- •Палітыка самадзяржаўя ў Беларусi пасля падзелаў Рэчы Паспалiтай. Паўстаннi 1830-1831 I 1863-1864 гг. I iх наступствы.
- •Спецыфiка здзяйснення буржуазных рэформ 60-70-х гг. Хiх ст. На Беларусі.
- •3. Адметнасцi прамысловага перавароту ў Беларусі ў другой палове хiх ст.
- •4. Грамадска-палітычныя рух ў Беларусі ў другой палове хiх – пачатку хх ст.
- •5. Першая сусветная вайна і яе наступствы для Беларусі.
- •6. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. У Расii I Беларусi.
Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай дзяржавы (канец XVIII ст. - кастрычнік 1917 г.)
Палітыка самадзяржаўя ў Беларусi пасля падзелаў Рэчы Паспалiтай. Паўстаннi 1830-1831 i 1863-1864 гг. i iх наступствы.
Спецыфiка здзяйснення буржуазных рэформ 60-70-х гг. ХIХ ст. на Беларусі.
Адметнасцi прамысловага перавароту ў Беларусі ў другой палове ХIХ ст.
Грамадска-палітычныя рух ў Беларусі ў другой палове ХIХ – пачатку ХХ ст.
Першая сусветная вайна і яе наступствы для Беларусі.
Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Расii i Беларусi.
Палітыка самадзяржаўя ў Беларусi пасля падзелаў Рэчы Паспалiтай. Паўстаннi 1830-1831 I 1863-1864 гг. I iх наступствы.
3 канца XVIII ст. пачынаецца новы перыяду гісторыі Беларусі- ў складзе Расійскай дзяржавы. У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай да Расіі адышла амаль уся беларуская этнічная тэрыторыя з насельніцтвам каля 3 млн. чалавек.
Царскі ўрад адразу ж ажыццявіў шэраг мер па ўмацаванні свайго ўплыву на далучаных землях.
Устанаўленне адміністрацыйнага падзелу і стварэнне органаў кіравання і суда. На беларускія землі былі распаўсюджапы агульныя прыпцыпы расійскага кіравання. Была праведзепа адміністрацыйная рэформа. У Беларусі ствараліся губерні. У 1801 г. у выніку новага адміністрацыйнага дзялення былі створаны Мінская, Магілёўская, Віцебская, Гродзенская, Віленская губерні. Губерні падзяляліся на паветы. Выканаўчая ўлада ў губернях была перададзена генерал-губернатарам і губернатарам, якія апіраліся па ваенныя сілы і безадказна выконвалі волю імператара. У губернскіх гарадах стваралісЯ органы расійскага адміпістрацыйнага кіравання: губернскія ўправы, казённыя палаты, прыказы і г. д. Да 1863 г. абсалютная большасць чыноўпікаў у беларускіх губернях належала да мясцовых ураджэнцаў, выхадцаў з дробнай шляхты, пераважна каталіцкага веравызнання.
Уступкай мясцовым феадалам з’яўлялася захоўванне на далучаных землях Беларусі ў якасці асноўнага закона Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г.
На беларускія губерні была распаўсюджана «Грамата на правы і прывілеі гарадам Расійскай імперыі» 1785 г., у адпаведнасці з якой у гарадах ствараліся выбарныя органы кіравання: распарадчыя - гарадскія думы і выканаўчыя - шасцігалосныя думы, у якія выбіраліся прадстаўнікі («гласныя») ад кожнага разраду гарадскога насельніцтва.
На аснове «Даравальнай граматы дварапству» 1785 г., мясцовая шляхта ураўноўвалася ў правах з расійскім дваранствам.
Палітыка царызму ў адносінах да шляхты.
Пры ўмове прынясення прысягі на вернасць расійскаму імператарскаму дому мясцовая шляхта захоўвала свае саслоўныя правы і маёмасць.
Пасля далучэння Беларусі да Расіі магнаты былі пазбаўлены права трымаць свае войскі і крэпасці, а шляхта – права ствараць узброеныя саюзы (канфедэрацыі) для абароны сваіх вольнасцей і прывілеяў. Былі ліквідаваны і мясцовыя шляхецкія сеймікі. Усё гэта прыводзіла да таго, што асабліва дробная шляхта звычайна варожа ставілася да расійскай адміністрацыі.
Пачаўся так званы “разбор” шляхты, мэтай якога было скарачэнне прывіліяванага стану шляхам выключэння з яго складу немаёмаснай шляхты. У выпадку, калі шляхціц не пацвярджаў свае шляхецкія правы, яму прапаноўвалася запісацца на выбар у адзін знадатковых сталаў - сялян або мяшчагг.
Становішча сялянства і гараджан. Сацыяльная палітыка царызму ў Беларусі насіла феадальна-прыгонніцкі характар. Сваімі законамі і пастановамі ўрад забяспечваў дыктат памешчыкаў над сялянамі, выкананне імі ўсіх павіннасцей па карысць паноў. Памешчыкі Беларусі атрымлівалі права прадаваць сялян без зямлі.
У Беларусі была распаўсюджапа і расійская падатковая сістэма. Памешчыкі пачалі павялічваць паншчыну, якая ў хуткім часе зрабілася галоўнай павннасцю сялян. Шырока практыкавалася здача прыгонных у наём падрадчыкам на будаўнічыя, пераважна дарожныя работы, часта ў далёкія губерні Расіі. У выніку такой эксплуатацыі пераважная большасць сялян Беларусі жыла ў крайняй беднасці.
Паводле ўказа ад 23 чэрвеня 1794 г. устанаўлівалася асобная мяжа яўрэйскай аселасці па тэрыторыі беларускіх, літоўскіх і часткова ўкраінскіх губерняў. Яўрэям загадвалася сяліцца ў гарадах гэтых губерняў, займацца рамяством і гандлем. Земляробствам займацца ім не дазвалялася. Яўрэі маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай, што будуць плаціць дзяржаўныя падаткі ў двайным памеры ў параўнанні з хрысціянскім насельніцтвам.
Канфесіянальная палітыка царызму. У пачатку праводзілася вельмі асцярожная палітыка ў адносінах да каталіцкай царквы. Царызм улічваў тое, што практычна ўсе беларускія магпаты і значная частка шляхты з’яўляліся католікамі. Адначасова ўлада імкнулася нейтралізаваць ўплыў каталіцкага духавенства, а затым дамагчыся яго лаяльнасці.
Пануючае становішча па беларускіх землях заняла праваслаўная царква, якой была забяспечана поўная дзяржаўная падтрымка. Тактыка царскага ўрада ў адносінах да канфесій у Беларусі прайшла значныя змены і заключалася ў спалучэнні «бізуна і перніка».
Беларусь у вайне 1812 г. Напалеон 12 чэрвеня 1812 г. пераправіўся праз Нёман у раёне Коўна і з 448-тысячнай арміяй (у далейшым павялічылася да 600 тыс.) пачаў рухацца па літоўскіх і беларускіх землях. Насельніцтва Беларусі, асабліва заходняй яе часткі, звязвала з Напалеонам надзеі на паляпшэнне свайго становішча. Шляхта, якая страціла ў Расійскай імперыі свае палітычныя правы і ўплывы, спадзявалася на магчымасць аднаўлення ВКЛ. Сяляне, знясіленыя вялікімі падаткамі і павелічэннем паншчыны, чакалі ад Напалеона адмены прыгоннага права, якога ўжо не існавала ў Еўропе. Загадам Напалеона ад 1 ліпеня 1812 г. быў створаны Часовы ўрад ВКЛ на чале з мясцовым памешчыкам Станіславам Солтанам. Ураду падпарадкоўваліся Віленская, Гродзенская, Мінская губерні і Беластоцкая вобласць (Віцебская і Магілёўская губерні не ўваходзілі ў склад ВКЛ і падпарадкоўваліся непасрэдна французскім ваенным уладам).
Шляхта для адстойвання незалежнасці адноўленай краіны стварыла армію ВКЛ, якая налічвала каля 19 тыс. чалавек. Аднак хутка стала зразумела, што створаная на акупаваных землях дзяржава з’яўляецца толькі інстытутам для больш лёгкага забеспячэння французскай арміі фуражом і правіянтам. Рабаўніцтва простага насельніцтва з боку французскіх салдат, неспраўджанне надзей на аднаўленне ВКЛ і адмену прыгоннага права, якія звязваліся з Напалеонам, выклікалі ў значнай часткі грамадства незадавальненне, якое хутка пачало перарастаць у адкрыты супраціў. 14–16 лістапада 1812 г. пры пераправе напалеонаўскай арміі праз Бярэзіну каля вёскі Студзёнкі ад «Вялікай арміі» засталося толькі 60 тыс. чалавек. У выніку вайны 1812 г. тэрыторыя Беларусі зноў была разбурана. Страты насельніцтва вызначаліся больш чым у 25 %, амаль напалову скарацілася колькасць жывёлы, зменшыліся пасяўныя плошчы. На фоне гаспадарчай разрухі ўзмацніўся прыгон.
Паўстаннi 1830-1831 i 1863-1864 гг. i iх наступствы.
Палітыка царызма на землях былой Рэчы Паспалітай выклікала шырокае незадавальненне. пачалася падрыхтоўка паўстання за аднаўленне Рэчы Паспалітай. Падрыхтоўкай паўстання ў Беларусі і Літве кіраваў падпольны Віленскі цэнтральны камітэт, створаны ў студзені—лютым 1831 г. пераважна з кансерватыўнай шляхты. Аднак ён не змог забяспечыць адначасовае выступленне паўстанцаў і каардынацыю іх дзеянняў у розных раёнах. Таму паўстанне пачыналася ізалявана па асобных паветах. У канцы сакавіка - красавіку яно ахапіла Літву і паўпочна-заходнюю Беларусь (Ашмянскі, Браслаўскі, Свянцянскі і Дзісенскі паветы); у Гродзенскай губерні пачалося ў маі, у Рэчыцкім, Мазырскім і Пінскім паветах, а таксама па Валыні - толькі ў чэрвені-ліпені. Але сялянства Беларусі не падтрымала лозунг барацьбы за польскую шляхецкую айчыну. Царскі ўрад са свайго боку імкнуўся прадухіліць распаўсюджванне паўстання на тэрыторыю Беларусі, Літвы і Украіны і прымаў меры, «каб з польскага бунт не ператварыўся ў сялянскі». Тут было ўведзена ваеннае становішча. У красавіку 1831 г. быў выдадзены ўказ, які абяцаў дараваць сялянам удзел у паўстанні, калі яны добраахвотна пакінуць атрады і верцуцца дадому. Шляхціцы-паўстанцы прыцягваліся да суда, а іх маёнткі канфіскоўваліся.
19 чэрвеня 1831 г. педалёка ад Вільні адбыўся бой польскага войска і мясцовых паўстанцкіх атрадаў з расійскім войскам. Перамогу атрымала апошняе. У пачатку жніўня паўстанне было падаўлена па ўсёй тэрыторыі Беларусі. У верасні 1831 г. расійская армія пад камандаваннем фельдмаршала I. Паскевіча авалодала Варшавай. У выніку паўстання царскі ўрад страціў давер да шляхты ў Беларусі і Літве, якая актыўна ўдзельнічала ў паўстанні. У аднаведнасці з указамі ад 1831, 1847 і 1857 гг. узмацняецца«разбор» шляхты. Пасля падаўлення паўстання быў узяты курс па аслабленне шляхты і паслядоўную русіфікацыю краю.
Рэакцыяй на гэта становіцца новае паўстанне супраць расійскага панавання, якое ахапіла Беларусь, Літву і Польшчу у 1863 – 1864 гг. падрыхтоўка паўстання супала з перыядам ажыццяўлення арарнай рэформы і адмены прыгону, правядзення іншых буржуазных рэформ. Сярод кіраўніцтва паўстаннем вылучаліся два асноўныя накірункі адпаведна іх сацыялным пазіцыям – т.зв. “чырвоныя” і “белыя”.
Лагер «белых»у Польшчы складаўся з ліку буйной і сярэдняй шляхты, гандлёва-фінансавай буржуазіі, у Беларусі і ў Літве - пераважпа з памешчыкаў. Іх галоўнай мэтай з’яўлялася аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Пры гэтым яны выключалі рэвалюцыйныя шляхі барацьбы: Пры гэтым даць Беларусі, Літве і Украіне права на самавызначэпне «белымі» не прадугледжвалася.
Партыя «чырвоных» у сацыяльных адносінах была вельмі не-аднароднай. Япа аб’ядноўвала рамеснікаў і рабочых, навучэнцаў і інтэлігенцыю, дробную і некаторую частку сярэдняй шляхты, буржуазію. Таму сярод «чырвоных» узнікла некалькі плыней. Левая, рэвалюцыйная, плынь імкпулася весці ўзброеную барацьбу за рэспубліканскую і дэмакратычную Польшчу, за вызваленне сялян ад феадальных павнніасцей і надзяленне іх зямлёй. Правая і памяркоўная частка ў рашэнні сваёй палітычнай праграмы адводзіла вядучую ролю шляхце. Асцерагаючыся сялянскага паўстання, усе яны выступалі за надзяленне сялян зямлёй за кошт канфіскацыі яе часткі ў памешчыкаў з адпаведнай грашовай кампенсацыяй.
Летам 1862 г. у Вільні з мэтай падрыхтоўкі да паўстання ў краі быў створапы Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК). У ЛПК уваходзілі прадстаўнікі як «чырвоных», так і «белых». Левую частку паўстанцаў у Беларусі ўзначальваў Вікенцій Канстанцін (Кастусь) Каліноўскі (1838-1864) -першы беларускі рэвалюцыйны дэмакрат, паэт, публіцыст. Ён нарадзіўся ў сям'і дробнага шляхціца, скончыў Свіслацкую гімназію і Пецярбургскі універсітэт. Летам 1862 г. разам з В. Урублеўскім і Ф. Ражанскім К. Каліноўскі выдавае газету «Мужыцкая праўда», у якой заклікаў сялян далучацца да ўзброенага паўстання.
Паўстанне пачалося ў Варшаве 10 студзеня 1863 г., а 22 студзеня Літоўскі правінцыяльны выдаў маніфест аб падтрымцы паўстання ў Польшчы. ЛПК, які ўзначальваў К. Каліноўскі, звярнуўся да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам надняцца па ўзброеную барацьбу і аб’явіў сябе Часовым урадам на тэрыторыі Літвы і Беларусі.
У красавіку 1863 г. паўстанцы дзейнічалі ўжо амаль паўсёй тэрыторыі Беларусі. Атрады фарміраваліся з дробнай шляхты, рамеснікаў, афіцэраў, сялян, студэнтаў, навучэнцаў гімпазій.
На падаўленне паўстання была накіравана 200-тысячпая рэгулярная расійская армія. Супрацьстаяць ёй паўстанцы не маглі івымушаны былі весці партызанскую вайну. У маі 1863 г. віленскім генерал-губернатарам з неабмежаванымі паўнамоцтвамі быў назначаны М. Мураўёў. За бязлітасную расправу над паўстанцамі ён атрымаў прозвішча «вешацель» і «людаед».
У маі паўстанне ў Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях было падаўлена. Цэнтрам наўстанцкага руху ў Беларусі стаповіцца Гродзенская губерня. Для заспакаення сялян Аляксапдр II 1 сакавіка выдаў указ аб адмене часоваабавязаных адносін, вяртанні сялянскіх адрэзкаў і змяншэнні выкупных плацяжоў. У пачатку восені1863 г. паўстанцкія атрады былі рассеяны расійскімі войскамі. Летам 1864 г. была ліквідавапа апошняя рэвалюцыйная арганізацыя ў Навагрудскім павеце.
У студзені 1864 г. у Вільні быў арыштавапы К. Каліноўскі. Знаходзячыся ў турме, ёп напісаў і пераправіў па волю «Лісты з-пад шыбеніцы». У іх К. Каліпоўскі заклікаў беларускі народ ваяваць «за сваё чалавечае і народнае права, за сваю веру, за зямлю сваю родную». 22 сакавіка 1864 г. К. Каліпоўскі быў павешаны ў Вільні па Лукішскай плошчы.
Паўстанне 1863 г. было накіравана супраць самадзяржаўя, нацыянальнага прыгнёту і саслоўнай няроўнасці, супраць рэшткаў прыгоннага права. I хоць паўстаіше скопчылася пяўдачай, тым не менш яно адыграла вялікую ролю ў гісторыі беларускага народа: прымусіла царскі ўрад пайсці на больш выгадныя ўмовы правядзення сялянскай рэформы ўБеларусі і Літве. Паўстанне аказалавялікі ўплыў па ажыўленне рэвалюцыйнага руху ў Расіі і Заходпяй Еўроне, садзейнічала абуджэнню самасвядомасці беларусаў.
Разам з тым яно мела і адмоўныя вынікі. Удзельнікі паўстання цярпелі бязлітасныя рэпрэсіі. У Беларусі і Літве 128 чалавек былі пакараны смерцю, больш за 850 чалавек саслапы па катаргу, каля12,5 тыс. чалавек выселены. За ўдзел у паўстанні каталіцкіх святароў касцёлы закрываліся або пераўтвараліся ў праваслаўныя цэрквы. За падтрымку паўстання студэнтамі ўлады закрылі Горы-Горацкі земляробчы інстытут, скарацілі колькасць сярэдніх навучальных устаноў. Значна ўзмацніўся перасьлед польскай, а разам з ёй і беларускай культурай, больш жорстка і паслядоўна праводзілася русіфікацыя Беларусі. З гэтага часу яе афіцыйнай назвай стала “Паўночна-Заходні край” Расійскай імперыі.
