Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сцэнарый вечарыны да 80-годдзя І.Козела.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
111.1 Кб
Скачать

III а р ы к (лісліва гледзячы ў вочы). Гаў! Дай мне, гаспадар, бутэрброда кавалачак.

М і ш а. Вось табе, абібок, на! (Б'е Шарыка нагою.) Зловіш Ката Баюна, тады і атрымаеш сваю долю.

К о т Б а ю н (Чуваць голас.) Мяў, мяў... Курняў!

Ш а р ы к. Гаў! Кот Баюн вышаў, чую.

М і ш а. Акружыць! Злавіць! Задушыць! Ты, Шарык, забягай злева, я - справа. Для зручнасці сумку пакуль што кінем.

(Міша і Шарык бягуць за кулісы. 3 другога боку на сцэну ўваходзіць Кот Баюн.)

Кот Баюн (у той бок, куды пабег Міша з сабакам). Шукайце ветра ў полі, а я тут, як ні ў чым не бывала.

(3 процілеглага боку сцэны паказваецца Мышка Сівушка.)

М ы ш к а С і в у ш к а (смеючыся). Хі-хі-хі! Хі-хі-хі! Я думала, Марцін Мурлыкавіч, што страшнейшага звера за цябе на ўсім свеце няма. А ў цябе ёсць свае страхі, аказваецца.

К о т Б а ю н. Ты не смейся, Сівушка. А давай пасябруем, дык мы ўдвая мацнейшымі станем.

М ы ш к а С і в у ш к а. Хі-хі-хі! Гэта са мною, мышкай маленькай, ты памацнееш раптам?

Кот Баюн. А што, не, хіба?

М ы ш к а С і в у ш к а. Хітры ты, Кот Баюн, але я хітрэйшая за цябе. Нездарма ж кажуць: не вер нікому - ніхто не ашукае.

Кот Баюн. А ты мяне не бойся, Сівушка. Я кот мірны. Я кот траваядны, можна сказаць. Я харчуюся толькі каўбаскай, пячэннем, цукеркамі і іншай траўкай-мураўкай.

М ы ш к а С і в у ш к а. Хі-хі-хі! Гэтую казку ты малым дзецям расказвай. А я пайду шукаць сабе месца больш зацішнейшага. Бывай, прыяцель. (Ады-ходзіць.)

К о т Б а ю н (услед ёй). Бывай, перасмешніца! Тваё шчасце, што я сёння смятанай аб'еўся і ад таго не магу шпарка бегаць. Але мы яшчэ спаткаемся з табой на вузенькай сцежцы і пабачым, якую ты тады песеньку запяеш, як у мае мяккія лапкі трапіш. (Дражнячы яе.) Хі-хі-хі!

(На сцэну выходзіць Шэры Дзяцел з чорнай палачкай пад крылом. Скачучы пад музыку, ён спявае.)

Ш э р ы Д з я ц е л.

Я Шэры Дзяцел –

Вучоны птах,

Прызнаны доктар

Ва ўсіх лясах.

Птах вясёлы,

Спявак,танцор,

Штукар вядомы,

Гіпнатызёр.

Я птах сур'ёзны

I жартаўнік,

Лясны настаўнік

I чараўнік.

(Шэры Дзяцел узыходзіць на авансэну. 3-пад заслоны з'яўляецца Кот Баюн.)

Ш э р ы Д з я ц е л (прыпыніўшыся). Добрага здароўя, Марцін Мурлыкавіч!

К о т Б а ю н. А, маё шанаванне, Шэры Дзяцел! Што прыпыніўся? Хадзі бліжэй, не бойся.

Ш э р ы Д з я ц е л. А чаго мне баяцца. (Пады-ходзіць да ката.)

К о т Б а ю н (схапіўшы лапамі Дзятла за крыло). Як чаго? А ў мяне кіпці крывыя, у мяне зубы стальныя. Я з магутнага роду тыграў і львоў.

(Шэры Дзяцел дакранаецца да ката Баюна чорнай палачкай, штосьці шэпча пры тым, ад чаго кот раптоўна вяне і падае на зямлю.)

К о т Б а ю н (спалоханна, слабым голасам). Ой, дзе мая сіла дзелася? Я не магу крануць нават лапай. Што ты зрабіў са мной, Дзятлік? Хіба ж ты не зразумеў жарту майго звычайнага?

Ш э р ы Д з я ц е л. Ая таксама пажартаваў над табой, мой любы.

К о т Б аю н. Аў нас з табой шмат агульнага, Дзятлік, і давай сябраваць будзем.

Ш э р ы Д з я ц е л. Згодзен. Сяброўства нам абаім на карысць пойдзе. (Дакранаецца да ката палачкай, штосьці шэпча і зараз жа кот падымаецца на ногі.)

К о т Б а ю н. А для замацавання нашага сяброўства давай, Дзятлік, разам з'ядзім палуднік Мішы. (Падымае з зямлі партфель Мішы і адшпіляе яго.)

Ш э р ы Д з я ц ел. Якія вы, каты, памаўзлівыя ўсё-такі!

К о т Б а ю н. А Мішу хоць чым-небудзь насаліць трэба, што ён катоў ды птушак крыўдзіць. (Зазірнуў ў партфель.) Але ж тут з яды і няма нічога. Толькі два сшыткі, пенал і тры злепкі пластыліну. (Дастаўшы сшыткі і разглядаючы іх.) Ніводзін сшытак не падпісаны. Вокладкі ў тлушчы, быццам на іх бліны елі. А ўнутры кляксы і двойкі. Пластылін з пяском перамешаны. А ў пенале аўтаручка з засохлым фіялетавым чарнілам, пэндзаль увесь у жоўтай фарбе і два абгрызеныя алоўкі: зялёны і чырвона-сіні. Толькі цыркуль чысты, бліскучы, знаць, што нядаўна куплены.

Ш э р ы Д з я ц е л. А ведаеш, Марцін, давай мы зробім так, каб Мішу стаць чалавекам дапамаглі яго ўласныя рэчы.

К о т Б а ю н. А як жа гэта зрабіць можна?

Ш э р ы Д з я ц е л. 3 дапамогай чароўнай палачкі і заклінання мы наша балота ператворым у каралеўства фарбаў, партфель - у каралеўскі палац, пе-нал - у тронную залу. Бліскучы Цыркуль стане каралём, Фіялетавая Ручка - каралевай, Жоўты Пэндзаль - герцагам, Чырвона-Сіні Аловак - маркізам, Зялёны Аловак - графам, пластылінавыя злепкі -салдатамі. I дадзім ім імёны: камандзіру - Піф, а салдатам - Паф і Пуф.

К о т Б а ю н (з сумненнем, узрушана). Дык яны ж брудныя! Што ж добрага яны зрабіць могуць?

Ш э р ы Д з я ц е л. Нічога! Кароль чысты, і ў яго вялікая ўлада будзе.

К о т Б а ю н. Што ж, паглядзім, што з гэтага выйдзе. А вы, рабяты, не супраць?.. Не. Вось і добра.

Ш э р ы Д з я ц е л. Дык няхай усё збудзецца, як мы задумалі. (Бярэ партфель, кідае яго ў суфлёрскую будку і ўзмахвае чароўнай палачкай.) Тары-бары, хохла-лохма, шахер-махер, бум!

(Грыміць музыка. Падымаецца заслона.)

ІІ. Вядучы: А ў заключэнні нашай вечарыны слова даецца укладальніку кнігі выбраных твораў Івана Козела, вядомаму краязнаўцы Казлоўскаму М.М.

І. Вядучы: Прайшло шмат гадоў са дня смерці Івана Васільевіча Козела, а памёр ён 30 студзеня 1970 года, выдатнага беларускага драматурга, нашага земляка, які ўсё жыццё прысвяціў шуканню папараць-кветкі для свайго народа.

ІІ. Вядучы: Народа, які шчыра любіў, у будучыню якога верыў і лепшыя рысы якога навечна адлюстраваў у сваіх п’есах.

Чытальнік: Ад родных ніў пайшлі ўпрокі продкі.

Іх век суровы быў і быў кароткі,

Іх вёскі лютая вайна паліла,

Застаўся нам іх край, і хлеб, і ліра.

Крані струну, бы дзень крані мінуўшы, -

Пяюць і плачуць нашых продкаў душы.

Звініць струна, звініць на поўны голас,

Як быццам плача ў ціхім полі колас.

Той плач, той стогн… Глухі, хто іх не чуе.

Сярод балот яго душа начуе.

Звініць струна так, як сама хацела

І грэх на ліры той сыграць няўмела.

Выкарыстаная літаратура.

1.Козел Іван. Над хвалямі Серабранкі. Маладзечна, 2005.

2.Каханоўскі Генадзь. На запаветнай зямлі. Мінск, 1979.

3.Няфёдаў Уладзімір. Гісторыя беларускага тэатра. Мінск, 1982.

4.Беларускія пісьменнікі. Бібліяграфічны даведнік. Мінск, 1994.

5.Хазанскі Уладзімір. Папараць-кветка, кветка шчасця. Маладосць, 1965, №5.

6. Казлоўскі Міхась. Галасы разбуджаных птушак. Мінск, 2006.

12