Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_Belarusi_shpory.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
666.62 Кб
Скачать

30.2 . Прычыны і сутнасць парушэння законнасці ў Беларусі ў канцы 20-х - пачатку 50-х гадоў хх ст.

У 30-я гг. Тэндэнцыя прыняцця законаў, якія ўшчамлялі правы і законныя інтарэсы грамадзян, праяўлялася ўсё больш выразна. Акрамя таго, з’явіліся і актыўна дзейнічалі пазасудовыя карныя органы, адкрыта парушаўся закон і пачаліся масавыя рэпрэсіі.

к з а м е н а ц ы й н ы б і л е т № ___31____

1. Інстытуты цывільнага (грамадзянскага) права ў Статутах Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гадоў.

Большинство институтов гражданского права (лица, собственность, вещи, обязательства, давность, правоспособность и дееспособность и др.) нашли довольно полное отражение во всех трёх Статутах. Как и во всех других феодальных государствах, правоспособность людей в ВКЛ в XVI в. не была одинаковой. Она зависела не только от гражданства и сословной принадлежности, но и от национальной, религиозной. В сословии мещан большей правоспособностью обладали мещане городов с магдебурским правом, чем мещане городов, не имевших привилей на магдебурское право. Наибольшей правоспособностью обладала шляхта, а наименьшей – челядь дворная. Полностью лишались гражданских прав лица, осуждённые к изгнанию из страны (выволанцы). Дееспособность по Статуту 1529 г. наступала для девушки с 15, а для юношей с 18 лет.

В Статутах нет определения понятия “право собственности”, законодатель понимает под ним право пользования, владения и распоряжения имуществом. различных видов собственности: отчины (детины), купленины, выслуженные земли. Распоряжение отчинами и выслуженными имениями по Статутам 1529 и 1566 годов было ограниченным, в то время как имениями купленными, можно было распоряжаться свободно. И только Статутом 1588 г. закрепляется свобода распоряжения собственностью независимо от её вида. Вещное право в Стутутах было разработано довольно обстоятельно. Уже в Статуте 1529 г. законодатель рассматривает вещь главную и второстепенную, недвижимую и движимую. К недвижимым вещам отнесены замки, имения, скот, другие производства, челядь (р.VI, арт. 1),.К главной вещи относились земля, имения, кущи, ловы и др. вещи, а к второстепенным – скот, челядь, оружие и др. Только феодалы (шляхта,духовенство) имели право собственности на землю, но и они были в некоторой степени ограничены ею до принятия Статута 1588 г. В Статутах много внимания уделено такому институту гражданского права как обязательства, которые делятся на обязательства из правонарушения (потрава посевов и т. д.) и из договоров. При этом уже в Статуте 1529 г. чётко предусмотрен порядок заключения договоров (купли-продажи, залога, займа). Так, договор займа до 10 коп. грошей мог заключаться в устной форме, а свыше этой суммы – только в письменной. Срок исковой давности во всех Статутах установлен в 10 лет, но есть исключение для договора залога.

31. 2. Пачатак Другой сусветнай вайны. Разгром польскай дзяржавы і стварэнне часовых органаў дзяржаўнай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 -1947 гг..

Гітлер пачаў падрыхтоўку да ваеннага захопу Польшчы, урад Савецкага Саюза пайшоў на змову з Германіяй і падпісаў 23 жніўня 1939 г. пакт “Молатаў - Рыбентроп” аб ненападзе, згодна з якім тэрыторыя Польшчы і некаторых іншых дзяржаў падзялялася на сферы ўплыву Савецкага Саюза і Германіі. Гэты пакт даў магчымасць Германіі пачаць вайну супраць Польшчы і на працягу некалькіх тыдняў яе разграміць.

1 верасня 1939 г. Германія напала на Польшчу.

На ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам прадстаўніком Чырвонай Арміі ў павятовых і ваяводскіх цэнтрах адразу пачалі ўтварацца часовыя ўпраўленні гарадоў і паветаў. Разам з тым у вёсках і гмінах (валасцях) па ініцыятыве мясцовага насельніцтва ўтвараліся сялянскія камітэты.

Часовыя ўпраўленні складаліся з прадстаўніка Чырвонай Арміі, які ўзначальваў упраўленне, з некаторых мясцовых рабочых, сялян і інтэлігенцыі.

Ніжэйшай установай у сістэме органаў часовай улады былі сялянскія камітэты вёсак, якія ўтвараліся на агульных сходах сялян. Некаторыя функцыі органаў дзяржаўнай улады выконвалі з’езды і нарады сялянскіх камітэтаў валасцей і паветаў. Яны склікаліся па ініцыятыве часовых упраўленняў паветаў. На тэрыторыі Заходняй Беларусі ў кастрычніку 1939 г. былі ўтвораны чатыры часовыя ўпраўленні абласцей: Віленскае, Навагрудскае, Беластоцкае і Палескае. Усе гэтыя часовыя органы ўлады дзейнічалі пад наглядам кіраўніцтва Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі. Яны праводзілі палітыку сталінскага тэрору пад шыльдаю “дыктатуры пралетарыяту”, што праводзілася органамі Народнага камісарыята ўнутраных спраў СССР. Адначасова па ўсёй Заходняй Беларусі праводзіліся мітынгі насельніцтва, на якіх вялася агітацыя за далучэнне краю да Савецкага Саюза і ўз’яднанне Заходняй Беларусі з Беларускай ССР. Першае пасяджэнне Народнага сходу Заходняй Беларусі адбылося 28 кастрычніка 1939 г. у Беластоку. На яго абмеркаванне былі пастаўлены наступныя пытанні: 1. Аб дзяржаўнай уладзе; 2. Аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў састаў Беларускай ССР; 3. Аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель; 4. Аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці.

Народны сход сваімі гістарычнымі Дэкларацыямі рабіў рэвалюцыйны пераварот у грамадскім і дзяржаўным ладзе Заходняй Беларусі. Дэкларацыі сталі юрыдычнай асновай для прыняцця Вярхоўным Саветам СССР Пастановы ад 2 лістапада 1939 г. “Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР з уз’яднаннем яе з БССР” і Пастановы Вярхоўнага Савета БССР ад 14 лістапада 1939 г. “Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад БССР”. Для таго каб утварыць органы савецкай улады ў заходніх абласцях, Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР 7 снежня 1939 г. зацвердзіў сваім указам саставы абласных выканаўчых камітэтаў. Арганізацыя савецкіх органаў улады ў заходніх абласцях Беларусі завяршылася правядзеннем выбараў у мясцовыя Саветы, якія адбыліся 15 снежня 1940 г. Гістарычнае значэнне ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР заключаецца ў тым, што была ліквідавана ў Заходняй Беларусі антынародная польская паліцэйска-бюракратычная сістэма нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту, накіраваная на апалячванне беларусаў. Значна пашырана было медыцынскае абслугоўванне народа. Пачалося пашырэнне бясплатнай народнай адукацыі, адчыняліся новыя школы, тэхнікумы. Беззямельныя сяляне атрымалі зямлю ў карыстанне.

Э к з а м е н а ц ы й н ы б і л е т № ___32____

1. Шлюбна-сямейнае права ў Статутах ВКЛ.

На развiццё iнстытута шлюбна-сямейнага права у Беларусi у XVI ст. зрабiлi уплыу як унутраныя заканамернасцi эвалюцыi сiстэмы права, так i новыя iдэалагiчныя, эканамiчныя, палiтычныя з'явы, што апiсаныя як феномен эпохi Рэнесансу. Крынiцамi права гэтага перыяду былi дактрына, прынцыпы, закон, звычай. Прыярытэт дактрынальных крынiцау у дадзены перыяд змяняуся прыярытэтам заканадаучых, з чым i былi звязаны актыуныя кадыфiкацыйныя працэсы. Асновай новага стаулення да сацыяльных i тэалагiчных праблемау шлюбу стауся гуманiзм як сiстэма поглядау з яго антрапацэнтрысцкай накiраванасцю. Свецкi характар гуманiзму вызначыу трактоуку шлюбна-сямейных праблем з рацыяналiстычнага гледзiшча, разгляд iх у шчыльнай сувязi з праблемамi удасканалення грамадства, самога чалавека.

Далейшае развiццё iнстытутау шлюбна-сямейнага права Княства адбывалася у форме Статутау, узровень юрыдычнай тэхнiкi якiх дазволiу вылучыць асноватворныя нормы шлюбна-сямейнага права у асобны раздзел. Зыходзячы з партыкулярнасцi прававой сiстэмы Вялiкага Княства у XVI ст., да лiку субciдыярных дактрынальных i заканадаучых крынiц права Беларусi даследванага перыяду аднесены рымскае, царкоунае, магдэбургскае права. Рэгуляванне шлюбных адносiн звычаёвым, кананiчным i свецкiм правам мела агульную тэндэнцыю да рэгламентацыi усiх стадый гэтых адносiн, iмкнення ажыццявiць iх у законнай форме. Дзяржава у асобе найвышэйшага заканадауцы актыуна падтрымлiвала працэс хрысцiянiзацыi шлюбных адносiн. Узнiкла сiтуацыя, калi афiцыйны прыярытэт належау царкоунаму праву, але на практыцы шырока ужывалася звычаёвае права, рэгулюючы значную частку шлюбных адносiн. Шлюбныя адносiны — аснова стасункау па роднасцi i сваяцтве, на юрыдычным значэннi якiх засноувалiся нормы земскага, царкоунага, магдэбургскага права, што рэгулявалi шлюбна-сямейныя асабiстыя i маёмасныя адносiны.

Шлюбна-сямейныя адносiны на аснове iнстытута роднасцi i сваяцтва аб'ядноувалi мноства iнстытутау прыватнага права: пасагу, вена, спадкаемства ды iнш. Адным з галоуных iнстытутау матэрыяльнага забеспячэння сям'i ёсць iнстытут пасагу. Ён фармавауся у прывiлейны перыяд, а канчатковае завяршэнне атрымау у Статутах 1529, 1566 i 1588 гг.

Iнстытут спадкаемства у прывiлейны перыяд развiвауся, як i iншыя iнстытуты матэрыяльнага забеспячэння, у выглядзе iльгот шляхце, накiраваных на пашырэнне яе правоу i свабод. Шчыльная узаемасувязь iнстытутау шлюбу i спадкаемства засноувалася на праве спадчыны паводле закону асобы, якая валодала пэунай праваздольнасцю: па праве роднасцi i паходжання на падставе законнага шлюбу. Фармаванне i эвалюцыя пасагу, вена, спадкаемства, адбывалiся у прывiлейны перыяд. Першы Статут атрымау практычна гатовыя формы, якiя у наступных Статутах былi дапрацаваныя, дэталiзаваныя i размешчаныя адпаведна сiстэме права.

Билет 32

2. Грамадзянскі кодэкс БССР 1964 г. Агульная характарыстыка.

В связи с несоответствием ГК 1923г. новым условиям развития государства и многочисленностью иных гражданско-правовых нормативных актов возникла необходимость в совершенствовании гражданского законодательства.

В 1961г. принимаются Основы гражданского законодательства Союза ССР и союзных республик - первая общесоюзная кодификация норм советского гражданского права. Вслед за этим союзные республики начали разработку проектов новых ГК. В БССР новый Гражданский кодекс был утвержден Верховным Советом 11 июня 1964г. и введен в действие с 1 января 1965г. Воспроизведя почти полностью систему и нормы Основ, ГК БССР в пределах своей компетенции, предоставленной республике в области гражданско-правового регулирования, конкретизировал регламентацию гражданско-правовых отношений. В общие положения, в частности, были включены правила о прекращении деятельности юридических лиц, об условных сделках, доверенности и др., а также содержались нормы, не предусмотренные Основами: договор мены, дарения, хранения, безвозмездного пользования имуществом, поручения, отчуждение жилого дома с условием пожизненного содержания владельца и т. д. Гражданский кодекс БССР состоял из 43 глав и 8 разделов, в которых изложены общие положения, право собственности, обязательственное право, авторское право, право на открытие, право на изобретение, рационализаторское предложение, промышленный образец, наследственное право, правоспособность иностранных граждан, лиц без гражданства, применение гражданских законов иностранных государств, международных Договоров и соглашений. В ГК были четко определены содержание и объекты каждой из форм социалистической собственности и правовые формы ее сохранения. Правовое регулирование отношений личной собственности было направленно на недопущение ее перерастания в частную собственность. В области имущественных отношений обеспечивалось правильное осуществление прав и исполнение обязанностей как организациями, так и гражданами в соответствии с Принципами социалистического общества, не допускалось осуществление прав в противоречие этим принципам. Правовое регулирование связей между юридическими лицами шло в направлении укрепления плановой и договорной дисциплины, а также в повышении значения хозрасчета. По сравнению с предыдущим кодексом ГК 1964г. значительно полнее регулировал имущественные отношения. Он содержал отсутствующие в кодексе 1923 г. главы о договорах поставки, подряда на капитальное строительство, государственных закупок сельскохозяйственной продукции, перевозки, о кредитно - ­расчетных отношениях организаций и др. Однако фактически эти отношения регулировались детально общесоюзными законодательными актами, поэтому в ГК лишь воспроизводились соответствующие статьи Основ гражданского законодательства. В новом ГК БССР имелись специальные главы об авторском, изобретательском праве и праве на открытие. Ранее эти институты регулировались вне кодекса.

Э к з а м е н а ц ы й н ы б і л е т № ___33____

1. Спадчыннае права ў Статутах ВКЛ XVI стагоддзя.

На спадчынныя праваадносіны вялікі ўплыў зрабіла рымскае права. Статуты ведаюць спадчыннікаў па закону і па завяшчанню, гавораць аб чарговасці сваякоў, уводзяць асаблівы парадак наследавання мацярынскай маёмасці, рэгламентуюць выпадкі пазбаўлення правоў на спадчыну і шмат іншага. Значную ўвагу закон надае парадку афармлення завяшчанняў і з вялікай павагай ставіцца да натарыяльнага завераных завяшчанняў. Разам з тым прызнавалася і хатняя форма завяшчання, якая патрабавала прысутнасці сведак. Завяшчанне, форма якога не адпавядала закону, магло быць аспрэчана ў судзе.

Билет 33

2. Змены ў заканадаўстве БССР у ваенны перыяд.

Перш за ўсё трэба адзначыць, што грамадзянска-прававое рэгуляванне маёмасных адносін у перыяд вайны было падпарадкавана мабілізацыі ўсіх рэсурсаў краіны для забеспячэння перамогі, абароне сацыялістычных маёмасных адносін, аднаўленню разбуранай гаспадаркі. Для ўзмацнення грамадзянска-прававой аховы сацыялістычнай уласнасці была павышана матэрыяльная адказнасць за раскраданне, недастачу і страту тавараў, гаручага, гібель коней і буйной рагатай жывёлы. У гады вайны прымаліся меры па сацыяльнай абароне насельніцтва. Так, згодна з пастановай СНК СССР ад 5 жніўня 1941 г. на час вайны за ўсімі ваеннаслужачымі захоўвалася іх жылая плошча і жыльцы, якія часова займалі кватэру ваеннаслужачага, абавязаны былі вызваліць яе. Грамадзяне, якія вярнуліся з эвакуацыі, мелі права ў судовым парадку патрабаваць вызвалення жылой плошчы, якая раней ім належала. 14 сакавіка 1945 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР былі ўнесены значныя змены і ў парадак атрымання спадчыны. Перш за ўсё было пашырана кола спадчыннікаў, у лік якіх уключаліся бацькі, браты і сёстры памерлага, а таксама вызначалася чарговасць атрымання спадчыны. Спадчыннікамі першай чаргі з'яўляліся дзеці, муж або жонка і непрацаздольныя, што былі на ўтрыманні спадчынадаўца не менш як год да яго смерці. У выпадку адсутнасці спадчыннікаў першай чаргі ці непрыняцця імі спадчыны да яе атрымання прызываліся працаздольныя бацькі, а пры іх адсутнасці — браты і сёстры памерлага. Гэтым жа указам былі пашыраны правы спадчынадаўца па завяшчанню сваёй маёмасці. Яна магла быць завешчана аднаму або некалькім асобам з ліку спадчыннікаў паводле закону, а таксама дзяржаўным органам і грамадскім арганізацыям. Акрамя таго, спадчынадавец атрымаў права пры адсутнасці законных спадчыннікаў завяшчаць сваю маёмасць любому грамадзяніну. У гады вайны быў прыняты шэраг заканадаўчых актаў, якія рэгулявалі пытанні грамадзянскага працэсу. Пастанова Пленума Вярхоўнага Суда СССР ад 27 чэрвеня 1941 г. прыпыняла вядзенне ўсіх незакончаных спраў аб высяленні з жылых памяшканняў асоб, прызваных у дзеючую армію, і членаў іх сямей. Прыпыняліся на перыяд ваенных дзеянняў і ўсе неразгледжаныя грамадзянскія справы іншых катэгорый, калі адказчыкі знаходзіліся ў арміі. 3 кастрычніка 1941 г. падлягалі спыненню ўсе неразгледжаныя справы аб спагнанні адміністрацыйных штрафаў з асоб, прызваных у армію, а ўсякага роду даверанасці і завяшчанні маглі быць пасведчаны акрамя натарыяльных органаў камандаваннем вайсковых часцей, начальнікамі шпіталяў. У судовых органах падлягалі прыпыненню ўсе справы аб спагнанні нядоімак па абавязковых пастаўках сельскагаспадарчай прадукцыі дзяржаве і падатках у выпадках прызыву членаў гаспадаркі ў армію. Асноўная задача крымінальнага заканадаўства перыяду вайны заключалася ў ахове ўстаноўленага правапарадку, умацаванні воінскай і працоўнай дысцыпліны. Разам з тым неабходна падкрэсліць, што на часова акупіраванай тэрыторыі БСССР захоўвалася дзеянне савецкага заканадаўства. Таму асобы, якія ўчынілі на тэрыторыі рэспублікі злачынствы, падлягалі крымінальнай адказнасці па савецкіх законах. У барацьбе з раскраданнем дзяржаўнай і грамадскай маёмасці шырока прымяняўся Закон ад 7 жніўня 1932 г., які прадугледжваў павышаную адказнасць за крадзяжы, аж да расстрэлу. 23 ліпеня 1942 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўстаноўлена адказнасць у выглядзе турэмнага зняволення ад трох да пяці гадоў за раскраданне . гаручага ў МТС і саўгасах; 13 красавіка 1942 г. — крымінальная адказнасць за адмаўленне і ўхіленне ад працоўнай павіннасці, а праз два дні — за ўхіленне ад мабілізацыі на сельскагаспадарчыя работы, самавольнае пакіданне гэтых работ, а таксама за невыпрацоўку абавязковага мінімуму працадзён. Крымінальна-працэсуальнае заканадаўства таксама было накіравана на заваяванне перамогі. Ваенным трыбуналам у складзе трох пастаянных членаў суда, без пракурора і абаронцы, давалася права разглядаць справы праз 24 гадзіны пасля ўручэння абвінавачанаму копіі абвінаваўчага заключэння. Прыгаворы трыбуналаў касацыйнаму абскарджан-ю не падлягалі і маглі быць адменены або зменены толькі ў парадку нагляду. Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы за ўхіленне ад мабілізацыі на сельскагаспадарчыя работы з'яўляліся матэрыялы, якія накіроўваліся ў народны суд старшынёй або намеснікам старшыні гарадскога (раённага), пасялковага ці сельскага Савета дэпутатаў працоўных.

Э к з а м е н а ц ы й н ы б і л е т № ___34____

1. Крымінальнае права ў Статутах Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гадоў. Характарыстыка асноўных інстытутаў.

Статутнае заканадаўства ВКЛ значную ўвагу прысвяціла крымінальнаму праву. Нормы крым права захоўваюцца ў раздзелах 9, 11 – 13 статута 1529 г., 11 – 14 статута 1566 г. і раздзелах 11 – 14 статута 1588 г. Найбольш дасканалым і прагрэсіўным для свайго часу быў апошні – трэці Статут. Абвешчаныя ў ім прынцыпы: роўнасць усіх перад законам, асабістая адказнасць перад законам за здзейсненае злачынства, індывідуалізацыя пакарання. Самым значным укладам у тэорыю крымінальнага права быў абвешчаны ў Статуце 1588г. прынцып прэзумцыі невінаватасці.

Заканадаўства феадальнай Беларусі дае вызначэнне злачыннага дзеяння. Злачынствам яно лічыць супрацьзаконнае, віноўнае дзеянне, якое ўключае ў сябе элемент грамадскай небяспекі, правапарадак, уласнасць, асобу, яе правы і інтарэсы.

Аб’ектам злачынства заканадавец прызнае пэўныя даброты і інтарэсы асобы, адносіны па падтрыманню грамадскага парадку і грамадскай маральнасці.

У апісанне прыкмет аб’ектыўнага боку злачынства заканадавец часта ўключае і прычынную сувязь паміж дзеяннем і яго вынікамі. Так, у выпадку смерці пацярпеўшага ад нанесеных яму ран вінаваты караўся як забойца. Аднак, калі смерць пацярпеўшага наступала пасля 24 дзён, то заканадавец ужо не бачыў прычыннай сувязі паміж дзеяннем і яго вынікамі. Важнае значэнне заканадавец надае месцу і часу здзяйснення злачынства.

Суб’ектам злачынства закон прызнаваў толькі чалавека “ў поўнай памяці”. Крымінальная адказнасць па Статуту 1566 г. замацоўвалася з 14 гадоў, а Статут 1588 г. павялічыў узрост крымінальнай адказнасці – з 16 гадоў. Шкода ад злачынства, здзейсненага непаўналетнім, кампенсавалася бацькамі ці апекунамі. Закон абмяжоўваў адказнасць псіхічна хворых людзей. Статут 1588 г. даволі выразна размяжоўвае віну на наўмысную і неасцярожную і выкарыстоўвае тэрміны “ўмысльне” і “неўмысльне”.

Статут у шэрагу артыкулаў звяртае ўвагу на змякчаючыя ці абцяжарваючыя віну абставіны. У статутным заканадаўстве добра распрацаваны інстытут саўдзелу ў злачынным дзеянні. Заканадавец адрознівае асноўныя формы саўдзелу: арганізатар злачынства, выканаўца, памагатыя, падбухторванне.

Асобую рэгламентацыю ў Статуце 1588 г. атрымала ўкрывальніцтва злачынства.

У адрозненне ад папярэдніх нарматыўных актаў феадальнай Беларусі Статуты, асабліва апошні Статут 1588 г. даюць пашыранае разуменне мэты пакарання. Жорсткая сістэма пакаранняў павінна была запалохаць магчымых злачынцаў і стрымліваць іх злыя намеры.

Пры вызначэнні пакарання закон перш за ўсё ўлічваў саслоўнае становішча як злачынца, так і пацярпеўшага. Пакаранні падзяляліся на асноўныя і дадатковыя. Да асноўных адносіліся штрафы на карысць дзяржавы і пацярпеўшага, турэмнае зняволенне, цялесныя пакаранні, пазбаўленне гонару і правоў, смяротная кара. Да дадатковых – у першую чаргу штрафы.

Смяротная кара падзялялася на простую (павешанне, адсячэнне галавы) і кваліфікаваную (спаленне, чвартаванне).

Жорсткасць крымінальнага пакарання, замацаваная ў Статуце, змякчалася судовай практыкай. Часцей за ўсё дзейнічала сістэма штрафаў. Гэта сведчыць аб гуманістычным накірунку развіцця крымінальнага права і крымінальнай палітыкі феадальнай Беларусі.

Билет 34

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]