Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЗБОРНИК ЗАОЧН ОТД ПЛАТН УСЛУГИ 2010.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
306.18 Кб
Скачать

Тэма. Сістэматызацыя геаграфічнай літаратуры

У раздзеле 26 комплексна прадстаўлены ўсе навукі аб Зямлі.

26.1 Геадэзічныя навукі. Картаграфія

26.2 Геафізічныя навукі

26.3 Геалагічныя навукі

26.8 Геаграфічныя навукі

Усе яны пачынаюцца словам “геа”, што ў перакладзе азначае “зямля”.

Геадэзія – навука, што вывучае формы і памеры Зямлі, займаецца вымярэннем зямельных плошчаў.

Геафізіка – навука, якая вывучае фізічныя свойствы зямнога шара.

Геалогія – навука аб пабудове, складзе, гісторыі зямной кары, аб метадах пошуку карысных выкапняў.

Геаграфія – комплекс навук, якія вывучаюць паверхню зямлі з яе прыроднымі ўмовамі.

Слова “геаграфія” мае яшчэ адно значэнне – размяшчэнне, размеркаванне. Напрыклад: геаграфія жывел, бібліятэк і г.д. Размежаванне літаратуры раздзела 26 з іншымі аддзеламі табліц адбываецца па агульных правілах. Кнігі аб прымяненні гэтых навук у іншых навуках ці ў абласцях практычнай дзейнасці чалавека сістэматызуецца у вобласць іх прымянення.

Напрыклад: Метэарологія – 26.23

Аграметэаралогія – 40.2

Геадэзія – 26.1

Геадэзічныя работы ў будаўніцтве – 38.115

Больш падрабязна прыпынімся на сістэматызацыі геаграфічнай літаратуры. Яна карыстаецца сярод многіх чытачоў рознага ўзросту і розных прафесій вялікай цікавасцю. Кнігі аб падарожжах, адкрыцці новых зямель, аб смелых і мужных падарожніках, якія адкрывалі і асвойвалі новыя землі, часам за кошт асабістага жыцця, выхоўвае ў чытачоў смеласць, высокароднасць, адвагу.

Чытаючы кнігі аб розных краінах і гарадах, мы знаёмімся з жыхарамі, што іх засяляюць, з іх звычаямі, адзеннем, заняткамі, складам жыцця, даведваемся аб жывёльным і раслінным свеце.

Такім чынам, кнігі па геаграфіі ўтрымліваюць вялікі пазнавальны матэрыял.

У раздзеле 26.8 два асноўных дзяленні:

26.82 Фізічная геаграфія /для кніг аб зямлі ў цэлым/

26.89 Краіназнаўства. Краязнаўства /для кніг па фізічнай геаграфіі асобных тэрыторый/

У раздзеле 26.8 таксама дзейнічае правіла размежавання паміж агульнымі і прыватнымі пытаннямі і сістэматызацыя па прымяненню У гэтым раздзеле збіраюцца кнігі па агульных пытаннях геаграфіі /рэльеф, ландшафт/. Іншыя геаграфічныя навукі прыбліжаны да аб’екту вывучэння і кнігі аб іх збіраюцца ў адпаведных галіновых аддзлах ( гл. метадычныя ўказанні да дзялення 26.8).

Напрыклад : Эканамічная геаграфія – 65.04

медыцынская геаграфія – 51.1(4 Беі)

геаграфія раслін – 28.58

геаграфія жывел – 28.685

Асноўны прынцып сістэматызацыі геаграфічнай літаратуры – тэрытарыяльны, таму для ўтварэння наступных дзяленняў раздзела 26.89 прымяняецца ТТД.

Напрыклад: Геаграфія Беларусі – 26.89(4 Беі)

Геаграфічны нарыс Магілёўскай вобласці – 26.89(4Беі-4Маг)

Тэрытарыяльны прынцып сістэматызацыі ўплывае і на сістэматызацыю літаратуры па гісторыі геаграфіі.

Нягледзячы на наяўнасць дзялення 26.8 г Гісторыя геаграфіі, да яго адносяць кнігі, не звязаныя з адкрыццём асобнай тэрыторыі.

Напрыклад: З гісторыі геграфічных назваў – 26.8г

Калі ж кніга асвятляе падарожжы і экспедыцыі, звязаныя з адкрыццём асобных тэрыторый ці з’яўляецца біяграфіяй падарожніка, адкрыўшага асобную тэрыторыю, яе ў першую чаргу адносяць да дзялення, адпаведнага гэтай тэрыторыі, г.зн.26.89 і ТТД, і дадаткова адлюстроўваюць пад індэксам 26.8г (звярніце ўвагу на метадычныя ўказанні да гэтых дзяленняў).

Напрыклад: Адкрыццё Амерыкі- 26.89(7)+26.8г

Але: Кругасветныя падарожжы – 26.89(0)

Кнігі аб спецыяльных экспедыцыях – геалагічных, заалагічных, этнаграфічных і г.д. адносяцца ў адпаведныя галіновыя аддзелы, аб чым сведчаць метадычныя ўказанні да раздзела 26.89.

Экстэрытарыяльная Антарктыда – паўднёвая палярная вобласць зямнога шару, якая ўключае блізкія моры і астравы. Адкрыта яна 180 год назад Ф.Белінсгаўзенам. Кантынент уплывае на клімат Зямлі ў цэлым. На ім вядуць дследванні вучоныя ўсіх краін. Кнігі аб рабоце дследнікаў на палярных станцыях атрымаюць індэкс – 26.89(00).

Размежаванне геаграфіі з іншымі галінамі ведаў залежыць ад кругу пытанняў, якія ўваходзяць у геаграфічную літаратуру, віду і тыпу выданняў.

- Масавая папулярная літаратура, дзе асвятляецца гісторыя, геаграфія краіны, яе палітычны строй, эканоміка, культура, быт, насельніцтва, прыродныя ўмовы, атрымае індэкс 26.89.

- Калі ў кнізе дадзена характарыстыка дзяржаўнасці краіны – у дзяленні пададдзела “66 Палітыка”

  • Калі разглядаюцца пытанні палітыкі і эканомікі – “65 Эканоміка”

- Манаграфіі краіназнаўчага характару, дзе ўтрымліваецца вялікі і каштоўны матэрыял па эканоміцы краіны, атрымае асноўны індэкс 28.89 і дадаткова адлюстроўваецца у пададдзеле “65 Эканоміка".

  • Кнігі па рэгіянальнай метэаралогіі, сейсмалогіі, кліматалогіі атрымаюць адпаведныя індэксы і дадаткова могуць быць адлюстраваны ў пададдзеле 26.89

Напрыклад: Вулканы Камчаткі 26.321+26.89(2Рас55)

У апошні час узрасла цікавасць чытачоў да кніг, дзе асвятляюцца анамальныя прыродныя з’явы:

Літаратура аб іх у цэлым (вадзяныя сцены, слупы, светавыя з’явы) атрымае індэкс 26.2 Геафізічныя навукі.

Літаратура аб асобных з’явах прыроды, прыродных катастрофах збіраецца ў адпаведных раздзелах.

Напрыклад: цунамі 26.221

Атлантыда 26.323

Землятрасенні 26.21

Кніга аб таямнічых з’явах у Бермудскім трохвугольніку застанецца у раздзеле 26.2.

Абавязковай умовай правільнай сістэматызацыі геаграфічнай літаратуры з’яўляецца выкарыстанне геаграфічных атласаў і карт.

Тэма: Сістэматызацыя літаратуры па тэхніцы і тэхнічных навуках

У фондах масавых бібліятэк значнае месца займае тэхнічная літаратура, якая:

  • інфармуе спецыялістаў аб апошніх дасягненнях навукі і тэхнікі,

  • дапамагае рабочым розных спецыяльнасцей у авалодванні новымі метадамі працы, у авалодванні сумежнымі прафесіямі;

  • дапамагае навучэнцам прафесійна-тэхнічных ліцэяў, агульнаадукацыйнай школы ў авалодванні прафесіямі;

  • шырока інфармуе чытачоў розных груп аб новых галінах і праблемах тэхнікі. Задачай бібліятэкара з'яўляецца правільна арганізаваць фонд тэхнічнай літаратуры ў сваёй бібліятэцы, правільна засістэматызаваць яго і адлюстраваць у сістэматычным каталозе.

Структура і напаўненне аддзела:

  1. Тэхніка і тэхнічныя навукі ў цэлым

  2. Энергетыка

  3. Радыёэлектроніка

  4. Горная справа

  5. Тэхналогія металаў. Машынабудаванне. Прыборабудаванне

  6. Хімічная тэхналогія. Хімічныя вытворчасці.

  7. Харчовыя вытворчасці

37 Тэхналогія драўніны. Вытворчасць легкай прамысловасці. Паліграфічная вытворчасць. Фотакінатэхніка

  1. Будаўніцтва

  2. Транспарт

У аддзеле "3 Тэхніка. Тэхнічныя навукі" прадстаўлена ўся сфера матэрыяльнай вытворчасці (за выключэннем сельскай і лясной гаспадаркі).

Аддзел тэхнікі цесна звязан з аддзеламі прыродазнаўчых, сельскагаспадарчых, медыцынскіх, эканамічных навук.

Размежаванне з аддзелам "2 Прыродазнаўчыя навукі". На гэта звярталася ўвага пры сістэматызацыі прыродазнаўчай літаратуры. Прыродазнаўчыя навукі з' яўляюцца асновай для прыкладных навук і ў тым ліку для тэхнікі. Напрыклад: фізіка - для энергетыкі, радыёэлектронікі, транспарту, хімія — для хімічнай, харчовай вытворчасці, астраномія - для астранаўтыкі, касманаўтыкі і г.д.

Кнігі аб практычным прымяненні прыродазнаўчых навук у розных галІнах тэхнікі атрымаюць адпаведны індэкс аддзела "3 Тэхнікі. Тэхнічныя навукі"

Размежаванне з сельскай гаспадаркай .

Тэхналогія стварэння сельскагаспадарчых машын - гэта тэхніка, (34.751), а выкарыстанне гэтых машын у сельскай гаспадарцы - гэта 4 аддзел ( 40.72).

Размежаванне з медыцынай

Завадская вытворчасць лекаў - гэта фармацэўтычная вытворчасць (35.66), а прымяненне гэтых жа лекаў пры захворваннях - гэта 5 аддзел медыцына, аптэчная вытворчасць лекаў - 52.82

Аддзел тэхнікі цесна звязаны па зместу з эканомікай.

Другі раз цяжка адрозніць дзе заканчваюцца вытворчыя праблемы і пачынаюцца эканамічныя. Трэба ўважліва глядзець з якога боку разглядаецца пытанне. Калі кнігі па тэхналогіі розных вытворчасцей, стварэнне станкоў, машын, работа на іх - то гэта тэхніка. А пытанні сабекошту прадукцыі, аплаце працы, гаспадарчым разліку, прыбытку, фінансаванню, уліку, крэдытах і іншых эканамічных працэсах адносяць у раздзел "65 Эканоміка. Эканамічныя навукі".

Напрыклад: Абсталяванне электрастанцый - 31.277, а сабекошт выпрацоўваемай электраэнергіі - гэта Эканоміка (65.304-14), Металургічная вытворчасць - 34.3, а эфектыўнасць вытворчасці і шляхі яе павышэння у металургічнай прамысловасці - гэта 65 Эканоміка.

Такім чынам, перш за ўсё трэба вызначыць з якой кропкі погляду разглядаецца прадмет ці тэма ў кнізе.

4 .Аддзел "3 Тэхніка. Тэхнічныя навукі" самы вялікі ў "Табліцах...". Ён уключае шмат дзяленняў, якія могуць дзяліцца на болып дробныя дзяленні. Бібліятэкі, якія маюць вялікі фонд тэхнічнай літаратуры, маюць магчымасць пры неабходнасці могуць ствараць болып падрабязныя дзяленні з дапамогай АТД і

стд.

Агульнае тыпавое дзяленне " я 2 Даведачныя выданні", напрыклад: тэхнічныя слоўнікі 30 я 2.

У аддзеле тэхнікі маецца дзве табліцы спецыяльных тыпавых дзяленняў Табліца № 1 прызначана для дэталізацыі матэрыяла толькі ў тэхналагічных раздзелах — горнай справе, тэхналогіі металаў, будаўнічай вытворчасці і інш для вылучэння прадпрыемств, абсталявання, аўтаматызацыі абсталявання, тэхнічнага кантролю і інш.

Табліца № 2 прызначана для дэталізацыі матэрыялу аб машынах, апаратах, прыборах, абсталяванні і інш.

СТД далучаюцца да індэксу праз дэфіс. Напрыклад:Тэхнічны кантроль у цукровай вытворчасці - 36.84-7, а тэхнічны кантроль вытворчасці у цэлым -30.607.

Прадукцыя, таваразнаўства у цэлым - гэта 30.609, а таваразнаўства ювелірных вырабаў - 37.27 -9. Тэхнічны кантроль у абутковай вытворчасці -37.255-7. Прадпрыемствы паліграфічнай вытворчасці - 37.8-4.

Пры неабходнасці адлюстраваць у індэксах два аспекта, якія ёсць у 2-х табліцах СТД, выкарыстоўваюць накладанне тыпавых дзяленняў адно на другое. Напрыклад: Праектаванне прадпрыемств прыборабудавання - 34.9-4-02 (прадпрыемствы СТД-4, праектаванне СТД -02).

5. Пры сістэматызацыі кніг у аддзеле "3 Тэхніка. Тэхнічныя навукі" прымяняюцца правілы з агульнай методыкі сістэматызацыі такія як: адносіны агульнага да прыватнага і сістэматызацыя па прымяненню.

5.1 Амаль у кожным дзяленні аддзела спачатку ідуць агульныя пытанні, а потым прыватныя. Калі ў кнізе адначасова разглядаюцца і агульныя і прыватныя пытанні, то перавага аддаецца прыватнаму пытанню.

Напрыклад: Тэхніка бяспекі у цэлым - 30 н, а тэхніка бяспекі ў горнай справе - 33 н, тэхніка бяспекі ў будауніцтве - 38.6 н.

5.2. Сістэматызацыя па прымяненню. Калі гаворка ідзе аб выкарыстанні адной галіны тэхнікі у другой, то дзе прымяняецца у тую галіну тэхнікі і адносіцца. Напрыклад: Пластмасы, іх вытворчасць - 35.71, а прымяненне пластмас у сударамонце - 39.42-08, пластмасы у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве - 85.125.

Электрычныя апараты і машыны - 31.261. Электрычныя машыны ў лёгкай прамысловасці - 37.2.

Узрыўная тэхніка - 30.137

Узрыўная тэхніка ў горнай справе - 33.133

5.3 Кнігі аб перадавых метадах працы сістэматызуюцца у адпаведны раздзел аддзела "3 Тэхніка. Тэхнічныя навукі", па роду дзейнасці.

Напрыклад: Наватары такарнай справы - 34.632, але кнігі аб значэнні перадавых метадаў, аб павышэнні вытворчасці працы токара адносяцца ў эканоміку.

Кнігі па гісторыі тэхнікі, аб вучоных у вобласці тэхнікі адносяцца ў адпаведны раздзел з выкарыстаннем АТД "г".

Напрыклад: Гісторыя касманаўтыкі - 39.6 г; Кніга аб жыцці і дзейнасці С.П.Каралёва - 39.6 г.

Пры ўдакладненні аддзела у масавых бібліятэках неабходна захаваць дзяленні па новых, праграсіўных пытаннях тэхнікі, нават калі такой літаратуры мала ў бібліятэцы, з мэтай прыцягнення ўвагі да іх карыстальнікаў.