых навуках
- •Тэма. Сістэматызацыя геаграфічнай літаратуры
- •Тэма Сістэматызацыя літаратуры па сельскай і лясной гаспадарцы
- •Тэма: Сістэматызацыя літаратуры па ахове здароў’я, медыцынскіх навуках”
3. Сістэматычна алфавітная расстаноўка – вядучы спосаб расстаноўкі бібліятэчных фондаў
Вядучым спосабам расстаноўкі дакументаў у публічных бібліятэках з’яўляецца сістэматычна-алфавітная расстаноўка.
Пры гэтым спосабе расстаноўкі дакументы размяшчаюць па аддзелах, пададдзелах і іншых дзяленнях табліц класіфікацыі. Унутры кожнага з дзяленняў дакументы размяшчаюць у строгім алфавіце прозвішчаў аўтараў або назваў твораў друку. Такім чынам, спачатку падбіраюць дакументы з аднолькавым палічным індэксам. Напрыклад, усе кнігі па матэматыцы будуць мець палічны індэкс 22.1, беларуская мастацкая літаратура – 84(4Беі) і г.д.
Далейшая расстаноўка кніг з аднолькавым палічным індэксам ажыццяўляецца па аўтарскаму знаку. Аднак, аўтарскі знак не заўседы дае магчымасць расставіць кнігі на паліцы строга па алфавіту, таму штоаднолькавы аўтарскі знак маюць розныя прозвішчы аўтараў, назвы кніг, розныя творы аднаго і таго ж аўтара. У гэтых выпадках пры расстаноўцы ўлічваецца не толькі склад, на які вызначаны аўтарскі знак, але і наступныя літары. Напрыклад: прозвішча Соколов Н, Соколов-Никитов И., слова “Сокі” атрымаюць адзін і той жа аўтарскі знак С59, а паставіць на паліцу кнігі патрэбна ў такой паслядоўнасці:
Соколов Н.
Соколов-Никитов И.
Соки земли
Калі розныя аўтары маюць аднолькавыя прозвішчы, то пры расстаноўцы ўлічваюцца іх ініцыялы.
Калі расстаўляюцца творы аднаго аўтара, то парадак расстаноўкі наступны:
Поўны збор твораў
Збор твораў
Сачыненні
Выбраныя творы
Выбраныя сачыненні
Асобныя творы і жанравыя зборнікі (па алфавіту іх назваў)
4. Прымяненне іншых спосабаў расстаноўкі
Акрамя сістэматычна-алфавітнай прымяняюць і іншыя спосабы расстаноўкі. Для расстаноўкі часопісаў прымяняецца алфавітна-храналагічна-нумарацыйная расстаноўка, гэта значыць, спачатку часопісы ставяцца па алфавіту іх назваў, потым унутры кожнай назвы – па гадах у храналагічнай паслядоўнасці, а ўнутры кожнага года – па нумарах.
Геаграфічная расстаноўка прымяняецца для арганізацыі краязнаўчых фондаў бібліятэк. Выкарыстоўваюцца бібліятэкамі і элементы фарматнай расстаноўкі.
Згодна стандарту, кнігі павінны поўнасцю памяшчацца на паліцы, не выступаючы за яе межы. Таму, кнігі вялікіх фарматаў расстаўляюць на асобных стэлажах або ў шафах. Гэта дакументы памерам ад 26 да 34 см.
Дакументы, якія маюць фармат 34 см. і больш, захоўваюцца ў гарызантальным становішчы, напрыклад, газеты.
Калі ў фондзе ёсць дакументы на розных мовах, то іх можна расстаўляць спачатку па мовах, а потым – па галінах ведаў (моўна-сістэматычная), або наадварот – па галінах ведаў, а потым – па мовах (сістэматычна-моўная расстаноўка).
Многія ЦСДПБ маюць музычна-нотныя аддзелы,дзе збіраюцца не толькі нотныя выданні, але і грампласцінкі, дыскі, аўдыёкасеты. Ноты расстаўляюцца ў сістэматычна-алфавітным парадку. Дыскі і касеты маюць інвентарную або парадкавую расстаноўку.
Мікрафільмы і мікрафішы, дыяфільмы, дыяпазітывы захоўваюцца ў спецыяльных каробках у нумарацыйным парадку.
Бібліятэкі, якія набываюць для сваіх чытачоў спецыяльныя віды тэхнічнай дакументацыі і літаратуры, расстаўляюць і захоўваюць гэтыя матэрыялы ў залежнасці ад іх віда.
Для фонда стандартаў выкарыстоўваецца геаграфічна-нумарацыйная расстаноўка; для апісанняў вынаходніцтваў, прамысловых каталогаў –сістэматычна-алфавітна-нумарацыйная; для чарцежна-канструктарскай дакументацыі – інвентарная расстаноўка.
Такімі з’яўляюцца асноўныя правілы расстаноўкі фонду ў бібліятэках. Але для забеспячэння якаснага абслугоўвання карыстальнікаў неабходна дастатковае памяшканне, сучаснае абсталяванне, правільнае афармленне расстаноўкі.
