Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_Belarusi_shpory.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
666.62 Кб
Скачать

1.1. Прадмет, задачы дысцыпліны “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі”

1.2. Спробы рэфармавання органаў кіравання ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. Акт “Ураўнаванне правоў Вялікага княства і Кароны” 1697 г. і “Літоўская пастанова” 1700 г.

2.1.Перыядызацыя курса “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі”

2.2. Рэформы патрыятычнай партыі ў Рэчы Паспалітай (60-70-е г.г. XVIII стагоддзя).

3.1. Гісторыяграфія, крыніца і асноўныя проблемы гісторыі дзяржавы і права Беларусі.

3.2. Рэформы ў галіне дзяржаўнага кіравання, праведзеныя Чатырохгадовым соймам 1788-1792 г.г.

4.1. Канцэпцыі паходжання дзяржаўнасці ўсходніх славян. Асаблівасці працэсса дзяржаваўтварэння на землях Беларусі.

4.2. Агульная характарыстыка Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 года і “Узаемнага Заручэння абодвух народаў”.

5.1. Палітычны лад дзяржаў-княстваў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў IX - XII стагоддзях. Сістэма органаў улады і кіравання (князь, рада, веча-сойм).

5.2. Гісторыка-прававая ацэнка трох падзелаў Рэчы Паспалітай.

6.1. Крыніцы старажытнага права. Субсідыярныя крыніцы ў старажытным праве ўсходніх славян.

6.2. Змены ў прававым становішчы розных груп насельніцтва Беларусі ў канцы XVIII- пачатку XIX стагоддзя.

7.1.Асноўныя рысы старажытнага права Беларусі.

7.2.Адміністарцыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі ў канцы XVIII- першай палове XIX стагоддзя. Адміністратыўная аўтаномія Беларусі ў першай трэці XIX стагоддзя.

8.1. Першыя пісанныя помнікі права. Міжнародныя дагаворы з нямецкімі купцамі.

8.2. Органы кіравання і суда на тэрыторыі Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя. Судовая і прававая аўтаномія Беларусі.

9.1. Асноўныя канцэпцыі і падыходы да праблем утварэння Вялікага Княства Літоўскага. Прадўмовы ўзнікнення беларуска-літоўскай дзяржавы.

9.2. Аграрная рэформа ў Расійскфй Імперыі. (1861 г.). Асаблівасці скасавання прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі.

10.1. Фарміраванне тэрыторыі ВКЛ у другой палове XIII- XV стст. Адміністратыўна-тэрытарыяльны падзел. Форма дзяржаўнага ўладкавання.

10.2. Адметнасці правядзення судовай буржуазнай рэформы (1864 г.) на тэрыторыі Беларусі.

11.1. Агульная характарыстыка грамадскага ладу Вялікага Княства Літоўскага (XIV - XVI стагоддзі).

11.2. Адметнасці правядзення земскай буржуазнай рэформы (1864 г.) на тэрыторыі Беларусі.

12.1. Класс феадалаў і шляхецкі стан (саслоўе) Беларусі XIV - XVI стагоддзях. Іх прававое становішча.

12.2. Распрацоўка канцэпцыі беларускай дзяржаўнасці ў праграмах нацыянальных палітычных арганізацый (1915-1916 гг.). “Віленска-Ковенскі камітэт”, “Беларускі Народны Камітэт”, “Сувязь непадзельнасці і незалежнасці Беларусі”

13.1. Характарыстыка прававога становішча феадальна-залежных сялян на тэрыторыі Беларусі ў XIV - XVI стагоддзях.

13.2. Перамога Савецкай улады на Заходнім фронце. Аблвыканкамзах (Абласны выканаўчы камітэт Заходняга фронту) і яго пазіцыя па нацыянальнаму пытанню.

14.1. Прававое становішча саслоўя мяшчан у ВКЛ у XIV – XVI стст.

14.2.Эвалюцыя нацыянальна-дзяржаўнай палітыкі пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. (БНК, Цэнтральная Рада Беларускіх арганізацый, Вялікая Беларуская Рада).

15.1. Эвалюцыя формы дзяржавы ВКЛ у XIII- XVI стст.

15.2. Першы Усебеларускі з’езд (кангрэс) і яго рашэнні. Рада Усебеларускага з’езда.

16.1. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады Вялікага Княства Літоўскага ў XIV - XVI стагоддзях. Вышэйшыя службовыя асобы: іх правы і абавязкі.

16.2. Брэст-Літоўскі дагавор. Абвяшчэнне Беларускай Народнай рэспублікі (БНР). Устаўныя граматы БНР.

17.1. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання Вялікага Княства Літоўскага ў XIV - XVI стагоддзях.

17.2. Утварэнне ССРБ (БССР). I з’езд Саветаў Беларусі. Дэкларацыя з’езда.

18.1. Сістэмная рэформа дзяржаўнага ладу ВКЛ у сярэдзіне XVI стагоддзя. Віленскі прывілей 1563 г., Бельскі прывілей 1564 г., Віленскі прывілей 1565 г.

18.2. Канстытуцыя БССР 1919 года (гісторыя распрацоўкі і прымання, агульная характарыстыка).

19.2. Прычыны ўтварэння і ліквідавання Літоўска-Беларускай ССР.

20.1.УНІІ ВКЛ і Кароны Польскай. Іх гісторыка-прававая характарыстыка.

20.2. Другое абвяшчэнне БССР. Дэкларацыя аб аб’яўленні незалежнасці БССР ад 31 ліпеня 1920 г. .

21.1. Класіфікацыя і характарыстыка крыніц права Вялікага Княства Літоўскага XIV - XVI стагоддзя.

21.2. Другі з’езд Саветаў Беларусі. Дапаўненні да Канстытуцыі БССР 1919 года.

22.1. Гісторыка-прававая ацэнка агульназемскіх прывілеяў (грамат) 1387, 1413, 1434, 1447, 1492 гадоў.

22.2. Рыжскі мірны дагавор 1921 года (гісторыя заключэння і прававая ацэнка).

23.1. Дзяржаўна-прававая ацэнка гарадзельских (1413 г.) прывілеяў.

23.2. Дзяржаўна-прававыя адносіны БССР і РСФСР (1919 - 1922 гг.).

24.1. Абласныя і валасныя граматы (прывілеі) як крыніцы права феадальнай Беларусі.

24.2. Асноўныя накірункі развіцця права БССР у 20-30-я гады.XX cтст.

25.1. Гарадскія прывілеі (граматы) - важнейшая крыніца права феадальнай Беларусі. Магдэбургскае права і яго характарыстыка.

25.2. Грамадзянскі кодэкс БССР 1923 г. Гісторыя распрацоўкі і агульная характарыстыка.

26.1. Судзебнік Казіміра 1468 года (крыніцы, гісторыя яго распрацоўкі і , прымання, агульная характарыстыка.

26.2. Прыняцце і асноўныя рысы Канстытуцыі БССР 1927 г.

27.1. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 года (“Права писаныя”) і яго значэнне.

27.2. Крымінальнае і крымінальна-працэсуальнае права БССР у 20-30-я гады ХХ стагоддзя.

28.1. Прычыны прыняцця Другога Статута ВКЛ (1566 года) і яго характарыстыка.

28.2. Судовы лад у БССР у 20-30-я гг ХХ стагоддзя.

29.1. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года (крыніцы, прычыны распрацоўкі і прымання, зацвярджэнне, агульная характарыстыка).

29.2. Канстытуцыя БССР 1937 года. Змены ў структуры і кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады.

30.1. Пытанні дзяржаўнага права ў Статутах Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гадоў.

30.2. Прычыны і сутнасць парушэння законнасці ў Беларусі ў канцы 20-х - пачатку 50-х гадоў ХХ стагоддзя.

31.1. Інстытуты цывільнага (грамадзянскага) права ў Статутах Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гадоў.

31.2. Пачатак Другой сусветнай вайны. Разгром польскай дзяржавы і стварэнне часовых органаў дзяржаўнай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 -1947 гг..

32.1. Шлюбна-сямейнае права ў Статутах ВКЛ.

32.2. Грамадзянскі кодэкс БССР 1964 г. Агульная характарыстыка.

33.1. Спадчыннае права ў Статутах ВКЛ XVI стагоддзя.

33.2. Змены ў заканадаўстве БССР у ваенны перыяд.

34.1. Крымінальнае права ў Статутах Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гадоў. Характарыстыка асноўных інстытутаў.

34.2. Змены ў міжнароднай дзейнасці БССР пасля Вялікай Айчынай вайны. Удзел Беларускай ССР ва утварэнні ААН.

35.1. Злачынства і пакаранне па Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 гада.

35.2. Канстытуцыя БССР 1978 года (крыніцы, распрацоўка і прыняцце, агульная характарыстыка).

36.1. Прынцыпы арганізацыі і дзейнасці, агульная характарыстыка дарэформеннай судовай сістэмы ВКЛ.

36.2. Асноўныя напрамкі ў развіцці права БССР ў 60-80-е гады ХХ стагоддзя. Кадыфікацыя заканадаўства.

37.1. Асноўныя этапы судовай рэформы XVI стагоддзя. Нарматыўныя прававыя акты, прынятыя ў ходзе рэформы.

37.2. Гуманізацыя крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага заканадаўства. Крымінальны кодэкс 1960 г.

38.1. Сістэма парэформенных мясцовых судоў ВКЛ. Судовыя ўраднікі: кампетэнцыя і юрысдыкцыя.

38.2. Змены ў крымінальным заканадаўстве БССР другой паловы 60-х – 90-х гадах ХХ стагоддзя.

39.1. Кампетэнцыя і дзейнасць копнага суда ў Вялікім Княстве Літоўскім.

39.2. Рэфармаванне і дэмакратызацыя грамадскіх адносін у СССР і БССР. Змены ў Канстытуцыі БССР 1978 г.Выбары ў Вярхоўны Савет ХІІ склікання.

40.1. Прычыны стварэння, дзейнасць і кампетэнцыя Галоўнага суда (Трыбунала) Вялікага Княства Літоўскага.

40.2. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэта Беларускай ССР. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь (прычыны прыняцця і агульная характарыстыка).

41.1. Люблінская унія (1569 г.) і яе гісторыка-прававыя характарыстыкі.

41.2. Распад Саюза Савецкіх Сацыялістычных рэспублік. Утварэнне СНД. Заканадаўчае афармленне дзяржаўнай незалежнасці беларускай дзяржавы.

42.1. Дзяржаўна-прававое становішча Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай. Вялікакняжаскае Адраджэнне 70-90-х г.г. XVI стагоддзя.

42.2. Канстытуцыя Рэспубліцы Беларусь 1994 года (прычыны распрацоўкі, гісторыя абмеркавання і прыняцця. Агульная характарыстыка.).

43.1. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады Рэчы Паспалітай. Кароль, сойм, сенат. Іх прававое становішча. Генрыкаўскія артыкулы. Пакт Канвента.

43.2. Змяненні і дапаўненні да Канстытуцыі, прынятыя рэспубліканскімі рэферэндумамі 24 лістапада 1996 г. і 17 кастрычніка 2004 г.

Билет № 1

1.Прадмет, задачы дысцыпліны “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

ГДПБ як навука і як навучальная дысцыпліна вывучае працэсы ўзнікнення і развіцця дзяржавы і права на тэрыторыі нашай Радзімы ў іх цеснай узаемасувязі на розных этапах жыццядзейнасці нашага народа.

У якасці гістарычнай навукі ГДПБ ўяўляе сабой частку гісторыі чалавецтва, а ў якасці юрыдычнай – адну з фундаментальных абласцей ведаў, на якіх грунтуюцца высновы сучаснай юрыспрудэнцыі ў цэлым.

Аб’ект вывучэння ГДиПБ - з’яўляюцца два феномены нашай цывілізацыі: дзяржава і права ў іх узаемасувязі і ў працэсе іх гістарычнага развіцця, з’явы сацыяльнага жыцця ў дзяржаўна-правовой сферы, дзяржаўныя інстытуты ды акты заканадаўства.

Гісторыка-прававя навука вывучае эвалюцыю прававой надбудовы грамадства, яго прававую традыцыю. Адпаведна, прадмет ГДПБ можа быць акрэслены, як мінімум, наступным:

  • станаўленне і развіццё інстытуту дзяржавы на тэрыторыі нашай краіны, заканамернасці і асаблівасці гэтага развіцця;

  • праблемы станаўлення беларускай дзяржаўнасці;

  • фарміраванне заканадаўства ў розныя гістарычныя перыяды;

  • асаблівасці праваадносінаў, уласцівыя гэтым перыядам.

Сярод метадаў даследавання пераважаюць метады гістарычнай навукі: храналагічнага падыходу, ці гістарызма, канкрэтна-гістарычны, параўнальна-гістарычны, метад перыядызацыі.

Такім чынам, па свайму прадмету ГДПБ з’яўляецца правазнаўчай навукай, па метадах даследавання – гістарычнай.

Гісторыка-прававая навука ставіць мэтай выяўленне гістарычных заканамернасцей іх развіцця, прычынаў іхняй непаўторнасці. Акрамя таго, толькі гісторыя дзяржавы і права вывучае палітычныя і юрыдычныя інстытуты з моманту іх з’яўлення і да цяперашняга часу. Яна, такім чынам, займаецца не толькі вывучэннем права, якое дзейнічала ў мінулым, але і дзеючым сёння, прававымі галінамі і інстытутамі, якія развіваюцца.

Навука ГДПБ вырашае наступныя задачы (Т.І. Доўнар):

  1. Дакладнае і сістэмнае вывучэнне падзей і фактаў, заканадаўства ў іх гістарычным развіцці.

  2. Непрадузяты аналіз, правільнае навуковае іх тлумачэнне.

  3. Выяўленне заканамернасцей, тэндэнцый і перспектыў развіцця дзяржавы і права.

Важнай задачай вывучэння дысцыпліны ГДПБ з’яўляецца стварэнне перадумоў для лепшага засваення такіх дысцыплін, як тэорыя дзяржавы і права, гісторыя палітычных і прававых вучэнняў, канстытуцыйнае права ды іншых. Гісторыка-прававая навука цесна звязаная з іншымі юрыдычнымі навукамі, а некаторым з іх забяспечвае неабходны “фундамент”. Калі тэорыя дзяржавы і права выпрацоўвае агульныя для юрыспрудэнцыі катэгорыі і паняцці, вывучае абагульнённыя заканамернасці развіцця дзяржавы і права розных народаў, аналізуе сучасныя сусветныя тэндэнцыі ў дзяржаўна-прававой сферы, то гісторыя дзяржавы і права дае канкрэтны матэрыял для такіх абагульненняў. Спецыяльныя галіновыя юрыдычныя навукі чэрпаюць з ГДПБ пэўныя гістарычныя звесткі, якія дазвалюць прасачыць эвалюцыю і тым паглыбіць разуменне той або іншай сучаснай дзяржаўна-прававой з’явы.

Як навука і як навучальная дысцыпліна ГДПБ мае значэнне:

  • пазнавальнае;

  • метадалагічнае;

  • практычнае (прыкладное);

  • ідэалагічнае (выхаваўчае).

Билет 1, вопрос 2.

Спробы рэфармавання органаў кіравання ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. Акт “Ураўнаванне правоў Вялікага княства і Кароны” 1697 г. і “Літоўская пастанова” 1700 г.

«УРАЎНАВАННЕ ПРАВОЎ» 1697 г.

Вяршэнства ў палітычнай сістэме Княства пераходзіла ад Радзівілаў да Пацаў, ад Пацаў да Сапег. У канцы XVII ст. апошнія захапілі ўсе галоўныя  пасады ў палітычнай іерархіі  Княства. Казімір Сапега быў  вялікім гетманам, яго брат Бенідзікт  — падскарбіем. Гэта дазваляла  ім кантраля-ваць эканоміку, фінансы,  войска. Па сведчанню сучаснікаў, Сапегі жадалі «ўпрыгожыць сябе  літоўскай каронаю». Дыктатарскія  памкненні Сапегаў выклікалі  рашучае су-праціўленне з боку  шырокіх шляхецкіх мас. Яно  адлюстравалася ў прынятым літоўскім  соймам 19 чэрвеня 1697 г. акце «Ураўнаванне  правоў Вялікага Княства і  Кароны». Сутнасць яго зводзілася  да пашырэння шляхецкіх свабод  і абмежа-вання магнацкага свавольства.  Так, права збору падаткаў пераходзіла  ад падскарбія да абраных шляхтай  на сойме зборшчыкаў. Гетман губляў  права недатыкальнасці і мог  быць прыцягнуты да суда за  свае супрацьпраўныя ўчынкі. Адмяняўся  звычай, згодна з якім рашэнне  трыбунала ўсту-пала ў сілу  толькі пасля таго, як было  замацавана пячат-кай вялікага  канцлера. Такім чынам, істотна  абмяжоўваліся прэрагатывы органаў  улады ВКЛ, якія знаходзіліся  ўруках магнатаў. Разам з тым  уніфікацыя некаторых правоў  Кня-ства і Кароны мела і  адмоўны бок, бо абмяжоўвала  аўтано-мію Княства ў складзе  Рэчы Паспалітай.

   Небяспека страты дзяржаўнасці, а таксама незадаволе-насць палітычным  крызісам у Рэчы Паспалітай, вы-кліканым  шляхецкай анархіяй і дэцэнтралізацыяй  улады, сталі прычынамі прыняцця  на сойме ў Вільні 24 лістапада  1700 г. так званай «Літоўскай  пастановы». Сутнасць гэтага нарматыўнага  акта заключалася ў разрыве  уніі з Польш-чай, усталяванні  ў ВКЛ неабмежаванай манархіі. Прычы-най заняпаду Княства абвяшчаўся  саюз з Польшчай, і, каб спыніць  развал дзяржавы, дэпутаты патрабавалі  выйс-ці з уніі, пазбавіць край  ад анархіі, навязанай Польшчай, і вярнуцца да неабмежаванай  улады вялікага князя, якая  была пры Гедзіміне, Альгердзе,  Вітаўце. Абсалютная ма-нархія  бачылася залогам пераадолення  магнацкага дэспа-тызму і эканамічнага  росквіту Княства. Але адсутнасць  ед-насці ў шляхецкім асяроддзі  ВКЛ, а таксама складаныя міжнародныя  адносіны (Паўночная вайна Расіі  са Шве-цыяй, у якую было ўцягнута  Княства) не далі магчымасці  для рэалізацыі як першай, так  і другой праграмы рэфар-мавання  дзяржавы. Ідэі гэтых двух актаў  шырока абмяр-коўваліся у 70—90-я  гг. XVIII ст. і знайшлі пэўнае адлюс-траванне  ў прынятых соймам законах,  вядомых пад назвай Канстытуцыя  3 мая 1791 г.

Билет 2 вопрос 1. 

Перыядызацыя курса “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі”

Перыядызацыя гісторыі дзяржавы і права з’яўляецца спецыфічным метадам вывучэння прадмета гэтай навукі. Крытэрыямі перыядызацыі звычайна выступаюць:

1) форма дзяржаўнага ўладкавання; 2) форма кіравання; 3) прававая сістэма.

Гэтыя крытэрыі добра карэлююць з падзелам на перыяды, прынятым у ГДПБ. Параўнальна кароткія перыяды адносна самастойнай дзяржаўнасці (перыяд старажытных дзяржаў 9-13 стст.; перыяд абвяшчэня беларускай дзяржаўнасці ў 1917-1920 гг.; Рэспубліка Беларусь) суседнічаюць у ім з перыядамі знаходжання беларускіх земляў у складзе поліэтнічных дзяржаўных утварэнняў (ВКЛ, Рэч Паспаліта, Расійская імперыя, СССР). Гісторыя дзяржавы і права Беларусі вывучае працэсы ўзнікнення і развіцця дзяржавы і права на тэрыторыі нашай Радзімы.

Як гістарычная навука гісторыя дзяржавы і права – частка гісторыі чалавецтва, яна з’яўляецца навукай юрыдычнай. Гісторыя дзяржавы і права вывучае палітычныя і прававыя інстытуты з моманту іх з’яўлення і да цяперашняга часу. Яна займаецца вывучэннем права, якое дзейнічала ў мінулым, але і дзеючым зараз, прававымі галінамі і інстытутамі, якія развіваюцца.

Если в основу периодизации истории полит. мысли Беларуси положить основные этапы соц-экономического и политического развития белорусского общества, то можно выделить 7 периодов.

1. Средневековье (XI—XV вв.). Складывание белорусской народности, возникновение раннефеодальных государств (Киевской Руси, ВКЛ), период противоречивых религиозных процессов. Первые памятники соц-политической мысли Беларуси относятся к XII в. и связаны с деятельностью Е.Полоцкой (ок. 1120—1173), К.Туровского.

2. Возрождение и Реформация (XV—XVI вв.). Происходит переход к сословно-представительной монархии. Активизируется эконом-ое, полит-е и культурное развитие белорусско-литовского общества. Устанавливаются многосторонние связи со странами Западной Европы.

3. (нач. XVII — сер. XVIII вв.) В этот период сложилась и система среднего образования, а в 1579 г. появился первый в Восточной Европе университет. С конца XVII в. использование старобелорусского языка прекращается, а социально-политические идеи излагаются на латинском, польском и русском языках.

4. Просвещение (2-я пол. XVIII в.). На бел-их землях распространяются идеи естественного права и договорного происхождения государства. Возникают различные проекты улучшения общественно-политического строя Речи Посполитой на основе опыта европейских стран. С просветительскими идеями выступают Т. Костюшко, Я. Ясиньский, М. Карпович, и др. Принимается одна из первых в мире конституций — Конституция 3 мая 1791 г., но Речь Посполитая утрачивает суверенитет и территориальную целостность.

5. Отражение процессов, происходящих в Российской империи (1795—1918 гг.). В этот период формируются важнейшие идейные направления общественно-полит. мысли. Либеральное направление представлено И.Н. Даниловичем, Я. Чечот, А. Мицкевич и др. Представителями революционного направления политической мысли стали М. К. Волович, Ф. А. Савич, К. С. Калиновский, Ф.К. Богушевич и др. Особенно важным этапом этого периода становится конец XIX - начало XX вв., когда появляются газеты группы «Гоман» (1884 г.), программные документы Белорусской социалистической Грамады и других белорусских политических партий, материалы «Нашай долi» и «Нашай нiвы», публицистика и научные публикации Луцкевичей, В. Ластовского, Я. Лёсика, Тарашкевича, а также произведения писателей и поэтов начала XX в. Я. Купалы, Я. Коласа, М.А. Богдановича, Э.С. Пашкевич, А. Гаруна и др.

6. Советская Белоруссия (1919—1991 гг.). 1-й этап этого периода (1919—1929 гг.) характеризуется продолжением развития идеи нац-ой государственности. Появляются белорусские вузы и научные учреждения, первыми из которых стали БГУ (1921) и Институт белорусской культуры (1928), преобразованный в Академию наук БССР. С выходом в свет «Краткого курса истории ВКП(б)» в 1938 г. политическая мысль в БССР развивалась в рамках официальной идеологии. 7. Современный период (90-е годы XX — нач. XXI вв.). Важнейшие обсуждаемые в этот период проблемы — гос. независимость и гос. строительство в Беларуси, проблемы постсоветских трансформаций, политическое лидерство, политические элиты, общественное мнение и формирование идеологических предпочтений граждан, проблемы формирования гражданского общества и построения правового государства и др.

Билет № 2

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]