
- •Пытанні да экзамену па курсу «Методыка выкладання айчыннай і сусветнай мастацкай культуры»
- •IV курс, 7 семестр
- •Гісторыя станаўлення айчыннай і сусветнай мастацкай культуры як школьнага прадмета. Развіццё метадычнай думкі на Беларусі.
- •Прынцыпы пабудовы праграмы па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры: навукова-метадычны ўзровень і шляхі ўдасканалення. Варыянтнасць праграм і іх аналіз.
- •Мэты і задачы, асноўныя функцыі выкладання айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Культуралагічнае выхаванне як адзін з бакоў духоўнага фарміравання асобы.
- •Мастацтва Беларусі ў праграме сусветнай мастацкай культуры. Асаблівасці выкладання айчыннай культуры ў кантэксце сусветнай. Ответ № 7 Прынцыпы выкладання айчыннай і сусветнай мастацкай культуры .
- •Псіхалагічныя асновы методыкі выкладання айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Паняцце метада. Розныя падыходы да класіфікацыі метадаў і прыёмаў у методыцы выкладання айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Практычныя метады навучання на занятках па культуры.
- •Рэпрадуктыўныя метады навучання на занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Праблемна-пошукавыя метады на занятках па культуры:
- •Крэатыўныя метады выкладання айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Метады пазнаваўчай дзейнасці вучняў на занятках па культуры.
- •Метады выкладання айчыннай і сусветнай мастацкай культуры ў залежнасці ад формы ўзаемадзеяння вучняў і настаўніка ў працэсе навучання: пасіўныя, актыўныя, інтэрактыўныя метады.
- •Інтэрактыўны падыход у выкладанні айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Гульня як феномен культуры і як сродак развіцця творчых здольнасцей чалавека. Месца і роля гульні ў працэсе выкладання.
- •Класіфікацыя гульняў (арыентавана на вучэбную работу).
- •Матэрыяльныя сродкі навучання і методыка іх выкарыстання на занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Тэхнічныя сродкі навучання на занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Інтэграцыя медыаадукацыі ў выкладанні айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Выкарыстанне мультымедыа тэхналогій на занятках па культуры.
- •Формы арганізацыі навучання айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Дыдактычныя, выхаваўчыя і арганізацыйныя патрабаванні да заняткаў па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Вызначэнне мэты і задач заняткаў па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Тыпалогія заняткаў па культуралагічных дысцыплінах. Спецыфіка і структура заняткаў розных тыпаў.
- •1. Урок ознакомления с новым материалом
- •2. Урок закрепления изученного
- •3. Урок обобщения и систематизации знаний
- •4. Урок проверки и коррекции знаний и умений
- •5. Комбинированный урок
- •Методыка арганізацыі кантролю ведаў вучняў на занятках па культуры. Віды кантролю.
- •Сістэма ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры
- •Методыка правядзення лекцыі па культуралагічных дысцыплінах.
- •Методыка правядзення семінарскіх заняткаў па культуры.
- •Віды семінараў:
- •Методыка правядзення практычных заняткаў па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Факультатыўныя заняткі як працэс узаемаадносін вучняў з мастацтвам.
- •Нестандартныя (нетрадыцыйныя) формы арганізацыі навучання на занятках па культуры.
- •Методыка правядзення віктарыны на занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Методыка арганізацыі і правядзення экскурсій у курсе айчыннай і сусветнай мастацкай культуры
- •Арганізацыя вучэбнай дзейнасці на занятках па культуры.
- •Самастойная дзейнасць вучняў на занятках па культуры.
- •Методыка арганізацыі вучэбна-даследчай дзейнасці на занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Методыка арганізацыі лабараторнага занятка па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Актывізацыя пазнаваўчай дзейнасці вучняў на занятках па культуры.
- •Віды планавання вучэбных заняткаў.
- •Методыка правядзення аналізу занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Характарыстыка якасных паказчыкаў урока
- •Самааналіз занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Прафесійнае майстэрства настаўніка па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Арганізацыя мастацка-педагагічных зносін на занятках па культуры.
- •Сродкі выразнасці ўрока мастацтва.
- •Арганізацыя ўспрымання вучнямі твораў мастацтва.
- •Методыка правядзення мастацка-педагагічнага аналізу твораў мастацтва.
- •Інтэграцыя відаў мастацтва на занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Сучасныя педагагічныя тэхналогіі ў выкладанні айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Канцэпцыя праблемнага навучання. Асноўныя прынцыпы, метады і прыёмы праблемнага навучання ў выкладанні айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Тэхналогія развіцця крытычнага мыслення ў мастацкай адукацыі.
- •Асноўныя метады і метадычныя прыёмы тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення на занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.
- •Тэхналогія правядзення вучэбных дыскусій. Дыялогавае ўзаемадзеянне ў навучанні.
Сродкі выразнасці ўрока мастацтва.
У педагогіцы мастацтва існуе сістэма асобых метадычных сродкаў, якія забяспечваюць магчымасць уздзейнічаць на ўяўленні, эмоцыі і пачуцці вучняў, дапамагаюць арганізоўваць перажыванне вучняў на ўроке. Гэтыя метадычныя сродкі можна назваць сродкамі выразнасці ўрока мастацтва.
1) Метад мастацка-педагагічнай драматургіі, распрацаваны Ліяй Міхайлаўнай Прадцечанскай. Гэты метад аб’ядноўвае ў сабе законы развіцця дзеяння ў дынамічных відах мастацтва, перш за ўсё ў драматургіі, і законы пабудовы школьнага ўрока. Метад дапамагае кампазіцыйна пабудаваць урок мастацтва як адзінае мастацка-педагагічнае цэлае. Выдзяляюцца некалькі этапаў, якія вызначаюць адзіную лінію ўрока: нараджэнне (экспазіцыя, завязка, стварэнне праблемнай сітуацыі), развіццё (распрацоўка праблемы), вяршына (кульмінацыя), зпад (развязка). Аднак развязкай дзеянне ўрока не завяршаецца, паколькі ўрок павінен застацца ў думках вучняў, працягнуцца ў іх разважаннях і ўчынках – гэты важны этап урока называецца “паслядзеяннем”.
Выкарыстанне дадзенага метада дае магчымасць аб’яднаць падзеі ўрока з перажываннямі вучняў, стварыць спрыяльныя ўмовы для ўзнікнення зносін паміж трыма партнёрамі ўрока мастацтва, а таксама цэласнасць уражанняў вучняў ад мастацкай з’явы, якой прысвечаны ўрок: у свядомасці ствараецца і захоўваецца яе вобраз, які крануў пачуцці і эмоцыі і мае асабісты сэнс.
2) Творчыя заданні – могуць прысутнічаць на любым этапе ўрока. На ўроках мастацкай культуры заданні на “калі б” маюць мэту стварэння сітуацыі ўяўляемага пагружэння ў пэўныя прапанаваныя абставіны: жыцця аўтара ці героя твора, рэальнай сустрэчы з творам мастацтва ў музеі, тэатры, канцэртнай зале і г.д. Яны заклікаюць вучняў да працы ўяўлення, веры ў прапанаваныя абставіны, што садзейнічае развіццю эмацыянальнай і пачуццёвай сферы. Важнае значэнне мастацкага суперажывання заключаецца ў здольнасці выконваць ролю аўтара, героя твора, перажываць іх пачуцці.
3) Прыёмы арганізацыі “выказвання” мастацтва.
Зносіны на ўроку патрабуюць абавязковага ўдзелу кожнага ў сумесным дыялоге, што выяўляецца ў выказваннях кожнага. “Выказваннем” настаўніка з’яўляецца пабудова ўрока і яго тэкст. Настаўнік павінен быць здольным да натхнённага апавядання, вобразнага выказвання, павінен умець выкарыстоўваць ў сваёй мове выяўленча-выразныя сродкі мастацтва слова, валодаць асновамі акцёрскага майстэрства, якія прызваныя надаць яго мове інтанацыйную выразнасць, а яго паводзінам – артыстызм.
Пры арганізацыі ўспрымання вучнямі твораў мастацтва настаўнік дае слова мастацтву.
Ответ № 51
Арганізацыя ўспрымання вучнямі твораў мастацтва.
Знешнія ўмовы ўспрымання:
выбар мастацкіх твораў;
якасць аўдыовізуальных сродкаў;
стварэнне ў класе абставін, падобных да абставінаў канцэртнай залы ці тэатру.
Пры гэтым важнае значэнне мае разуменне вучнямі, што сапраўдныя зносіны з творам (арыгіналам) адбудуцца потым адзін на адзін з кнігай, у канцэртнай зале, музее, тэатры.
Арганізацыя працэса ўспрымання вучнямі твораў мастацтва ажыццяўляецца згодна з яго этапамі:
1. Падрыхтоўка да ўспрымання – уяўляе сабой стварэнне ўмоў для ўнутранай падрыхтаванасці вучняў да зносін з мастацтвам – устаноўкі на ўспрыманне. Вучні павінны мець жаданне (унутраную матывацыю) да зносін з дадзеным творам.
2. Непасрэднае ўспрыманне – пры гэтым вялікае значэнне мае першае ўражанне, атрыманае ад мастацкага твора, што можа вызначыць далейшы ход успрымання. Уключае:
а) пастаноўку задачы ўспрымання – заданне, праблемнае пытанне;
б) стварэнне ўмоў для ўважлівага ўспрымання – пры гэтым прыкладам для вучняў павінен стаць настаўнік;
в) аптымальны разлік часу на ўспрыманне – з улікам узроставых і асабістых якасцей вучняў.
3. Асмысленне ўспрымання – удакладненне першых уражанняў, карэкціроўка, пранікненне ў сутнасць мастацкага твора. Сродкам арганізацыі дзейнасці вучняў на гэтым этапе з’яўляецца мастацка-педагагічны аналіз.
Прынцыпы мастацка-педагагічнага аналізу вызначаюцца ў залежнасці ад законаў мастацкага ўспрымання.
1) Мастацка-педагагічны аналіз не павінен парушаць цэласнасць успрымання. Разгледжанне асобных частак, фрагментаў, дэталяў твора ажыццяўляецца ў цеснай сувязі з цэласным аналізам твора. Гэта павінна быць як мелодыя і пастаяннае аркестровае суправаджэнне, дзе кожны элемент твору “гучыць у суаднясенні з цэлым”.
2) Мастацка-педагагічны аналіз накіраваны на развіццё пазнаваўчых працэсаў і інтэлектуальных здольнасцяў вучняў:
ён прыцягвае да працы ўвесь псіхічны апарат вучняў: эмоцыі, пачуцці, уяўленне – дзеля таго, каб дапамагчы ім убачыць нябачнае і пачуць тое, чаго не чуваць;
садзейнічае фарміраванню свядомасці ўспрымання твора мастацтва, стымулюе асабістыя адносіны вучняў да таго, што ўбачылі, пачулі, прачыталі і г.д.
садзейнічае ўзнікненню ў вучняў узаемасувязей паміж мастацкім творам і ўжо вядомымі фактамі, уяўленнямі, пачуццямі, жыццём вучняў.
3) Мастацка-педагагічны аналіз абапіраецца на форму твора, якая разглядаецца не як набор тэхнічных сродкаў, а як форма, якая выяўляе мастацкі змест. Убачыць за формай змест – асноўная мэта аналізу, ажыццяўленню якой садзейнічае:
аптымальны ход аналізу, які залежыць ад кампазіцыі ці сюжэта мастацкага твора;
разгледжанне асобных фрагментаў твору ў розных супастаўленнях адзін з адным;
абкружэнне твору падзеямі і фактамі, якія звязваюць яго з жыццём і напаўняюць асацыятыўнасцю – узгадванне пра гістарычныя падзеі, факты з жыцця аўтара ці яго сучаснікаў, параўнанне з іншымі мастацкімі творамі і г.д.
Ответ № 52