- •Билет 21
- •Нижняя мифалогия: праблема интэрпрэтацыи
- •Пазаабрадавая лирыка
- •Билет 22
- •Беларуски тэкстыль
- •Малое и вяликае у рыцарским и сялянским эпасе («вальга и микула», и иншыя)
- •Билет 23
- •Византыйски цэзарапапизм и яго трансфармацыя у беларуским хрыстиянстве.
- •Лирыка вясновага и летняга каляндарных цыклау.
- •Билет 24
- •Величальныя песни у каляндарнай и сямейнай абраднасци
- •Беларуския народныя книги у кантэксце агульнаеурапейских
- •Билет 25
- •Антрапалагичнае веданне у беларусскай мифалогии: канцэпты яно, ява, науе.
- •2. Жывелагадоуля
- •Билет 26
- •Беларуски земляробчы каляндар
- •Сялянская хата: агульная характарыстыка интэр’еру.
2. Жывелагадоуля
Жывёлагадоўля — галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца развядзеннем сельскагаспадарчых жывёл для вытворчасці жывёлагадоўчых прадуктаў.
Асновай гаспадаркі насельніцтва Беларусі з пачатку жалезнага веку з'яўляліся вытвараючыя яе галіны - земляробства іжывёлагадоўля. Аб значэнні гэтых заняткаў сведчаць як даныя археалогіі: знаходкі рэшткаў культурных раслін (як асобна, так і адбіткаў на гліняных гаршках), прылады працы (сярпы, косы, зерняцёркі, жорны), кухонныя рэшткі ад жывёлагадоўлі і палявання), так і даныя палеагеаграфіі (паліналагічныя даследаванні). Трэба адзначыць, што на развіццё гаспадаркі вялікі ўплыў аказвалі знешнія ўмовы (рэльеф, клімат), знешнія сувязі і этнаграфічныя асаблівасці. Таму можна сцвярджаць, што ў гаспадарцы носьбітаў канкрэтных культур або нават іх частак (лакальных культурных груп) значэнне земляробства і жывёлагадоўлі было.розным.
Так, у Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі ў гаспадарцы насельніцтва культур днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі значную ролю адыгрывала падсечнае (ляднае) земляробства, асноўнай зерневай культурай у якім была пшаніца. Прычым для падсекі лясоў пры іх выпальванні маглі шырока выкарыстоўвацца і каменныя сякеры. Аднак можна адзначыць і асаблівасці. Так, для заходнядзвінскага варыянта днепра-дзвінскай культуры на раннім этапе пераважала жывёлагадоўля. Але для насельніцтва смаленскага варыянта гэтай культуры большае значэнне мела земляробства (вялікія высечкі і асвоеныя прасторы вакол гарадзішчаў)[1]. Так і для культуры штрыхаванай керамікі пераважае падсечнае земляробства. Прыродныя ўмовы (моцная забалочанасць тэрыторыі) у Палессі таксама мелі вынікам тое, што ў гаспадарцы насельніцтва мілаградскай культуры вялікую ролю адыгрывала жывёлагадоўля[2].
У сярэдзіне 1-га тысячагоддзя да н.э. у сувязі з пагаршэннем кліматычных умоў (пахаладанне, вялікая вільготнасць) на Беларусі, як і ва ўсёй Еўропе, пачынаецца заняпад земляробства, што выклікала неабходнасць прыстасавання. Насельніцтва пачало выкарыстоўваць землі на ўзвышшах і водападзелах. Глебы там былі больш урадлівыя, але патрабавалася больш намаганняў для падрыхтоўкі поля для пасеву. Паселішчы пачынаюць канцэнтравацца каля ўчасткаў з урадлівай глебай.
Яшчэ адным са спосабаў выжывання стала інтэнсіфікацыя жывёлагадоўлі, прычым і ў гэтым занятку можна вызначыць рэгіянальныя асаблівасці. Так, можна сцвярджаць, што для ўсіх культур жывёлагадоўля мела прысядзібны характар. У статку носьбітаў мілаградскай, днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур асноўным відам была буйная рагатая жывёла, аднак іншыя віды жывёл мелі рознае значэнне. Так, у мілаградцаў пасля буйной рагатай жывёлы на другім месцы быў конь, потым свіння і дробная рагатая жывёла[3]. Для днепра-дзвінскага насельніцтва значную ролю адыгрывала развядзенне дробнай рагатай жывёлы (авечак і коз), а потым амаль аднолькавымі па значэнні былі свіння і конь. Для плямён культуры штрыхаванай керамікі на другім месцы па значэнні была свіння, потым дробная рагатая жывёла і конь. Але тут мелі месца лакальныя асаблівасці. Так, на гарадзішчы Івань Слуцкага раёна (поўдзень Беларусі, Перадпалессе) большую частку статка хатніх жывёл складалі авечкі і козы (дробная рагатая жывёла - 39%)[4]. Перавага ў статку коз і авечак (як больш непатрабавальных да знешніх умоў) характэрна для часоў пагаршэння клімату (1-е тысячагоддзе да н.э.) ці адзначаецца на помніках, якія размешчаны на перыферыі арэала культуры, дзе існавалі і фактары знешняй пагрозы, неспрыяльных умоў для гаспадаркі.
Трэба адзначыць, што лакальныя групы апошніх дзвюх культур (у Літве і на Смаленшчыне) мелі зусім іншы склад статка (пераважае свіння, потым буйная і дробная рагатая жывёла). Гэтыя асаблівасці маглі скласціся ў выніку як унутранага развіцця насельніцтва, так і пры знешнім уплыве (для мілаградскай культуры з лесастэпу). Можна таксама адзначыць тэндэнцыю для насельніцтва днепра-дзвінскай культуры Беларусі, а потым і насельніцтва гэтай тэрыторыі ў наступны перыяд да павелічэння колькасці свіней у складзе статка на помніках бліжэй к захаду Беларусі (уплыў жыхароў Прыбалтыкі).
