Скачиваний:
8
Добавлен:
15.06.2014
Размер:
27.42 Кб
Скачать

54. Дасягненні бел. народа у сац. сферы і у галіне культуры у 50-я - пер. пал. 80-х гг. ХХ ст.Значнымі тэмпамі аднаўлялася прамысловасць. Пачалі будавацца новыя заводы і прадпрыемствы. Пачынаецца выпуск новай прадукцыі.Расце колькасць гарадоў. Вынікам развіцця эканомікі БССР да сярэдзіны 80-х гадоў з’явілася стварэнне буйнога тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу, у якім у 1986 г. налічвалася 1490 прадпрыемстваў, больш паловы з якіх уваходзіла ў склад вытворчых і навукова-вытворчых аб’яднанняў. Але нельга не адзначыць негатыўны уплыў некаторых прадпрыемстваў на экалагічны стан краіны. 1) У сув. з нарастаннем магутн. СССР, у краіне, у т.л. і Бел., пачала ажыццяул. прыкл. з кан. 50 – пач. 60—х гг. вялікая праграма жыллевага будауніцтва. У нек. разоу павялічыл. зарплата і інш. прыбытак нас., пры стабільнасці розн. цэнна прамысл. і харч. тавары, а такс. на паслугі. Большасць таварау і паслуг былі даступн. нас., што нярэдка выклікала іх дэфіцыт. 2) Навука. У 1954 г. упершыню пастр. атамная электрастанцыя у Сав.С.., у 1957 г. – першы штучны спадарожнік Зямлі, у 1961 г. Сав.С. запусціу першы у свеце касмічны карабель з Ю.Гагарыным. Такс. П.Клімук і Каваленак на касм. карабл. здзейснілі палеты у космас. Пасля смерці Стал. і асудж. яго культу ў культ. жыцці Бел., як і ўсёй краіны, наступ. т. зв. перыяд лібералізму, або "адлігі". Развіццё адук. ў 50—60-я гг. характарыз. спробамі шматл. рэф. і рэарганізац.. Да канца 50-х ліквідавана непісьмен. і малапісьм. дарослых. Так, у 1958 г. было ўведз. 8-гад. абавязк. навуч., а ў сяр. школе—11-гад. тэрмін з абавяз. вытворчым навуч.. У 1964 г. школы зноў былі пераведз. на 10-гад. тэрмін навуч.. У 1950—1980-я гг. пачалі працав. новыя, выш. навуч. ўстан.: Бел. інстыт. механізацыі с\гасп., Мінскі радыётэхн. інстыт., Гомел. і Гродз. дзярж. ўніверс. і інш. У 1956 г. адменена плата за навуч. у стар. класах агульнаадукац. школы і у выш. і сяр.спец. навуч. установах. Характэрная рыса нав. II пал. 50-х—перш. пал. 80-х гг.—развіццё фундамент. даследванняў. Пачатак гэтаму паклаў бел. біёлаг В.Ф. Купрэвіч. БССР мела вяліз. нав. патэнц., на жаль, укараненне распрацовак у жыццё адбывал. надзв. марудна. Разв. літ-ры з II пал. 50-х гг. вызнач. сцвярдж. новай плыні. У ваен. прозе гал. тэмай становіцца чал. на вайне. Вял. ўклад у разв. літ-ры ўнеслі В. Быкаў, А. Адамовіч, I. Мележ, У. Каратк. і інш. У жанры паэзіі вызначал. цікавымі творамі П. Броўка, П. Панчанка, П. Глебка, Н. Гілевіч, Р. Барадулін. Бел. драмат. папоўніл. выдатн. п'есамі К. Крапівы, А. Макаёнка, А. Дударава. Шыр. папулярн. карыст. фільмы бел. рэжыс.. Напр., "Бацька", "Альпійская балада", "Масква-Генуя" і інш. Шыр. вядомасць набыў Бел. дзярж. тэатр оперы і балета. Высока ацэнены былі оперы "Алеся" Я.Цікоцкага, "Зорка Венера" Ю.Семянякі, балет А.Пятрова "Стварэнне свету" пастаноўкі В.Елізар'ева і інш. У папулярыз. бел. муз. вял. ролю сыграў ансамбль "Песняры", потым "Сябры", "Верасы". 3 пач. 1960-х гг. пачынаецца абнаўл. бел. мастацтва. БССР перажывала сваеасабл. культ. ўздым. З найлепшых мастакоў адзн. Л. Шчамялёў, У. Стэльмашонак, А. Кішчанка, М. Данцыг, Г. Вашчанка, М. Савіцкі, ў бел. пластыцы адзначым імя З. Азгура. Дамініруюч. тэндэнц. у маст. стаў манументалізм. У Бел. з'яўл. выдатн. мемарыяльн. комплексы—"Хатынь" (С.Селіханаў), "Прарыў" (А.Анікейчык), "Брэсцкая крэпасць-герой" (А.Кабальнікаў), Курган Славы (А.Бембель, А.Арцімовіч). У II пал. 50-х—80-я гг. узнікаюць нов. гарады: Наваполацк, Светлагорск, Салігорск. Імкліва развів. радыё, кіно, тэлебач.. Аднак пош. нов. часта сутыкаліся з рэальнасцю паліт. жыцця, якое вызнач. межы дазволенага ў маст.. Усе-такі гал. тэндэнц. разв. культ. у гэт. час была станоўчай.

58. РБ – прэзідэнцкая рэспубліка. 1992 – 1994 гг. – гады жорсткай палітычнай барацьбы ў Вярхоўным Савеце рэспублікі па пытаннях эканамічнага жыцця, дзяржаўнага будаўніцтва, будучага саюза з Расіяй. У гэтай дыскусіі ўзрастаў аўтарытэт старшыні парламенцкай камісіі па барацьбе з карупцыяй А.Р. Лукашэнкі. 15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў новую Канстытуцыю – Асноўны закон РБ. Згодна з ёю, Беларусь з’яўляецца унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай, якая валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі. Канстытуцыяй уведзена ў рэспубліцы прэзідэнцкая форма кіравання. Першым Прэзідэнтам РБ 10 ліпеня 1994 г. выбраны А.Р. Лукашэнка. Для забеспячэння эфектыўнай дзяржаўнай палітыкі была створана падпарадкаваная ўсенародна выбранаму прэзідэнту скразная вертыкальная структура, якая ўключае выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах. 14 мая 1995 г. быў праведзены рэспубліканскі рэферэндум. Беларускі народ падтрымаў прапановы кіраўніка дзяржавы аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай, развіцці эканамічнай інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй, устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг на рэферэндуме народам не былі прызнаны дзяржаўнымі сімваламі. Па-першае,герб “Пагоня” быў гербам Вялікага княства Літоўскага ўжо ў ХІІІ ст. Але гэта сцвярджае, што ён не з’яўляецца беларускім нацыянальным і дзяржаўным сімвалам, бо Вялікае княства Літоўскае не было не толькі беларускай дзяржавай, а з’яўлялася поліэтнічнай дзяржавай чатырох народаў. Па-другое, герб “Пагоня” – гэта рыцарскі сімвал воінскай славы, магутнасці, выява народнай традыцыі пагоні, якая была характэрнай не толькі для беларусаў ці літоўцаў, а для ўсіх тых, хто ваяваў. А калі ў той час ваявалі амаль усе, то і традыцыя народнай пагоні была традыцыяй і ўсходнеславянскіх народаў і заходнееўрапейцаў. Па-трэцяе, герб “Пагоня” не меў усебеларускага распаўсюджання. Менш даследаванай з’яўляецца праблема паходжання бела- чырвона-белага сцяга. Ёсць толькі публікацыі тых, хто пад гэтым сцягам змагаўся. Сярод іх прафесар-здраднік Р. Астроўскі. Ён у замежным часопісе “Беларуская думка” сцвярджаў, што “упершыню пытанне аб гербе і сцягу абмяркоўвалася на пасяджэнні Беларускага нацыянальнага камітэту ў Мінску ў сакавіку 1917 г. Менавіта ў гэты час вырашылі карыстацца “Пагоняй” і вядомым сцягам. на сцягу зрабілі надпіс “Няхай жыве вольная Беларусь”. Яшчэ больш дакладная даведка маецца ў артыкуле Г. Альгердзіча у газеце “Раніца” за 26 лістапада 1944 г. У ім напісана: “Паходжанне нашага сённяшняга бела-чырвона-белага сцягу параўнальна нядаўняе і звязана з часам рэвалюцыі 1917 г. таму, што пытанне аб агульна-нацыянальным ці дзяржаўным сцягу ў мінуўшчыне было недаследаваным. А нашым нацыянальным дзеячам 1917 г. і зусім невядомым. Давялося ім выступіць у гэтай галіне вольнымі тварцамі. У выніку гэтай творчасці адразу з’явіўся быў у якасці нацыянальнага сцягу аднаколерны белы штандар. Відаць, у прызнанні яго за нацыянальны сцяг кіраваліся расшыфраваннем самога назву “Беларусь”. Аднак ён занадта біў у вочы на фоне рэвалюцыйнага разумення сымболікі колераў (чырвонае – колер рэвалюцыі, белае – колер контррэвалюцыі). Таму неўзабаве пасярод белае палатніны сцягу была праведзена чырвоная, “рэвалюцыйная” паласа. Гэтак і з’явіўся наш сённяшні сцяг”. Такім чынам, герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг з’яўляюцца не нацыянальнымі сімваламі, а сімваламі барацьбы за ўладу пэўных палітычных сіл. Герб “Пагоня” і бела- чырвона-белы сцяг – сімвалы буржуазнай Беларусі, чырвона-зялёны сцяг з белым арнаментам і герб з серпам і молатам – сімвалы Савецкай Сацыялістычнай Беларусі. На рэферэндуме 1995 г. большасць народа выказалася за новую сімволіку, якая ўяўляе сабой крыху змененую дзяржаўную сімволіку Савецкай Беларусі. Палітычная апазіцыя, у тым ліку частка дэпутатаў Вярхоўнага Савета і членаў Канстытуцыйнага Суда РБ, выступіла супраць курсу, абранага А.Р. Лукашэнкам і большасцю беларускага народа. 19 – 20 кастрычніка 1996 г. у Мінску адбыўся Усебеларускі народны сход, на якім з дакладам “Толькі народ мае права рашаць своё лёс” выступіў А.Р. Лукашэнка. Дэлегаты схода, якія прадстаўлялі народ Беларусі, адобрылі ўнутраную і знешнюю палітыку, што праводзіла кіраўніцтва дзяржавы. 24 лістапада 1996 г. рэспубліканскі рэферэндум. Беларускі народ прагаласаваў за прыняцце Канстытуцыі РБ 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі РБ), прапанаванымі А.Р. Лукашэнкам, выказаўся супраць свабоднай, без абмежаванняў куплі і продажу зямлі, супраць адмены смяротнай кары ў Рэспубліцы Беларусь. На рэспубліканскім рэферэндуме была падтрымана прапанова А.Р. Лукашэнкі аб перанясенні Дня незалежнасці РБ (Дня рэспублікі) з 27 ліпеня на 3 ліпеня – дзень вызвалення Мінска ад гітлераўскіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне. Дзень 27 ліпеня звязваецца з змрочнымі падзеямі ў айчыннай гісторыі. 27 ліпеня 1942 г. кат беларускага народа, гаўляйтэр В. Кубэ, дазволіў “пры розных урачыстасцях і для распазнавання нацыянальнасці беларускай побач з нямецкімі адзнакамі на дамах вывешваць і насіць “бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоню”. Менавіта ў гэты дзень 27 ліпеня 1990 г. была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. З гэтым днём і з гэтым дакументам большасць народа звязвае не толькі крок да незалежнасці Беларусі, але і да развал у– Савецкага Саюза. народ адмовіўся ад таго, каб дзень 27 ліпеня і далей лічыць сваім галоўным дзяржаўным святам – Днём незалежнасці РБ (Днём рэспублікі). У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі РБ замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета быў сфарміраваны двухпалатны Нацыянальны сход. Ён складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, Кіраўніком выканаўчай улады з’яўляецца прэм’ер-міністр урада, пашыраны правы і паўнамоцтвы Савета Міністраў. 18 мая 2001 г. у Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. Сход падвёў вынікі выканання “Асноўных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 1996 – 2000 гг.”, прынятых першым Усебеларускім народным сходам у 1996 г. Была абмеркавана і адобрана Праграма сацыяльна- эканамічнага развіцця РБ на 2001 – 2005 гг. У 2000 г. адбыліся свабодныя дэмакратычныя выбары дэпутатаў двухпалатнага Нацыянальнага сходу РБ. 9 верасня 2001 г. Прэзідэнтам РБ на новы 5-гадовы тэрмін выбраны А.Р. Лукашэнка. У 2002 г. былі зацверджаны музыка і словы Гімна РБ. Аўтарам музыкі з’яўляецца кампазітар Нестар Сакалоўскі, аўтарамі слоў – паэты Міхась Клімковіч і Уладзімір Карызна. 17 кастрычніка 2004 г. адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам рэспубліканскі рэферэндум і свабодныя дэмакратычныя выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ. Сфарміраваны таксама новы склад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. На аснове галасавання на рэспублік 17 кастрычніка 2004 г. адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам рэспубліканскі рэферэндум і свабодныя дэмакратычныя выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ. Сфарміраваны таксама новы склад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. На аснове галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме з артыкула 81 Канстытуцыі РБ выключана яго другая частка: “Адна і тая ж асоба можа быць Прэзідэнтам не больш двух тэрмінаў”. Тым самым пераважная большасць беларускага народа пагадзілася з тым, каб А.Р. Лукашэнка нараўне з іншымі кандыдатамі мог балаціравацца ў час выбараў 2006 г. на пасаду Прэзідэнта РБ. 2 – 3 сакавіка 2006 г. у Мінску адбыўся трэці Усебеларускі народны сход, на якім з дакладам “Дзяржава для народа” выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. Сход падвёў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2001 – 2005 гг. і зацвердзіў Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2006 – 2010 гг.

56. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя погляды і меркаваннi. У сярэдзіне 80-х гг. Савецкі Саюз апынуўся ў складаным становішчы. Запавольваліся тэмпы сацыяльна-эканамічнага развіцця, не заўсёды дасягненні навукі і тэхнікі ўкараняліся ў вытворчасць.Патрабавалася рэфармаванне палітыка-эканамічнай сістэмы. Пленум ЦК КПСС у красавіку 1985 г. прыняў курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця СССР. Гэты палітычны курс меркавалася ажыццявіць за кошт трох асноўных фактараў: 1) навукова-тэхнічны прагрэс, прыярытэтнае развіццё машынабудаўнічага комплексу – базы гэтага прагрэсу; 2) структурная перабудова эканомікі – прыпыненне затратнага капітальнага будаўніцтва і выкарыстанне сродкаў, якія вызваляюцца пры гэтым, на тэхнічнае пераўзбраенне і мадэрнізацыю прадпрыемстваў; 3) актывізацыя чалавечага фактару – павышэнне творчай, стваральнай актыўнасці людзей, ўмацаванне працоўнай дысцыпліны, павышэнне зацікаўленасці людзей у выніках працы, актывізацыя руху рацыяналізатараў і вынаходнікаў. Незадаволенасць і азлабленне ў большасці насельніцтва краіны выклікала антыалкагольная кампанія, якая праводзілася па ініцыятыве ЦК КПСС у 1985 – 1988 гг. Благародная па сваіх мэтах (барацьба з “народнай бядой” – п’янствам і алкагалізмам) яна праводзілася выключна адміністрацыйна- забарончымі метадамі. У спешным парадку закрываліся магазіны, якія гандлявалі спіртным, а таксама гарэлачныя заводы, у Крыму, Малдавіі і на Доне пачалі высякаць вінаграднікі. Былі створаны “зоны цвярозасці”, у якіх гандль спіртнымі напоямі быў цалкам забаронены. Масавы характар набыло самагонаварэнне. Антыалкагольная кампанія моцна пахіснула грашова- фінансавую сістэму краіны. Значная частка грошай ад продажу гарэлкі пайшла на ўзбагачэнне “ценявікоў” і карумпіраваных чыноўнікаў. 26 красавіка 1986 г. на Чарнобыльскай АЭС, узарваўся чацвёрты энергаблок. Тое, што кіраўніцтва СССР не паведаміла адразу аб сапраўдных маштабах трагедыі, з’явілася падставай для крытыкі савецкай сістэмы.. У 1986 г. курс на “паскарэнне” цалкам праваліўся. Чацвёртая частка прадпрыемстваў не выканала вытворчыя планы, 13 % з іх былі затратнымі. У студзені 1987 г. пачаўся спад вытворчасці які стаў пачаткам глыбокага эканамічнага крызісу. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення. ХХVІІ з’езд КПСС (25 лютага – 6 сакавіка 1986 г.) і ХІХ Усесаюзная канферэнцыя КПСС (28 чэрвеня – 1 ліпеня 1988 г.) удакладнілі палітычны курс і вызначылі палітыку перабудовы, абнаўлення ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. Перабудову прадугледжвалася праводзіць у рамках сацыялістычнага выбару, сацыялістычных ідэалаў і каштоўнасцей пад лозунгам: “Больш дэмакратыі, больш сацыялізму”. Яе мэтамі былі пераадоленне дэфармацый сацыялізму, больш поўнае раскрыццё яго патэнцыяльных магчымасцей, дэмакратызацыя ўсіх бакоў жыцця савецкага грамадства, рэфармаванне палітычных інстытутаў дзяржавы. У ходзе ажыццяўлення палітыкі перабудовы значна пашырылася самастойнасць прадпрыемстваў і аб’яднанняў у выніку іх пераходу на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Працоўныя калектывы атрымалі права выбіраць кіраўнікоў, рэгуляваць заработную плату і адлічэнні на сацыяльныя патрэбы. Укараняліся прагрэсіўныя формы арганізацыі працы – арэндныя калектывы, гаспадарчыя разліковыя брыгады. Больш дэмакратычнай станавілася выбарчая сістэма, развіваліся галоснасць і плюралізм думкі, фарміравалася шматпартыйная сістэма. Больш магчымасцей стала для ажыццяўлення дэмакратычных правоў і свабод грамадзян, для творчай дзейнасці. Становішча яшчэ больш ускладнілася, калі ў 1988 г. быў апублікаваны Закон СССР аб кааперацыі. Кааператывы пачалі стварацца ўсюды, у тым ліку і на базе дзяржаўных прадпрыемстваў. Рэсурсы і грошы з дзяржаўнай казны пачалі пераводзіцца ў прыватныя кішэні.. Кааператыўная дзейнасць станавілася эфектыўным сродкам для “адмывання брудных грошай” і стварэння вялікіх капіталаў. З адменай дзяржаўнай манаполіі на знешні гандаль і з дазволам прадпрыемствам і прыватным асобам прадаваць за рубеж тавары сацыяльна- эканамічная сітуацыя ў краіне ў 1987 – 1990 гг. значна пагоршылася. Пусцелі прылаўкі магазінаў, падскочылі рознічныя цэны, прадукты харчавання адпускаліся па “картачках спажыўцоў». Эканоміка СССР і яе грашова-фінансавая сістэма ляжалі ў руінах.. Пачаўся працэс паступовай падмены сацыялізму іншымі ідэаламі і каштоўнасцямі. Ідэя сацыяльнай справядлівасці абвяшчалася шкоднай і недасягальнай, пепсі, снікерс і жвачка – сімваламі далучэння да заходняга ладу жыцця, эканоміка гандлёва-базарнага тыпу – вяршыняй эканамічнай практыкі. Пачалі прапагандавацца культ нажывы, асабістай выгады па прынцыпу “хочаш жыць – умей круціцца”, а таксама тое (насілле, парнаграфія, прастытуцыя, аднаполыя шлюбы, бамжаванне і г. д.), што ў савецкі час лічылася зневажаючым чалавека і грамадства. Людзей заклікалі не працаваць, а піць, гуляць, весяліцца. Быў зроблены антынавуковы і шкодны вывад аб тым, што савецкая сістэма не рэфарміруема, а таму павінна быць разбурана, знішчана.