Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЗБОРНИК ЗАОЧН ОТД ПЛАТН УСЛУГИ 2010.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
306.18 Кб
Скачать

5. Арганізацыя і афармленне расстаноўкі пры адкрытым доступе

Аддзелы і філіялы ЦСДПБ, іншыя бібліятэкі, што абслугоўваюць карыстальнікаў, павінны мець адкрыты доступ да фонду. Пры адкрытым доступе карыстальнікі маюць магчымасць бачыць большасць дакументаў, прадастаўленых у фондах, самастойна выбраць кнігі.

Такі парадак дазваляе больш поўна паказаць кнігі і лепш іх выкарыстоўваць. Ён прывучае карыстальнікаў да пошуку кніг па каталогах, бібліяграфічных дапаможніках, вызваляе бібліятэкара ад пошуку патрэбнай кнігі і дае яму магчымасць больш углублена і эфектыўна працаваць з фондам.

Арганізацыя фонду пры адкрытым доступе патрабуе большай папярэдняй падрыхтоўкі. Ён павінен быць вызвалены ад устарэлай па зместу, зношанай і няпрофільнай літаратуры. Кнігі, прадстаўленыя ў вялікай колькасці дублетных экзэмпляраў, павінны быць у фондзе ў колькасці 2-3 экзэмпляраў, астатнія захоўваюцца ў кнігасховішчы.

У чытальнай зале для чытачоў адкрыты фонды даведачнай літаратуры: энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі і інш., а таксама газеты і часопісы.

Арганізацыя фонду пры адкрытым доступе мае свае асаблівасці:

- прымяняецца расстаноўка дакументаў, якая найбольш зручна карыстальнікам, а іменна сістэматычна-алфавітная. Яна дазваляе ім хутка і дакладна задаволіць свае патрабаванні;

- для аказання дапамогі карыстальнікам у выбары патрэбных дакументаў, для расшырэння іх кругагляду і прыцягнення ўвагі да найбольш каштоўных і актуальных кніг тэрытарыяльна збліжаюцца блізкія па зместу галіновыя аддзелы, напрыклад, медыцынская і біялагічная літаратура, кнігі па краіназнаўству (геаграфія, гісторыя, палітыка, эканоміка, культура). Ствараюцца зручныя для чытачоў тэматычныя комплексы літаратруы;

- паліцы ў фондзе выкарыстоўваюцца для арганізацыі палічных выстаў на актуальныя тэмы, напрыклад, па экалогіі, сучаснай палітыцы і т.п. Яны могуць быць пастаянннымі і часовымі. Акрамя гэтага ствараюцца жанравыя падборкі ў аддзеле мастацкай літаратуры: паэзія, драматургія, гістарычныя раманы, фантастыка, дэтэктыў і інш;

- пры размяшчэнні фондаў галіновай літаратуры і тэматычных комплексаў на першы план выстаўляецца літаратура, што карыстаецца найбольшым попытам;

- для азнаямлення чытачоў з бягучымі паступленнямі адводзіцца месца пад выставу “Новыя кнігі”.

Арганізацыя адкрытага доступу да фондаў патрабуе стараннага і падрабязнага афармлення расстаноўкі.

Для таго, каб чытачы лёгка арыентаваліся ў фондзе, на кожным стэлажы ўверсе замацоўваецца надпіс з указаннем аддзела (раздзела), які на ім размешчаны. Пры афармленні расстаноўкі фонду выкарыстоўваюцца палічныя раздзяляльнікі. На іх звычайна ўказваецца індэкс і назва аддзела (раздзела). Але ў аддзеле мастацкай літаратуры выкарыстоўваюцца літарныя і персанальныя раздзяляльнікі. На персанальных раздзяляльніках акрамя прозвішча аўтара можна памясціць яго партрэт, кароткую біяграфічную даведку. Акрамя гэтага можна выкарыстаць радзяляльнікі, на якіх змяшчаецца назва асобнага твору таго ці іншага аўтара, напрыклад Я.Коласа – “На росстанях”, “Новая зямля” і т.п.

Пры адкрытым доступе да фондаў патрэбна падтрымліваць парадак на паліцах, таму што чытачы часта перастаўляюць кнігі, не вяртаюць іх на месца пасля прагляду. Бібліятэкар павінен час ад часу правяраць расстаноўку, а таксама своечасова расстаўляць кнігі, вернутыя карыстальнікамі.

Адкрыты доступ да кніжных фондаў трывала ўвайшоў у практыку работы бібліятэк. Гэта сістэма павышае культуру і якасць абслугоўвання карыстальнікаў, стварае лепшыя ўмовы для задавальнення іх запытаў. Аднак, яна патрабуе высокай кваліфікацыі бібліятэкара, прасторнага памяшкання, добрага абсталявання і афармлення, павелічэння кантролю за захаванасцю фонду.