Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodika_prepodavania_ Мок.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
222.65 Кб
Скачать

Практычныя метады навучання на занятках па культуры.

Крыніцай ведаў выступаюць практычныя дзеянні з прадметамі, тэкстамі, дапаможнымі матэрыяламі і г.д.

ПРАКТЫКАВАННІ – паўторнае шматразовае выкананне разумовага або практычнага дзеяння з мэтай авалодання ім або павышэння яго якасці. Галоўнымі патрабаваннямі з’яўляюцца:

  1. асэнсаванне тэарэтычнай асновы практыкавання;

  2. строгая паслядоўнасць выканання і паступовае павышэнне ступені самастойнасці ў працы вучня;

  3. разнастайнасць практыкаванняў і паступовае ўскладненне;

  4. свядомая накіраванасць на ўдасканаленне ўмення;

  5. аналіз вынікаў і прычын памылак.

Вызначаюць практыкаванні: узнаўлення з мэтай замацавання; па прымяненню ведаў у новых умовах; творчыя практыкаванні. Вусныя практыкаванні садзейнічаюць развіццю лагічнага мыслення, памяці, маўлення і ўвагі. Пісьмовыя практыкаванні выкарыстоўваюцца для замацавання ведаў і выпрацоўцы ўменняў, садзейнічаюць фарміраванню культуры пісьмовага маўлення, самастойнасці ў працы.

Да графічных практыкаванняў адносяцца праца навучэнцаў па складанні схем, чарцяжоў, графікаў, тэхналагічных карт, выраб альбомаў, плакатаў, стэндаў, выкананне замалёвак пры правядзенні лабараторна-практычных прац, экскурсій і т.д. Графічныя практыкаванні выконваюцца звычайна адначасова з пісьмовымі і вырашаюць адзіныя вучэбныя задачы. Ужыванне іх дапамагае навучэнцам лепш успрымаць, асэнсоўваць і запамінаць вучэбны матэрыял, спрыяе развіццю прасторавага ўяўлення. Графічныя працы ў залежнасці ад ступені самастойнасці навучэнцаў пры іх выкананні могуць насіць аднаўляючы, трэніровачны або творчы характар.

Да вучэбна-працоўных практыкаванняў адносяцца практычныя працы навучэнцаў, якія маюць вытворчую скіраванасць. Мэтай гэтых практыкаванняў з'яўляецца ўжыванне тэарэтычных ведаў навучэнцаў у працоўнай дзейнасці. Такія практыкаванні спрыяюць працоўнаму выхаванню навучэнцаў.

ПРАКТЫЧНЫЯ РАБОТЫ – праводзяцца пасля вывучэння тэм, раздзелаў і маюць абагульняючы характар. Выконваючы практычныя заданні, вучні выпрацоўваюць уменні і навыкі, а таксама атрымліваюць новыя веды аб з’явах культуры, творах мастацтва, гістарычных асобах.

ЛАБАРАТОРНЫЯ РАБОТЫ - прадугледжвае вывучэнне вучнямі па заданню настаўніка якіх-небудзь з’яў пры дапамозе спецыяльнага абсталявання. Праводзяцца лабараторныя работы ў ілюстратыўным ці даследчым плане. На культуралагічных прадметах такія заданні звязаны са збіраннем і папаўненнем экспанатамі мясцовых краязнаўчых ці школьных музеяў, вывучэнне фальклору сваёй мясцовасці і іншыя. Настаўнік складае інструкцыю, а вучні запісваюць вынікі працы ў выглядзе справаздач, лічбавых паказчыкаў, графікаў, схем, табліц. Лабараторная работа можа быць часткай урока, займаць цэлы ўрок і больш.

Вопрос № 13

Рэпрадуктыўныя метады навучання на занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.

ІІ.Метады навучання ў залежнасці ад тыпу пазнавальнай дзейнасці.

Рэпрадуктыўныя метады:

Рэпрадуктыўны характар мыслення прадугледжвае актыўнае ўспрыманне і запамінанне паведамляемай настаўнікам або іншай крыніцай вучэбнай інфармацыі. Матэрыяльнай асновай рэпрадуктыўных метадаў з’яўляюцца славесныя, наглядныя і практычныя метады.

Напрыклад, пры рэпрадуктыўнай пабудове апавядання (або лекцыі) настаўнік паведамляе факты, азначэнні паняццяў у гатовым выглядзе. Рэпрадуктыўна арганізаваная гутарка прадугледжвае апору настаўніка на вядомыя вучням факты, на раней атрыманыя веды. Практычныя работы рэпрадуктыўнага характару вызначаюцца тым, што ў ходзе іх вучні па ўзору прымяняюць раней засвоеныя веды. У цэлым, рэпрадуктыўныя метады навучання не дазваляюць у патрэбнай меры развіваць мысленне вучняў, самастойнасць і гібкасць мыслення, фарміраваць у навучэнцаў навыкі пошукавай дзейнасці, пры празмерным выкарыстанні яны садзейнічаюць фармалізацыі працэсаў засваення ведаў.

Ответ № 14