Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_Belarusi_shpory.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
666.62 Кб
Скачать

7.2. Адміністарцыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі ў канцы XVIII- першай палове XIX стагоддзя.

На далучаных да Расійскай імперыі тэрыторыях уводзіўся новы адміністрацыйны падзел – замест ваяводстваў і паветаў ствараліся губерні. Паводле адміністрацыйнай рэформы 1796 г. тэрыторыя Беларусі была падзелена на тры губерні: Беларускую з губернскім горадам Віцебскам, Мінскую з губернскім горадам Мінскам і Літоўскую з губернскім горадам Вільняй.

У 1801 – 1802 гг. У Расіі праводзіцца яшчэ адна адміністрацыйная рэформа. Яе вынікам стаў падзел Беларускай губерні на Магілёўскую і Віцебскую, а Літоўскай – на Гродзенскую і Віленскую. Да таго ж на тэрыторыі Беларусі ствараюцца генерал-губернатарствы.

Генерал-губернатары прызначаліся імператарам, непасрэдна яму падпарадкоўваліся і мелі фактычна неабмежаваныя паўнамоцтвы. Выканаўчая ўлада ў губернях належала губернатарам. Яны кіравалі праз канцылярыі, у склад якіх уваходзілі віцэ-губернатар, саветнікі, пракурор, сакратары і іншыя чыноўнікі. Найвышэйшыя пасады ў беларускіх губернях, як правіла, займалі чыноўнікі рускага паходжання.

8.1 Першыя пісанныя помнікі права. Міжнародныя дагаворы з нямецкімі купцамі.

Найбольш старажытнымі помнікамі пісанага права на Беларусі былі граматы, якія тычыліся адносін Полацка і Віцебска з Рыгай і нямецкімі купцамі, а таксама шэраг дагавораў беларускіх зямель з нямецкімі гарадамі.

Самымі старажытнымі помнікамі права на тэрыторыіі сучаснай Беларусі з’яўляюцца міжнародныя гандлевыя дагаворы дзяржаў-княстваў з Рыгай, саюзам прыбалтыйскіх гарадоў, нямецкімі купцамі 1229, 1263, 1265, 1309, 1338 гадоў. Гэтыя акты з’яўляюцца каштоўнымі крыніцамі пры вывучэнні старажытнага права.

Першым міжнародным дагаворам старажытных беларускіх княстваў з суседнімі народамі лічыцца дагавор з Рыгай і купцамі балтыйскага узбярэжжа 1229 года. Гэты дагавор быў заключаны Смаленскім, Віцебскім і Полацкім княствамі аб добрасуседскіх адносінах і свабодным гандлі па ўсей Дзвіне і Балтыйскім узбярэжжы. У дагаворы замацоўваліся нормы крымінальнага, грамадзянскага, гандлевага і працэсуальнага права – устанаўліваліся памеры грашовых выплат за забойства, за калецтва, за насілле над жанчынай, пралюбадзейства.

У дагаворы 1263 года Полацкага і Віцебскага княстваў з лівонскім магістрам Конрадам зноў пацвярджаліся мірныя адносіны і забяспечваўся свабодны гандль паміж купцамі Рыгі і Гоцкага берага з беларускімі. У гэтым дагаворы акрэслівалася дзяржаўная мяжа паміж абодвума бакамі і замацоўваліся правілы грамадзянскай і крымінальнай падсуднасці спраў.

У 1265 годзе, полацкі князь Ізяслаў заключае ад свайго імя і ад імя Віцебскага княства новы дагавор з лівонскім магістрам і горадам Рыгай, у якім сцвярджаецца, што Полацк і Віцебск “одно есть”. У дагавор уносіцца яшчэ адна працэсуальная норма, што судовае рашэнне не павінна пераглядацца.

У 1309 г была выдадзена нов дагаварная грамата аб мірных адносінах Полацкай дзяржавы з Рыгай. У ёй звяртае на сябе ўвагу, што ад імя Полацка грамату піша не князь, а полацкі епіскап, таму можна меркаваць, што на той час у Полацку быў князем Віцень, які дначасова быў і вялікім князем Літоўскім і на той момант не знаходзіўся ў Полацку.

У 1338 годзе паміж Лівонскім ордэнам і Вялікім княсвам літоўскім разам з Полацкам і Віцебскам быў заключаны новы мірны дагавор. У ім больш дакладна вызначалася мяжа паміж Вялікім княствам Літоўскім і Лівонскім ордэнам, пацвярджаліся ўмовы вольнага гандлю, якія былі замацаваны ў ранейшых дагаворах. Паводле дагавора па сумежжы абедзвух краін устанаўлівалася паласа зямлі, на якой павінен захоўвацца заўседы мір і войска кожнага з бакоў павінна было ўтрымлівацца ад забойстваў і рабаванняў. Купцам Вялікага княства літоўскага і Лівоніі дазвалялася свабодна ездзіць па тэрыторыіі абедзвух дзяржаў, па ўсей Дзвіне, а таксама па абодвух берагах на адлегласці кінутага кап’я. Дагаворам рэгуляваўся судовы парадак разгляду цывільных і крымінальных справў.

Змест усіх гэтых дагавораў сведчыць аб пастаянных і ўстойлівых эканамічных і палітычных зносінах паміж старажытнымі беларускімі княствамі і Рыгай, жыхарамі Балтыйскага ўзбярэжжа, заснаваных на роўнасці правоў і абавязкаў бакоў. Акрамя таго, відавочна, што ў той час узровень развіцця эканомікі ва ўсходняй і заходняй Еўропе быў аднолькавым і ў беларускіх княствах актыўна развіваўся гандль.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]