Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_Belarusi_shpory.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
666.62 Кб
Скачать

5. 2. Гісторыка-прававая ацэнка трох падзелаў Рэчы Паспалітай.

Па прапанове Фрыдрыха ІІ, караля Прусіі, адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй, Аўстрыйскай і Расійскай імперыямі, які быў замацаваны Пецярбургскім дагаворам ад 5 жніўня 1772 г.:

ПРУСИЯ: Паўночна-заходняя частка Польшчы.

АЎСТРЫЯ: Поўдзень Польшчы і Галіцыя

РАСІЯ: Землі на ўсход ад Дзвіны і Дняпра: Інфлянцкае ваяводства; Правабярэжнае Полацкае і Віцебскае ваяводства; Мсціслаўскае ваяводства; Рагачоўскі павет.92 тыс. км2

Сойм 1773 – 1775 гг., нягледзячы на супраціўленне часткі шляхты, найбольш яркім прадстаўніком якой быў новагародскі шляхціц Т. Рэйтан, зацвердзіў першы падзел Рэчы Паспалітай.

Палітычная эліта Рэчы Паспалітай успрыняла першы падзел як нацыянальную трагедыю. Таму актывізавалася дзейнасць па рэфарміраванні дзяржаўнай сістэмы. Сойм 1773 – 1775 гг. зацвердзіў шэраг рэформ, накіраваных на мадэрнізацыю грамадскага ладу ў Рэчы Паспалітай:

- перадача маёмасці забароненага рымскім папам ордэна езуітаў Адукацыйнай камісіі – першаму ў Еўропе свецкаму міністэрству адукацыі;

- абмежаванне права лібэрум вета па гаспадарчых пытаннях;

- увядзеннне (паўторна) адзінай генеральнай мытнай пошліны, абавязковай для ўсіх, хто займаецца знешнім гандлем – у тым ліку і шляхты;

- увядзенне адзінай працэнтнай стаўкі па пазыках;

- дазвол шляхце займацца гандлем;

- дазвол мяшчанам набываць зямельную маёмасць.

У студзені 1793 г. Прусія дамовілася з Расіяй аб другім падзеле РП, у выніку якога да Расіі далучалася цэнтральная частка Беларусі, на якой была ўтворана Мінская губерня.

Сойм РП, які сабраўся ў чэрвені 1793 г. у Гародні, прызнаў другі падзел дзяржавы, а таксама адмяніў Канстытуцыю 3 мая і прыняў новую, асноўны змест якой заключаўся ў наступным: аднаўляліся Пастаянны савет і выбарнасць караля; сойм заставаўся вышэйшым заканадаўчым органам краіны, які павінен быў склікацца кожныя чатыры гады на восем тыдняў; рашэнні ў сойме прымаліся большасцю галасоў; кароль меў права вета на соймавыя рашэнні, якія тычыліся асноўных законаў. Аднак і гэта Канстытуцыя засталася на паперы, бо РП страчвала сваю незалежнасць.

Пасля разгрому паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі Аўстрыя, Прусія і Расія ў 1795 г. здзейснілі трэці падзел РП. Да Расіі адышлі Заходняя Беларусь, а таксама Літва, Курляндыя і частка Заходняй Украіны. Прусія і Аўстрыя падзялілі паміж сабой Польшчу. @ Апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі 25 лістапада 1795 г. адрокся ад кароны на карысць расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ і праз некалькі год памёр у Гародні. Рэч Паспалітая (Польскае каралеўства і Вялікае княства Літоўскае) спыніла сваё існаванне.

Такім чынам, сацыяльна-палітычны крызіс, які ахапіў Рэч Паспалітую к сярэдзіне 18 ст., вымусіў кіруючыя колы дзяржавы ажыццявіць шэраг рэформ, накіраваных на цэнтралізацыю дзяржаўнай улады і мадэрнізацыю грамадскага ладу. Вяршыняй дадзенага працэсу стала абвяшчэнне Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Аднак умяшанне замежных дзяржаў і барацьба супраць рэформ магнацкай алігархіі прывялі да паглыблення палітычнага крызісу і ліквідацыі Рэчы Паспалітай як дзяржавы ў выніку трох падзелаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]