Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЗБОРНИК ЗАОЧН ОТД ПЛАТН УСЛУГИ 2010.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
306.18 Кб
Скачать

39

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ “МАГІЛЁЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ БІБЛІЯТЭЧНЫ КАЛЕДЖ ІМ. А.С.ПУШКІНА”

ЦЫКЛАВАЯ КАМІСІЯ АРГАНІЗАЦЫІ БІБЛІЯТЭЧНЫХ ФОНДАЎ І КАТАЛОГАЎ

БІБЛІЯТЭЧНА-БІБЛІЯГРАФІЧНАЯ КЛАСІФІКАЦЫЯ.

СІСТЭМАТЫЗАЦЫЯ ДАКУМЕНТАЎ ПА

ПРЫРОДАЗНАЎЧЫХ І ПРЫКЛАДНЫХ НАВУКАХ.

Зборнік тэкстаў лекцый

па дысцыпліне “Арганізацыя бібліятэчных фондаў і каталогаў” для груп завочнай формы навучання па спецыяльнасці

2-23 01 11 “Бібліятэказнаўства і бібліяграфія”

Магілёў 2010

Складальнікі: Т.М.Нікіфарава, старшыня цыклавой камісіі арганізацыі бібліятэчных фондаў і каталогаў, выкладчык першай катэгорыі дысцыпліны АБФ і К УА “Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж ім.А.С.Пушкіна”.

А.Р.Крупенько, выкладчык першай катэгорыі дысцыпліны

АБФ і К УА “Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж ім.А.С.Пушкіна”.

Разгледжан і адобран на пасяджэнні

цыклавой камісіі АБФ і К

Пратакол № _____ ад ________ г.

Старшыня камісіі Т.М.Нікіфарава

ЗМЕСТ

1. Размяшчэнне і расстаноўка бібліятэчнага фонду……………………. 4 с.

2. Бібліятэчна-бібліяграфічная класіфікацыя, яе

сутнасць і значэнне ……………………………………………………….. 9 с.

3. Структура табліц ББК…………………………………………………..13 с.

4. Агульная методыка сістэматызацыі дакументаў …………………… 17 с.

5. Віды індэксаў…………………………………………………………… 22 с.

6. Сістэматызацыя літаратуры па прыродазнаўчых навуках ………… 24 с.

7. Сістэматызацыя геаграфічнай літаратуры ………………………….. 28 с.

8. Сістэматызацыя літаратуры па тэхніцы і тэхнічных навуках……….30 с.

9. Сістэматызацыя літаратуры па сельскай і лясной гаспадарцы ……...32 с.

10. Сістэматызацыя літаратуры па ахове здароў’я, медыцынскіх

навуках”……………………………………………………………………..36 с.

11. Літаратура……………………………………………………………….38 с.

Тэма . Размяшчэнне і расстаноўка бібліятэчнага фонду.

1. Размяшчэнне і расстаноўка бібліятэчнага фонду.

Фонд бібліятэкі можа быць найбольш поўна выкарыстаны толькі ў тым выпадку, калі ён належным чынам арганізаваны, гэта значыць, што для дакументаў, якія ў ім прадстаўлены, створаны такія ўмовы, якія б забяспечылі лёгкі доступ да кожнага дакумента, захаванне фонду, адказвалі эстэтычным патрабаванням, гарантавалі камфорт і зручнасць карыстальнікам і бібліятэкарам, якія працуюць з фондам.

Размяшчэнне фонду – гэта працэс размеркавання дакументаў у фондасховішчы і па структурных падраздзяленнях бібліятэкі з мэтай іх зручнага захавання і выкарыстання. Іменна гэты працэс ператварае збор дакументаў у фонд. Яшчэ ў 1627 годзе французскі бібліятэкар Габрыель Надэ пісаў: “Неарганізаваны збор кніг, якім бы вялікім ён ні быў, нельга называць бібліятэкай, як натоўп у 30000 чалавек без камандзіраў нельга іменаваць арміяй, а груду камянеў і матэрыялаў – палацам.”

Для кожнай бібліятэкі размяшчэнне бібліятэчнага фонду – складаная праблема. Патрэбна рацыянальна выкарыстаць плошчу памяшкання бібліятэкі, кампактна размясціць фонд, забяспечыць зручнасць сувязі паміж асобнымі часткамі фонду.

Існуе тры асноўных спосабы размяшчэння фонду:

- гарызантальны, пры якім фонды размяшчаюць у даўжыню і шырыню; гэты спосаб прымяняецца ў большасці бібліятэк краіны для фондаў, якія павінны быць даступнымі для карыстальнікаў.

- вертыкальны, яго выкарыстоўваюць у буйных кнігасховішчах;

- змешаны – спалучэнне першага і другога спосабаў.

Размяшчэнне фонду залежыць ад яго велічыні, плошчы бібліятэкі, саставу, ступені яго выкарыстання.

Для аптымальнага размяшчэння бібліятэчнага фонду патрэбна спецыяльнае абсталяванне.

Кніжны фонд расстаўляецца на шасці – і сяміпалічных стэлажах. Стандартныя шасціпалічныя стэлажы маюць вышыню 180 см., а сяміпалічныя – 210 см. Усе яны бываюць аднабаковымі і двухбаковымі. Аднабаковыя стэлажы ставяцца ўздоўж сцен, а двухбаковыя – пасярэдзіне памяшкання. Стэлажы могуць быць драўляныя ці металічныя, стацыянарныя ці на колах.

Для размяшчэння падшывак газет і часопісаў пры гарызанатальным становішчы прымяняюцца спецыяльныя стэлажы з глыбокімі (да 75 см) паліцамі.

Для размяшчэння аудыёвізуальных дакументаў прымяняюцца спецыяльныя закрытыя шафы.

2. Расстаноўка бібліятэчнага фонду.

2.1. Спосабы расстаноўкі

Расстаноўка дакументаў непасрэдна на бібліятэчных паліцах – гэта завяршаючы этап размяшчэння фонду. Пад расстаноўкай фонду патрэбна разумець наступнае:

- парадак размяшчэння дакументаў на паліцах, які залежыць ад методыкі абслугоўвання карыстальнікаў, саставу і велічыні фонду;

- бібліятэчную аперацыю, якая заключаецца ў размяшчэнні дакументаў на паліцах у адпаведнасці з шыфрамі іх захавання.

Расстаноўка павінна дапамагаць бібліятэкарам вывучаць фонд па зместу, аблягчаць тэматычны падбор кніг на паліцах, замену кніг, якія адсутнічаюць у фондзе, іншымі кнігамі, блізкімі па зместу, а карыстальнікам – выбар дакументаў па тэме, якая іх цікавіць. Неабходна таксама, каб расстаноўка была простай і панятнай, зручнай, адпавядала рацыянальнаму выкарыстанню плошчы бібліятэкі, стварала ўмовы для правільнага захавання фонду.

Вядомы дзве асноўныя групы спосабаў расстановак: расстаноўкі змястоўнага тыпу і расстаноўкі фармальнага тыпу. Да расстановак змястоўнага тыпу адносяцца сістэматычная, тэматычная і прадметная растаноўкі.

Пры сістэматычнай расстаноўцы дакументы расстаўляюцца па галіне ведаў у адпаведнасці з прынятай у бібліятэцы схемай класіфікацыі (ББК, УДК). Яе станоўчыя якасці ў тым, што яна паскарае пошук неабходнага дакумента, актыўна напраўляе чытанне карыстальнікаў. Але яна неэканамічна, таму што на паліцах патрэбна пакідаць свабоднае месца для новых паступленняў па той ці іншай галіне ведаў.

Тэматычная расстаноўка – гэта групіроўка дакументаў у фондзе па тэмах. Яна не мае схемы класіфікацыі, паколькі вельмі многа тэм існуе, і штодзенна з’яўляюцца новыя. Выкарыстоўваецца ў дапаможных мэтах для выдзялення дакументаў па актуальных тэмах для прыцягнення да іх увагі карыстальнікаў.

Пры прадметнай расстаноўцы фонду дакументы групіруюцца па прадметах, якія ў іх разглядаюцца. Так, напрыклад, у раздзеле”42.1 Паляводства” кнігі можна расставіць па назвах раслін: жыта, пшаніца, грэчка і т.п. Такі спосаб выкарыстоўваецца пры арганізацыі асобных частак фонду і мае дапаможную ролю.

Спалучэнне сістэматычнай, тэматычнай і прадметнай расстановак пашырае магчымасці фонду, дазваляе больш поўна інфармаваць карыстальнікаў аб дакументах, што ў ім захоўваюцца.

Да расстановак фармальнага тыпу адносяцца расстаноўкі, дзе за аснову ўзяты які-небудзь фармальны прызнак, не звязаны са зместам дакумента.

Найбольш распаўсюджана алфавітная расстаноўка, калі дакументы групіруюцца ў алфавітным парадку прозвішчаў аўтараў і назваў. Яе яшчэ называюць аўтарскай. Яна прымяняецца ў фондзе і самастойна, і ў спалучэнні з іншымі спосабамі.

Моўная расстаноўка дае магчымасць размясціць дакументы па мовах, на якіх яны напісаны. Карыстальнікам, якія валодаюць асобнымі мовамі, яна істотна ўпрашчае пошук. Пры арганізацыі фонду па моўнаму прызнаку яго дзеляць на тры часткі: дакументы на роднай мове, дакументы на рускай мове, дакументы на іншых замежных мовах.

Геа(тапа)графічная расстаноўка – расстаноўка, пры якой дакументы групіруюцца па месцу іх выдання або месцу, з якім звязаны змест дакумента. Па гэтаму прынцыпу фарміруюцца краязнаўчыя фонды буйных бібліятэк, якія іграюць важную выхаваўчую ролю і садзейнічаюць навукова-даследчай рабоце. Аналагічна геаграфічнай праводзіцца фірменная расстаноўка, пры якой улічваюцца выдавецкія фірмы ці выдавецтвы або прамысловыя фірмы.

Храналагічная расстаноўка заснавана на часе выхаду дакументаў у свет. Яна дае магчымасць назіраць за развіццем той ці іншай галіны ведаў, вызначаць храналагічныя рамкі выкарыстання фонду.

Фарматная расстаноўка – гэта групіроўка дакументаў на паліцах па іх велічыні. Асноўная яе задача – эканомія месца. Для кожнай фарматнай групы існуюць спецыяльныя стэлажы, напрыклад, для газет.

Нумарацыйныя расстаноўкі выкарыстоўваюць нумары, прысвоеныя дакументам пры іх выданні або пры паступленні ў бібліятэку. Найбольш распаўсюджаны яе наступныя варыянты:

- інвентарная расстаноўка – па прысвоеных дакументам інвентарных нумарах;

- парадкавая расстаноўка – па прысвоеных дакументам парадкавых нумарах;

- крэпасная расстаноўка, якая вызначае пастаяннае месца дакументаў. Кожнаму дакументу надаецца шыфр, напрыклад, А 15 3/17, дзе А - нумар залы захавання, 15 – нумар шафы, 3- нумар паліцы, 17 – парадкавы нумар на паліцы.

- уласна нумарацыйная – па ўласных нумарах мнагатомных дакументаў і часопісаў.

Расстаноўка фонду па фармальных прызнаках, а не па зместу ускладняе пошук дакументаў, не дазваляе вывучыць фонд. Нягледзячы на гэта, у бібліятэках можна сустрэць розныя спосабы расстаноўкі.Некаторыя з іх будуць асноўнымі спосабамі, некаторыя – дапаможнымі.