- •1.Прадмет, задачы дысцыпліны “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі
- •2 Рэформы патрыятычнай партыі ў рп (60-70-е г.Г. 18 ст.).
- •2. Рэформы ў галіне дзяржаўнага кіравання, праведзеныя Чатырохгадовым соймам 1788-1792 г.Г.
- •4.1 Канцэпцыі паходжання дзяржаўнасці ўсходніх славян. Асаблівасці працэсса дзяржаваўтварэння на землях Беларусі
- •4.2 . Канстытуцыя 3 мая 1791 года. Узаемнае заручэнне абодвух народаў (лістапад 1791 г.): гісторыка-прававая характарыстыка.
- •5.1. Палітычны лад дзяржаў-княстваў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў IX - XII стагоддзях. Сістэма органаў улады і кіравання (князь, рада, веча-сойм).
- •5. 2. Гісторыка-прававая ацэнка трох падзелаў Рэчы Паспалітай.
- •6.1 Крыніцы старажытнага права. Субсідыярныя крыніцы ў старажытным праве ўсходніх славян.
- •6.2 Змены ў прававым становішчы розных груп насельніцтва Беларусі ў канцы XVIII- пачатку XIX стагоддзя.
- •7.2. Адміністарцыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі ў канцы XVIII- першай палове XIX стагоддзя.
- •8.1 Першыя пісанныя помнікі права. Міжнародныя дагаворы з нямецкімі купцамі.
- •8.2. Органы кіравання і суда на тэрыторыі Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя.
- •1. Асноўныя канцэпцыі і падыходы да праблем утварэння Вялікага Княства Літоўскага. Прадўмовы ўзнікнення беларуска-літоўскай дзяржавы
- •9. 2. Аграрная рэформа ў Расійскфй Імперыі. (1861 г.). Асаблівасці скасавання прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі.
- •2. Адметнасці правядзення судовай буржуазнай рэформы (1864 г.) на тэрыторыі Беларусі.
- •2. Адметнасці правядзення земскай буржуазнай рэформы (1864 г.)
- •2. Перамога Савецкай улады на Заходнім фронце. Аблвыканкамзах (Абласны выканаўчы камітэт Заходняга фронту) і яго пазіцыя па нацыянальнаму пытанню.
- •14.1 Прававое становішча саслоўя мяшчан у вкл у XIV – XVI стст.
- •14.2 Эвалюцыя нацыянальна-дзяржаўнай палітыкі пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. (бнк, Цэнтральная Рада Беларускіх арганізацый, Вялікая Беларуская Рада).
- •2. Брэст-Літоўскі дагавор. Абвяшчэнне Беларускай Народнай рэспублікі (бнр). Устаўныя граматы бнр.
- •Билет 17
- •2. Утварэнне ссрб (бсср). I з’езд Саветаў Беларусі. Дэкларацыя з’езда.
- •18.2 . Канстытуцыя ссрб 1919 года (гісторыя распрацоўкі і прымання, агульная характарыстыка).
- •19.1 Органы ўлады і кіравання ў гарадах з магдэбургскім правам
- •2. Прычыны ўтварэння і ліквідавання Літоўска-Беларускай сср.
- •20.2 . Другое абвяшчэнне ссрб. Дэкларацыя аб аб’яўленні незалежнасці ссрб.
- •21.2 . Другі з’езд Саветаў Беларусі. Дапаўненні да Канстытуцыі.
- •23/2. Дзяржаўна-прававыя адносіны бсср і рсфср (1919 - 1922 гг.).
- •2. Асноўныя накірункі развіцця права бсср у 20-30-я гады.XX cтст.
- •2.Грамадзянскі кодэкс бсср 1923 г. Гісторыя распрацоўкі і агульная характарыстыка.
- •1. Прычыны прыняцця Другога Статута вкл (1566 года) і яго характарыстыка.
- •2. Судовы лад у бсср у 20-30-я гг хх стагоддзя.
- •Билет 29
- •2. Канстытуцыя бсср 1937 года. Змены ў структуры і кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады.
- •1. Пытанні дзяржаўнага права ў Статутах Вялікага княства Літоўскага ў 1529, 1566 і 1588 гадоў.
- •30.2 . Прычыны і сутнасць парушэння законнасці ў Беларусі ў канцы 20-х - пачатку 50-х гадоў хх ст.
- •2. Змены ў міжнароднай дзейнасці бсср пасля Вялікай Айчынай вайны. Удзел Беларускай сср ва утварэнні аан.
- •1 Злачынства і пакаранне па Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 года.
- •35.2 . Канстытуцыя бсср 1978 года (крыніцы, распрацоўка і прыняцце, агульная характарыстыка).
- •37.1 Асноўныя этапы судовай рэформы XVI стагоддзя. Нарматыўныя прававыя акты, прынятыя ў ходзе рэформы.
- •37.2 . Кадыфікацыя крымінальнага права ў 1960 гадах.
- •38.1 Сістэма парэформенных мясцовых судоў вкл. Судовыя ўраднікі: кампетэнцыя і юрысдыкцыя
- •38.2 Змены ў крымінальным заканадаўстве бсср другой паловы 60-х – 90-х гадах хх стагоддзя
- •41.2 Распад Саюза Савецкіх Сацыялістычных рэспублік. Утварэнне снд. Заканадаўчае афармленне дзяржаўнай незалежнасці беларускай дзяржавы
- •42.1 Дзяржаўны лад вкл ў складзе Рэчы Паспалітай (роля соймаў, соймікаў, канфедэрацый, элекцыя манарха).
- •2. Канстытуцыя Рэспубліцы Беларусь 1994 года (прычыны распрацоўкі, гісторыя абмеркавання і прыняцця. Агульная характарыстыка.).
- •2. Змяненні і дапаўненні да Канстытуцыі, прынятыя рэспубліканскімі рэферэндумамі 24 лістапада 1996 г. І 17 кастрычніка 2004 г
Билет 29
2. Канстытуцыя бсср 1937 года. Змены ў структуры і кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады.
Канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г. складалася з 11 раздзелаў. Усяго ў Канстытуцыі было 122 артыкулы.
У Канстытуцыі была зроблена спроба адыходу ад прынцыпу “ўся ўлада Саветам” і намечаны пераход да падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Вышэйшым органам улады ў рэспубліцы ўпершыню абвяшчаўся Вярхоўны Савет, які выбіраў Прэзідыум і ствараў урад – СНК БССР. Канстытуцыя БССР упершыню змяшчала раздзелы пра бюджэт, суд і пракуратуру, хоць ствараліся яны ў адпаведнасці з агульнасаюзным заканадаўствам.
Многія палажэнні Канстытуцыі насілі дэкларатыўны характар. Так, абвяшчаліся палітычныя правы і свабоды грамадзян рэспублікі – свабода слова, друку, сходаў.
Выбары дэпутатаў ва ўсе Саветы дэпутатаў працоўных (Вярхоўны Савет, акруговыя, раённыя, гарадскія) здзяйсняюцца на аснове ўсеагальнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні.
Уся ўлада ў БССР належыць працоўным горада і вёскі ў асобе Саветаў дэпутатаў працоўных. У Канстытуцыі гаварылася пра новую класавую структуру грамадства і кіруючую ролю рабочага класа ў жыцці савецкага народа. У Канстытуцыі адзначалася, што класавая структура грамадства і панаванне сацыялістычнай сістэмы гаспадаркі ў БССР з’яўляюцца асноўнымі паказчыкамі таго, што рэспубліка стала сацыялістычнай дзяржавай рабочых і сялян.
Сацыялістычная ўласнасць у БССР мела дзяржаўную або кааператыўна-калгасную форму. Кожны грамадзянін БССР абавязаны быў берагчы і ўмацоўваць дзяржаўную сацыялістычную ўласнасць. Асобы, якія пасягалі на яе, лічыліся ворагамі народа.
Спыніла існаванне сістэма з’ездаў Саветаў, заканадаўчая ўлада стала належаць выключна Вярхоўнаму Савету БССР. Упершыню было зроблена размежаванне паміж органамі дзяржаўнай улады і цэнтральнымі органамі дзяржаўнага кіравання. Ствараемы Вярхоўным Саветам рэспублікі і падсправаздачны яму СНК з’яўляўся вышэйшым выканаўчым і распарадчым органам БССР. Мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных, створаныя замест з’ездаў з’яўляліся органамі дзяржаўнай улады. Выканкамы мясцовых Саветаў былі аднесены да органаў дзяржаўнага кіравання.
Пазней у Канстытуцыю БССР 1937 г. быў унесены шэраг змяненняў і дапаўненняў, звязаных з новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем, перайменаваннем СНК у Савет Міністраў, а наркаматаў – у міністэрствы (1946), расшырэннем пасля 22 з’езда КПСС (1961) правоў рэспублікі і інш.
Э к з а м е н а ц ы й н ы б і л е т № ___30____
1. Пытанні дзяржаўнага права ў Статутах Вялікага княства Літоўскага ў 1529, 1566 і 1588 гадоў.
Канстытуцыйныя нормы складаюць значную частку Статутаў ВКЛ. У іх замацаваны асновы дзяржаўнага ладу ВКЛ, правы і абавязкі розных станаў грамадства, асноўныя прынцыпы судовага ладу.
Канстытуцыйнае права 16 ст. будуецца на наступных прынцыпах. Па-першае, абмежаванне ўлады гаспадара і імкненне да падзелу ўлады.
Па-другое, зацвярджэнне прынцыпу дзяржаўнага суверэнітэту, які накіраваны на ахову тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці дзяржавы. Ва ўсіх Статутах захоўваюцца нормы, якія забараняюць вялікаму князю раздаваць землі і пасады іншаземцам.
Па-трэцяе, прынцып прававога суверэнітэту, які рэалізуецца праз юрыдычнае замацаванне адзінства права на ўсёй тэрыторыі дзяржавы і для ўсіх праваздольных грамадзян, у тым ліку і вялікага князя.
Па-чацвёртае, заканадавец імкнецца рэалізаваць прынцып справядлівасці ва ўсіх праваадносінах. У артыкулах Статутаў утрымліваюцца звароты як “к багатым, так і к убогім”. Закон замацоўвае такія важныя канстытуцыйныя нормы, як права на ўласнасць, на ахову жыцця, гонару, маёмасці, на судовую абарону.
Па-пятае, прынцып рэлігійнага талерантнасці. Асабліва дакладна гэты прынцып распрацаваны ў артыкуле 3 раздзела III Статута 1588г., дзе вялікі князь абавязваецца “…пакой паспаліты межы разорванымі і рознымі людзьмі ў веры і набажэнстве заховываць”.
Статуты былі надрукаваны на старабеларускай мове.
Разам з тым канстытуцыйнае права 16 ст. было даволі супярэчлівым, што праяўлялася ў дэклараванні ўсеагульнасці закона, з аднаго боку, і стварэнні льгот і пераваг для шляхецкага стану – з другога.
