Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сцэнарый вечарыны да 80-годдзя І.Козела.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
111.1 Кб
Скачать

Над хвалямі Серабранкі (сцэнарый вечарыны, прысвечанай 80-годдзю з дня нараджэння Івана Козела)

Чытальнік : Жыццё – кароткае імгненне,

Душу маланкай паласне,

Народзіць тысячы імкненняў,

Абудзіць тысячы сумненняў,

Раптоўна сэрца скалане,

Зычліва дасць яму збавенне

І ціха згасне ў вечным сне.

І. Вядучы: Самабытны і глыбоканацыянальны драматург Іван Васільевіч Козел прыйшоў у беларускую літаратуру ў канцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя. І адразу заняў у ёй пачэснае, толькі яму належнае месца.

ІІ вядучы: З цягам часу стаў “сваім драматургам” для Беларускага тэатра юнага гледача, бо менавіта там кожны тэатральны сезон і гастролі адкрываліся яго п’есамі.

І. Вядучы: Галоўны рэжысёр тэатра Любоў Мазалеўская была для маладога пісьменніка аўтарытэтным дарадцам і апекуном. Менавіта яна першая заўважыла яго талент, дапамагала адаптаваць п’есы для тэатра, надаць яго творам завершаны сцэнічны выгляд.

ІІ. Вядучы: Потым яны ставіліся на сцэнах прафесіянальных і самадзейных тэатральных падмостках Беларусі. Такім чынам, за вельмі кароткі прамежак часу Іван Козел зрабіўся адным з самых вядомых і папулярных беларускіх драматургаў, творцам, які ў сваіх п’есах здолеў вельмі дакладна паказаць народны характар, сялянскі быт, умела выкарыстоўваючы пры гэтым нацыянальны фальклор.

І. Вядучы: Як пісаў вядомы тэатральны крытык Барыс Бур’ян поспех ягоных п’есаў заключаўся ў тым, што яны “мелі жыццёвы грунт і былі напісаны выразнай сакавітай мовай”.

ІІ. Вядучы: А нарадзіўся Іван Васільевіч Козел 21 мая 1928 года ў вёсцы Канчаны Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.

І. Вядучы: Вучыўся ў Красненскай сярэдняй школе, потым у Маладзечанскай беларускай сярэдняй школе№1 імя Янкі Купалы, якую закончыў у 1949 годзе. Паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут, але праз нейкі час яго пакінуў.

ІІ. Вядучы: Працаваў настаўнікам у Віткоўскай пачатковай, Ермакоўскай сямігадовай і Красненскай сярэдняй школах, што на Маладзечаншчыне. Адначасова завочна скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філфака БДУ.

І. Вядучы: Потым працаваў у Інстытуце педагогікі Міністэрства асветы БССР, рэдактарам Мінскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў, старшым рэдактарам Камітэта па друку пры Савеце Міністраў БССР. А ў 1969 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З’яўляўся членам Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1961 года.

ІІ. Вядучы: А зараз слова мае член Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомы паэт, галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Анатольевіч Шніп .

І. Вядучы: Творчасць Івана Васільевіча Козела вызначалася жанравай разнастайнасцю. Ён пісаў вершы, апавяданні, артыкулы. З вялікаў любоўю адносіўся да творчасці Максіма Багдановіча, пра якога часта гаварыў, што “гэта не зорка, а цэлае планета беларускай літаратуры”.

ІІ. Вядучы: Як драматург пачаў выступаць з 1957 года. Урывак з ягонай п’есы “Папараць кветка” быў упершыню надрукаваны ў газеце “Літаратура і мастацтва” за 16 кастрычніка таго ж года. Як пісала ў свой час вядомы літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Ірына Багдановіч, спектакль паводле ягонай драмы “амаль дзесяць гадоў не сыходзіў са сцэны, меў нязменны поспех гледачоў, сама п’еса стала хрэстаматыйнай”.

І. Вядучы: А ў 1958 годзе на фестывалі харавых, музычных калектываў і тэатраў юнага гледача СССР у Маскве атрымала дыплом першай ступені як лепшы нацыянальны спектакль.

ІІ. Вядучы: П’еса пачынаецца з выдатна напісанага пралога, які чытае выйшаўшы на авансцэну стары сівабароды дзед, былы панскі парабак.

Чытальнік: “Здарова, дзеткі мілыя і ўнучкі мае, дай Божа вам усім пажыць на свеце столькі гадкоў, колькі мне давялося, а то яшчэ і болей. А пажыў я, дзякаваць Богу, нямала. Колькі мне гадоў зараз, дык я добра і не ведаю, ну думаю, што больш чым сто, бо радзіўся я, казалі, як Крымская вайна пачалася, а гэта было вельмі даўно. Радзіўся я каля Гродна – так, мусіць, было Богу ўгодна, - і свой край, Беларусь Заходнюю, я ведаю, можна сказаць, як сваіх пяць пальцаў. Я прайшоў яго ўздоўж і ўпоперак з торбай за плячыма не адзін раз – я быў жабрак, і ад торбы мяне толькі Савецкая ўлада вызваліла – і бачыў шмат добрага і дрэннага, больш дрэннага, вядома. Я начаваў часта ў гушчы Белавежскай пушчы, піў ваду з цудоўнага возера Нарач, купаўся ў магутным Нёмане, бачыў шмат усялякіх людзей. Пра нашых людзей і пра іх жыццё-быццё і хачу расказаць вам зараз. Было гэта не так даўно, дваццаць год таму назад, а здаецца ўсё гэта незвычайнай казкай. А было ж так на самай справе, мілыя.”

І. Вядучы: Гэта п’еса стала новым словам у распрацоўцы народнай тэмы не толькі для Тэатра юнага гледача, але і для ўсяго беларускага сцэнічнага мастацтва. Твор вызначаўся глыбокай распрацоўкай народных характараў, побыту беларускіх сялян, адметнай і вельмі сцэнічнай мовай. Аўтар умела выкарыстоўваў легенду аб пошуках чалавекам кветкі шчасця.

ІІ. Вядучы: Падзеі пачынаюцца з часоў акупацыі Заходняй Беларусі шавіністычнай Польшчай і завяршаюцца ўз’яднаннем беларускага народа ў межах адной нацыянальнай дзяржавы. Канфлікт п’есы – шлюб па разліку – не новы для беларускай драматургіі. Але ў Івана Козела ён выйшаў за рамкі вузкасямейнай драмы і перарос у канфлікт сацыяльны – у ім адлюстраваўся пратэст народа супраць няволі. Тым самым аўтар прадоўжыў лепшыя традыцыі Янкі Купалы, Леапольда Радзевіча і Еўсцігнея Міровіча.

І. Вядучы: А зараз слова мае кандыдат філалагічных навук, выкладчык беларускай літаратуры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце Ірына Эрнэстаўна Багдановіч.

ІІ. Вядучы: Другой п’есай, якая прынесла поспех драматургу, з’явілася драма “Канчане – суседзі мае”, якая была пастаўлена ў 1961 годзе. Вядома яна пад сцэнічнай назвай “Над хвалямі Серабранкі”.

І. Вядучы: У тым жа самым годзе яна была адзначана трэцяй прэміяй Міністэрства культуры Беларусі.

ІІ. Вядучы: Дзеянне п’есы адбываецца ў першыя пасляваенныя гады ў адным з калгасаў былой Заходняй Беларусі. Падзеі ў творы разгортваюцца вакол сям’і бухгалтара Фёдара Жыгліцкага, які знаходзіцца пад уплывам сваёй маці – сквапнай жанчыны, для якой сэнсам жыцця з’яўляецца павелічэнне сямейнага багацця.

І. Вядучы: Яе нявестка – настаўніца Ядзя – з’яўляецца ўвасабленнем самых перадавых тагачасных ідэй, не хоча мірыцца з гэтым і ўрэшце парывае з людзмі, якія дбаюць толькі пра ўласны дабрабыт.

ІІ. Вядучы: З тых твораў, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры, а гэта п’есы “Свежы вецер”, “Любоў не за грошы”, “Цяжар кахання”, пераклад камедыі А.Астроўскага “Свае людзі - памяркуемся”, найбольшую цікавасць уяўляе сабой казка ў трох дзеях з пралогам і эпілогам “Краіна фарбаў”.

І. Вядучы: Астатнія акрамя чыста мастацкіх недахопаў маюць і іншыя: няпоўную захаванасць аўтарскага тэксту, некалькі варыянтаў напісання, блытанасць у змесце.

ІІ. Вядучы: А зараз слова даецца дырэктару Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Запартыка Ганне Вячаславаўне.

І. Вядучы: П’еса “Краіна фарбаў” з нашага пункту гледжання самы лепшы драматургічны твор з літаратурнай спадчыны Івана Васільевіча Козела, якую яшчэ чакае(хочацца ў гэта верыць) шчаслівае тэатральнае жыццё.

ІІ. Вядучы: Сам жанр тэатральнай казкі, заснаваны на арганічным спалучэнні рэальнага і ўмоўна-фантастычнага, звычайнага і чарадзейнага, злабадзённага і вечнага даў магчымасць аўтару паказаць заганныя рысы пэўнага грамадства: зайдрасць, здраду, прыстасавальніцтва, гультайства, рабскую пакорлівасць перад грубай сілай, маральнае хамелеонства.

І. Вядучы: І адначасова веліч духу, смеласць, сяброўскую салідарнасць і падтрымку, што так характэрна для казачнага сюжэту…

Урывак з п’есы-казкі “Краіна фарбаў”.

ПРАЛОГ