Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodika_prepodavania_ Мок.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
222.65 Кб
Скачать

Праблемна-пошукавыя метады на занятках па культуры:

стварэнне праблемных сітуацый,

праблемныя пытанні,

заданні праблемнага характару:

– прадугледжваюць пастаноўку вучэбна-праблемнай задачы: параўнання фактаў, стылёвых асаблівасцяў, вызначэння асноўнай думкі, лейтматыва, аналізу мастацкага твора, абагульнення мастацкіх асаблівасцей і г.д. Настаўнік павінен арганізаваць калектыўнае абмеркаванне магчымых падыходаў да рашэння праблемнай сітуацыі, стымуляваць творчую дзейнасць вучняў, аказваць ім дапамогу ў працэсе даследчай дзейнасці. Вучні на аснове папярэдняга вопыту і ведаў выказваюць меркаванні аб шляхах рашэння праблемнай сітуацыі, абагульняюць раней набытыя веды, выяўляюць прычыны з’яў, тлумачаць іх паходжанне, выбіраюць найбольш рацыянальны варыянт рашэння сітуацыі.

Праблемнае навучанне – гэта тып развіваючага навучання, змест якога прадстаўлены сістэмай праблемных задач рознага ўзроўню складанасці, у працэсе рашэння якіх вучні авалодваюць новымі ведамі і спосабамі дзеяння, што садзейнічае фарміраванню творчых здольнасцяў: прадуктыўнага мыслення, уяўлення, пазнавальнай матывацыі, інтэлектуальных эмоцый і г.д.

На практыцы праблемна-пошукавыя метады выкарыстоўваюцца з дапамогай славесных, наглядных і практычных метадаў. Напрыклад, выкладанне вучэбнага матэрыялу метадам праблемнага апавядання прадугледжвае не паведамленне гатовых ведаў, а разважанне, доказ, абагульненне, аналіз фактаў настаўнікам. Адным з метадаў праблемнага навучання з’яўляецца таксама эўрыстычная або праблемна-пошукавая гутака. У ходзе яе настаўнік прапаноўвае вучням шэраг паслядоўных і ўзаемназвязаных пытанняў, адказваючы на якія яны павінны выказаць свае меркаванні па праблеме і самастойна даказаць іх. Наглядныя дапаможнікі пры праблемна-пошукавых метадах навучання выкарыстоўваюць не ў мэтах актывізацыі запамінання, а для пастаноўкі эксперыментальных задач, праблемных сітуацый.

Праблемна-пошукавыя метады выкарыстоўваюць у мэтах развіцця навыкаў творчай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, яны садзейнічаюць больш асэнсаванаму і самастойнаму авалоданню ведамі. Аднак праблемна-пошукавыя метады патрабуюць значна больш часу на вывучэнне матэрыялу, маюць недастатковую эфектыўнасць пры рашэнні задач фарміравання ўменняў і навыкаў, што не дазваляе зрабіць іх выкарыстанне пастаянным і адзіным у навучанні.

Ответ № 15

Крэатыўныя метады выкладання айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.

ІІІ. Метады навучання ў залежнасці ад спосабу ажыццяўлення працэсу пазнання.

Крэатыўныя метады:

Забяспечываюць магчымасць стварэння вучнямі ўласных прадуктаў творчасці.

РАЗУМОВЫ ШТУРМ – клас дзеліцца на групы па 3-5 чалавек і экспертную групу, якая будзе ацэньваць і выбіраць найлепшыя ідэі. Можа праводзіцца падрыхтоўчая частка для вызвалення вучняў ад залішняй скаванасці (гульня, віктарына, тэст і г.д.). Абмеркаванне праблемы і працэс генерыравання ідэй пачынаецца па сігналу настаўніка адначасова ва ўсіх групах. Забараняецца крытыкаваць ідэі, можна толькі дапаўняць і камбініраваць іх. За працай кожнай групы назірае эксперт, які ацэньвае і адбірае лепшыя ідэі, якія пазней абмяркоўваюцца ўсім класам.

МЕТАД МАРФАЛАГІЧНАЙ СКРЫНІ – прадугледжвае стварэнне алгарытмічнай апоры для фарміравання вучнямі прадуктаў творчасці, працэс знаходжання новых ідэй шляхам складання разнастайных камбінацый элементаў.

МЕТАД ЭМПАТЫІ – прадугледжвае ўваходжанне вучня ў стан іншага чалавека (аўтара, героя, персанажа твора) праз пачуццёва-вобразныя і мысленчыя ўяўленні. Вучань на пачуццёвым узроўні імкнецца ўспрыняць, зразумець, убачыць адказы, а таксама думкі, пачуцці героя або аўтара твора, вынікі гэтага могуць быць прадстаўлены ў вуснай, пісьмовай, знакавай, музычнай, харэаграфічнай і іншай форме. Атаясамленне сябе з аб’ектам садзейнічае развіццю мыслення, разуменню з’яў з розных пунктаў гледжання, уключэнню ў працэс пазнання не толькі розуму, але і пачуццяў.

Ответ № 16