Скачиваний:
8
Добавлен:
15.06.2014
Размер:
31.78 Кб
Скачать

57. Вясной 1990 г . на альтэрнатыўнай аснове прайшлі выбары ў рэспубліканскія і мясцовыя органы ўлады. На выбарах вялікіх поспехаў дабіліся так званыя “дэмакраты” і нацыянал-сепаратысты. На пленуме ЦК КПСС, які адбыўся ў пачатку 1990 г., М.С. Гарбачоў прапанаваў выступіць з заканадаўчай ініцыятывай аб выключэнні з Канстытуцыі СССР яе 6-га артыкула аб кіруючай ролі КПСС, замацаваць у новай платформе партыі палітычны плюралізм, змешаную эканоміку і шматпартыйнасць, увесці пасаду прэзідэнта краіны. Удзельнікі пленума пагадзіліся з прапановай генсека. Нечарговы 3 З’езд народных дэпутатаў СССР у сакавіку 1990 г. Выканаў прапанову генсека. З’езд на безальтэрнатыўнай аснове выбраў М.С. Гарбачова Прэзідэнтам СССР. Падзеі сакавіка 1990 г. сталі сігналам для нацыянал-сепаратыстаў Эстоніі, Азербайджана, Арменіі, Латвіі, Літвы, Грузіі і іншых рэспублік. Яны аб’явілі аб суверэнітэце рэспублік. Тады прынялі Закон СССР “Аб парадку рашэння пытанняў, звязаных з выхадам саюзнай рэспублікі з СССР”. Рашаючы ўдар па СССР быў нанесены ў маі – чэрвені 1990 г. на першым З’ездзе народных дэпутатаў Расіі ў Маскве. У выніку напружанай палітычнай барацьбы Б.М. Ельцын быў выбраны Старшынёй Вярхоўнага Савета РСФСР. 12 чэрвеня 1990 г. была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце РСФСР. Падзеі ў Маскве ў маі – чэрвені 1990 г. паскорылі распад СССР. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі ў складзе савецкай федэрацыі. Летам 1990 г . адбыўся апошні ХХVІІІ з’езд КПСС. Сітуацыя яшчэ больш ускладнілася, калі ўрад СССР на чале з М.І. Рыжковым у сярэдзіне 1990 г. прадставіў праграму выхаду эканомікі з крызісу і пераходу да рыначных адносін. Глыбокі эканамічны крызіс было вырашана падавіць сродкамі капіталізму. Гэта была незаўважаная народам афіцыйная змена палітычнага курсу КПСС і Савецкай дзяржавы. Апазіцыйныя “дэмакратычныя” арганізацыі СССР атрымлівалі з-за мяжы матэрыяльную і фінансавую дапамогу. Палітычнае і прававое супрацьстаянне паміж Масквой і саюзнымі рэспублікамі стала набываць бесперапынны характар. ІV З’езд народных дэпутатаў СССР у снежні 1990 г. абмеркаваў ідэю Саюзнага дагавора і прыняў рашэнне аб правядзенні рэферэндума па пытанні захавання Саюза ССР. Рэферэндум адбыўся 17 сакавіка 1991 г. Ён не праводзіўся ў Літве, Латвіі, Эстоніі, Арменіі, Малдавіі і Грузіі. 14 жніўня 1991 г. быў надрукаваны тэкст новага Саюзнага дагавора, які насіў супярэчлівы характар. Падпісанне дагавора павінна было адбыцца 20 жніўня 1991 г. 4 жніўня 1991 г. М.С. Гарбачоў пакінуў Маскву і паехаў адпачываць на крымскую дачу. Перад ад’ездам ён даў свайму бліжэйшаму акружэнню даручэнне рыхтаваць увядзенне надзвычайнага становішча ў шэрагу рэгіёнаў СССР. 18 жніўня 1991 г. прадстаўнікі цэнтра прыехалі ў Форас, азнаёмілі М.С. Гарбачова са складам будучага Дзяржаўнага камітэта па Надзвычайнаму становішчу (ГКЧП) і прапанавалі падпісаць адпаведны ўказ. М.С. Гарбачоў адмовіўся гэта зрабіць, чым адразу ператварыў сваіх “гасцей” у загаворшчыкаў. Тады раніцай 19 жніўня 1991 г. усе сродкі масавай інфармацыі перадалі заяву ГКЧП аб тым, што М.С. Гарбачоў не можа выконваць свае абавязкі “па стану здароўя”, а яго паўнамоцтвы пераходзяць да віцэ-прэзідэнта Г.М.Янаева. Кіраўнікі Расіі ў звароце да грамадзян назвалі ГКЧП “рэакцыйным антыканстытуцыйным пераваротам” і запатрабавалі склікання Надзвычайнага з’езда народных дэпутатаў СССР. Выступленне Б.М. Ельцына, які залез на танк, дабаўляла яму папулярнасці. Сваім указам Прэзідэнт Расіі перападпарадкаваў сабе ўсе органы выканаўчай улады СССР.. 21 жніўня 1991 г. прадстаўнікі ГКЧП вылецелі ў Форас для сустрэчы з М.С. Гарбачовым, але ён іх не прыняў. Вечарам 21 жніўня 1991 г. М.С. Гарбачоў вярнуўся ў Маскву, цалкам адмежаваўся ад сваіх саратнікаў. Вучоныя і палітыкі неадназначна ацэньваюць падзеі 19 – 21 жніўня 1991 г. Адны з іх лічаць, што гэтыя падзеі нельга кваліфікаваць як “дзяржаўны пераварот”, “путч”, “загавор”, бо члены ГКЧП СССР не планавалі карэнных змен у дзяржаўным ладзе краіны. Яны стараліся захаваць існаваўшы канстытуцыйны парадак, адзіную дзяржаву, дзяржаўны і грамадскі лад перад пагрозай яго знішчэння. Другія (былы прэм’ер-міністр В.С. Паўлаў і інш.) сцвярджаюць, што падзеі 19 – 21 жніўня 1991 г. – гэта “сапраўдны дзяржаўны пераварот, добра падрыхтаваны і прафесійна праведзены Гарбачовым – Ельцыным па спецзаказу”. Галоўным у “спецзаказе” было разбурэнне СССР і перавод краіны на капіталістычны шлях развіцця. Трэцяя група даследчыкаў лічыць, што выступленне ГКЧП СССР у абарону краіны і яе Канстытуцыі было няўдалым, непрафесійным. Гэкачэпісты аказаліся пешкамі ў грандыёзнай правакацыі, якая была падрыхтавана і праведзена “сусветнай закулісай” Іх абманным шляхам уцягнулі ў заведама правальнае мерапрыемства, якому прысвоілі катэгорыю “путчу” з тым, каб прыбегнуць да немагчымых у звычайнай сітуацыі надзвычайных мер па змене існуючага ладу. Падзеі 19 – 21 жніўня 1991 г. паскорылі працэс распаду СССР. 25 – 26 жніўня 1991 г. нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон “Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца “Рэспубліка Беларусь”, а герб “Пагоня” і бела-чырвона- белы сцяг сталі дзяржаўнымі сімваламі РБ. 23 жніўня 1991 г. некаторыя дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР у рэзкай форме запатрабавалі ад М.С. Гарбачова распусціць КПСС. М.С. Гарбачоў добраахвотна капітуляваў, пакінуў пасаду Генеральнага сакратара ЦК КПСС і распусціў Цэнтральны Камітэт партыі. Указамі Б.М. Ельцына ў жніўні 1991 г. дзейнасць КПСС і КП РСФСР прыпынялася. У жніўні 1991 г. Вярхоўны Савет Беларусі часова прыпыніў дзейнасць КПБ на тэрыторыі рэспублікі. 8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы (у Віскулях Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) кіраўнікі Расіі, Беларусі і Украіны (Б. Ельцын, С. Шушкевіч, Л. Краўчук), дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР і тым самым канчаткова знішчылі вялікую і магутную дзяржаву. Савецкі Саюз прыпыніў сваё існаванне. На руінах СССР была створана Садружнасць Незалежных Дзяржаў. Дакументы сустрэчы ў Віскулях былі адобраны Вярхоўнымі Саветамі Расіі, Беларусі і Украіны. 21 снежня 1991 г. на сустрэчы ў Алма-Аце кіраўнікі 11 рэспублік былога СССР падпісалі Дэкларацыю ў падтрымку Белавежскага пагаднення. Членамі СНД сталі ўсе былыя саюзныя рэспублікі, акрамя Літвы, Латвіі і Эстоніі. Даследчыкі лічаць, адказнасць за развал СССР нясуць у аднолькавай ступені М.С. Гарбачоў і Б.М. Ельцын, а таксама іх паплечнікі. Кожны з іх з улікам абставін і часу рабіў адну і тую ж справу. Палітыка перабудовы аслабіла СССР да такой ступені, што далейшае яго існаванне станавілася праблематычным. Крах савецкага дзяржаўнага і грамадскага ладу быў абумоўлены, па-першае, сур’ёзнымі памылкамі і пралікамі КПСС, якія былі дапушчаны ў распрацоўцы і правядзенні палітыкі перабудовы. Адсутнічала канкрэтная, навукова абгрунтаваная праграма абнаўлення савецкага грамадства, не былі дакладна вызначаны мэты і задачы, канчатковыя вынікі. Сацыялістычныя ідэалы ў вачах мільёнаў абясцэньваліся, аўтарытэт КПСС катастрафічна падаў. Па-другое, негатыўныя працэсы і з’явы ў грамадскім жыцці суправаджаліся моцнай прапагандысцкай кампаніяй па дыскрэдытацыі КПСС, Савецкай дзяржавы, савецкага ладу жыцця, дасягненняў краіны. Па-трэцяе, шмат папрацавала на карысць распальвання антысавецкай і антыкамуністычнай істэрыі частка навуковай, творчай і тэхнічнай інтэлігенцыі. Ідэолагам “амерыканізацыі” краіны ўдалося метадам сацыяльнай дэмагогіі раз’яднаць працоўных, выклікаць схільнасць да хістанняў і крайніх дзеянняў. Людзей прымусілі паверыць, што тыя, хто не здрадзіў сваім поглядам, – гэта рэакцыянеры, кансерватары, якія заслугоўваюць пагарды, а тыя, хто за адзін дзень змяніў погляды, перафарбаваўся, – гэта сапраўдныя героі, новыя барацьбіты за “светлую будучыню народа”. Па-чацвёртае, не садзейнічалі павышэнню аўтарытэту і ўзмацненню палітычнага ўплыву КПСС адарванасць яе вярхоў ад народа і шматмільённай арміі радавых камуністаў, пратэкцыянізм, хабарніцтва, карупцыя... Памылкі ў кіраўніцтве выдаваліся за ўсеагульную некампетэнтнасць і бяздарнасць партакратаў, а недахопы ў развіцці сацыяльна-эканамічнай і духоўна-маральнай сфер – за трагедыю і катастрофу краіны. Патрэбна адзначыць, што ў час суровых выпрабаванняў генсек, Палітбюро і Сакратарыят ЦК КПСС здрадзілі сваёй партыі. Яны не звярнуліся да КПСС і народа, не зрабілі нават спробы склікаць з’езд партыі ці пленум ЦК КПСС, ніяк не супрацьдзейнічалі антыканстытуцыйным акцыям прэзідэнтаў СССР і Расіі і іх акружэння. Верхам ідэйнай і палітычнай здрады (наўмыснай ці ненаўмыснай), не маючай аналагаў у гісторыі, з’явіліся адказ у той трагічнай для КПСС сітуацыі М. Гарбачовым ад паўнамоцтваў Генеральнага сакратара ЦК КПСС і падпісанне супрацьпраўнага ўказа аб прыпыненні дзейнасці КПСС. Нічога не рабілі мясцовыя партыйныя камітэты і паслухмяныя члены партыі: капітуляцыя была масавай.

60. Развіццё адукацыі і навукіЗ сярэдзіны 80-х гг. у СССР пачалася рэформа агульнаадукацыйнай, прафесіянальнай і вышэйшай школы. Пры рэфармаванні сістэмы адукацыі забяспечваліся пераемнасць і свабодны доступ да любой яе ступені, разнастайнасць зместу і форм навучання, пашырэнне магчымасцей для індывідуальнага развіцця асобы. Ажыццяўляліся больш цесныя сувязі навучання і вытворчай дзейнасці, уключэнне вучняў у сістэматычную, пасільную для іх здароўя і ўзросту грамадска-карысную працу. У школах быў уведзены курс асноў інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, створаны спецыялізаваныя сярэднія навучальныя ўстановы – ліцэі і гімназіі. Яны павінны былі забяспечыць больш дасканалую падрыхтоўку вучняў па выбраных галінах ведаў (гуманітарнай, тэхнічнай ці прыродазнаўчай). На розных узроўнях праводзіліся прадметныя алімпіяды па фізіцы, матэматыцы і іншых дысцыплінах. Пераможцы рэспубліканскага этапу мелі права паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы без іспытаў па дысцыпліне алімпіяды. Практыкавалася сумяшчэнне выпускнога экзамену за сярэднюю школу з уступным экзаменам у вышэйшыя навучальныя ўстановы. У прафесіянальна-тэхнічных вучылішчах разам з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцы праходзілі падрыхтоўку па 420 прафесіях. Больш за 10 прафесіянальна-тэхнічных вучылішч аб’явілі сябе вышэйшымі прафесіянальнымі вучылішчамі, якія давалі адначасова прафесіянальна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную падрыхтоўку. Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы забяспечвалі падрыхтоўку кадраў для гаспадаркі і культуры. Частка тэхнікумаў была пераўтворана ў каледжы, дзе адначасова ажыццяўлялася падрыхтоўка спецыялістаў сярэдняй кваліфікацыі і спецыялістаў павышанага ўзроўню. Апошнія мелі магчымасць паступіць адразу на ІІІ курс вышэйшай навучальнай установы. У вышэйшых навучальных установах былі створаны новыя спецыяльнасці па робататэхніцы, электроннаму прыборабудаванню, новых хімічных тэхналогіях, банкаўскіх кампютэрных сістэмах і інш.Асаблівасцю развіцця школы Рэспублікі Беларусь у 90-я гг. стала дзейнасць недзяржаўных навучальных устаноў, якія існуюць разам з дзяржаўнымі ўстановамі і ў якіх навучанне ажыццяўляецца на платнай аснове (за кошт асабістых сродкаў студэнтаў і навучэнцаў). Недзяржаўныя навучальныя ўстановы ліцэнзію (права) на правядзенне вучэбнай дзейнасці атрымліваюць ад дзяржавы. Яны павінны забяспечыць існуючы ў краіне стандарт адукацыі, для чаго сістэматычна праводзіцца атэстацыя ўсіх навучальных устаноў, у тым ліку і недзяржаўных.У перыяд правядзення рэформ здолела захаваць свой магутны інтэлектуальны патэнцыял беларуская навука. У пачатку 1993 г. у Беларусі налічвалася 137 навукова-даследчых, 57 канструктарскіх і 23 праектна-канструктарскія арганізацыі. Працавалі вядомыя ў свеце навуковыя школы ў многіх галінах ведаў. Развіваліся фундаментальныя і прыкладныя даследаванні. Удасканальвалася сістэма аплаты працы ў галіне навукі. 61. Нягледзячы на ўсе цяжкасці эканамічнага развіцця, у другой палове 80-х – 90-я гг. па-ранейшаму захоўвала свой патэнцыял беларуская літаратура. У гэты час працягвалі плённа працаваць старэйшыя беларускія пісьменнікі: І. Чыгрынаў, І. Шамякін, І. Навуменка, В. Быкаў. За апошнія гады імі былі напісаны творы высокага літаратурнага ўзроўню. Раманам “Вяртанне да віны” народны пісьменнік Іван Чыгрынаў завяршыў свой цыкл твораў пра жыхароў вёскі Верамейкі. Прыкладам асэнсавання праблем сённяшніх могуць быць раман народнага пісьменніка І. Шамякіна “Злая зорка”, аповесці “Ахвяра”, “Сатанінскі тур”. На паэтычнай ніве ў гэты перыяд шмат працавалі Н. Гілевіч, Г. Бураўкін, Л. Дранько-Майсюк і інш.Значны ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва ўнеслі рэжысёры В. Раеўскі і Б. Луцэнка, харэограф В. Елізар’еў, акцёры С. Станюта, М. Яроменка, Р. Янкоўскі, А. Клімава, М. Захарэвіч, Л. Давідовіч, Ф. Шмакаў, Л. Бржазоўская, Ю. Траян, І. Душкевіч і інш.Далейшае развіццё атрымала музычнае мастацтва. Шмат зрабілі і робяць для развіцця музычнай культуры Беларусі такія вядомыя кампазітары, кіраўнікі музычных калектываў і выканаўцы, як У. Алоўнікаў, А. Багатыроў, В. Роўда, Т. Ніжнікава, М. Дрынеўскі, Я. Глебаў, М. Казінец, Дз. Смольскі, С. Картэс і інш. Шырокую папулярнасць у Беларусі і за яе межамі набыў Дзяржаўны канцэртны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам М. Фінберга.З 1992 г. у Віцебску штогод праходзіць свята песні “Славянскі базар”. Уздыму ўзроўню майстэрства маладых выканаўцаў садзейнічае фестываль у Маладзечне, які з 1993 г. стаў традыцыйным. Шырокую вядомасць, роўную “Славянскаму базару”, у апошнія гады набыў фестываль песні “Залаты шлягер” у Магілёве. Адной з важных задач палітыкі дзяржавы ў галіне культуры з’яўляецца захаванне помнікаў айчыннай гісторыі і культуры. У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гаворыцца аб тым, што дзяржава адказная за захаванне гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны. Сёння на тэрыторыі Беларусі налічваецца больш за 15 тыс. помнікаў гісторыі і культуры рэспубліканскага значэння. Іх колькасць магла быць і значна большай, калі б не шматлікія войны, што пракочваліся па беларускай зямлі на працягу апошніх некалькіх стагоддзяў. Падчас гэтых войнаў значная частка нацыянальных каштоўнасцей загінула або была вывезена за межы Беларусі. Вяртанне на радзіму той спадчыны, што апынулася за мяжой, – састаўная частка палітыкі дзяржавы ў галіне культуры. У 1992 г. быў прыняты закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”. Мэтанакіраваная работа ў апошнія гады ў рэспубліцы праводзіцца не толькі па вяртанню гісторыка-культурнай спадчыны, але і па рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Вялікія рэстаўрацыйныя работы ў канцы 80-х – 90-я гг. праводзіліся, напрыклад, у Мірскім замку – помніку архітэктуры XVI ст. Пастановай Савета Міністраў Нясвіжу быў нададзены статус Нацыянальнага запаведніка Рэспублікі Беларусь. Акрамя гэтага, для адраджэння яго гісторыка-культурнай спадчыны быў створаны міжнародны фонд “Нясвіж”. Надзвычайную каштоўнасць для Беларусі мае Полацкі гісторыка-культурны запаведнік, які ўключае 18 помнікаў гісторыі, археалогіі і культуры. Сярод адроджаных яго помнікаў – Сафійскі і Богаяўленскі саборы, брацкая школа пры Богаяўленскім саборы. Адноўлены фрэскі Спаса-Ефрасіннеўскай царквы. Апошнім часам праводзіліся таксама работы па рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры на Навагрудчыне, Лідскага замка, Барысаглебскай (Каложскай) царквы і Старога Замка ў Гродне, Благавешчанскай царквы ў Віцебску, гістарычнай забудовы Мінска, Брэста і іншых старажытнабеларускіх гарадоў.

62. 1. Народы, якія не ведаюць сваёй гісторыі, не маюць будучыні 2. Павярнуць назад кола гісторыі нікому не ўдавалася. Але чалавецтва павінна ўзяць усё лепшае, што выпрацавалі капіталізм і сацыялізм, і пабудаваць новае грамадства. 3. Новае грамадства будуецца не на голым месцы, а на фундаменце, зробленым папярэднімі пакаленнямі людзей. 4. Сацыялізм і капіталізм як грамадска- палітычныя сістэмы ў вачах значнай часткі народаў планеты дыскрэдытаваны. Разам з тым і сацыялізм і капіталізм маюць шмат здабыткаў, шмат станоўчага. Пагэтаму Рэспубліка Беларусь, бадай адзіная з постсацыялістычных краін, узяла на ўзбраенне канцэпцыю пабудовы грамадства, якое ўключыла б усё лепшае і ад капіталізму і ад сацыялізму.Умоўна гэта грамадства мы называем грамадствам сацыяльнай справядлівасці. 5. Рэспубліка Беларусь смела і рашуча адмовілася ад ліберальна- буржуазнай мадэлі рынка, калі прадпрыемствы кідаюцца ў рыначную стыхію, у свабоднае плаванне, цэны лібералізуюцца, валютна-фінансавая сістэма вызваляецца ад дзяржаўнай манаполіі (апекі), многія прадпрыемствы ўпадаюць у стан банкруцтва, з’яўляецца масавае беспрацоўе, эканоміка разбураецца, і прыняла сацыяльна-арыентаваную мадэль рынка, калі дзяржава рэгулюе працэсы ў эканамічнай і сацыяльнай сферах, абапіраючыся пры гэтым на рыначныя механізмы попыту і прапановы. 6. Адзінай крыніцай даходаў, дабрабыту людзей павінна з’яўляцца праца і ні ў якім разе ні зладзейства, жульніцтва, машэнніцтва. Пагэтаму ў Рэспубліцы Беларусь спынена дзікая “прыхватызацыя”, распраданне кучкай дзеячоў нацыянальнага багацця і стварэнне капіталаў, якія маюць крымінальны характар. 7. Дзяржавы, дзе адзіным ідэалам з’яўляюцца грошы (долары), будучыні не маюць. Патрэбны іншыя, духоўна-маральныя каштоўнасці і ідэалы. 8. Гістарычны вопыт сведчыць, што ў любой краіне баль павінны правіць закон. Пагэтаму ў Рэспубліцы Беларусь умацоўваецца праваахоўная сістэма, наносяцца моцныя ўдары па гангстэрызму, мафіёзнасці, зладзейству. Рэспубліка Беларусь, бадай, адзіная з постсацыялістычных краін, дзе працуе закон, стабільнае становішча, не страляюць і не забіваюць людзей на вуліцах, у пад’ездах уласных дамоў. 9. Рашэнне ўнутраных праблем ёсць адзіны спосаб павышэння аўтарытэту і прэстыжу краіны ў свеце. Найбольшы эффект для краіны можа быць толькі там, дзе ёсць канцэнтрацыя намаганняў на ўсім зразумелых і дасягаемых канкрэтных мэтах і дзе дэмакратычная дзяржава выступае гарантам правоў і свабод чалавека, паборнікам сацыяльнай справядлівасці, клапоціцца аб інтарэсах усяго грамадства. 10. Вайна – самае вялікае зладзейства супраць чалавечнасці, што вайна – гэта кроў, слёзы і пакуты мільёнаў і мільёнаў людзей. Пагэтаму ўсё чалавецтва павінна выключыць вайну з жыцця народаў і краін і ўсе спрэчныя пытанні вырашаць за сталом перагавораў. Вось чаму наша краіна дабраахвотна адмовілася ад ядзернай зброі і не далучаецца да ніякіх ваенна-палітычных блокаў. Рэспубліка Беларусь – нейтральная, без’ядзерная дзяржава ў цэнтры Еўропы. 11. У сучасным аднапалярным свеце пры наяўнасці мноства небяспек, у тым ліку і ваенных, порах трэба трымаць сухім, каб абараніць сваю незалежнасць. Вось чаму Рэспубліка Беларусь умацоўвае свае ўзброеныя сілы, бо, як сведчыць гістарычны вопыт, калі народ не жадае ўтрымліваць свае ўласныя ўзброеныя сілы, ён будзе ўтрымліваць, карміць чужое войска, войска захопніка. 12. Няма добрых і дрэнных народаў, народаў-патрыётаў і народаў- здраднікаў. Гістарычны вопыт сведчыць, што пры пэўных абставінах сярод любога народа могуць знайсціся людзі, якія стануць на шлях супрацоўніцтва з ворагам, здрады сваёй Айчыне. Караць у адпаведнасці з Законам трэба здраднікаў. 13. Рэспубліка Беларусь не стала на шлях дэзінтэграцыі, разбурэння індустрыі на той падставе, што яна быццам вырабляла “нікому не патрэбны хлам”, а таксама на шлях дэкалектывізацыі, ломкі калгасна-саўгаснай сістэмы і стварэння фермерскіх, хутарскіх гаспадарак. Рэспубліка Беларусь цалкам захавала свой вытворча-эканамічны і навукова- тэхнічны патэнцыял. Рэформы ў Рэспубліцы Беларусь – паступовыя, абгрунтаваныя, стваральныя, галоўнае – у інтарэсах краіны і яе народа. 14. Рэспубліка Беларусь захавала сацыяльную сферу, не знішчала помнікі гісторыі і культуры, бо яны створаны працай і геніем народа і яму павінны належаць. Беларускі народ з’яўляецца адным з самых адукаваных, культурных, інтэлектуальна развітых народаў свету. Высокі агульнаадукацыйны, прафесіянальны і культурны ўзровень беларускага народа – яго агульнацывілізацыйнае дасягненне. 15. РБ закончыла ў асноўным перыяд індустрыяльнай трансфармацыі і ўступіла ў перыяд постіндустрыяльнага развіцця, ажыццяўлення інфармацыйна-тэхналагічнай рэвалюцыі. У палітычным спектры Рэспублікі Беларусь яскрава выдзяляюцца тры асноўныя накірункі. Першы з іх – праварадыкальны, буржуазны. Яго асноўнымі мэтамі з’яўляюцца буржуазная рэстаўрацыя, пераўтварэнне сацыялістычнага ладу ў капіталістычны, адмаўленне ўсіх здабыткаў апошніх дзесяцігоддзяў, спробы павярнуць кола гісторыі назад, у 1917 г. Але капіталізм як грамадска-палітычная сістэма ўжо даўно дыскрэдытаваны падзеямі апошніх стагоддзяў. Таму ідэолагі і палітыкі капіталістычных краін прыкладна з 20 – 30-х гадоў ХХ ст. адмовіліся ад тэрміна “капіталізм” і капіталістычнае грамадства сталі называць “грамадствам усеагульнага росквіту”, “грамадствам заходняй дэмакратыі”… Другі накірунак у палітычным спектры – леварадыкальны, сацыялістычны. Яго галоўнымі мэтамі з’яўляюцца аднаўленне савецкай улады і сацыялістычнага грамадства, спробы павярнуць кола гісторыі назад, да канца 80 – пачатку 90-х гадоў ХХ ст. Але сацыялізм як грамадска-палітычная сістэма сёння таксама дыскрэдытаваны памылкамі і злачынствамі, якія былі здзейснены кіраўнікамі КПСС і Савецкай дзяржавы. Такім чынам, і праварадыкальны (буржуазны) і леварадыкальны (сацыялістычны) палітычныя накірункі сёння дыскрэдытаваны. І за правымі і за левымі партыямі і рухамі Беларусі ідзе меншасць насельніцтва. Трэці накірунак развіцця грамадства, які заключае ў сабе ўсё лепшае, што выпрацавалі капіталізм і сацыялізм, – гэта грамадства сацыяльнай справядлівасці. Гэта – элементы самарэгулявання ў рыначнай эканоміцы, высокая арганізацыя вытворчасці з арыентацыяй на канчатковы вынік, дысцыпліна працы, высокая прадукцыйнасць працы, паваротлівасць і мабільнасць у галіне навукова-тэхнічнага прагрэсу, выкананне буйных дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця... Здабыткі сацыялізму – элементы сацыяльна-эканамічнай прадказальнасці ў планавай эканоміцы, дзяржаўнае кіраўніцтва выкананнем буйных сацыяльна- эканамічных праграм, навукова-тэхнічны прагрэс у вядучых галінах, стабільнасць грамадства і ўпэўненасць людзей у заўтрашнім дні, моцная сацыяльная палітыка ў інтарэсах большасці народа, разумная і адказная культурная палітыка, недапушчальнасць прапаганды культу грошай, насілля, садызму, спекуляцыі на чалавечых слабасцях, амаральнасці. Ідэя трэцяга шляху развіцця грамадства, пабудовы грамадства сацыяльнай справядлівасці, адсутнічае ў праграмах цэнтрысцкіх партый і рухаў Беларусі. У апошніх ёсць фразеалогія і правых і левых партый і рухаў. Яны хітруюць, лаўчацца, хаваюць свае сапраўдныя палітычныя мэты. Людзі бачаць гэта і не хочуць звязваць з імі свае надзеі на будучыню. Магістральны шлях развіцця Рэспублікі Беларусь – пабудова грамадства сацыяльнай справядлівасці.