Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
21-26.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
78.42 Кб
Скачать
  1. Пазаабрадавая лирыка

Беларускі фальклор (англ. folklore — народныя веды, народная мудрасць) - сукупнасць розных відаў народнага мастацтва беларусаў, такіх як вусна-паэтычная творчасць, народная музыка, танцы, разнастайныя віды прыкладнога мастацтва, народны тэатр. Пераважна ўжываецца для абазначэння мастацтва слова — вусна-паэтычнай творчасці.

Лірычны род мастацтва прадстаўлены ў беларускім фальклоры разнастайнымі жанрамі песеннай творчасці. Даследчыкі па-рознаму класіфікуюць гэты матэрыял. У шматтомніку «Беларуская народная творчасць» (БНТ) прадстаўлены тамы «Купальскія і пятроўскія песні» «Песні пра каханне», «Сямейна-бытавыя песні», «Сацыяльна-бытавыя песні», «Бяседныя песні», «Жартоўныя песні», «Балады», «Песні савецкага часу», што ў цэлым адпавядае агульнапрынятаму падзелу, у аснову якога пакладзены жанрава-тэматычны падыход.

Лірыка кахання

Лірыка кахання — адна з самых светлых старонак беларускай песеннай творчасці. Яна адлюстроўвае найбагацейшую гаму пачуццяў закаханых, іх мары і надзеі на шчаслівае жыццё, трывогі і сумненні, рашучасць у пераадоленні тых перашкод, якія паўставалі на іх шляху да шлюбу.

Сямейна- і сацыяльна-бытавыя песні

Лагічным працягам гэтай тэматыкі сталі сямейна-бытавыя песні, у якіх адлюстраваны адносіны паміж мужам і жонкай, становішча жанчыны ў новай сям’і, сям’і мужа.

Тэматыка сацыяльна-бытавых песень выходзіць за межы сямейных адносін, ахоплівае розныя бакі сацыяльнага жыцця і працы селяніна. Самі назвы тэматычных груп — песні рэкруцкія, салдацкія, казацкія, чумацкія, бурлацкія, батрацкія, антыпрыгонніцкія, прымацкія — паказваюць, наколькі шырока і поўна адлюстроўваюць гэтыя творы жыццё, уклад якога ўсё больш адрозніваўся ад традыцыйнага сялянскага быту.

Калі ў сямейна-бытавых песнях у цэнтры ўвагі была жанчына, яе быт, пачуцці і перажыванні, то галоўным персанажам сацыяльна-бытавых песень з’яўляецца мужчына — рэкрут, салдат, адыходнік, змагар супраць панскага прыгнёту. Яго лёс складаны, цяжкі, часам трагічны.

Сатырычныя песні

У сатырычных песнях беларусы кпілі і высмейвалі маральна-этычныя хібы і звычаі іншых этна-культурных (яўрэіцыганы і інш.) і сацыяльных (паны, святары) груп.

Гумарыстычныя песні

У гумарыстычных песнях, як правіла, іранізавалі над хібамі і заганамі (сквапнасць, шаляпаватасць, легкавернасць, гультайства) простых людзей.

Балады

Балады — працяглыя («доўгія») песні ліра-эпічнага характару з драматычна напружаным і разгорнутым сюжэтам; адметны жанр беларускага фальклору. У адрозненне ад рускіх і ўкраінскіх значная частка беларускіх балад належыць да рытуалаў каляндарнага цыкла (балады веснавыя, юраўскія, купальскія, восеньскія, піліпаўскія і інш.). У некаторых сюжэтах знайшлі адлюстраванне асаблівасці міфалагічных пластоў культуры (матыў пазбегнутага інцэсту, закляцця, магічных метамарфоз, чарадзейства і інш.). Тыповымі для бяседных балад з’яўляюцца сюжэты пра змеяборца Юр’я, малойца, забітага перуном, ня- вернасць жонкі мужу-ваяру, суперніцтва ў каханні двух братоў, забойства свякроўю нялюбай нявесткі. Асобнае месца займаюць гістарычныя балады, дзе адлюстравана барацьба беларусаў супраць іншаземных захопнікаў.

Прыпеўкі

Да песеннай творчасці адносяцца прыпеўкі — кароткія чатырох-, шасцірадковыя песенькі з выразным рытмам, тэматыка якіх ахоплівае самыя разнастайныя з’явы жыцця, ад заляцанняў моладзі да грамадска-палітычных падзей.

Гістарычныя песні

Яскравай адметнасцю вылучаецца песенна-эпічная традыцыя беларусаў. Да эпічных твораў традыцыйна адносяць даволі рэдкія гістарычныя песні, творы, розныя па паэтыцы, паходжанні і часе ўзнікнення, што адлюстроўваюць гістарычныя падзеі, упамінаюць іх удзельнікаў. З ранніх гістарычных песень на Беларусі была запісана песня пра Каструка Маструкавіча, што ўзнікла ў рускай фальклорнай традыцыі як водгук на шлюб Івана Грознага з дачкой кабардзінскага князя. У розных рэгіёнах Беларусі запісана сем яе вершаваных варыянтаў і адзін празаічны пераказ. Фіксаваліся і песні, у якіх выразна адчуваецца сувязь з падзеямі часоў барацьбы з набегамі татара-мангольскіх заваёўнікаў (песні пра татарскі палон, смерць воіна на полі бою), напрыклад, у песні «Ой, лятаў-палятаў да сівы гарол»:

Рэкруцкія і салдацкія песні

У розных рэгіёнах Беларусі запісаны рэкруцкія і салдацкія песні, звязаныя з рускай фальклорнай традыцыяй, у якіх упамінаюцца падзеі Сямігадовай вайны, Крымскай кампаніі, войнаў з Турцыяй, Японіяй. Найбольш поўна адлюстраваны падзеі вайны 1812 г. Ім прысвечаны таксама паданні, успаміны. Героем шэрагу твораў выступае генерал Платаў. Пераапрануты ў купца, ён з’яўляецца ў стаўцы Напалеона, карае яго і ўцякае на кані. Да вайны 1812 г. прымеркаваны таксама салдацкія песні «Хранцуз бераг заступіў», «Хмары цёмны, тучы грозны», у якіх адчуваецца сувязь з сялянскай лірыкай. У песнях пра Крымскую вайну 1853—1856 гг. («Трудна, трудна нам, рабяты», «Ах, спомнім, спомнім, братцы...») упамінаюцца англічане і французы як саюзнікі туркаў. Песні апавядаюць пра гераічную абарону Севастопаля, кровапралітныя бітвы, цяжкае салдацкае жыццё.