Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АНАЛИЗ.Требования по курсовой.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
489 Кб
Скачать
☆

Раздзел іі. Гармонія Тэма 1. Асноўныя музычна-тэарэтычныя паняцці гармоніі

1.1. Гармонія, яе сувязь з іншымі кампанентамі музычнай мовы

Паняцце гармоніі, значэнні тэрміна. Цесная сувязь гармоніі з ме­ло­ды­яй, фактурай, метрарытмам, музычнай формай. Фанічныя, выразныя маг­чы­масці гармоніі. Гармонія і стыль. Лейт-гармонія. Форма­ўтва­раль­ная роля гармоніі на ўзроўні перыяду, буйной формы. Агляд развіцця гар­моніі. Мадальная гармонія эпохі строгага стылю (ХV–XVI стст.). Пра­цэс фарміравання мажора-мінорнай сістэмы. Гармонія эпохі ра­ман­тыз­му.

1.2. Акорд як асноўная адзінка гарманічнай мовы

Азначэнне акорда. Гістарычнае развіццё структуры акорда. Акор­ды тэр­цавай структуры: трохгучча, септакорды, шматтэрцавыя акорды. Ін­шыя прынцыпы структуры акорда ў музыцы канца XIX–XX ст. Не­акор­да­выя спалучэнні – сугучча. Чатырохгалосны склад. Падваенні гу­каў у трох­гуччах, меладычнае становішча, вузкі і шырокі расклад акор­даў. Аба­рачэнні акордаў.

1.3. Гармонія і лад

Функцыянальная логіка мажору і мінору. Функцыянальная сувязь акор­­даў. Функцыі галоўных, пабочных трохгуччаў. Паняцце пра ас­ноў­ныя і пераменныя функцыі акордаў. Гістарычнае развіццё функцыя­наль­най сістэмы. Натуральна-дыятанічныя лады: меладычныя, гарманічныя ад­­з­­на­кі, спосабы выкарыстання.

1.4. Гармонія і форма

Формаўтваральныя функцыі гармоніі. Перыяд. Тыповыя структуры. Важ­ней­шыя кадансавыя гармоніі. Класіфікацыя кадансаў па прыкметах месца­знаходжання ў перыядзе, гарманічнага зместу, ступені за­вер­ша­на­сці. Выразны сэнс, канструктыўная роля, умовы ўжывання кадансавага кварт­секстакорда. Прыёмы пашырэння перыяду.

Тэма 2. Трохгучча і септакорды з абарачэннямі

2.1. Трохгучча галоўных і пабочных ступеняў з абарачэннямі

Выразныя асаблівасці трохгуччаў галоўных, пабочных ступеняў. Два ўні­версальныя спосабы злучэння трохгуччаў. Гарманічныя звароты: аўтэн­тычныя, плагальныя, поўныя, перарваныя. Секстакорды і кварт­секст­акорды ўсіх ступеняў. Падваенне тонаў. Распаўсюджаныя звароты. Скач­кі пры ўжыванні трохгуччаў і секстакордаў.

2.2. Септакорды галоўных і пабочных ступеняў з абарачэннямі

Агульная характарыстыка септакордаў. Разнавіднасці пабудовы, фа­ніч­ныя якасці септакордаў розных структур. Працэс засваення септ­акор­даў у музычнай практыцы. Прыёмы выкарыстання септакордаў V, VII, II ступеняў, іх абарачэнняў. Распаўсюджаныя звароты з удзелам гэтых септ­акордаў. Спосабы вырашэння септакордаў, пераходу аднаго сеп­такор­да ў другі. Звароты з праходзячымі акордамі. Выразныя якасці па­боч­ных септакордаў. Сфера іх выкарыстання. Септакорд з секстай і но­най (нонакорд).

Тэма 3. Прыёмы фактурнага пераўтварэння гармоніі

3.1. Асноўныя прыёмы меладычнай фігурацыі

Меладычная фігурацыя як сродак упрыгожвання мелодыі. Ме­ла­ды­за­цыя строгай чатырохгалоснай фактуры. Ужыванне, выразныя якасці пры­гатаваных, непрыгатаваных затрыманняў, праходзячых, да­па­мож­ных гукаў, камбіяты, пад’ёму. Неакордавыя гукі іншага парадку. Узрастан­не ролі неакордавых гукаў у XIX–ХХ стст. Педаль як выразны, фор­ма­ўтваральны сродак.